Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка16/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20

Ход заняткаў


Малітва: Пане ты запрашаеш мяне на сваю гасціну, каб накарміць сабою і паяднаць з братамі і сёстрамі. Дай мне ласку адкрыць таямніцу Эўхарыстыі, Твайго жыцця і ўваскрасення. Амэн.

Сёння мы паразмаўляем пра вялікі дар, які атрымалі ад Езуса — пра Эўхарыстыю. З моманту прыняцця Першай святой Камуніі мы можам спажываць Цела Хрыста. Гэты пасілак умацоўвае нас на жыццёвым шляху, а таксама на шляху да неба.


Чалавек пытае

З моманту вашай Першай святой Камуніі прайшло ўжо некалькі гадоў. Як з таго часу змяняліся вашыя ўзаемаадносіны з Езусам, якога вы прымаеце ў Эўхарыстыі?

Ваша равесніца ў сваім асяроддзі заўважыла такі факт (падручнік вучня):

«Я бачу людзей, якія прыходзяць у нядзелю ў касцёл, каб выканаць свой хрысціянскі абавязак. Устаюць, сядаюць і кленчаць, калі трэба, гучна адказваюць і спяваюць. Але насамрэч яны ходзяць з пустым сэрцам, увесь час наракаючы, што не маюць больш сілаў змагацца з шэрай штодзённасцю. Яны не бачаць сувязі паміж тым, што адбываецца на алтары, і тым, што адбываецца штодня ў іх жыцці. A потым надыходзіць момант, калі ім ужо не хочацца прыходзіць у касцёл, і яны кажуць: «Памаліцца можна і дома, Бог жа ўсюды». Ці мы сапраўды ў часе Эўхарыстыі глыбока перажываем сустрэчу з Хрыстом? Ці не надыйшоў час, каб нанова адкрыць для сябе сутнасць Эўхарыстыі?»

— Як бы вы адказалі на пытанні, пастаўленыя аўтаркай ліста?

Бог адказвае

Чалавек створаны так, што не можа гарманічна развівацца і жыць, калі не трывае ў еднасці з Хрыстом:


«Я вінаградная лаза, а вы галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне не зможаце нічога зрабіць. Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне. І збіраюць іх і кідаюць у агонь, і яны згараюць. Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце чаго захочаце, і станецца» (пар. Ян 15, 5–7).

— З чым Езус параноўвае Сябе і нас?

— Дзякуючы чаму галінка прыносіць плод?

— Што робяць з галінкамі, якія не даюць плоду?


Далей над словамі Святога Пісання вучні працуюць у сваім падручніку метадам Вастэраса. Яны чытаюць тэкст і робяць занатоўкі, выкарыстоўваючы тры сімвалы: пытальнік (?) — каля сказа ці слова, якія не разумеюць; клічнік (!) — каля сказа цалкам зразумелага; стрэлачку (=>) — калі ўспомняць нешта дадатковае ў сувязі з прачытаным сказам. К. просіць, каб нехта прачытаў першы сказ, каля якога стаіць пытальнік. Потым просіць таго, хто паставіў у гэтым месцы клічнік, сказаць, як ён разумее гэты сказ. Той, хто паставіў стрэлачку, можа дапоўніць. К. пераходзіць да наступнага сказа і так да канца.

Нішто так не ўмацоўвае нашай еднасці з Хрыстом, як свядомы, актыўны і плённы ўдзел у Эўхарыстыі. На жаль, ёсць людзі, якія не ўдзельнічаюць у Эўхарыстыі, апраўдваючы сябе вялікай занятасцю, стомленнасцю.



К. дзеліць клас на 2 групы, якія працуюць над пытаннем:

Група І: Чым запаўняюць людзі той час, калі не прысутнічаюць на святой Імшы?

Група ІІ: Што мы атрымліваем праз удзел у Эўхарыстыі?

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

Падобна да таго, як галінка не можа прыносіць плёну сама па сабе, калі не злучаная са ствалом, таксама і мы, разрываючы еднасць з Хрыстом, становімся падобнымі да галінак, якія не толькі не прыносяць плён, але самі высыхаюць і гінуць. Хрыстус, з якім мы сустракаемся ў Эўхарыстыі ўмацоўвае Сваёю ласкаю, абараняе нас ад зла, развівае і аднаўляе ў нас Божае жыццё.

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваёй гаміліі падчас Сусветнага дня моладзі казаў пра дар Эўхарыстыі і Яе неабходнасць для нас (падручнік вучня):

«Шаноўныя сябры! На першы погляд існуе пэўная нязгоднасць у тым, што, плануючы нядзелю, вольны дзень, вы павінны знайсці час на святую Імшу. Але менавіта святая Імша з’яўляецца галоўным момантам вашага вольнага часу. Не дазваляйце сабе адысці ад удзелу ў нядзельнай Эўхарыстыі i дапамагайце іншым Яе адкрываць, бо з Эўхарыстыі выплывае радасць, якая нам усім патрэбна. Нам неабходна вучыцца штораз лепш разумець Яе глыбіню, мы павінны навучыцца Яе любіць, каб адкрыць глыбокае багацце літургіі Касцёла і Яе сапраўдную веліч: мы не рыхтуем свята для нас саміх, адбываецца зусім наадварот гэта жывы Бог рыхтуе свята для нас».


Чалавек адказвае Богу

Жыццё хрысціяніна, у цэнтры якога стаіць Эўхарыстыя, для многіх будзе незразумелае, часам будзе нагодаю для жартаў і здзекаў. У такой сітуацыі мы яшчэ больш павінны з’яднанацца з Хрыстом, каб чэрпаць у Яго сілы, прасіць мудрасці, узрастаць у веры. Паслухайце ўважліва наступнае апавяданне (падручнік вучня):


У адно з індзейскіх паселішчаў, якое знаходзілася на амерыканскай зямлі, заехаў дзяржаўны чыноўнік. Акрамя святара-місіянера гэтае паселішча амаль ніхто не наведваў. Ззгодна з нейкай новай дзяржаўнай праграмай, туды накіравалі чыноўніка, каб ён завёз у гэтае паселішча мноства розных рэчаў: кашулі, цыгарэты, слодычы. Аглядаючы паселішча, чыноўнік спрабаваў завязаць размову з яе жыхарамі. Гледзячы на падраную кашулю старога індзейца, які быў католікам, чыноўнік пажартаваў:

— Бачу, што святар пра вас не клапоціцца, не прывозіць вам кашулі, цыгарэты…

Стары індзеец, кладучы руку на грудзі, запытаўся:

— А ты можаш убачыць маю душу?

— Не, вядома ж, не!

— Калі б ты мог у яе зазірнуць, то ўбачыў бы белую кашулю, якую даў мне Бог, калі айцец-місіянер мяне ахрысціў. А калі ён прыязджае, то дае нам святую Камунію. Я ачышчаю сваю кашулю ў Крыві Хрыста, прымаючы Яго ў сваё сэрца. Твае цэгарэты будуць скураныя, кашулі зношаныя, слодычы з’едзенныя, a дары, якія прывозіць нам святар, застануцца з намі, і мы забяром іх на неба.


Разважанне:

— Як часта я прымаю Езуса ў Эўхарыстыі?

— Кім з’яўляецца для мяне Езус, якога я прымаю ў Эўхарыстыі?

— Наколькі глыбока я перажываю свой ўдзел у святой Імшы?

— Як часта я дзякую Пану Езусу за дар Эўхарыстыі?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падзякуй Пану Богу за дар Эўхарыстыі.

2. Напішы, якое значэнне мае для цябе святая Камунія.

3. Прачытай у “Катэхізісе падрыхтоўкі да канфірмацыі” наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Што азначае поўны ўдзел у святой Імшы?

Што дае нам святая Камунія?
Заключная малітва

Хай будзе праслаўлены Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста (х 3 разы).



Тэма № 24, IX кл.

МОЦАЮ ДУХА СВЯТОГА КАСЦЁЛ ХРЫСТОВЫ ВЫКОНВАЕ СВАЮ МІСІЮ
Дыдактычная мэта: перадаць вучням праўду пра тое, што Дух Святы, які дзейнічае ў Касцёле, узбагачае ахрышчаных сваёю моцаю. Ён дапамагае выконваць заданні, якія даручае нам Хрыстус.

Выхаваўчая мэта: заахвочваем моладзь быць адкрытымі на дзеянне Духа Святога, каб узмоцненыя Яго дарамі, яны актыўна рэалізоўвлі ў Касцёле сваё пакліканне.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Кніга Дзеяў Апосталаў; ККК 901–911, плакат з абрысамі касцёла, карткі ў выглядзе цаглінкі, тры аркушы паперы, нажніцы, клей, старыя газеты і часопісы.

Метады катэхезы: праца ў групах, калаж.

1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка