Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка4/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

Ход заняткаў



Перад уваходам вучняў катэхет падрыхтоўвае клас: змяшчае ў розных месцах класа малюнкі з жыцця Езуса Хрыста (нараджэнне, цуды, пакліканне Апосталаў, устанаўленне Эўхарыстыі). К. вітае вучняў, запрашаючы прагледзець змешчаныя ў класе малюнкі, затым агучвае тэму сустрэчы.
Тэма нашай сённяшняй сустрэчы «Веру ў Езуса Хрыста» (тэма павінна быць запісана на дошцы). Як бачыце, на дошцы пасля словаў няма знаку прыпынку. Толькі што, разглядаючы малюнкі, вы прыгадалі асноўныя падзеі з жыцця Езуса Хрыста. Які знак прыпынку пасля тэмы вы паставілі б?
К. запрашае вучняў узяць карткі і запісаць сённяшнюю тэму, паставіўшы той знак прыпынку, які найбольш выяўляе іх унутраны духоўны стан.
? — маю мноства сумненняў. Асоба Езуса для мяне далёкая і невядомая.

! — Езус мой сябра. Я хачу прайсці з Ім праз усё сваё жыццё.

… — так, я хаджу ў касцёл, малюся, але вера ніяк не ўплывае на маё жыццё.

Іншы знак…
Вучні сядаюць і запісваюць тэму на картках, выбіраючы свой знак прыпынку.
Малітва:

Праслаўляю Цябе, Пане,

бо Ты прынізіўся, каб мяне ўзвысіць.

Ты стаў пакорным, каб мяне праславіць.

Ты стаў убогім, каб мяне ўзбагаціць.

Ты нарадзіўся, каб мяне адрадзіць.

Ты прыняў хрост, каб мяне ачысціць.

Ты пасціўся, каб мяне насыціць.

Стаў вязнем, каб я меў свабоду.

Быў укрыжаваны, каб мяне выратаваць.

Памёр, каб даць мне жыццё.

Уваскрос у хвале, каб даць мне радасць і надзею.

Узышоў на неба на трон хвалы, каб і мяне ўзняць.

Спаслаў Духа Святога, каб мяне асвяціць.

Будзь благаслаўлёны, Пане.
Чалавек пытае

На занятках мы глыбей пазнаём асобу Езуса Хрыста. Кожную нядзелю мы слухаем Яго слова, штодня размаўляем з Ім на малітве. Сёння няхай кожны з нас задасць сабе пытанне: «Езу, кім Ты з’яўляешся для мяне?». Прашу вас напісаць на картках ліст Езусу, у якім вы паразважаеце і дадзіце адказ на гэтае пытанне.
Бог адказвае

Людзі, якія бачылі Езуса, слухалі Яго вучэнне, сталі свекамі Яго цудаў, таксама задавалі сабе пытанне аб тым, хто такі Езус. Мы пашукаем адказ на гэтае пытанне ў Святым Пісанні.


К. дзеліць клас на 4 групы:
Група І:

«Прыйшоў Езус ў межы Цэзарыі Філіпавай і пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы: “Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?” Яны ж сказалі: “Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці адным з прарокаў”. Ён кажа ім: “А вы кім лічыце Мяне?” Сымон Пётр адказаў: “Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога”» (Мц 16, 13–16).

— Кім людзі лічылі Езуса?

— Як Пётр называе Езуса?



Група ІІ : «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго» (Ян 3, 16–17).

— Кім з’яўляецца Езус?

— Дзеля чаго Ён прыйшоў у свет?
Група ІІІ:

«Вы Мяне называеце Настаўнікам і Панам, і добра кажаце, бо Я ім ёсць» (Ян 13, 13).

«Авечкі Мае слухаюць голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. І Я даю ім вечнае жыццё навекі, і не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рук Маіх. Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. І ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца Майго: Я і Айцец — адно» (Ян 10, 27–30).

— Як Езус называе Сябе?



Група ІV:

«І з выгляду стаўшы як чалавек, прынізіў сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці, смерці крыжовай. Таму Бог узвысіў Яго, і даў Яму імя па-над ўсялякае імя, каб на імя Езуса схілілася кожнае калена стварэнняў нябесных, зямных і падземных, і каб кожны язык вызнаваў, што Панам ёсць Езус Хрыстус дзеля хвалы Бога Айца» (Флп 2, 8–11).


— Кім з’яўляецца Езус?

— Як павінен адносіцца чалавек да Езуса Хрыста і чаму?



Прэзентацыя працы вучняў. Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік.

Езус называе сябе Божым Сынам, Месіяй, а таксама Настаўнікам. Прыгадайце, калі ласка, пра што гаварыў Езус?



ЕЗУС НАВУЧАЕ

Пра любоў да Бога і бліжняга

пра Божае Валадарства пра тое, што з’яўляецца

Сынам Божым і Месіяй

пра збаўленне

пра прабачэнне пра малітву

Езус прыходзіць да чалавека, каб збавіць яго і адкрыць сэнс, каштоўнасць і мэту яго жыцця. Сваім словам, а найперш учынкам Езус сведчыў пра Божую любоў да чалавека. Сваёй смерцю на крыжы Ён прынёс чалавеку збаўленне. Кожны можа сустрэцца з Хрыстом, праз веру ўвайсці з Ім у жывы, асабісты кантакт, адчуць Яго любоў, прысутнасць, дапамогу. Дзе і як адбываецца гэта сустрэча?

Вучні адказваюць. Напрыклад:

— у супольнасці Касцёла;

— у сакрамэнтах, асабліва ў Эўхарыстыі;

у словах Святога Пісання;

— у іншым чалавеку;

— у малітве.



(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Чалавек адказвае Богу

К. запрашае жадаючых з тых, хто выбраў на пачатку сустрэчы клічнік, прачытаць свае лісты. К. сам можа даць сведчанне аб тым, кім для яго з’яўляецца Езус, якую ролю ў жыцці выконвае Божае слова, як ён перажывае сустрэчу з Езусам у Эўхарыстыі.

Напэўна, у класе будуць тыя асобы, якія напрыканцы заняткаў зменяць раней пастаўленныя знакі прыпынку. К. просіць іх расказаць, чаму яны прынялі такое рашэнне.
Разважанне:

— Кім Езус з’яўляецца для мяне?

— Як часта я чытаю Святое Пісанне?

— Якая мая малітва?

— Як часта я сустракаюся з Езусам у сакрамэнце Эўхарыстыі?

— Што мне патрэбна змяніць у сваім жыцці, каб мой асабісты кантакт з Езусам стаў больш глыбокім?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Выберы адзін з тэкстаў Святога Пісання, прачытаных сёння на катэхэзе, і паразважай над ім падчас вячэрняй малітвы.

2. Падумай і напішы, як вера ў Хрыста перамяняе тваё жыццё.

3. Прачытай у “Катэхізісе” падрыхтоўкі да канфірмацыі наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Кім з'яўляецца Езус Хрыстус?

Што азначаюць імёны «Езус» і «Хрыстус»?

Адкуль мы ведаем, што Пан Езус з'яўляецца Богам?

Заключная малітва:

Магутны Божа, поўны хвалы, Пане мой, Езу Хрыстэ. Глянь на свайго слугу і рассей цемру майго духа. Дай мне чыстую і жывую веру, непахісную надзею і дасканалую любоў да бліжняга. Учыні, мой Божа, каб я Цябе добра пазнаў і каб кожны учынак рабіў паводле Тваёй святой волі.



Тэма № 6, IX кл.

ВЕРУ Ў ДУХА СВЯТОГА
Дыдактычная мэта: паглыбіць веды пра Духа Святога. Указаць на Яго як на трэцюю Асобу Найсвяцейшай Тройцы. Расказаць моладзі пра місію Духа Святога: паглыбіць сувязь з Найсвяцейшай Тройцай.

Выхаваўчая мэта: вучыць быць адкрытымі на дзеянне Духа Святога.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Дз 2, 1–13; старыя газеты і часопісы, нажніцы, клей, папера.

Метады катэхэзы: праца ў групах, плакат.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка