Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка3/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

Ход заняткаў



Малітва: Ойча наш...
Сённяшнюю сустрэчу мы распачалі малітвай «Ойча наш», у якой звяртаемся да Бога як да найлепшага Айца, які любіць нас, клапоціцца пра нас, які падараваў нам прыгажосць усяго сусвету. Сваю веру ў Бога, які з’яўляецца нашым Створцам, нашым Айцом, мы вызнаём словамі Апостальскага сімвала веры: «Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі». Над гэтымі словамі мы будзем разважаць падчас сённяшніх заняткаў.
Чалавек пытае

Кожны чалавек хоць раз у жыцці задаваў сабе пытанні:

— Як быў створаны свет?

— Адкуль у гэтым свеце з’явіўся чалавек?

— Які сэнс майго жыцця?

— Што чакае мяне пасля смерці?


Каб адказаць на гэтыя пытанні, людзі звяртаюцца да розных крыніцаў. Мы, як хрысціяне, будзем шукаць адказ у Святым Пісанні, якое раскрывае чалавеку таямніцу яго існавання.
Бог адказвае

«На пачатку стварыў Бог неба і зямлю» (Быц 1, 1).

«Езус сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: ранней, чым з’явіўся Абрагам, Я ёсць» (Ян 8, 58).
— Якую праўду змяшчае ў сабе першы сказ Святога Пісання?

— Што азначаюць словы Езуса?


Вучні адказваюць. Напрыклад:

 Перад тым, як на зямлі з’явілася жыццё, існаваў Бог, які не мае ні пачатку, ні канца.

 У стварэнні свету і чалавека ўдзельнічалі тры Божыя Асобы:Бог Айцец, Бог Сын і Дух Святы.

 Бог — Усемагутны, бо Ён стварыў сусвет з нічога.

 Бог — крыніца жыцця і любові на зямлі.
(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Святое Пісанне гаворыць, што жыццё на зямлі бярэ свой пачатак у Богу. Першыя людзі — Адам і Ева — чэрпалі сваё жыццё і шчасце толькі ў Богу. Такім быў першапачатковы, сапраўдны стан чалавека. Першародны грэх разарваў гэтую сувязь, але кожны чалавек свядома або і несвядома шукае ў сваім жыцці таго, хто дае шчасце, радасць, любоў. Пан Бог выходзіць насустрач чалавеку. Уся гісторыя збаўлення — гэта гісторыя любові Бога да чалавека.
Часам нам цяжка адчуць любоў Пана Бога, паверыць у тое, што Ён нас любіць. Нам хочацца заслужыць яе добрымі ўчынкамі, беззаганным жыццём. Калі гэта не атрымліваецца, мы губляем надзею, адчуваем, што нявартыя гэтай любові, бо не апраўдваем надзеяў, якія Пан Бог на нас ускладае. Такое разуменне можа быць звязана з негатыўным вобразам айца, які быў чэрствым, абыякавым, пакінуў сям’ю, злоўжываў алкаголем. Пан Бог вылечвае гэтыя раны, бо з’яўляецца дасканалым Айцом. Ён гаворыць пра гэта на старонках Святога Пісання:
К. уключае мультымедыйную прэзентацыю, якая называецца «Ліст любові ад Айца». Прэзентацыя ўключае ў сябе словы Святога Пісання, якімі Пан Бог звяртаецца да чалавека. Калі няма магчымасці паказаць прэзентацыю, К. можа ўключыць спакойную музыку і запрасіць вучняў прачытаць гэты тэкст у сшытках і паразважаць над ім.
Ты можаш не ведаць мяне, але Я ведаю пра цябе ўсё.

Я ведаю, калі ты сядаеш і калі ўстаеш.

Мне вядомыя ўсе твае шляхі.

Ты створаны на Маё падабенства.


Мною ты жывеш, рухаешся, існуеш.

Я ведаў цябе раней, чым ты быў зачаты.

І выбраў цябе яшчэ да стварэння свету.
Ты не выпадковасць!

У Маёй кнізе запісаныя ўсе дні, прызначаныя табе.

І я вызначыў для цябе час нараджэння і месца жыхарства.

Ты створаны цудоўна.

Я рупліва саткаў цябе ва ўлонні тваёй маці.

І вывеў цябе з яго ў дзень твайго нараджэння.

Той, хто не ведаў Мяне,меў няправільнае ўяўленне пра Мяне.

Вось Я побач з табою, і няма ўва мне зла, Я поўны любові да цябе.

Я прагну аддаць табе яе ўсю, бо ты — Маё дзіця, а Я — твой Айцец.

Я магу даць табе больш, чым твой зямны бацька.

Таму што Я — Айцец, які любіць цябе больш за ўсіх.

І ўсялякі дар, што ты атрымліваеш, выходзіць з Маёй рукі.

Я ведаю, у чым ты маеш патрэбу, і дам табе ўсё неабходнае.

Я палюбіў цябе вечнай любоўю, таму ў тваёй будучыні надзея.

Я радуюся ў сэрцы Сваім за цябе і ніколі не стамлюся рабіць дабро табе.
Я хачу паказаць табе вялікае і недасягальнае, чаго ты не ведаеш.

Калі ты станеш шукаць Мяне ўсім сваім сэрцам, знойдзеш Мяне.

Я — Айцец, які суцяшае цябе ва ўсіх тваіх смутках.

Калі ты скрушаны сэрцам, Я чую цябе.

Як пастыр нясе ягнятка, Я вазьму цябе на рукі і буду насіць каля сэрца.
Прыйдзе дзень і вытру ўсе слёзы з вачэй тваіх.

Я твой Айцец і люблю цябе бязмежна.

У Сваім Сыне Я адкрыю табе сваю любоў.

Ён дасканалае адлюстраванне Маёй сутнасці.


Ён пасланы паказаць, што Я за цябе, а не супраць цябе.

Ён пасланы сказаць, што Я не вяду падлік тваіх грахоў.

У Ягонай смерці найбольш дасканала праявілася Мая любоў да цябе.
Калі прымаеш Майго Сына, знойдзеш Мяне.

І нішто не зможа пазбавіць цябе Маёй любові.

На нябёсах Я падрыхтаваў для цябе небывалую гасціну.

Я заўсёды быў Айцом і заўсёды ім буду.

Я люблю цябе

І чакаю цябе…


Чалавек адказвае Богу

Пан Бог ахінае любоўю кожнае сваё стварэнне — і тых, хто блукае сярод міражоў сучаснага свету, і тых, хто хаваецца ад Яго за моцнымі сценамі ўласнага эгаізму, і тых, хто расплаціўся сваёй чалавечай годнасцю за бутэльку алкаголя ці некалькі грамаў наркотыку. Ён чакае блудных сыноў, каб адарыць іх ласкаю прабачэння, супакоем, любоўю і радасцю.


Як ты адкажаш на Яго любоў?
К. запрашае вучняў напісаць ліст, які будзе іх адказам на ліст любові ад Айца, прадстаўлены ў прэзентацыі. Падчас працы можа гучаць спакойная музыка. Жадаючыя могуць агучыць свае лісты.
Разважанне:

— Як часта я размаўляю са сваім Нябесным Айцом у малітве?

— Як часта я дзякую Яму за дар жыцця?

— Як часта я дзякую Яму за Яго апеку нада мною і над створаным сусветам?

— Я — Божае дзіця. Якія мае ўчынкі сведчаць пра гэта?

— Як я аказваю любоў і вернасць свайму Стварыцелю?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы паразважай над словамі з Ліста любові ад Айца. Якія радкі найбольш цябе закранулі?

2. Напішы, як ты можаш развіваць свае таленты і здольнасці, дадзеныя табе Богам.

3. Прачытай у «Катэхізісе» падрыхтоўкі да бежмавання наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Калі і як Бог аб'явіўся чалавеку?

Ці можа чалавек пры дапамозе розуму пазнаць Бога?

Хто такі Пан Бог?
Заключная малітва:

Божа мой і Пане,

калі разважаю над пражытым днём, усведамляю,

што дзякуючы Тваёй ласцы я жыву і існую.

Дзякую Табе за дар жыцця, за ўсе даброты,

якія я атрымаў ад Цябе.

Колькі раз на працягу дня я адчуў Тваю любоў!

Дзякую Табе за гэта, Божа.

Кожны ўдар майго сэрца, кожны мой подых хай будзе падзякаю Табе.

Тэма № 5, IX кл.

ВЕРУ Ў ЕЗУСА ХРЫСТА
Дыдактычная мэта: перадаць вучням праўду веры пра тое, што Езус Хрыстус з’яўляецца Божым Сынам, нашым Настаўнікам і Адкупіцелем.

Выхаваўчая мэта: вучыць падтрымліваць сувязь з Езусам праз удзел у святых сакрамэнтах, асабліва ў Эўхарыстыі, глыбей пазнаваць Яго праз чытанне Святога Пісання, у малітве.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Ян 3, 16–17; Мц 16, 13–16; Ян 13, 13; Ян 10, 27–30; Флп 2, 8–11.

Метады катэхезы: праца ў групах, напісанне ліста.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка