Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка13/19
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.98 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   19

Ход заняткаў



Малітва: Езу Хрыстэ, я веру ў Тваю прысутнасць

у іншым чалавеку.

Ведаю, што дапамагаючы тым,

хто гэтага патрабуе,

я служу Табе майму Пану.

Прашу, дай мне чулае сэрца,

адкрытае на патрэбы іншых людзей.

Асвяці мае шляхі сваім святлом,

каб я не прайшоў абыякава

побач з бядою, патрэбай,

нястачай і голадам. Амэн.

Чалавек пытае:
Гледзячы на тое, што адбываецца ў свеце, мы лёгка заўважым, што паміж намі ўсцяж не хапае любові, прабачэння, узаемадапамогі.

  • Чаму так адбываецца?

У прыпавесці, з якой мы пазнаёмімся сёння, Хрыстус паказвае нам, што фундаментам узаемаадносін павінна быць любоў.



Бог адказвае:
Вучні спчатку чытаюць тэкст самастойна, а затым, хтосьці з іх чытае ўголас.
«Адзін кніжнік устаў і, выпрабоўваючы Езуса, сказаў: “Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?” Езус адказаў яму: “У законе што напісана? Як чытаеш?” Той сказаў у адказ: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім розумам тваім, і бліжняга свайго, як самога сябе.” Езус сказаў яму: “Слушна ты адказаў. Так рабі і будзеш жыць.” Але той, жадаючы апраўдацца, сказаў Езусу: “А хто мой бліжні?” Адказваючы на гэта, Езус сказаў: “Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, пабілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін,
праязджаючы, знайшоў яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. Пасадзіў яго на свайго асла, прывёз у заезд і паклапаціўся аб ім. А на другі дзень,
ад'язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару
і сказаў яму: Паклапаціся аб ім. А калі патраціш больш, я аддам табе, калі вярнуся. Хто з гэтых трох, на тваю думку, быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?” Ён сказаў: “Той, хто паступіў з ім міласэрна.” Тады Езус сказаў яму: “Ідзі, і ты рабі таксама”»
(Лк 10, 25–37).

— Якое пытанне кніжнік задаў Езусу?

— Што Езус адказаў яму?

— Як гэтыя запаведзі мы называем сёння?


К. змяшчае на дошцы табліцу з двума запаведзямі любові. Вучні яшчэ раз гучна чытаюць іх.
Кніжнік не разумее, кім жа з’яўляецца бліжні і пытаецца ў Езуса.
—Якую прыпавесць расказвае Езус?

— Што адбылося з адным чалавекам падчас яго падарожжа?

— Як паставіліся да параненага святар і левіт?

— Як добры самаранін апекаваўся параненым?

— Хто з гэтых трох быў бліжнім для параненага?

—Што Езус сказаў рабіць кніжніку?


Гэту фразу адзін з вучняў запісвае на дошцы.

Ідзі, і ты рабі гэтак сама”

Езус вучыць бачыць свайго бліжняга ў кожным чалавеку, незалежна ад колеру скуры, нацыянальнасці, становішча ў грамадстве, узросту. Нават вораг — гэта наш бліжні, якому мы павінны аказаць любоў, прыйсці да яго
з дапамогаю.
Чалавек адказвае Богу:
Якім спосабам мы можам аказаць бліжняму любоў? (каб гэта не былі толькі гучныя словы напр. “дапамагчы старэнькай суседцы”, хай кожны
з вучняў акрэсліць гэта дзеянне канкрэтна, у адносінах да канкрэтных асоб. Гэта заданне вучні будуць выконваць наступным спосабам:

Вучні становіцца ў кола. К. трымае ў руках клубок нітак, называе свой спосаб дапамогі, затым перадае клубок іншай асобе, называючы яе імя. Наступная асоба, у руках якой знаходзіцца клубок, таксама называе свой спосаб дзеяння і перадае клубок іншай асобе, нацягваючы нітку. Так паўстае своеасаблівая павуціна.

К. растлумачвае вучням, што праз учынкі любові, мы ствараем адну вялікую сям’ю Божых дзяцей, у якой чалавек яднаецца з іншым чалавекам, бо ў кожным з іх бачыць Бога. Учынкі любові дапамагаюць чалавеку выйсці за межы ўласнага эгаізму. Учынкам любові можна паказаць бліжняму яго сапраўдную каштоўнасць у вачах Бога. Наша павуціна вельмі прыгожая, такім жа прыгожым і гарманічным з’яўляецца свет людзей, якія жывуць любоўю. Затым К. кажа некалькім вучням адпусціць свае ніткі. К. размаўляе з вучнямі аб тым, што адбылося. Калі ў нашых учынках не будзе любові да бліжняга, нашая еднасць з Богам і іншым чалавекам будзе знішчана.


К. звяртае ўвагу на ніткі, якія вучні адпусцілі, і якія зараз вісяць “цяжарам” на іншых нацянутых нітках. У свеце, дзе няма любові, чалавека, які патрабуе апекі ці дапамогі, успрымаюць як цяжар, ад якога трэба як найхутчэй пазбавіцца.
Вучні стаяць у коле, а К. задае пытанні для разважання.
Я разважаю:

— Як я выконваю запаведзі любові?

— У чым праяўляецца мая любоў да Пана Бога?

— Як я стаўлюся да іншых людзей?

— Як у маіх словах і ўчынках праяўляецца любоў да іншага чалавека?

— З якой асобай з прыпавесці я магу параўнаць сябе?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Паразважай над тэкстам прыпавесці і падумай, для каго ты можаш стаць добрым самаранінам. Паспрабуй зрабіць гэта ў найбліжэйшы час.

2. Напішы, чаму вучыць нас Езус у гэтай прыпавесці.
Заключная малітва:
Пане Езу, я веру ў Тваю прысутнасць у іншым чалавеку.

Ведаю, што дапамагаючы тым, хто гэтага патрабуе,

я служу Табе – майму Збаўцу

.

Прашу, дай мне чулае сэрца, адкрытае на патрэбы іншых людзей.

Асвяці мае шляхі сваім святлом, каб я не прайшоў абыякава

побач з бядою, патрэбай, нястачай і голадам. Амэн.
Тэма № 14, VII кл.

ЕЗУС ЗАПРАШАЕ НАС У БОЖАЕ ВАЛАДАРСТВА.
Дыдактычная мэта:

Знаёмім вучняў з прыпавесцю, у якой Езус паказвае, чым з’яўляецца Божае Валадарства. Растлумачваем вучням яе сэнс.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў імкнуцца да святасці, каб Божае Валадарства пачыналася ў іх сэрцах і пашыралася ва ўсім свеце.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 20, 1-15.



Метады катэхезы: малюнак, праца з тэкстам.

1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   19


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка