Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка5/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

Ход заняткаў

Веру ў Святую Тройцу цяжка спасцігнуць розумам, чалавек не ў стане яе зразумець. Мы верым, што ёсць адзін Бог у Трох Асобах: Бог Айцец, Бог Сын і Дух Святы. Кожны дзень, распачынаючы малітву знакам крыжа, мы праслаўляем Бога ў Тройцы Адзінага. Зробім гэта зараз словамі ўсім нам вядомай малітвы.


Малітва: Хвала Айцу…
У словах гэтай малітвы мы ўзгадалі трэцюю Божую Асобу Духа Святога. Сёння мы глыбей пазнаёмімся з паходжаннем, сутнасцю і дзеяннем Трэцяй Божай Асобы. Тэма нашых сённяшнх заняткаў: «Веру ў Духа Святога»”.
Чалавек пытае

У мінулым годзе некалькі нашых заняткаў ужо было прысвечана гэтай тэме. Давайце прыгадаем, што мы ўжо ведаем аб Трэцяй Божай Асобе — Духу Святым?


Бог адказвае

Уважліва паслухаем Божае слова:


«Калі настаў дзень Пяцідзясятніцы, усе былі разам на адным месцы. І раптам узняўся шум з неба, нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе сядзелі яны. І з’явіліся ім языкі падзеленыя, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх. І напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць. Былі ў Ерузалеме юдэі, людзі пабожныя з усякага народу пад небам. Калі ўзняўся шум гэты, сабралася мноства людзей, і захвалявалася, бо кожны чуў іх, што яны гавораць на ягонай мове. І бянтэжыліся і дзівавалі, кажучы: “Ці ж ўсе тыя, хто гаворыць, не галілейцы? Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся. Парфяне і мідзяне, і эламіты, і жыхары Месапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понта і Азіі, Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, сумежных з Кірынеяй, ды прыезджыя рымляне, юдэі і празеліты, крыцяне і арабы, — мы чуем, што яны гавораць нашымі мовамі пра вялікія справы Божыя”? І дзівіліся ўсе і з недаўменнем казалі адно аднаму: “Што гэта азначае?” А іншыя, насміхаючыся, казалі: “Яны напіліся салодкага віна”» ( Дз 2,1–13).
— Якую падзею апісвае святы Лука?

— Калі гэта адбылося?

— Які знак суправаджаў сыходжанне Духа Святога на Марыю і Апосталаў?

— Якімі дарамі Дух Святы напоўніў Марыю і Апосталаў?


Напрыканцы сваго зямнога жыцця Езус абяцае вучням, што яны не застануцца адны. Згодна са словамі Езуса вучні атрымліваюць сілу Духа Святога. Мы не можам убачыць Яго, але ачуваем Яго прысутнасць і дзеянне.

Па натхненні Духа Святога Апосталы запісалі словы Хрыста ў Святым Пісанні. Дзякуючы Яму, мы падчас хросту становімся дзецьмі Божымі. Ён чыніць так, што падчас святой Імшы хлеб і віно становяцца Целам і Крывёю Езуса. А яшчэ — Дух Святы асвячае нас, паглыбляе нашу сувязь з Найсвяцейшай Тройцай, умацоўвае нашу веру, чыніць нас здольнымі да малітвы. Чым больш мы яднаемся з Духам Святым, тым глыбейшым становіцца нашае рэлігійнае жыццё.

Дух Святы перамяніў сэрцы Апосталаў: знік страх, адышла няўпэўненасць, разгубленасць. Апосталы мужна, адважна, рызыкуючы сваім жыццём ідуць да многіх народаў, каб словам і жыццём сведчыць пра Хрыста.

Дзеянне Духа Святога — у багацці дароў, адсюль вынікае вялікая колькасць назваў і сімвалаў, якія ўжываюцца для апісання Духа Святога.


Катэхет дзеліць вучняў на 2 групы. Кожная з іх атрымлівае тэкст песняў. Вучні павінны падкрэсліць адказы на пытанні (падручнік вучня):
— Як у гэтых гімнах названы Дух Святы?
Група І:

Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы, наведай вернікаў сваіх,

Напоўні ласкай з вышыні сэрцы, што створаны Табой.

Названы Суцяшыцелем, Ты — найвышэйшы Бога дар,



Жыцця крыніца і любоў, і ўзмацненне нашых душ.

Ты пасылаеш сем дароў, бо маеш сілу ад Айца.

Праз Сына абяцаны нам, Ты мноствам моваў прамаўляў.

Сваёю ласкай асвяці сэрцы і розум нашыя,

І сэрцы нам аздараві, і нашы цноты ўзмацняй.

Ты злога духа адгані і супакоем адары,

Заўсёды за Сабой вядзі, і прабачэнне грэшным дай.

Дай праз Цябе Айца пазнаць, і шлях да Сына пакажы.

Ты — Дух любові іх дваіх, верым Табе ва ўсе часы.

Богу Ацу хвала заўжды, і Сыну Уваскрэсламу.

Суцяшыцелю, Табе хвала на вечныя вякі. Амэн.
Група ІІ:
Божа Дух Святы прыйдзі і з нябёсаў нам спашлі Ты святла свайго струмень.

Добры Ойча ўбогіх, Даўца дараў многіх і святло ўсіх сэрцаў.



Суцяшыцель паспяшы, наймілейшы госць душы, прахалода стромленных,

Адпачынак у працы, цень у дзень гарачы, у плачы суцяшэнне.

О, святло шчаслівае, у сэрцаў глыб уніклівае, ласкай верных напаўняй.

Без Тваёй апекі, згуба чалавеку, поўна небяспекі.

Усё, што бруднае, абмый; што засохла, ажыві, што паранена, злячы.

Нахілі, што цвёрда; раўагрэй, што горда; выпрастай крывое.

Дай тваім жа верным, Божай лакі пэўным, сем дароў Тваіх святых.

Дай жыццё цнатліва, дай зыход шчаслівы, вечную дай радасць. Амэн.
Вада — усё што бруднае — абмый; што засохла — ажыві.

Агонь — сваёю ласкай асвяці; знішчы, што ганарлівае; святло ўсіх сэрцаў.

Намашчэнне — узмацненне нашых душ.
— Напішы, якія яшчэ сімвалы Духа Святога ты ведаеш?
Усе гэтыя сімвалы акрэсліваюць вялікую моц, якой Дух Святы дзейнічае ў жыцці кожнага чалавека і ў жыцці ўсяго Касцёла. Ты рыхтуешся прыняць сакрамэнт канфірмацыі, хочаш запрасіць у сваё жыццё Духа Святога, каб дзякуючы Яго моцы, глыбей з’яднацца з Хрыстом, стаць Яго верным апосталам. У гэтай падрыхтоўцы вельмі важна быць адкрытым на дзеянне Духа Святога, які дапаможа глыбей усвядоміць сэнс сакрамэнту бежмавання для твайго жыцця.
Чалавек адказвае Богу

У якасці падсумавання К. просіць вучняў супольна на падставе пройдзеннага сёння матэрыялу зрабіць плакат пад назвай «Дзеянне Духа Святога ў маім жыцці». Для плаката яны выкарыстоўваюць старыя газеты і часопісы. Вучні прэзентуюць сваю працу. Плакат можна павесіць у класе. К. просіць вучняў прачытаць урывак з гаміліі Бэнэдыкта XVI падчас св. Імшы з нагоды XXIII Сусветнага дня моладзі ў Сіднэі.
«Моц ласкі Духа Святога не з’яўляецца тым, што мы можам заслужыць, чаго можам дасягнуць, але тым, што мы можам атрымаць як чысты дар. Божая любоў можа вызваліць гэту Моц толькі тады, калі мы дазваляем ёй змяняць нас знутры. Мы павінны дазволіць ёй прабіцца праз цвёрды панцыр нашага раўнадушша, нашай духоўнай стомленасці, нашага сляпога падпарадкавання духу сённяшняга часу. Толькі тады мы дазволім Ёй распаліць нашае ўяўленне і сфармаваць нашыя глыбокія прагненні. Менавіта ждя гэтага такой важнай з’яўляецца малітва: малітва штодзённая, малітва асабістая ў цішы нашых сэрцаў i перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, а таксама малітва літургічная ў сэрцы Касцёла. Малітва з’яўляецца чыстым прыняццем Божай ласкі, дзейснай любові, еднасці з Духам, які жыве ў нас і вядзе нас праз Хрыста да нашага Нябеснага Айца. У моцы Духа Езус заўсёды прысутны ў нашых сэрцах, у цішыні чакае нас, каб мы ўсцяж з Ім былі, слухалі Яго голасу, трывалі ў Яго любові і атрымалі “моц з вышыні”, якая дапаможа нам быць соллю і святлом свету». (Бэнэдыкт XVI. Сіднэй. XXIII Сусветны дзень моладзі)
Разважанне:

Як я супрацоўнічаю з Духам Святым?

Наколькі я адкрыты на дзеянне Духа Святога?

Як я рыхтуюся да сакрамэнту канфірмацыі?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы падзякуй Духу Святому за Яго прысутнасць і дзеянне ў тваім жыцці.

2. Падумай, як Дух Святы дапамагае табе ў штодзённым жыцці.

3. Прачытай у “Катэхізісе” падрыхтоўкі да канфірмацыі наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Кім з'яўляецца Дух Святы?
Заключная малітва

Духу Святы мудрасці,



– змілуйся над намі.

Духу Святы розуму,

змілуйся над намі.

Духу Святы рады,



– змілуйся над намі.

Духу Святы мужнасці,

змілуйся над намі.

Духу Святыўмеласці,



  • змілуйся над намі.

Духу Святыпабожнасці,

змілуйся над намі.

Духу Святы боязі Божай,

змілуйся над намі.

Духу Святы, Святло прарокаў і апосталаў,

змілуйся над намі.

Духу Святы, наш Суцяшыцелю,

змілуйся над намі.



Тэма № 7, IX кл.

ВЕРУ Ў АДЗІНЫ, СВЯТЫ, КАТАЛІЦКІ І АПОСТАЛЬСКІ КАСЦЁЛ
Дыдактычная мэта: перадаць вучням праўду веры пра тое, што сам Хрыстус заснаваў Касцёл і што ад моманту святога хросту мы ўсе належым да яго. Асаблівым чынам звярнуць увагу на тое, што Касцёл — гэта ўсе мы. Падкрэсліць, што кожны, хто належыць да Касцёла, мае свае заданні, якія павінен выконваць.

Выхаваўчая мэта: выхоўваць у моладзі адказнасць за Касцёл, яго развіццё і святасць.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Лк 1, 30–33. 38; Mк 1, 14–15; Мц 4, 23–25; Mк 3, 13–19; Лк 10, 16; Мц 16, 13–19; Ян 14, 16–18; 15, 26; 16, 7, 12–13; 1Кар 11, 23–26; Ян 18, 28–30; Ян 20, 19–23; Мц 28, 16. 18–20; Дз 2, 1–13; ККК 866–869.

Метады катэхезы: праца ў групах, апавяданне.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка