Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка12/19
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.98 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   19

Ход заняткаў


Малітва:

Благасласлаўлёны будзь, Пане, вечнае Слова!

Благаслаўлёны будзь, Пане, які аб’яўляеш нам сябе.

Благаслаўлёны будзь у слове, натхнёным Тваім Духам.

Благаслаўлёны будзь, Пане, які ствараеш сваім усемагутным словам.

Благаслаўлёны будзь, Пане, які чыніш вялікія справы моцаю свайго слова.

Благаслаўлёны будзь, Пане, бо Тваё Слова сталася Целам.

Прыйдзі, Пане, сёння ў нашыя сэрцы з моцаю Твайго слова.

Напоўні іх святлом Твайго слова,

Улі ў іх мудрасць Твайго слова. Амэн.
Чалавек пытае:
К. паказвае вучням фотаздымкі з адлюстраваннем розных дамоў. Падчас агляду фотаздымкаў К. заахвочвае вучняў да размовы на тэму будовы дома, задаючы наступныя пытанні:

— Якую функцыю ў будаўніцтве выконвае падмурак?



  • З якога матэрыялу робяць падмурак?

К. падсумоўвае адказы вучняў.

Менавіта прыклад пра будаўніцтва Езус выкарыстоўвае ў адной са сваіх прыпавесцяў, каб растлумачыць нам вельмі важную рэч.
Бог адказвае:
Тэкст са Святога Пісання вучні спачатку чытаюць самастойна, а затым адзін з іх чытае ўголас.

«Вось жа кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да чалавека разумнага, які пабудаваў свой дом на скале.
І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той;
і ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале.
А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека неразважлівага, які пабудаваў свой дом на пяску. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі,
і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і было падзенне яго вялікае» (Мц 7, 24–27).
К. бярэ раней падрыхтааныя два аднолькавыя макеты дому. Адзін з іх змяшчае на пяску, другі – трывала абкладвае каменнямі. Затым К. запрашае вучняў моцна падзьмуць на кожны з гэтых макетаў. Вучні самі змогуць упэўніцца, што макет дому, які стаяў на пяску, пасунецца, альбо перавернецца. Дом, абкладзены каменнямі немагчыма будзе зрухаць з месца.


  • Чаму дом, які стаяў на пяску, перавярнуўся?

  • Чаму дом, які стаяў на каменнях, не крануўся? (адказы вучняў)

У гэтай прыпавесці Езус выкарыстоўвае многа сімвалаў, якія мы зараз паспрабуем “расшыфраваць”.

Вучні запісваюць у свае падручнікі адказ на пытанне:
- Што ў прыпавесці Езуса сімвалізуюць наступныя выразы?


дом -

скала –


пясок -

віхуры, буры, вятры –



Прэзентацыя працы вучняў.
Прачытайце яшчэ раз першы сказ прыпавесці і падкрэсліце, што з’яўляецца тым моцным, незнішчальным фундаментам, на якім Хрыстус запрашае чалавека будаваць сваё жыццё?

К. задае вучням наступныя пытанні:



  • Дзе мы чуем Божае Слова?

  • Як падчас св.Імшы Езус умацоўвае нас?


Чалавек адказвае Богу:
Вучні працуюць над заданнем у падручніку, дзе намаляваны контур дома, які сімвалізуе жыццё. Кожны з вучняў падпісвае кожны элемент дома: што з’яўляецца фундаментам яго жыцця, з якіх каштоўнасцяў яно пабудавана (сцены), які мае сэнс (дах).




………………………………………………………………

………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………




Жадаючыя могуць прадставіць вынікі сваёй працы.
Божае слова — гэта моцны, трывалы падмурак. Будуючы на ім сваё жыццё, прымаючы Божае слова з вераю, жывучы згодна з вучэннем Хрыста, ты вытрываеш сярод небяспек, пераадолееш цяжкасці.
Я разважаю:

— На якім падмурку я будую сваё жыццё?

— Якія каштоўнасці ў сваім жыцці я стаўлю на першае месца? Ці з’яўляюцца яны трывалымі?

— Ці ўважліва я слухаю Божае слова, скіраванае да мяне падчас святой Імшы?

— Якім чынам у штодзённым жыцці я выконваю тое, чаму вучыць мяне Хрыстус?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Прачытай два першых раздзела з кнігі Ёва. Што ў жыцці Ёва азначалі сімвалы:




дом -

скала –


пясок -

віхуры, буры, вятры –

2. Ці можна сказаць пра Ёва, што ён будуе сваё жыццё на скале? Чаму?


Заключная малітва:

Езу, я хачу ў штодзённым жыцці быць падобным да мудрага чалаека,

які пабудаваў свой дом на скале. Я таксама хачу пабудаваць сваё жыццё

на цвёрдым, незнішчальным падмурку, якім з’яўляецца Тваё слова.

Дапамажы мне глыбей зразумець Тваё вучэнне і кіравацца ім
у штодзённым жыцці.


Амэн
Тэма № 13, VII кл.

ХРЫСТУС ВУЧЫЦЬ НАС ЛЮБОВІ.
Дыдактычная мэта:

Распавядаем вучням прыпавесць пра добрага Самараніна, у якой Езус вучыць нас у кожным чалавеку бачыць свайго бліжняга, незалежна ад колеру скуры, нацыянальнасці, яго становішча ў грамадстве, веку.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў сваім жыццём наследваць добрага Самараніна, гэта значыць прыходзіць з дапамогай да кожнага, хто яе патрабуе.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Лк 10, 25-37



Метады катэхезы: аналіз біблійнага тэксту.

1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   19


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка