Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка14/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   20

Разважанне:


— Як часта я дзякую Пану Богу за цудоўны дар сэксуальнасці?

— Як я выкарыстоўваю гэты дар?

— Як я зпаводжу сябе ў адносінах да супрацьлеглага полу?

Якія фільмы я гляджу, якія часопісы і кнігі чытаю?

— Калі апошні раз я прыступаў да сакрамэнту пакаяння і паяднання?
Пастанова.
Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы паразважай над словамі Святога Пісання: “…цела не для распусты, а для Пана, і Пан для цела.” (пар. 1 Кар, 6, 13). “Ці не ведаеце, што целы вашыя – святыня Духа Святога, які жыве ў вас, якога маеце вы ад Бога, і вы не належыце сабе?” (пар. 1 Кар, 6, 19)

2. Напішы, як ты разумееш дар сэксуальнасці.

3. Прачытай у катэхізісе падрыхтоўкі да канфірмацыі наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Што Пан Бог гаворыць у шостай і дзевятай запаведзях?
Заключная малітва

Тваёй абароне...



Тэма № 17, IX кл.

САКРАМЭНТ СУЖЭНСТВА – НЕПАРЫЎНЫ САЮЗ.
Дыдактычная мэта: растлумачыць вучням, у чым заключаецца Божы план адносна сужэнства.

Выхаваўчая мэта: фарміраваць у вучняў хрысціянскую паставу адказнай падрыхтоўкі да сужэнства.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне : Быц 1, 27–28а; Быц 2, 24; Мц 19, 5–6; тэкст малітвы для кожнага вучня, фотаздымкі са шлюбу.

Метады катэхезы: «сонейка».

Ход заняткаў



Малітва: Тваёй абароне...

Напэўна, вы не аднойчы былі сведкамі цэлебрацыі сакрамэнту сужэнства, калі двое прыгожых, шчаслівых, маладых людзей складалі адно аднаму сужэнскую прысягу. Што прысягаюць маладыя адно аднаму?


Катэхет заахвочвае вучняў разгледзець фотаздымкі шлюбу іх бацькоў.
Калісьці вашыя таты і матулі казалі адно аднаму гэтыя словы. Ад гэтага моманту прайшло шмат год, але яны, нягледзячы на цяжкасці і жыццёвыя выпрабаванні, застаюцца вернымі дадзенай прысязе.
Чалавек пытае

На жаль, не ўсе пары стрымліваюць сваё абяцанне. Дзяржаўны закон аб сям’і дапускае магчымасць разводу, а Касцёл — не. Чаму?



Бог адказвае

На першых старонках Святога Пісання мы чытаем аб тым, як паўстала сужэнства і які яго сэнс.

Адзін з вучняў чытае ўрывак:

«І стварыў Бог чалавека паводле свайго вобразу, паводле Божага вобразу стварыў яго, стварыў мужчыну і жанчыну. І благаславіў іх Бог, і сказаў ім: Пладзіцеся і размнажайцеся, напаўняйце зямлю і валодайце ёю» (Быц 1, 27–28а).


«Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і стануць яны адным целам» (Быц 2, 24).

  • У чым заключаецца Божы план адносна сужэнства?

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
К. дзеліць клас на 3 групы, якія, карыстаючыся выразамі з карткі, павінны выбраць тыя сказы, што найлепш адлюстроўваюць сэнс словаў з кнігі Быцця. Падчас працы групы могуць выкарыстаць выразы з картак і таксама прыдумаць і напісаць уласныя азначэнні.

Карткі можна размясціць наступным чынам:





Пакіне бацьку



Прылепіцца да жонкі








Стануць адным целам




  • Лічыцца з думкамі і жаданнямі сужэнца.

  • Ужо не магу успрымаць бацькоў як адзіную крыніцу любові, парады і дапамогі.

  • Аслабіць эмацыянальную сувязь з бацькамі.

  • Нават калі муж (жонка) не падабаецца маім бацькам, я не магу яго (яе) пакінуць ці здрадзіць яму (ёй).

  • На першым месцы ў мяне стаіць ўласная сям’я і клопат пра тое, як быць добрым мужам (жонкай), а не добрым сынам (дачкой).

  • Мая любоў да сужэнца павінна быць трывалай і цярплівай, а не часовай.

  • Аддаляюся ад бацькоў, ствараю новую сям'ю, прымаю рашэнні, бяру на сябе адказнасць за іх.

  • Ніколі не пакіну сужэнца.

  • Аддаю сябе назаўсёды.

  • Буду верным (вернай) аж да смерці.

  • Ты — асоба, я шаную і паважаю цябе.

  • Нягледзячы на цяжкасці буду клапаціцца пра дабрабыт сям’і.

  • Ты для мяне адзіны (адзіная).

  • З радасцю і адказнасцю я буду клапаціцца пра нашых дзяцей.


Прэзентацыя працы вучняў.

У Евангеллі паводле Мацвея чытаем, як Езус дапаўняе навуку аб сутнасці сужэнства:

«І сказаў: Таму пакіне мужчына бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і абое стануць адным целам. Таму што яны ўжо не двое, але адно цела. Таму няхай чалавек не раздзяляе таго, што злучыў Бог» (Мц 19, 5–6).


  • Што дадаў Езус да тых словаў, якія мы чыталі ў Кнізе Быцця?


(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Пан Езус падкрэслівае, што сужэнскі саюз створаны не чалавекам. Сужэнскі саюз, які яднае мужчыну і жанчыну, устаноўлены Богам, і таму яго нельга разарваць. Асновай гэтага саюза павінна быць любоў, павага і вернасць.
Чалавек адказвае Богу

Добрае і шчаслівае сужэнства — гэта не выпадковае здарэнне. Падрыхтоўка да яго ідзе ўжо цяпер. Якія ўчынкі сведчаць пра адказную падрыхтоўку да будучага сужэнства?


Вучні на картках запісваюць адказы і складаюць іх у выглядзе сонейка. У цэнтр сонейка К. кладзе картку з надпісам «Адказная падрыхтоўка да сужэнства». Пасля прэзентацыі працы, К. заахвочвае вучняў прыняць гэтыя правілы і карыстацца імі ў сваім жыцці.

Сакрамэнт сужэнства накладвае на чалавека абавязкі і адказнасць за тую асобу, з якой ён гэты саюз стварае. Любоў адказная, ахвярная, верная рэалізуецца толькі ў сакрамэнтальным сужэнстве, у якім асаблівым чынам прысутнічае і дапамагае сваёю ласкаю Пан Бог.

Адзін з дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору так кажа аб гэтым (падручнік вучня):
Глыбокая супольнасць сужэнскага жыцця і любові, устаноўленая Стварыцелем і ўнармаваная Яго законамі, усталёўваецца праз сужэнскі саюз, гэта значыць праз незваротную асабістую згоду. Так праз чалавечы акт, з дапамогай якога сужэнцы аддаюць сябе адно аднаму і прымаюць, паўстае з Божай волі інстытут сужэнства, непарушны таксама перад грамадствам. Гэты святы саюз дзеля дабра як сужэнцаў і патомства, так і грамадства не залежыць ад чалавечага меркавання, бо сам Бог з’яўляецца стваральнікам сужэнства, адоранага рознымі дабротамі і мэтамі. (…) Па сваёй сутнасці інстытут сужэнства і сужэнская любоў скіраваны на нараджэнне і выхаванне патомства, якое з’яўляецца як бы яе найвышэйшым вянцом.” “Gaudium et spes” 48.
2. Падкрэслі ў тэксце Пастырскай канстытуцыі пра Касцёл у сучасным свеце “Gaudium et spes” адказ на пытанні:

- Што з’яўляецца істотаю сакрамэнту сужэнства?

- Хто з’яўляецца стваральнікам сужэнства?

- На што скіраваны інстытут сужэнства?



Разважанне:

— Як часта я малюся за сужэнства сваіх бацькоў?

— Як я разумею сакрамэнт сужэнства?

— Ці малюся я ўжо цяпер за асобу, якая будзе маім мужам (маёй жонкай)?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Памаліся за разбітыя сужэнствы, просячы для іх у Бога патрэбных ласкаў.

2. Напішы, чаму, на тваю думку, так многа пар разрываюць сужэнскі саюз. Што неабходна для таго, каб сужэнства было трывалым?

3. Прачытай у ”Катэхізісе падрыхтоўкі да канфірмацыі” наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Што такое сакрамэнт сужэнства?

Якія ласкі дае сакрамэнт сужэнства?

4. вывучы на памяць азначэнне сакрамэнту сужэнства.
Заключная малітва:
Пане Божа, Ты стварыў чалавека на свой вобраз і падабенства. Прагнеш, каб жанчына і мужчына злучыліся ў сужэнстве ў адно цела, каб дзяліліся вернай любоўю і Тваёй моцаю стварылі шчаслівую сям’ю. Просім у Цябе, Божа, святла Тваёй праўды і моцы Тваёй любові, каб мы маглі глыбей зразумець, у чым сутнасць сужэнскай любові, і каб мы шчыра хацелі вучыцца гэтай любові.

Тэма № 18, IX кл.

СЯМ’Я — ПЕРШАЯ ШКОЛА ЛЮБОВІ
Дыдактычная мэта: больш глыбока падаём асноўныя пытанні, якія датычаць адказнага мацярынства і бацькоўства.

Выхаваўчая мэта : фарміруем у вучняў адказнае стаўленне да мацярынства і бацькоўства.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Ян Павел ІІ, Kielce, 3.06.1991; магнітафон, касета з запісам выказванняў.

Метады катэхезы: праца ў групах, незавершаны сказ.
Ход заняткаў
Малітва:

Божа добры і міласэрны, аддаём у Тваю апеку наш дом, сям’ю і ўсё, што маем. Благаслаўляй нас, беражы ад усяго злога, у небяспецы захоўвай ад няшчасця, умацоўвай нашу веру. У смутку і цярпенні дай шчырую надзею. Учыні, каб мы заўсёды былі паяднаныя з Табою. Амэн.


Кожны з нас з’яўляецца дзіцем. Кожны з нас мае бацькоў — жывых ці памерлых, любячых ці раўнадушных, адказных ці абыякавых — іх маюць усе. Напэўна, большасць з вас у будучыні будзе мець уласныя сем’і. Прыйдзе час, калі вы самі станеце бацькамі. Рэалізоўваць сваё бацькоўства прасцей, калі ў дзяцінстве ва ўласнай сям’і вы бачылі добры прыклад таго, як быць адказным бацькам і адказнай маці. А што рабіць, калі такога прыкладу не было?

Памылкі людзей, калі не ўсе з іх да канца разумеюць сэнс свайго бацькоўства і мацярынства, вельмі моцна адбіваюцца на іх уласных лёсах і на лёсах іх дзяцей. Ужо сёння кожны з нас павінен усведамляць сваю адказнасць за падрыхтоўку да жыцця ў сям’і.



Зараз вы пачуеце некалькі гісторый, якія распавядаюць маладыя людзі пра свае сем’і.
Чалавек пытае
Катэхет прапаноўвае наступную форму працы: вучні дзеляцца на 2 групы — «бацькі» і «дзеці». Пасля праслухоўвання гісторыі, вучні першай групы становяцца «бацькамі» героя, якія будуць абараняць сваю пазіцыю, апраўдваць свае паводзіны. Вучні другой групы становяцца «дзецьмі». Яны выступаюць ад імя самога героя, які распавядае сваю гісторыю. Вучні-«дзеці» ўступаюць у дыскусію з вучнямі-«бацькамі», задаюць адзін аднаму пытанні адносна тых жыццёвых пазіцый, якія яны занялі ў пададзенай гісторыі.

К. уключае магнітафонны запіс (альбо ўсе карыстаюцца падручнікам вучня):

«Я выхоўваўся ў дзіцячым доме. Мяне ўвесь час турбавала пытанне: “Хто мае сапраўдныя бацькі? Чаму я апынуўся ў дзіцячым доме? Як выглядаюць мая мама і тата? На каго з іх я больш падобны?” Калі мне споўнілася 18 год, я вырашыў знайсці сваіх бацькоў — мне так хацелася іх убачыць! Два месяцы я страціў, каб знайсці сваю маці. І вось — такая доўгачаканая сустрэча! Кароткая размова… яе халодны позірк… абыякавасць… Яна шчасліва жыве з нейкім мужчынам, дзеля якога пазбавілася ад мяне, як ад нейкай перашкоды. Маці дала мне адрас таты. «Не, не ўсё яшчэ згублена, — суцяшаў я сябе. Тата ўбачыць мяне, узрадуецца, што мае такога сына, абдыме… і мы будзем разам!» І вось сустрэча!.. Тата ўвесь час называў мяне на «вы», як чужога, як незнаёмага чалавека з вуліцы. Ён папрасіў мяне не тэлефанаваць і не шукаць больш сустрэчы. Тата баіцца, што мая прысутнасць у яго жыцці створыць пэўныя перашкоды. … А хто адкажа за тое, што знішчана маё жыццё?!.»
Група І «бацькі»: Група ІІ «дзеці»:
Вучні ўваходзяць у ролю бацькоў Вучні ўваходзяць у ролю

хлопца і растлумачваюць, чаму яны так зрабілі. хлопца і дыскутуюць з бацькамі.
К. робіць каротнае падсумаванне і ўключае запіс іншай гісторыі:

«Калі паглядзець збоку на нашу сям’ю, нібы ўсё ў парадку. Мае бацькі займаюць высокія пасады, таму мы добра забяспечаныя матэрыяльна. Аднак насамрэч ні я, ні мой брат не маем таты і мамы. Яны ўвесь час працуюць. У вольныя ад працы дні да іх абавязкова прыязджаюць сябры. Часта яны разам выязджаюць за горад на дачу, а мы ізноў застаемся адны. Мне і брату купілі кампутары, каб мы «мелі чым займацца ў вольны час». Чаму тату з мамай так цяжка зразумець, што нам патрэбныя не іх падарункі, а яны самі?..»
Групы мяняюцца ролямі. Група ІІ бярэ ўдзел у дыскусіі, выступаючы ад імя бацькоў, група І уваходзіць у роль дзяцей з пачутага апавядання.

К. робіць каротнае падсумаванне і ўключае запіс трэцяй гісторыі:
«Маім ідэалам з’яўляюцца мае бацькі. Больш за ўсё я хачу, каб мая сям’я, якую я ствару ў будучым, была такой самай, у якой я жыву цяпер. Мая маці — добрая, шчырая, любячая і вельмі шчаслівая. А тата … Я хачу, каб мой будучы муж быў да яго падобным. Я буду выхоўваць сваіх дзяцей так, як выхавалі нас траіх нашыя бацькі. Яны стварылі цёплую і ўтульную атмасферу сямейнага дому, дзе любяць і паважаюць адно аднаго. Пасля працы і заняткаў мы з радасцю вяртаемся ва ўтульныя сцены нашага дому, ведаючы, што усе разам сядзем за адзін стол, каб падсілкавацца смачнай вячэрай, прыгатаванай нашай матуляй. Я вельмі ўдзячна тату і матулі за прыклад іх сямейнага жыцця, за іх працу, цярпенні. Яны навучылі нас любіць Айчыну, у якой мы жывем, і кожнага чалавека, з якім сустракаемся. Яны паказалі нам сцяжынкі, якімі мы і сёння прыходзім да Пана Бога, каб у цішы парафіяльнага касцёла падзякаваць Яму за нашых бацькоў, папрасіць для іх здароўя і доўгіх гадоў жыцця».
Пасля праслухоўвання К. заахвочвае вучняў падзяліцца сваімі пачуццямі і думкамі наконт пачутага сведчання.
Тры гісторыі, якія мы зараз пачулі, паказваюць нам, якую вялікую адказнасць нясуць бацькі ў адносінах да ўласных дзяцей. Адны годна рэалізоўваюць сваё бацькоўскае пакліканне, мудра і з любоўю выконваючы свае абавязкі. Іншыя адракаюцца ад сваіх дзяцей, нават не ўсведамляючы, што гэтым яны наносяць ім раны, якія будуць крывавіць на працягу ўсяго жыцця. Здараецца і так, што бацькі памылкова разумеюць сэнс уласнага бацькоўства, клапоцячыся толькі пра матэрыяльны дабрабыт сваіх дзяцей.

У сям’і чалавек нараджаецца не толькі фізічна. У сям’і чалавек нараджаецца і дарастае да свайго «чалавецтва», становіцца асобай. Тыя, хто хоча ў будучыні стварыць ўласную сям’ю, стаць бацькамі, павінны памятаць пра гэта.


Бог адказвае

Святы Павел і бацькам і дзецям нагадвае пра іх абавязкі.

«Дзеці, слухайцеся ў Пану сваіх бацькоў, бо гэта справядліва. «Шануй бацьку свайго і маці» гэта першая запаведзь у абяцанні, каб добра было табе і каб доўга жыў ты на зямлі. І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх праз навучанне і настаўленне Пана» (Эф 6, 1–4).

Закранаючы пытанне выхавання, Ян Павел ІІ кажа:


«”Шануй бацьку свайго і маці”». З такім жа правам гэтыя словы адносяцца і да бацькоў. Памятай, каб ты сапраўды заслугоўваў гэтай пашаны. Будзь годным называцца бацькам! Будзь годная называцца маці!

Каб дзеці маглі шанаваць сваіх бацькоў, яны павінны прымаць сваіх дзяцей як Божы дар. Так, кожнае дзіця — гэта дар ад Бога. Часам гэты дар цяжка прыняць, але ён заўсёды вельмі каштоўны. У выхаванні дзіцяці важна не проста ахвяравацца для яго, важна рабіць гэта мудра — так, каб выхаваць дзіця ў сапраўднай любові. Выхаваць ў сапраўднай любові —гэта таксама і патрабаваць, але патрабаваць з любоўю. Можна патрабаваць чагосьці ад чалавека, толькі адначасова патрабуючы гэтага ад самога сябе» (Ян Павел ІІ, Kielce 3.06. 1991)
На падставе словаў Яна Паўла ІІ і пачутых сёння гісторый, напішыце, у чым для вас заключаецца адказнае бацькоўства.
К. запісвае на дошцы сказ, які вучні ў сваіх падручніках павінны завяршыць.
Для хлопцаў: «Быць адказным бацькам — гэта значыць…»

Для дзяўчат: «Быць адказнай маці — гэта значыць….»


Пазней тыя, хто хоча, могуць прачытаць, што ў іх атрымалася.
Разважанне:

— Якім чынам я ўжо сёння магу рыхтавацца да ролі бацькі (маці)?

— Над якімі рысамі як будучага бацькі (будучай маці) я павінен (павінна) ўжо сёння працаваць?

— Якія перавагі я бачу ў трывалым сакрамэнтальным сужэнскім саюзе?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Памаліся за сваіх бацькоў.

2. Напішы, навошта чалавеку патрэбна сям’я.

3. Прачытай у “Катэхізісе падрыхтоўкі да канфірмацыі” наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Пра што Пан Бог гаворыць у чацвёртай запаведзі?

Заключная малітва

Пане Божа, кожны з нас прагне мець шчаслівую сям’ю, у якой жыве любоў. Мы марым аб тым, каб у будучыні стварыць сям’ю, дзе ўсе будуць адчуваць сябе любімымі, патрэбнымі і вартымі. Дзякуем Табе, Пане, за тое, што Ты даў нам гэтае прагненне і заклікаеш мужчыну і жанчыну да жыцця ў сужэнстве, заснаваным на любові, якая ўсяму верыць, усё вытрымае, усё зможа і ніколі не скончыцца, бо Ты з’яўляешся такой любоўю.



Дапамажы нам, Пане, так пражыць час свайго юнацтва, каб дарасці да сужэнскай і бацькоўскай любові, якой Ты сам нас вучыш. Дапамажы, каб ніхто і нішто не знішчыла нашых сем’яў і нашай будучыні. З даверам і надзеяй просім Цябе, Пане, праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Тэма № 19, IX кл.

ХРЫСЦІЯНІН ПАКЛІКАНЫ

ЗДЗЯЙСНЯЦЬ УЧЫНКІ МІЛАСЭРНАСЦІ
Дыдактычная мэта: растлумачыць, што хрысціянін павінен клапаціцца пра бедных, хворых, пакінутых людзей.

Выхаваўчая мэта : абуджаць у вучнях прагненне клапаціцца пра іншых людзей, асабліва пра бедных, хворых, бездапаможных.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Ян 13, 35; Мц 18, 15–17; Мц 5, 38–39; Клс 2, 2; Мц 14, 22–23; Мц 6, 14–15; 2 Кар 1, 4; Mц 25, 34–46; плакат, каляровыя карткі і алоўкі.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.
Ход заняткаў
Малітва: Ойча наш...
Ад моманту хросту мы з’яўляемся вучнямі Хрыста, якіх Ён запрашае ў сваю школу любові і міласэрнасці. У гэтай школе Езус навучае нас сваім прыкладам.
Чалавек пытае

Катэхет змяшчае на дошцы плакат з надпісам: «Школа хрысціянскай любові і міласэрнасці» і раздае вучням каляровыя карткі, у якіх яны запаўняюць спачатку графу «Настаўнік», а пасля пішуць свае імёны ў графе «вучні». (Пасля таго, як табліца будзе запоўнена, вучні запаўняюць яе ў падручніку) У сучасным свеце, калі вакол нас столькі несправядлівасці, фальшы, эгаізму, Езус хоча навучыць нас быць міласэрнымі.





 
Школа хрысціянскай любові і міласэрнасці





Езус Хрыстус

Настаўнік







Вучні






Праграма навучання


«Па гэтым пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго» (Ян 13, 35).


З адзнакай «выдатна» школу закончылі:



Ян Павел ІІ; Маці Тэрэза з Калькуты; св. Максімільян Кольбэ; св. Францішак; бр. Альберт; бл. П’ер Фрас... 










Бог адказвае

Прачытаўшы ўрывак са Святога Пісання, мы заўважым, што Езус не толькі абвяшчаў навуку аб збаўленні, але і аказваў клопат і вялікую любоў да кожнага чалавека. Ён сцвярджаў, што асновай чалавечага жыцця з’яўляецца любоў да Бога і бліжняга. Сваім вучням Езус казаў:



«Па гэтым пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго» (Ян 13, 35).

Адзін з вучняў запісвае гэты тэкст у графу «Праграма навучання».
Дзе і як зрэалізаваць «праграму навучання», якую Езус даў сваім вучням, нам падказвае Святое Пісанне.
Катэхет змяшчае на дошцы 2 плакаты з надпісамі: «Учынкі міласэрнасці для душы» і «Учынкі міласэрнасці для цела» і дзеліць вучняў на 3 групы. Да цытатаў трэба дапасаваць адпаведныя ўчынкі для душы і цела чалавека.
Група I: Мц 18, 15–17; Мц 5,38–39; Клс 2, 2;

Група ІІ: Мц 14, 22–23; Мц 6, 14–15;

Група ІІІ: 25, 34–40; 2 Мак 12, 44-45

Учынкі міласэрнасці для цела бліжняга


Учынкі міласэрнасці для душы бліжняга









Прэзентацыя працы вучняў. (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Міласэрнасць асацыіруецца ў нас з дапамогай ўбогім, галодным, няшчасным. Аднак у сваім асяроддзі мы можам заўважыць іншых людзей, якім таксама патрэбна наша дапамога. Сучаснае жыццё звяртаецца да нас з новымі заклікамі аб міласэрнасці. Як вы лічыце, каму сёння яшчэ патрабна наша дапамога?
Чалавек адказвае Богу

Ва ўсе часы, нягледзячы на цяжкасці і непаразуменні, знаходзіліся людзі, якія смела ішлі слядам за Хрыстом, ахвяруючы сябе для іншых, прыходзячы да іх з дапамогай. Мы можам назваць іх «выдатнікамі» школы Хрыстовай любові. Што гэта за людзі?


К. раздае вучням карткі, на якіх яны пішуць імёны такіх людзей. Карткі вучні змяшчаюць у апошняй графе, прыгадваючы, кім былі і чым займаліся асобы, чые імёны яны напісалі на картках.

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Разважанне:

Езус заклікае мяне, каб ў кожным чалавеку я бачыў Яго.


— Кім для мяне з’яўляецца іншы чалавек?

— Якімі дарамі я гатовы падзяліцца з бліжнім?

— Колькі любові і міласэрнасці ў маіх словах і ўчынках?

Як я адношуся да тых, хто знаходзіцца ў патрэбе?



Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Памаліся за тых людзей, каму ты абяцаў сваю малітву.

2. Знайдзі ў «Катэхізісе» і вывучы на памяць ўчынкі міласэрнасці для цела бліжняга.
3. Напішы, як у тваім штодзённым жыцці ты можаш рэалізоўваць учынкі міласэрнасці для цела і душы бліжніх?
Заключная малітва

Пане Езу, я веру ў Тваю прысутнасць у іншым чалавеку. Ведаю, што дапамагаючы тым, хто гэтага патрабуе, я служу Табе — майму Збаўцы. Прашу, дай мне чулае сэрца, адкрытае на патрэбы іншых людзей. Асвяці мае шляхі сваім святлом, каб я не прайшоў абыякава побач з бядою, патрэбай, нястачай і голадам. Амэн.




Тэма № 20, IX кл.

НА ЧЫМ Я БУДУЮ СВАЁ ЖЫЦЦЁ?
Дыдактычная мэта: прадаць праўду пра тое, што Пан Бог хоча нашага сапраўднага шчасця. Ён паказвае нам шлях да шчасця, дапамагае нам дасягнуць шчасця і запрашае да супрацоўніцтва.

Выхаваўчая мэта: заахвоціць маладых людзей, каб сваё жыццё яны будавалі на цвёрдым і трывалым фундаменце Божага Слова і Яго навукі.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Піанне: Пс 62, 2–3.6–9; Мц 7, 24–27; Ян Павел ІІ, Рым, ХV Сусветны дзень моладзі; плакат з выяваю дома, каляровыя карткі і клей, магнітафон з запісам выказванняў людзей на тэму шчасця.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.


1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка