Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка7/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   20

Ход заняткаў

Падчас мінулых заняткаў мы пазнаёміліся з рысамі Касцёла, да якога належым дзякуючы хросту. Кожны, хто належыць да гэтай вялікай супольнасці, стараецца ў сваім жыцці наследаваць Хрыста. На працягу ўсёй гісторыі хрысціянства Касцёл у сваім ўлонні заўсёды меў тых, хто адважна ішоў слядамі Хрыста, каго мы сёння называем святымі, да каго мы звяртаемся, просячы дапамогі і заступніцтва. Нашую сустрэчу распачнём малітвай аб заступніцтве св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.


Малітва: Пане, Ты сказаў: «Калі не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае». Дай нам, просім Цябе, так наследаваць пакору і шчырасць святой Тэрэзы, каб заслужыць вечную ўзнагароду ў небе. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.
Нашая тэма: «Веру ў еднасць святых». Што гэта значыць? У чым заключаецца гэтая еднасць? Сёння мы будзем шукаць адказы на гэтыя пытанні.
Чалавек пытае

Катэхет задае вучням пытанні:
— Якую ўрачыстасць мы адзначаем 1 лістапада?

— Каго мы называем святымі?

— Якіх святых вы ведаеце?

— Як вы ўяўляеце святога чалавека?

— Хто з вас носіць імёны святых?

— Хто з вас і ў якіх патрэбах моліцца да святых?


Святыя, пра якіх мы ўзгадвалі, аб заступніцтве якіх мы молімся, жылі ў розныя часы. Але яны, як і мы, належаць да супольнасці Касцёла. Народ Божы — гэта не толькі бачны Касцёл, гэта таксама і тыя памерлыя, якія яшчэ знаходзяцца ў дарозе да Бога, і тыя збаўленныя, якія ў вечнасці бачаць Божае аблічча.

Бог адказвае

У Святым Пісанні чытаем:


«Душы справядлівых у руках Бога і не дакранецца да іх ніякая пакута. У вачах неразумных здавалася, што яны памерлі, а іх смерць лічылася няшчасцем, іх адыход ад нас лічыўся знішчэннем, а яны спачываюць у спакоі. Хоць у вачах людзей яны здаваліся пакаранымі, іх надзея поўная несмяротнасці. Пасля невялікага пакарання яны атрымаюць вялікія даброты, таму што Бог выпрабаваў іх і прызнаў годнымі сябе. Выпрабаваў іх як золата ў печы, і прыняў іх, як ахвяру ўсеспалення» (Мдр 3, 1–6, 9).
— Дзе знаходзяцца душы справядлівых?

— Што адбылося з імі, калі скончылася іх зямное жыццё?


Смерць — гэта наш прыход у дом Айца, завяршэнне зямной пілігрымкі, час ласкі і міласэрнасці. Памірае цела, але душа чалавека — несмяротная. Тыя памерлыя, якія на зямлі былі вернымі Богу, атрымалі збаўленне і сёння дапамагаюць нам на шляху збаўлення. У вучэнні Касцёла пра гэта напісана:
Тры станы Касцёла. «Пакуль Пан не прыйдзе ў сваёй велічы, а разам з Ім і ўсе анёлы» (пар. Мц 25, 31), «пакуль пасля знішчэння смерці ўсё не будзе падпарадкавана Яму» (пар. 1 Кар 15, 26-27), адны з Ягоных вучняў пілігрымуюць па зямлі, другія, споўніўшы жыццё, ачышчаюцца, іншыя ў хвале сузіраюць «выразна самога адзінага ў Тройцы Бога, якім Ён ёсць». (пар ККК 954)
— Пра якія тры станы Касцёла кажа ККК?
«Еднасць пілігрымуючых з тымі братамі, якія спачылі ў спакоі Хрыста, не перарываецца цалкам. Наадварот, паводле трывалай веры Касцёла яна ўмацоўваецца дзякуючы ўзаемаабмену духоўнымі дабротамі». (пар. ККК 955)
— Хто умацоўвае Касцёл у святасці і дапамагае нам?
Еднасць з памерлымі. «Са старажытных часоў існавання хрысціянскай рэлігіі пілігрымуючы Касцёл, цалкам прызнаючы еднасць усяго Містычнага цела Езуса Хрыста, з вялікай пабожнасцю шанаваў памяць памерлых, а паколькі маліцца за памерлых, каб яны былі вызвалены ад грахоў – гэта святая і збаўчая справа (пар. 2 Мак 12, 46), ён узносіць за іх малітвы”. Нашая малітва за памерлых можа не толькі дапамагчы ім, але і зробіць плённым іх заступніцтва за нас. “ (пар ККК 958 )
— Чаму мы молімся за памерлых?
Вучні маюць у падручніках наступную схему. Карыстаючыся тэкстамі ККК, яны павінны паказаць стрэлкам, як узаемадзейнічаюць тры станы Касцёла. Вучні прэзентуюць сваю працу.











Касцёл трыумфуючы дапамае тым, хто належыць да Касцёла пілігрымуючага і церпячага.
Касцёл пілігрымуючы просіць Касцёл трыумфуючы аб дапамозе для сябе і Касцёла церпячага. Таксама просіць аб дапамозе Касцёл церпячы.
Касцёл церпячы чакае дапамогі, не можа нічога зрабіць для сябе, але можа дапамагчы нам.
Святыя глыбока паяднаныя з Хрыстом, яны няспынна просяць за нас Айца, ахвяруючы Яму заслугі, якія здабылі на зямлі. Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус казала так: «Прыйду да майго неба, каб рабіць дабро на зямлі».
Чалавек адказвае Богу

Каб дасягнуць збаўлення, быць залічаным да ліку святых, неабавязкова мець надзвычайныя ўмовы і абставіны жыцця. Безумоўна, некаторыя святыя здзяйснялі незвычайныя, гераічныя ўчынкі, напрыклад, аддавалі сваё жыццё за веру, за іншага чалавека або пакутавалі за грахі іншых. Аднак значна большая лічба збаўленых здабывала святасць сярод штодзённасці праз малітву, праз любоў да Бога і бліжняга, а таксама праз стараннае выкананне звычайных абавязкаў, у якіх яны бачылі Божую волю. Святыя прайшлі праз розныя цяжкасці і выпрабаванні, захоўваючы вернасць Хрысту. Святыя з’яўляюцца нашымі заступнікамі перад Панам Богам.


Разважанне:

— У чым выяўляецца мая любоў да Пана Бога?

— У чым выяўляецца мая любоў да бліжняга?

Як часта я малюся, просячы заступніцтва ў святых?

— Каго са святых я асабліва стараюся наследваць у сваім жыцці?

— Як я пераадольваю тыя перашкоды і цяжкасці, якія паўстаюць на маім зямным шляху?

— Як я дапамагаю душам, якія церпяць у чыстцы?


  • Ці ведаю я свайго святога апекуна і як часта я да яго малюся?


Пастанова.

Хатняе заданне:

  1. Памаліся за душы, што церпяць у чыстцы.

2. Пазнаёмся з біяграфіяй якога-небудзь святога. Напішы, у чым ты можаш яго наследаваць?

Заключная малітва

Падзякаваць Богу сваімі словамі за дар святасці, папрасіць аб заступніцтве тых святых, імёнамі якіх названы вучні.



1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка