Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка19/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20

Ход заняткаў



Малітва: Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы і спеў да Духа Святога.
Напэўна, кожны з нас любіць атрымліваць падарункі, бо гэта ў першую чаргу сведчыць пра тое, што нас любяць, пра нас памятаюць і клапоцяцца. Падчас сакрамэнту канфірмацыі вы атрымаеце асаблівы падарунак — дапамогу Духа Святога, які ўмацуе вас сваімі дарамі. Тэма нашых заняткаў: «Дары Духа Святога».
Чалавек пытае

Сакрамэнт канфірмацыі — гэта вельмі важная падзея у вашым маладым жыцці. Аднак не менш істотным з’яўляецца тое, як вы далей ў сваім жыцці будзеце выкарыстоўваць тыя дары, якія атрымаеце ад Духа Святога. Калі хрысціянін робіць гэта правільна, яны прыносяць багаты плён для яго і для іншых людзей.

Нажаль, у жыцці мы можам убачыць мноства сітуацый, дзе чалавек атрымаў нейкае дабро, але не змог правільна яго выкарыстаць, і ўсё было змарнаванае.
Аляксандру першы раз давялося быць за мяжой. Ён гасціў у свайго сябра Даніэля, з якім разам вучыўся ў адным з беларускіх вузаў. Аляксандру трэба было тэрмінова вяртацца і Даніэль вырашыў, што будзе найлепш, калі яго сябра паляціць дадому самалётам. На развітанне Даніэлю хацелася зрабіць штосьці прыемнае свайму беларускаму сябру і ён вырашыў, што за білет заплаціць сам. Білет быў куплены, сябры развіталіся. Аляксандр знайшоў сваё месца ў самалёце, хутка ўладкаваўся і падрыхтаваўся да палёту, які павінен быў працягвацца 4 гадзіны. З раніцы Аляксандр выпіў толькі кубак моцнай кавы, таму зараз, заплюшчыўшы вочы, ён уяўляў сабе стол з любімымі стравамі, якія гатуе яму мама. Праз некалькі хвілін да яго падышла сцюардэса з вазком, на якім стаялі розныя напоі і стравы. Аляксандр адмовіўся, бо баяўся, што гэта можа дорага каштаваць. Іншыя людзі ахвотна частаваліся. Аляксандр заўважыў, што ніхто з іх не дае грошы сцюардэсе. Пазней яму патлумачылі, што ўвесь сэрвіс уваходзіць у кошт білета, але было ўжо позна, сцюардэса з вазком пайшла далей. Аляксандру нічога больш не заставалася, як зноў заплюшчыць вочы і марыць пра любімыя стравы, якія гатуе яму мама…


  • Які падарунак Даніэль зрабіў свайму сябру?

— Чаму Аляксандр не выкарыстаў магчымасці пачаставацца?

— Як вы лічыце, што мог адчуць Даніэль, даведаўшыся пра «прыгоды» Аляксандра?

— Што б вы адчувалі на месцы Аляксандра?
Напэўна, вы ў сваім жыцці сустракалі шмат такіх здарэнняў. Але галоўнае, каб іх «героем» не станавіліся вы самі. Падчас сакрамэтну канфірмацыі вы атрымаеце вялікі дар. Атрымаеце таму, што Пан Бог любіць вас і клапоціцца пра вас. Ён хоча ўмацаваць вас на шляху духоўнага ўзрастання, у часе, калі вы самі робіце выбар і становіцеся за яго адказнымі. Дары Духа Святога дапамогуць вам не згубіцца ў лабірынтах рэчаіснасці, якая часта спакушае маладых людзей. Што гэта за дары і як мы можам іх выкарыстоўваць?
Бог адказвае

На гэтае пытанне нам дае адказ Святое Пісанне.



Вучні чытаюць урывак і выпісваюць у падручнік дары Духа Святога:

Група І: Прарок Ісая апісвае Хрыста, Якога ўмацоўвае Дух Святы.

«Выйдзе парастак з пня Есэевага, і атожылак з кораня ягонага прынясе плод; і спачне на ім Дух Пана, дух мудрасці і разуменне, дух парады і моцы, дух пазнання і боязі Пана. Напоўніцца бояззю Пана і будзе судзіць не з погляду вачэй сваіх, і не са слыху вушэй сваіх будзе асуджаць. Ён будзе судзіць убогіх паводле справялівасці і прыгнечаным зямлі будзе выносіць прысуд у праўдзе; і жазлом вуснаў сваіх ударыць зямлю, і дыханнем вуснаў сваіх заб’е няправеднага. І будзе справядлівасць поясам на бёдрах Яго, і вернасць — поясам на сцёгнах Ягоных» (Іс 11, 1–5.



Група ІІ:

«Кожнаму даецца выяўленне Духа на карысць. Аднаму даецца Духам слова мудрасці, другому слова ведання, тым самым Духам; іншаму вера, тым самым Духам; іншаму дар ацалення, тым самым Духам; іншаму цудадзействы, іншаму прароцтва, іншаму распазнанне духаў, іншаму розныя мовы, іншаму тлумачэнне моваў. А ўсё робіць адзін і той самы Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Яму заўгодна» (1 Кар 12, 8–11).

У сакрамэнце канфірмацыі хрысціянін атрымлівае дары мудрасці, мужнасці, умеласці, розуму, рады, пабожнасці, боязі Божай.

Чалавек адказвае Богу

К. дзеліць вучняў на 7 групаў. Кожная з іх працуе над тэкстам малітвы аб сямі дарах Духа Святога: выбірае адзін з дароў, прыдумвае для яго сімвал і каментар да гэтага сімвала. Падчас літургіі сакрамэнту бежмавання іх тэксты і сімвалы могуць быць выкарыстаныя падчас працэсіі з дарамі.
Прэзентацыя працы вучняў.

Дары Духа Святога не абмяжоўваюцца толькі сямю пералічанымі дарамі. Дух Святы надзяляе чалавека дарамі і здольнасцямі, якія называюцца харызмамі. Харызма — гэта асаблівы дар, які даецца чалавеку для дабра Касцёла. Важна не тое, якія мы маем дары, а тое, як мы іх выкарыстоўваем.

Святы Айцец Бенедыкт XVI падчас Сусветнага дня моладзі ў Сіднэі заклікаў маладых людзей быць адкрытымі на дзеянне Духа Святога, каб з Яго дапамогай несці ў свет Евангелле Хрыста (падручнік вучня):
«Свет змучаны хцівасцю, карыслівасцю, падзеламі, пастаяннай прысутнасцю фальшывых ідалаў і болем фальшывых абяцанняў. Нашыя сэрцы і розум сумуюць па ідэале жыцця, дзе перамагае любоў, дзе дзеляцца дарамі, дзе будуецца еднасць, дзе свабода набывае сэнс у праўдзе i сваю сутнасць можна раскрыць у супольнасці. Гэта дзеянне Духа Святога! Гэта надзея, якую дае Евангелле Езуса Хрыста. Няхай гэтая рэчаіснасць будзе тым, што вы панясеце з Сіднэя ўсяму свету!»
Разважанне:

Дух Святы ўваходзіць у маё жыццё, каб напоўніць мяне сваімі дарамі.

— Як часта я малюся да Духа Святога?

— Аб якіх дарах я прашу Духа Святога?

— Як я адкажу на заклік Святога Айца?

Пастанова.

Хатняе заданне

1. Рыхтуючыся да сакрамэнту канфірмацыі, старайся маліцца, просячы ад дарах Духа Святога.

2. Прачытай у катэхізісе падрыхтоўкі да бежмавання наступныя пункты і адкажы на пытанні:

Пералічы 7 дароў Духа Святога. Вывучы іх на памяць.
Заключная малітва: (падручнік вучня)

Тэма № 27, IX кл.

ВЫБАР ІМЯ
Мэта дыдактычная: расказвае вучням аб тым, якое значэнне мае выбар імя, якое хрысціянін атрымоўвае падчас сакрамэнту канфірмацыі, а таксама аб ролі святога апекуна ў штодзённым жыцці .

Мэта выхаваўчая: выхоўваем у вучняў жаданне наследваць святога апекуна, імя якога выбралі для сакрамэнту бежмавання. Заахвочваем вучняў да малітвы праз заступніцтва святога апекуна.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Быц 17,5 ; Быц 32, 28; Ян 1, 41-42

Метады катэхезы: апавяданне, аналіз тэксту.
Ход заняткаў.
На працягу ўсёй гісторыі хрысціянства Касцёл у сваім ўлонні заўсёды меў тых, хто адважна ішоў слядамі Хрыста, каго мы сёння называем святымі, да каго мы звяртаемся, просячы дапамогі і заступніцтва.
Малітва: “ Вітай Марыя...”
Дапамогі і апекі святых мы просім у розных патрэбах і абставінах, а асабліва калі рыхтуемся да сакрамэнту канфірмацыі. На сённяшнім занятку, мы даведаемся аб тым, якую ролю выконвае святы апякун ў жыцці бежмаваннага, а таксама якое значэнне мае выбар імя, якое хрысціянін атрымоўвае падчас сакрамэнту канфірмацыі.

ЧАЛАВЕК ПЫТАЕ
Прымаючы сакрамэнт канфірмацыі хрысціянін атрымоўвае новыя заданні, якія будзе рэалізоўваць у сваім асяроддзі – месцах жыцця, працы, вучобы. Гэтае заданне – мужна і адважна даваць сведчанне сваёй любові да Хрыста, пашыраць Яго вучэнне, будаваць уласнае жыццё на цвёрдым фундаменце Божага Слова і Божых Запаведзяў. Гэта нялёгкае заданне, але магчымае для рэалізавання. Так жылі многія людзі, якія сёння залічаны да ліку святых. Яны прайшлі праз розныя цяжкасці і выпрабаванні, але захавалі вернасць Хрысту. Прыгадайце, каліласка, іх імёны і падзеі з іх жыцця, якія з’яўляюцца яскравым сведчаннем любові і вернасці Хрысту. ( адказы вучняў - на падставе матэрыялу, які яны самі прыгатавалі. )
Касцёл, ад самага пачатку свайго існавання, верыў у асаблівую лучнасць святых у небе з тымі, хто жыве на зямлі. Ужо першыя хрысціяне давалі новаахрышчаным імёны Апосталаў і мучаннікаў, аддаючы іх пад апеку гэтых святых. Многія жыццёвыя сферы чалавека, нават цэлыя краіны і кантынэнты Касцёл даручае у апеку святых. Так святы Юзаф з’яўляецца апекуном сем’яў, св. Крыштаў – апекуном падарожнікаў, адзін з самых старажытных універсытэтаў у Сарбоне, які паўстаў у ХІІІ ст., мае сваю апякунку – гэта св. Кацярына, а ў 1985 годзе Ян Павел ІІ абвясціў св. Кірыла і Мефодзія апекунамі ўсёй Еўропы.

Кожны хрысціянін, які рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі выбірае сабе святога апекуна, якога будзе наследваць у сваім жыцці, просячы ў яго дапамогі і заступніцтва на далейшае жыццё – жыццё адважнага сведкі Хрыстовай навукі. З гэтага моманту хрысціянін будзе насіць імя гэтага святога. На старонках Святога Пісання мы можам знайсці мноства прыкладаў, калі чалавек атрымоўваў новае імя. Што гэта азначала?


ПАН БОГ АДКАЗВАЕ
Вучні самастойна працуюць над тэкстамі Святога Пісання, падкрэсліваючы адным колерам імя, якое біблейскі герой меў спачатку, іншым колерам – імя, якое яму надаў Пан Бог. (падручнік вучня)

«І ня будзеш ты болей звацца Абрамам, а будзе табе імя Абрагам, бо Я зраблю цябе бацькам мноства народаў». (Быц 17,5)

«Адгэтуль не будзеш звацца Якубам, але Ізраэлем, бо ты змагаўся з Богам і людзьмі і перамог!» (Быц 32, 28)

«Знайшоўшы спачатку брата свайго Сымона, кажа яму: «Мы знайшлі Месію (гэта значыць Хрыста)». І прывёў яго да Езуса. Езус, глянуўшы на яго, сказаў: «Ты Сымон, сын Яна; ты бузеш названы Кефас» (што азаначае: “Пётр”, “скала”)»(Ян 1, 41-42)

- Які сэнс мела змена імя ў жыцці гэтых людзей? ( адказы вучняў )
Святое Пісанне падкрэслівае сціслую сувязь паміж іменнем і асобай. Змяніць камусьці імя азначала адарыць чалавека новым жыццём, паклікаць яго да спаўнення новых заданняў. У жыцці Касцёла хрысціянін атрымоўвае новае імя падчас прыняцця сакрамэнту канфірмацыі. Новаабраны Папа Рымскі таксама выбірае сабе іншае імя.
- З якімі новымі заданнямі злучаны выбар іншага імя ў пералічаных вышэй сітуацыях? (адказы вучняў)
ЧАЛАВЕК АДКАЗВАЕ ПАНУ БОГУ
Хрысціянін, ўмацаваны у сакрамэнце канфірмацыі дарамі Духа Святога, павінен быць сярод іншых сведкам дабра, праўды і любові. Такім узорам для нас будзе святы ці святая, якога мы будзем наследваць ва ўласным жыцці, просячы дапамогі, адвагі, апекі і мужнасці.
Кат-т запрашае вучняў выбраць сабе імя апекуна і абгрунтаваць свой выбар.

Разважанне:
- Чым кіруюся я, выбіраючы імя для сакрамэнта канфірмацыі?

- Што я ведаю аб жыцці святога, імя якога атрымаю падчас канфірмацыі?

- У чым я хачу яго наследваць?

Пастанова.

Хатняе заданне:

Карыстаючыся апрацаваннем біяграфіі святога ці святой, чыё імя ты атрымаеш падчас сакрамэнту канфірмацыі, назаві характэрныя рысы гэтага святога (святой) і напішы, у чым ты хацеў бы яго (яе) наследваць.


Заключная малітва: падручнік вучня


Тэма № 28, IX кл.

АБРАДЫ САКРАМЭНТУ КАНФІРМАЦЫІ
Дыдактычная мэта: растлумачыць вучням значэнне абрадаў сакрамэнту канфірмацыі (бежмавання; значэнне знаку ўскладання рук і намашчэння святым алеем.

Выхаваўчая мэта: выхаваць у моладзі імкненне прыняць сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання) з глыбокай верай і адказнасцю.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Дз 8, 14–17; ККК 1316; тэксты «Абраду бежмавання» для груп, фотаздымкі.

Метады катэхезы: праца ў групах.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка