Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка15/19
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.98 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19

Ход заняткаў



Малітва:

Вітай Марыя, поўная ласкі,

Пан з Табою,

благаслаўлёная Ты між жанчынамі

і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.

Святая Марыя, Маці Божая,

маліся за нас, грэшных,

цяпер і ў хвіліну смерці нашай.

Амэн.

Чалавек пытае:
К. запрашае вучняў разгледзець фотаздымкі, на якіх адлюстраваныя высокія, прыгожыя дрэвы з вялікімі кронамі. К. распачынае з вучнямі размову, запрашае вучняў расказаць аб тым, ці бачылі яны як садзяць дрэўцы, можа хтосьці з іх бацькоў калісьці высаджваў маладыя дрэўцы для свайго сада. Магчыма многія з вучняў рабілі гэта ў школе. К. задае вучням пытанне:

- што неабходна для таго, каб з маленькага саджанца вырас вось такое магутнае дрэва?

- што трэба зрабіць для таго, каб гэтае дрэўца не зламалася, хістаючыся ад ветру, а таксама каб не вырасла крывым? (адказы вучняў)
Многія з вас неаднойчы бачылі, што такі маленькі саджанец прывязваюць да моцнай і трывалай апоры.
Чалавека можна параўнаць з такім жа дрэўцам, бо кожны, распачынаючы сваё жыццё, павінен быць «прывязаны» да моцнай, трывалай «апоры», каб не хістацца ад моцных вятроў зменлівай моды, псеўдакаштоўнасцяў, уласных прагненняў. Ёсць людзі, якія кажуць, што немагчыма ізалявацца ад навакольнага свету, напоўненага рознымі псеўдакаштоўнасцямі. Але гэта не так.

На сённяшняй катэхезе мы прыглядзімся да жыцця Божай Маці – Марыі, якая не ізалявалася ад свету, жыла вельмі сціпла, выконвала штодзённую працу, але праз гэта дасягнула такой велічы! Што было апорай для Маці Божай? На гэтае пытанне мы на сённяшнім занятку будзем шукаць адказ.


Бог адказвае:
К. запрашае вучняў прыгадаць асноўныя падзеі з жыцця Марыі. К. запрашае вучняў да стала на якім ляжаць карткі, на якіх з аднаго боку будзе малюнак эпізоду з жыцця Марыі, а з другога боку - тэкст Святога Пісання на тэму гэтага малюнка. К. запрашае жадаючых вучняў узяць картку і, гледзячы на малюнак, прыгадаць пэўную падзею з жыцця Марыі. Затым вучань можа праверыць правільнасць свайго адказу, пераварочваючы картку на другі бок, дзе будзе запісаны тэкст са Святога Пісання, які апісвае гэту падзею.
Тэксты :

Лк 1, 26-38.



«Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад Галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў:
“Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою.” Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне.
І сказаў Ёй анёл: “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана.
І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус.
Ён будзе вялікі
і будзе названы Сынам Найвышэйшага; і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага.
І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і Валадарству Яго не будзе канца. А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая,
і яна зачала сына ў старасці сваёй,
і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага. Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл”» (Лк 1, 26–38).
« І ён пaйшoў з iмi, і прыйшoў у Нaзaрэт, i быў паслухмяны iм. А Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм.» (Лк 2, 51).
«Сталася ў тыя дні: выйшаў ад цэзара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі. Гэты перапіс быў першы падчас панавання Квірынія ў Сірыі. І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад. Пайшоў таксама і Юзаф з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давіда, званы Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда, каб запісацца з Марыяй, заручанай з ім, якая была цяжарнай. Калі ж яны былі там, надышоў час нарадзіць Ёй. І нарадзіла Сына свайго першароднага, і спавіла Яго,
і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе»
(Лк 2, 1–7).
«У тыя дні сказала Марыя: Велічае душа Мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Маім Збаўцы. Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі,
і цяпер благаслаўляць Мяне будуць усе пакаленні. Бо вялікае ўчыніў Мне Усемагутны, а іма Яго святое. І міласэрнасць Яго з пакалення
ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца. Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівыя сэрцам» (Лк 1, 46–51).
«А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім. Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі Езуса прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць перад Панам, як напісана
ў законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану» (Лк 2, 19. 22–23).
«Стаялі ж каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай, Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена. Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў Маці: «Жанчына, вось сын Твой». Потым сказаў вучню: «Вось Маці твая». І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе.» (Ян 19, 25–27).
К. запрашае вучняў сесці на свае месцы.

Мы прыгадалі многа эпізодаў з жыцця Марыі, але я хачу скіраваць вас да сцэны звеставання. Што Марыя адказала анёлу Габрыэлю? (адказы вучняў)



Гэты сказ вучні запісваюць у свае сшыткі:
«Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле Твайго слова».

Гэтыя словы адлюстроўваць усё жыццё Марыі. Яна адкрыла сваё сэрца для Божага Слова, дазволіла, каб Пан Бог змяніў Яе жыццё. Слова Божае выдала такі багаты плён у жыцці Марыі таму, што яна старалася рэалізаваць яго ў сваім жыцці. Слова Божае стала аснова і апорай яе жыцця.

- Чаму вучыць нас Марыя? (адказы вучні запісваюць у сшытак)
— У цяжкіх і складаных сітуацыях спадзявацца на Божую дапамогу.


  • з верай і паслухмянасцю прымаць Божае слова і жыць ім.

— разважаць Божае слова ў сэрцы

— трываць пры Езусе ў цяжкія хвіліны



  • славіць Бога і радавацца ў Ім


Чалавек адказвае Богу:
На пачатку нашай сустрэчы мы параўноўвалі чалавека да маленькага дрэўца. Так як дрэўца расце трымаючыся асновы, так кожны з нас можа расці да святасці, абапіраючыся на слова Божае, якое дапаможа нашаму росту.
На гэту тэму да моладзі свету прамаўляў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI :

«Слова Божае будзе плённым і дасць вынікі, калі мы навучымся слухаць яго і пасля падпарадкоўвацца яму. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла тлумачыць: “Падпарадкоўвацца (ад лацінскага ob-audire)» у веры значыць добраахвотна давярацца пачутаму слову, бо ягоная праўдзівасць гарантуецца Богам, які ёсць самой Праўдай” (…) Таямніца атрымання “сэрца, якое будзе разумець” заключаецца ў тым, каб навучыць сваё сэрца слухаць. Гэтага можна дасягнуць шляхам нястомнага разважання над словам Божым.

Мае дарагія маладыя сябры, я заклікаю вас пазнаёміцца з Бібліяй і мець яе пры сабе, каб яна магла быць компасам, што паказвае вам шлях, па якім трэба ісці. Калі вы будзеце чытаць Біблію, вы будзеце вучыцца пазнаваць Хрыста. Звярніце ўвагу на тое, што сказаў святы Геранім: “Няведанне Пісання — гэта няведанне Хрыста”» (Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI да моладзі свету з нагоды XXI Сусветнага дня моладзі, 22 лютага 2006 года)

— Калі Божае слова будзе прыносіць плён?

— Што значыць падпарадкоўвацца Божаму слову?

— Што значыць навучыць сваё сэрца слухаць?

— Чаму мы павінны пазнаваць Святое Пісанне?
Я разважаю:
— Які плён прыносіць Божае слова ў маім жыцці?

— Чаму вучыць мяне Марыя?

— Як я прымаю волю Бога ў сваім жыцці?

— Ці стараюся я пазнаць Хрыста праз чытанне Святога Пісання?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Марыя — гэта Маці Kасцёла, да якога ты таксама належыш, а гэта значыць, што Марыя таксама і твая Маці. Яна клапоціцца пра цябе, і асабліва дбае аб тым, каб ты не сышоў са шляху, які вядзе да Бога. Марыя дапаможа табе бяспечна прайсці гэтым шляхам. Складзі малітву, у якой папросіш Марыю навучыць цябе быць паслухмяным Божаму слову.


2. Пастарайся як мага часцей ёю маліцца.

Заключная малітва:
Просім Найсвяцейшую Маці, каб так, як Яна, мы разважалі над Божым словам у сваім сэрцы, прымалі Яго з даверам і жылі паводле Божай волі: Вітай, Марыя

Тэма № 16, VII кл.



АПОСТАЛЫ АБВЯШЧАЮЦЬ БОЖАЕ СЛОВА.

Дыдактычная мэта:

Распавядаем вучням аб тым, што Апосталы атрымалі ад Езуса Хрыста місію абвяшчаць Божае слова, а таксама аб тым, як Апосталы выконвалі гэтае заданне.



Выхаваўчая мэта:

Выхоўваем у вучнях жаданне быць сведкам Хрыста ў тым асяроддзі, дзе яны жывуць.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Дз 8, 1б.5-6; 12 ; Дз 11, 19-21; Дз 13, 14-15.42-45.

карта

Метады катэхезы: праца ў групах, апавяданне.

1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка