Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка12/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   20

Ход заняткаў


Малітва: Ойча наш...
Бог запрашае нас да сяброўства з Сабою, але немагчыма быць сябрам таго, каго не ведаеш, з кім не сустракаешся. Асаблівым чынам мы сустракаемся з Панам Богам ў малітве, падчас асабістай размовы з Ім. Тэма нашых сённяшніх заняткаў: «Малітва ў маім жыцці».
Чалавек пытае
Завяршыце сказы (падручнік вучня):

Рыба без вады — …

Птушка без крылаў — …

Кветка без сонейка — …


Ахвотныя прэзентуюць сваю працу.
Як немагчыма ўявіць сабе рыбы без вады, кветкі без сонца, так немагчыма ўявіць жыццё чалавека без малітвы. Што такое малітва, і навошта чалавек моліцца?
Катэхет дзеліць вучняў на 2 групы. Група І метадам «сонейка» працуе над словам «МАЛІТВА», запісваючы на картках, як яны разумеюць гэтае слова, чым малітва з’яўляецца для іх. Група ІІ метадам «сонейка» працуе над пытаннем «НАВОШТА МАЛІЦЦА». Вучні прэзентуюць сваю працу.
Бог адказвае
Што Святое Пісанне кажа пра малітву?

К. дзеліць вучняў на 3 групы:
Група І:

«Няспынна маліцеся» (пар. 1 Тэс 5, 17)


— Як мы павінны маліцца?

— Што значыць «маліцца няспынна»?

— Чаму мы павінны няспынна маліцца?
Група ІІ:

«І Я вам кажу: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае — знаходзіць; і хто стукае, таму адчыняць. Калі ў нейкага з вас, бацькі, сын папросіць рыбы, ці той падасць яму замест рыбы змяю? Або, калі папросіць яйка, дасць яму скарпіёна? Калі ж вы, будучы злымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто папросіць у Яго» (Лк 11, 9–13).

— Як вы разумееце словы «прасіце і атрымаеце»?

— Чаму, на вашу думку, мы не заўсёды атрымліваем ад Бога тое, аб чым просім?

— Як мы павінны прасіць Бога?
Група ІІІ:

«Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне. Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць. Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне. І збіраюць іх, і кідаюць у агонь, і яна згарае. Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам» (Ян 15, 4–7).


— З чым параўноўвае Езус сябе і нас?

— Праз што мы яднаемся з Езусам?

— Як вы разумееце словы Хрыста: «Без мяне нічога не можаце ўчыніць»?
К. дзеліць дошку на 2 паловы, на адной з іх піша «Бог на малітве адорвае мяне», а на другой «Я на малітве» Вучні запісваюць адказы. Напрыклад:

На малітве Бог:

— умацоўвае маю веру;

— ачышчае маё сэрца;

— аздараўляе мае думкі ад балючых успамінаў;

— дае мне сілы для барцьбы са спакусамі;

— напаўняе мяне супакоем, любоўю і надзеяй.


Я на малітве:

— адкрываю сваё сэрца;

— прабываю ў Божай прысутнасці;

— перапрашаю Бога за свае грахі;

— пазнаю волю Бога;

— размаўляю з Богам як з найлепшым Сябрам;

— прашу аб патрэбных ласках для сябе і для іншых;


  • паказваю сваю любоў, падзяку і пашану.


Хто я без малітвы (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Малітва патрэбна не Богу, а чалавеку. Дзякуючы малітве ўмацоўваецца сувязь чалавека з Богам. На малітве чалавек можа пазнаваць свайго Створцу, шукаць Яго волі, пытацца і слухаць Яго адказу.
Чалавек адказвае Богу
Кожны вучань у сваім сшытку працуе над табліцай, якая будзе змяшчаць і рэфлексію і пастанову:



Я

МАЯ МАЛІТВА

к выглядае мая малітва?




Якою павінна быць мая малітва?




Чаму мая малітва не такая,

якой павінна быць?



Што мне трэба зрабіць, каб мая малітва была добрая?



Хатняе заданне:

1. Запрасі на супольную вячэрнюю малітву ўсіх членаў сваёй сям’і.

2. Напішы, якое значэнне ў тваім жыцці мае малітва.

3. Прачытай у “Катэхізісе падрыхтоўкі да канфірмацыі” наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Што такое малітва?

Якія ёсць віды малітваў?
Заключная малітва

О Пане, Божа наш, якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі.

Веліч Твая ўзносіцца па-над нябёсамі.

З вуснаў дзяцей і немаўлят Ты ўчыніў хвалу.

Калі я бачу Твае нябёсы, справу пальцаў Тваіх,

месяц і зоркі, якія Ты ўмацаваў:

Чым ёсць чалавек, што Ты пра яго памятаеш,

і сын чалавечы, што Ты ўзгадваеш пра яго?

(Пс 8, 2–5).
Тэма № 14, IX кл.

ЦЯЖКАСЦІ Ў МАЛІТВЕ
Дыдактычная мэта: нагадаць вучням, што малітва вельмі неабходная для падтрымкі і развіцця духоўнага жыцця, распавесці пра цяжкасці, якія яны могуць перажываць у малітве.

Выхаваўчая мэта : заахвоціць вучняў перамагаць цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца ў малітве.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: ККК 2726–2732, карткі з выказваннямі людзей пра малітву, табліцы.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.
Ход заняткаў
Малітва: Ойча наш...

Малітва — гэта сустрэча любячага Бога з чалавекам, які на гэтую любоў адказвае сваёй любоўю. Таму падчас малітвы неабходна ўсведамляць, што яна з’яўляецца сустрэчай з Богам, і прагнуць гэтай сустрэчы. Мы самі разумеем, што не заўсёды молімся ахвотна, сутыкаемся з рознымі цяжкасцямі. Думкі ўцякаюць ад нас, мы становімся няўважлівымі, нават калі хочам маліцца добра. Сёння мы паразважаем над тым, з якімі цяжкасцямі мы сутыкаемся ў малітве, што з’яўляецца іх прычынай і што трэба зрабіць, каб нашая малітва падабалася Богу і прыносіла шчодры плён для нашага духоўнага жыцця. Тэма нашай сённяшняй сустрэчы: «Цяжкасці ў малітве».


Чалавек пытае

Катэхет раскладвае на падлозе карткі з выказваннямі розных людзей пра малітву і заахвочвае вучняў стаць каля той, якая найбольш адпавядае іх паводзінам.
1. «Я часта ўдзельнічаю ў супольнай малітве, набажэнствах, але пакуль я збіраюся з думкамі, усё ўжо скончваецца. Таму я проста чытаю малітвы на памяць».

2. «Я часта малюся. Часам мне гэта вельмі проста рабіць, а часам мае думкі недзе далёка».

3. «Мне не хочацца маліцца, нават сам не ведаю чаму».

4. «Я люблю маліцца, калі ўсведамляю, што стаю перад Панам Богам, які мяне вельмі любіць. Я проста радуюся Яго прысутнасці, малюся без слоў».

5. «Мне здаецца, што Пан Бог мяне не чуе. Я столькі разоў Яго прасіў (прасіла) і нічога не атрымаў (не атрымала)».
Падсумоўваючы вынікі працы, стараемся ацаніць стаўленне людзей да малітвы і назваць тыя цяжкасці, з якімі самі вучні сутыкаюцца падчас малітвы.
Калі мы маем сапраўдных сяброў і лічым сябе такімі ж, то абавязкова сустракаемся, размаўляем з імі, перамагаем цяжкасці, якія перашкаджаюць нам быць разам, бо маем пра што пагутарыць і хочам сустрэцца, каб падзяліцца тым, што нас радуе і што хвалюе. Часам хочацца проста радавацца, цешыцца з прысутнасці блізкага чалавека.

Пан Бог — наш найлепшы Сябра! На яго мы можам разлічваць, давяраць Яму і ўсё расказаць, але высвятляецца, што ў размове з Ім мы перажываем розныя цяжкасці. Адкуль яны паходзяць і як з імі змагацца?


Бог адказвае

К. дзеліць клас на групы, якія працуюць над тэкстам ККК 2726 – 2732.

Заданне для групаў:
Прачытайце, якія існуюць цяжкасці ў малітве і напішыце, як з імі можна змагацца (падручнік вучня)
Няправільнае разуменне малітвы.
Мноства цяжкасцяў узнікае ад няправільнага разумення сэнсу малітвы. Людзі часта ўспрымаюць яе як адгаворванне гатовых фармуліровак. У такой сітуацыі цяжка казаць пра малітву як знак любові да Бога, сустрэчу з Ім. Часам некаторыя хрысціяне перастаюць маліцца, бо не атрымліваюць таго, што просяць. Напрыклад, хтосьці просіць аб ласцы здароўя для блізкага чалавека, а Пан Бог не дае такой ласкі, але дае іншыя, найбольш патрэбныя гэтаму чалавеку. Гэта не значыць, што Пан Бог не выслухоўвае малітвы. Той, хто моліцца, павінен разлічваць на волю Божую, не навязваючы Пану Богу сваёй.
Негатыўны ўплыў ментальнасці гэтага свету на малітву.
У свеце чалавечай мудрасці добрым называецца толькі тое, што прыносіць бачную карысць. Малітву многія ўспрымаюць як страчаны час, бо яе «вынікаў» часам нельга зважыць, вымераць. Свет прапануе выгодны стыль жыцця, які часта не адпавядае жыццю паводле Божых запаведзяў.
Жыццё ў граху.
Праз грэх чалавек страчвае асвячальную ласку, разрывае сувязь са сваім Створыцелем, з Касцёлам, з іншым чалавекам. Таму неабходна ўсвядоміць свой грэх, перапрасіць Бога за ўчыненнае зло ў сакрамэнце пакаяння.
Як выправіць сітуацыю?

— пастарацца аднавіць малітву як размову з любячым Айцом.

— дбаць аб жыцці ў асвячальнай ласцы.

— даверыцца Богу — Ён выслухоўвае нашыя малітвы, хоць і не заўсёды так, як мы гэтага чакаем.


Няўважлівасць
Кожны з нас перажывае такую цяжкасць, калі думкі рассейваюцца, прыгадваюцца розныя здарэнні, асобы, клопаты. Праз гэта мы можам пазнаць, да чаго ці да каго мы занадта прывязаныя. Усё гэта трэба ахвяраваць Пану Богу.
Як выправіць сітуацыю?

— Пастарацца вярнуцца думкамі да Пана Бога;

ахвяраваць гэтых людзей, гэтыя падзеі Пану Богу;

— не заганяць іх у падсвядомасць, бо вынік можа быць адваротны;


Недахоп часу на малітву

Часта людзі наракаюць на адсутнасць часу на малітву. У такой сітуацыі мы панінны запытаць сябе, ці мы сапраўды верым, ці любім Пана Бога. Бо калі хтосьці любіць, то ахвяруе больш часу для любай асобы.


Як знайсці час на малітву?

зрабіць сабе пастанову, вызначыць час для штодзённай малітвы і трымацца гэтай пастановы.


1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка