Ход заняткаў
Малітва: О, праслаўляйце Яго,
усе народы!
З пашанай песні
Яму спявайце!
Бо Яго ласка
заўсёды з намі,
а Яго міласць
на вякі.
О, аллелюя, аллелюя!
Чалавек пытае:
К. паказвае вучням на карце Палестыны Галілею, месца, дзе навучаў Езус. Затым пакзвае фотаздымкі, якія адлюстроўваюць палестынскія землі. Вучні самі ўбачаць, што Галілея – гэта гарыстая мясцоваць, у далінах якой людзі займаліся земляробствам. Затым К. паказвае вучням фотаздымак сейбіта – чалавека, які кідае на апрацаваную глебу зерне.
Сёння рэдка дзе можна ўбачыць на полі сейбіта, цяпер гэтую працу выконваюць машыны. Але людзі, да якіх прамаўляў у Галілеі Езус, добра ведалі гэтую працу. А зараз даведаемся, на колькі добра ведаем яе мы.
К. паказвае вучням каласкі з зернем і пытаецца:
- Што трэба зрабіць, каб вырасціць вось такія каласкі? (падрыхтаваць глебу)
- А што будзе з зернем, калі глеба будзе дрэнна падрыхтаваная? (не дасць плёну, не збярэш ураджай)
- Што яшчэ неабходна для таго, каб зерне выдала багаты плён? (спрыяльныя ўмовы: дастаткова вільгаці і цяпла)
- Што чалавек атрымоўвае з зерня? (хлеб)
- Якую функцыю ў жыцці чалавека выконвае хлеб? (насычае, беражэ ад голаду)
Менавіта вобраз сейбіта Езус выкарыстаў для сваёй наступнай прыпавесці.
Бог адказвае:
(адзін з вучняў чытае тэкст)
«Слухайце. Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі сеяў, сталася так, што адно зерне ўпала ўскрай дарогі, і прыляцелі птушкі, і падзяўблі яго. Іншае ўпала на камяністую глебу, дзе было мала зямлі, і адразу прарасло, бо зямля была неглыбокая. А калі ўзышло сонца, завяла, бо не мела карэння, і засохла. Іншае ўпала паміж цёрну, і вырас цёрн,
і заглушыў яго, так што не дало плоду. Іншае ўпала на
добрую глебу і прынесла плён, які ўзыйшоў і вырас.
І адно ўрадзіла ў трыццаць, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў сто разоў.
І сказаў: Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае. Сейбіт сее слова. Пасеянае пры дарозе — гэта тыя, у якіх сеецца слова, але як толькі пачуюць яго, адразу прыходзіць сатана і забірае слова, пасеянае ў іх. Пасеянае на камяністай глебе — гэта тыя, хто, як толькі пачуе
слова, адразу з радасцю прымае яго, але не мае
ў сабе кораня і нясталы. Потым, калі настане ўціск
і пераслед за слова, адразу спакушаюцца. Іншае сеянае ў цернях, — гэта тыя, хто чуе слова, але турботы свету, зман багацця ды іншыя жаданні ўваходзяць у іх і заглушаюць слова, і яно становіцца
бясплодным. А пасеянае на добрай глебе — гэта тыя, хто слухае
слова, прымае яго і прыносіць плён: адзін
у трыццаць, другі ў шэсцьдзесят, а іншы ў сто разоў» (Мк 4, 3–9. 14–20).
К. малюе на дошцы 3 прамавугольнікі. Вучні яшчэ раз чытаюць тэкст самастойна, а затым адказваюць на пытанні:
— Каго сімвалізуе сейбіт з прыпавесці?
— Што значыць зерне?
— Што ў прыпавесці значыць глеба?
Свае адказы вучні запісваюць на дошцы:
Сейбіт:
Езус Хрыстус
Зерне:
Божае слова
Глеба:
Чалавек
- Якога чалавека сімвалізуе дарога?
- Якога чалавека сімвалізуе камень?
- Якога чалавека сімвалізуе цёрн?
- Якога чалавека сімвалізуе добрая глеба?
Чалавек адказвае Богу:
К. дзеліць вучняў на 4 групы. Вучні павінны прыдумаць і паказаць кароткую сцэнку, якая адлюструе людзей, якіх Езус называе дарогаю, камнем, цернем, добрай глебай.
1 Група – дарога
2 Група – камень
3 Група – цёрн
4 Група – добрая глеба
Прэзентацыя працы вучняў.
-
Чаму Езус хоча навучыць нас у гэтай прыпавесці? (адказы вучняў)
Езус заклікае кожнага з нас быць «добрай глебай», на якой Божае слова дасць багаты плён. Ён засцерагае нас ад павярхоўнага чытання Божага слова, без разважання, без прымання яго ў сваё жыццё. Ёсць людзі, якіх Божае слова захапляе, але ў гэтым энтузіязме няма трываласці, таму, калі прыходзяць спакусы, чалавек з лёгкасцю адкідае Бога, выбірае тое, што для яго больш карыснае. Кожны раз падчас святой Імшы гучыць Божае слова, якое Хрыстус засявае ў тваім сэрцы і спадзяецца на багаты плён.
Я разважаю:
— Якой глебай для Божага слова я з’яўляюся?
— Як я слухаю Божае слова падчас святой Імшы?
— Колькі часу я прысвячаю для прыватнага чытання Святога Пісання?
— Як Божае слова злучаецца з маім штодзёным жыццём?
-
Які плён Божага слова бачаць ува мне іншыя людзі?
Пастанова.
Хатняе заданне:
1. Падчас вячэрняй малітвы паразважай над прыпавесцю пра себіта.
2. Зрабі малюнак да гэтай прыпавесці.
Заключная малітва:
Езу, Ты прыходзіш, каб у маім сэрцы сеяць зерне Добрай Навіны – Евангелля, несучы мне надзею на новае жыццё ў Божым Валадарстве. Ты прыходзіш, каб Сваім словам бараніць мяне, паказаць мне будучыню, у якой чакае мяне любячы Айцец. Прашу, дай мне прагненне, каб я хацеў слухаць Тваё слова, мудрасць, каб я мог яго зразумець, адвагу, каб я мог паводле яго жыць. Амэн.
Тэма № 12, VII кл.
БОЖАЕ СЛОВА – ПАДМУРАК ЧАЛАВЕЧАГА ЖЫЦЦЯ.
Дыдактычная мэта:
Знаёмім вучняў з прыпавесцю пра будаванне дому. Растлумачваем сімвалам чаго з’яўляецца “пясок” і “скала” у прыповесці.
Выхаваўчая мэта:
Заахвочваем вучняў будаваць сваё жыццё на цвёрдым і незнішчальным падмурку Божага слова.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:
Святое Пісанне: Мц 7, 24-27;
2 макеты дома, фотаздымкі з адлюстраваннем розных дамоў.
Метады катэхезы: аналіз тэксту, экспазіцыя.
|