Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка6/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

Ход заняткаў



Малітва:

Хрыстэ, Ты праз Духа Святога робіш свой Касцёл адзіным, святым, апостальскім і паўсюдным. Дапамажы, каб у Касцёле ўмацоўвалася і ўзрастала Табе на хвалу мая вера, каб я кожны дзень аднаўляўся, асвячаны Тваім Духам, жыў у Касцёле, з’яднаным Тваёю любоўю, станавіўся сапраўдным сведкам для тых, да каго Ты пасылаеш мяне кожны дзень. Учыні мяне, Пане, Тваім апосталам, каб мог абвяшчаць Тваё Імя, якое на зямлі праслаўляе Касцёл, а ў небе — Анёлы і святыя. Амэн.


Падчас удзелу ў нядзельнай Эўхарыстыі, мы, вызнаючы сваю веру, кажам, што Касцёл, да якога мы належым праз хрост, з’яўляецца адзіным, святым, апостальскім, каталіцкім. Гэта рысы Касцёла, якія паказваюць яго сутнасць. Сёння мы даведаемся, чаму Касцёл мае такія рысы, хто надзяліў імі Касцёл.
Чалавек пытае

Гаворачы пра Касцёл, кожны апісвае яго па-свойму. Можна пачуць такія меркаванні:



  • Для мяне Касцёл — гэта месца сустрэчы з любячым Богам. Я і мае сябры ў Касцёле знаходзяць супакой, радасць, сэнс жыцця. Тыя, хто выракаецца Касцёла, выракаецца Хрыста, Яго дапамогі і Яго ласкаў.




  • Я думаю, што ўсё залежыць ад таго, як чалавек глядзіць на Касцёл і што ён хоча ў ім убачыць. Прыйдзе шукаць Хрыста — абавязкова Яго знойдзе, захоча ўбачыць грэх, бруд — абавязкова убачыць.

З чым асацыіруецца ў вас слова Касцёл?



Вучні павінны завяршыць наступны сказ: «Касцёл для мяне — гэта…».
Бог адказвае

Касцёл існуе амаль 2000 гадоў. Чытаючы Святое Пісанне, мы можам убачыць як паўставаў і развіваўся Касцёл.


Этапы паўстання і развіцця Касцёла:

1. Звеставанне і нараджэнне Езуса Хрыста (Лк 1, 30–33. 38).

2. Навучанне Езуса (Mк 1, 14–15; Мц 4, 23–25).

3. Пакліканне «Дванаццаці» i іх місія (Mк 3, 13–19; Лк 10, 16).

4. Асаблівая роля Пятра (Мц 16, 13–19).

5. Пасхальныя падзеі:

Апошняя вячэра (Ян 14, 16–18; 15, 26; 16, 7, 12–13; 1 Кар 11, 23–26)

Мука і смерць (Ян 18, 28–30)

Уваскрасенне (Ян 20, 19–23)

Унебаўшэсце (Мц 28, 16. 18–20)

6. Спасланне Духа Святога (Дз 2, 1–13).

К. дзеліць вучняў на групы, якія чытаюць урывак са Святога Пісання. Абапіраючыся на яго, вучні даюць назву пэўнаму этапу паўстання і развіцця Касцёла.
Група І:

Звеставанне і нараджэнне Езуса Хрыста

«І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя: Езус Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і Валадарству Яго не будзе канца. Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай Мне станецца паводле твайго слова… Калі ж яны былі там, настаў час нарадзіць Ёй. І нарадзіла Сына свайго першароднага, і спавіла Яго, і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе» (Лк 1, 30–33. 38; 2, 6–7).



Група ІІ:

Навучанне Езуса

«І хадзіў Езус па ўсёй Галілеі, навучаючы там у сінагогах і абвяшчаючы Евангелле Валадарства, і лячыў усялякую хваробу і ўсялякую немач у людзей. І прайшла пра Яго чутка па ўсёй Сірыі. І пачалі прыводзіць да Яго ўсіх нямоглых, церпячых на розныя хваробы і слабасці, і апантаных, і эпілептыкаў, і паралізаваных, і Ён вылечваў іх. За Ім ішлі вялікія натоўпы з Галілеі і Дэкаполіса, і з Ерузалема, і з Юдэі, і з-за Ярдана» (Мц 4, 23–25).

«Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус ў Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле» (Mк 1, 14–15).
Група ІІІ:
Пакліканне «Дванаццаці» i іх місія

«Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў, і прыйшлі да Яго. І ўстанавіў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць і каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў. [І ўстанавіў гэтых Дванаццаць]: Сымона, якому даў імя Пётр, Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата Якуба, і даў ім імёны Баанэргес, што азначае «сыны грому»; і Андрэя, і Філіпа, і Барталамея, і Мацвея, і Тамаша, і Якуба Алфеевага, і Тадэвуша, і Сымона Кананэйца, і Юду Іскарыёта, які і выдаў Яго» ( Mк 3, 13–19).

Група IV:

Асаблівая роля Пятра

«І Я кажу табе: ты Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. І дам табе ключы Валадарства Нябеснага: і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе» (Мц 16, 18–19).
Пасхальныя падзеі:

Група V:

Апошняя Вячэра

«Калі ж настаў вечар, Ён узлёг за сталом з Дванаццаццю. І калі яны елі, сказаў: Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне. І вельмі засмуціўшыся, яны пачалі казаць Яму адзін за адным: Але ж не я, Пане? А Ён сказаў у адказ: хто апусціў са Мною руку ў місу, той выдасьць Мяне. Сапраўды, Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго; але гора таму чалавеку, які выдае Сына Чалавечага. Лепш было б гэтаму чалавеку не нарадзіцца. Юда, які збіраўся Яго выдаць, сказаў у адказ: Але ж не я, Раббі? Езус кажа яму: Ты сказаў. І калі яны елі, Езус узяў хлеб, благаславіў, ламаў і даваў вучням, кажучы: бярыце і ешце: гэта Цела Маё. Потым ўзяў келіх і, падзякаваўшы, даў ім, кажучы: Піце з яго ўсе; бо гэта Кроў Мая новага запавету, якая будзе праліта за многіх дзеля адпушчэння грахоў. Кажу вам, што адгэтуль не буду піць ад гэтага вінаграднага плоду аж да таго дня, калі з вамі піць яго буду новым у Валадарстве Айца Майго» (Мц 26, 20–29).


Група VI:

Мука і смерць

«Пасля гэтага Езус, ведаючы, што ўжо ўсё збылося, каб здзейснілася Пісанне, кажа: Прагну. Стаяла пасудзіна, поўная воцату. Такды ўздзелі на трысціну губку намочаную воцатам, і паднеслі да Ягоных вуснаў. Калі Езус пакаштаваў воцату, сказаў: Збылося! І схіліўшы галаву, сканаў» (Ян 18, 28–30).


Група VII:

Уваскрасенне

«Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 19–23).




Група VIII:

Унебаўшэсце

«Адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды загадаў ім Езус. І, калі Яго ўбачылі, пакланіліся Яму, але некаторыя засумняваліся. Тады Езус наблізіўся да іх і сказаў ім: Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі. Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына і Духа Святога. Вучыце іх захоўваць усё, што Я загаддаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку» (Мц 28, 16. 18–20).


Група IX:

Спасланне Духа Святога

«Калі настаў дзень Пяцідзясятніцы, усе былі разам на адным месцы. І раптам узняўся шум з неба, нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе сядзелі яны. І з’явіліся ім языкі падзеленыя, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх. І напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць. Былі ў Ерузалеме юдэі, людзі пабожныя з усякага народу пад небам. Калі ўзняўся шум гэты, сабралася мноства людзей, і захвалявалася, бо кожны чуў іх, што яны гавораць на ягонай мове. І бянтэжыліся і дзівавалі, кажучы: Ці ж ўсе тыя, хто гаворыць, не галілейцы? Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся. Парфяне і мідзяне, і эламіты, і жыхары Месапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понта і Азіі, Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, сумежных з Кірынеяй, ды прыезджыя рымляне, юдэі і празеліты, крыцяне і арабы, — мы чуем, што яны гавораць нашымі мовамі пра вялікія справы Божыя? І здзіўляліся ўсе і недаўмёна казалі адно аднаму: Што гэта азначае? А іншыя, насміхаючыся, казалі: Яны напіліся салодкага віна» (Дз 2, 1–13).


Прэзентацыя працы вучняў. Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік.

Касцёл, які заснаваў Хрыстус, незнішчальны. «Брамы пякельныя не перамогуць яго» (пар. Мц 16, 18). Хрыстус прадказваў, што Касцёл будуць няспынна пераследаваць, але ён будзе трываць. Так і ёсць: змяняюцца часы, кіраўнікі, палітычныя рэжымы, знікаюць імперыі, а Касцёл, нягледзячы на пераслед, забароны жыве і дзейнічае. На працягу яго існавання заўсёды знаходзяцца тыя, хто смела і адважна крочыць за Хрыстом, словам і жыццём абвяшчае Евангелле. Апісваючы Касцёл, мы кажам, што ён адзіны, святы, каталіцкі і апостальскі. Што гэта значыць?



К. дзеліць вучняў на 4 групы. Кожная з іх на падставе тэкстаў ККК павінна адказаць на пытанні і стварыць (намаляваць, зрабіць з паперы або паказаць у пантаміме) сімвал, які найбольш адлюстроўвае гэтую рысу.
Група І:

“Касцёл адзіны: бо у яго адзіны Бог, бо ён вызнае адзіную веру, якая нараджаецца з аднаго хросту, і ўтварае адзінае цела, ажыўленае адным Духам, у адной надзеі, у здзяйсненні якой будуць пераадоленыя ўсе падзелы”. (пар ККК 866)

— Чаму Касцёл адзіны?

Група ІІ:

“Касцёл – святы; бо яго заснаваў Бог усемагутны; Хрыстус, яго Абраннік, ахвяраваў сябе, каб яго асвяціць; Дух святасці яго ажыўляе. Касцёл “беззаганны, хоць і складаецца з грэшнікаў”. У святых ззяе ягоная святасць, у Марыі ён дасягае паўнаты і святасці.” ( пар ККК 867)

— Што значыць выраз «Касцёл — святы»?

Група ІІІ:

“Касцёл – апостальскі: бо ён пабудаваны на трывалым падмурку “дванаццаці Апосталаў Баранка”, ён непераможны, ён безпамылкова застаецца ў праўдзе. Хрыстус кіруе ім праз Пятра і іншых апосталаў, што прысутнічаюць у іх спадкаемцах – Папе і Калегіі біскупаў.” (пар ККК 868)

— Што значыць выраз «Касцёл — апостальскі»?
Група IV:

«Касцёл – паўсюдны: бо ён абвяшчае паўнату веры; ён нясе ў сабе і раздае паўнату сродкаў збаўлення; ён пасланы да ўсіх народаў; ён звяртаецца да ўсіх людзей; ён ахоплівае ўсе часы; “ Касцёл па сваёй сутнасці з’яляецца місійным” (пар ККК 869).

— Што азначае выраз «Касцёл — Каталіцкі (паўсюдны)»?

Прэзентацыя працы вучняў.
Чалавек адказвае Богу

Касцёл складаецца з дзвюх рэчаіснасцяў — Боскай і чалавечай. Ад кожнага з нас залежыць развіццё Касцёла, яго еднасць і святасць. Кожны з нас атрымлівае дар Духа Святога, каб узрастаць у святасці, адважна абвяшчаць Евангелле. Гэта не заўсёды бывае лёгка, але мы маем выдатны прыклад Апосталаў. Пастараемся наследваць іх рупліва і адважна, і будзем любіць Касцёл і ганарыцца сваёй прыналежнасцю да яго.


Разважанне:

— Касцёл для мяне гэта…

— Што я раблю для ўмацавання еднасці і святасці ў Касцёле?

— Якое маё месца ў супольнасці Касцёла?

— Як я выкарыстоўваю свае таленты для дабра Касцёла?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Складзі малітву за Касцёл і пастарайся штодня ёю маліцца.

2. Вывучы на памяць пункты ККК 866–868.

3.Прачытай у катэхізісе падрыхтоўкі да сакрамэнту канфірмацыі наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Якая мэта і якое заданне Касцёла?
Заключная малітва:

Езу Хрыстэ, Касцёл святы — гэта Твая Божая справа. Учыні, каб паводле Тваёй волі быў ён адзіны, святы, паўсюдны і цалкам скіраваны да тае дасканаласці, да якой Ты яго паклікаў. Дай Касцёлу жыццяздольнасць і чуйную ўвагу да знакаў часу, каб ён умеў усё распазнаць і захаваць добрае ва ўсіх абставінах. Учыні, каб сярод хрысціянаў любоў была галоўным прынцыпам, міласэрнасць – істотнай рысай, справядлівасць — хлебам штодзённым, мужнасць у справах — вернасцю, малітва — адпачынкам, радасць — узнагародаю. Просім, каб Тваё Валадарства праўды і жыцця, святла і ласкі, справядлівасці, любові і спакою пашыралася і ўмацоўвалася з кожным днём. Амэн.



Тэма № 8, IX кл.

ВЕРУ Ў ЕДНАСЦЬ СВЯТЫХ
Дыдактычная мэта: перадаць вучням праўду пра тое, што кожны з нас пакліканы да святасці. Растлумачыць сутнасць еднасці святых у небе, душамі ў чыстцы і намі — тымі, хто знаходзіцца ў пілігрымцы да Нябеснага Валадарства.

Выхаваўчая мэта: заахвоціць наследаваць святых, маліцца аб іх заступніцтве, а таксама маліцца за душы, якія церпяць у чыстцы.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Мдр 3,1–6, 9; ККК 955–956. 958.

Метады катэхезы: аналіз тэкста.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка