Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка11/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   20

Ход заняткаў



Малітва:

Божа дай мне духа чыстасці, каб я мог Цябе бачыць,

Духа пакоры, каб мог Цябе пачуць,

Духа любові, каб мог служыць Табе,

Духа веры, каб я мог трываць пры Табе.
Падчас святога хросту Пан Бог уліў у душу кожнага хрысціяніна тры тэалагальныя цноты: веру, надзею, любоў. Яны дапамагаюць перамяніць нашае жыццё ў жыццё дзяцей Божых. На мінулых занятках мы даведаліся пра цноты веры і надзеі. Сёння мы будзем размаўляць пра цноту любові, якую святы Павел называе «найбольшай».
Чалавек пытае

У аснове хрысціянскай веры ляжыць любоў да Бога і чалавека. Калі гэтага фундаменту няма, хрысціянства губляе свой сэнс. (падручнік вучня):



«Для мяне любоў да бліжняга заключаецца ў тым, што я люблю ў Богу і з Богам іншага чалавека, якога ў дадзены момант, магчыма, нават і не ведаю, або да якога не адчуваю сімпатыі. Менавіта тады я вучуся глядзець на іншую асобу не толькі маімі вачыма і праз мае пачуцці, але таксама вачамі Езуса Хрыста. Яго сябра – мой сябра. Калі ў маім жыцці зусім няма кантакту з Богам, я заўсёды буду бачыць у іншым чалавеку толькі «іншага» і не змагу ўбачыць у ім вобраз Бога. Толькі служэнне бліжняму адкрывае мне вочы на тое, што Бог робіць для мяне і як Ён мяне любіць. Такім чынам, любоў да Бога і любоў да бліжняга непадзельныя; яны з’яўляюцца адным наказам. Аднак абедзьве гэтыя формы любові жывяцца любоўю, што паходзіць ад Бога, які першы нас палюбіў. Таму не ідзе тут гаворка пра “наказ” звонку, які патрабуе ад нас нечага немагчымага, але аб вопыце любові, дадзенай знутры, любові, якой, згодна з яе прыродай, трэба дзяліцца з іншымі. Любоў узрастае праз любоў».





Хрысціянства для мяне — гэта рэлігія абавязкаў. Кожную нядзелю трэба ісці ў касцёл, штодня трэба маліцца, трэба выконваць заданні, якія даюць на занятках па рэлігіі, трэба прабачаць, трэба дапамагаць, трэба…трэба… Я стаміўся рабіць тое, што, як мне кажуць, трэба рабіць.
— з кім з гэтых асоб ты сябе атаясамліваеш, чаму?
Кожны з нас пакліканы, каб тут на зямлі навучыцца любіць і праз гэта падрыхтавацца да вечнага жыцця і да еднасці з Богам — крыніцай Любові. Калі ва ўчынках чалавека няма любові, то ні яго веды, ні яго таленты, ні яго ахвярнасць не маюць сэнсу.

Бог адказвае
Св. Павел у 1 Пасланні да Карынцянаў кажа:
«Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, я станаўлюся, як медзь звонкая, або гулкія цымбалы. І калі маю дар прароцтва, і спазнаў усе таямніцы, і маю ўсякія веды і паўнату веры, каб перастаўляць горы, а любові не маю, то я — нішто. І калі раздам усю маёмасць сваю і аддам цела сваё на спаленне, а любові не маю, няма мне з гэтага ніякай карысці» (1 Кар 13, 1–3).

— Пра якія вартасці, імкненні кожнага чалавека гаворыць святы Павел?

— Што надае сэнс гэтым вартасцям?

Усё, да чаго імкнецца чалавек, мае вартасць ў вачах Бога, калі яно прасякнута любоўю. Ахвяра, якую чалавек робіць толькі для пахвалы і з ўласнай карысці, перастае быць ахвяраю і ператвараецца ў тэатральнае прадстаўленне.


У наступных радках святы Павел пералічвае рысы сапраўднай любові.

Адзін з вучняў чытае ўслых.
«Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, любоў не пыхлівая, не ганарыцца, не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправялівасці, але радуецца разам з праўдай. Усё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць. Любоў ніколі не мінае, так як прароцтвы, якія спыняцца, ці мовы, якія змоўкнуць, ці веды, якія скончацца. Бо мы часткова пазнаем і частакова прарочым; а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, знікне. Калі я быў дзіцём, то па-дзіцячаму гаварыў, па-дзіцячаму думаў, па-дзіцячаму разважаў; а калі стаў мужчынам, то пакінуў дзіцячае. Бо цяпер мы бачым праз люстэрка, цьмяна, а тады — тварам у твар. Цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны. А цяпер трываюць вера, надзея і любоў — гэтыя тры, але найбольшая з іх любоў» (1 Кар 13, 4–13).

К. дзеліць вучняў на пары, кожная з іх атрымлівае картку з напісанай на ёй рысе сапраўднай любові. Спачатку пары размаўляюць паміж сабою пра тое, як яны разумеюць сэнс гэтых словаў. Затым з газетаў і часопісаў вучні выбіраюць малюнак, які найбольш характарызуе тэму іх размовы. На дошцы К. змяшчае плакат з назвай: «Найбольшая з іх любоў». Прэзентуючы сваю працу, вучні наклейваюць картку картку і малюнак і растлумачваюць сэнс рысы, якую яны апісвалі, і аргументуюць выбар малюнку.

Прыглядаючыся да рысаў сапраўднай любові, можна з упэўненасцю сказаць, што дасягнуць такой любові ў жыцці нялёгка. Але мы можам звяртацца за дапамогай да Езуса не толькі, каб вучыцца ад Яго, але і каб чэрпаць у Яго моц.



«Хто хоча даваць любоў, сам павінен таксама атрымліваць яе як дар. Зразумела, чалавек можа, як кажа нам Хрыстус, стаць крыніцай, з якой выплываюць рэкі жывой вады (пар. Ян 7, 37-38). Аднак, каб стаць такой крыніцай, ён сам павінен увесь час нанова піць з гэтай першай, праўдзівай крыніцы, якой з’яўляецца Езус Хрыстус, з прабітага сэрца якога выцякае любоў самога Бога» . (Энцыкліка «Deus caritas est» Святога Айца Бэнэдыкта XVI).

  • Што значыць чэрпаць з Крыніцы, якой з’яўляецца Езус Хрыстус?

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

Езус вучыць нас, што няма любові без цярпення. Той, хто жыве любоўю, таксама адчувае цярпенне, якое прыносіць балючае слова, абыякавасць і неразуменне з боку іншых, страта, смерць любімага чалавека. Але той, хто не любіць, не мае для каго жыць, адчувае яшчэ большае цярпенне, бо яго жыццё не мае сэнсу. Чалавек створаны такім чынам, што любоў да Бога і іншага чалавека адкрывае ў ім прыгажосць, здольнасць да ахвяры.



Чалавек адказвае Богу

Любоў уваскрашае чалавека з духоўнай смерці. Чалавек можа страціць веру, надзею, але нават самая маленькая праява любові можа вывесці яго з гэтай цемры. Напрыклад, клопат пра жывую істоту дапамог не аднаму вязню перажыць час пазбаўлення волі і захаваць чалавечнасць.

Пан Бог адарыў мяне цнотай любові, каб я, кіруючыся ёю ў сваім жыцці, любіў Бога і адорваў любоўю іншага чалавека.
Разважанне:

— У чым праяўляецца мая любоў да Пана Бога?

— Як я адношуся да іншых людзей?

— Як праяўляецца любоў у маіх словах і ўчынках?

— Што я раблю, каб развіваць цноту любові, якою адарыў мяне Бог?

— Як часта я дзякую Пану Богу за Яго бязмежную любоў да мяне?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Разважаючы над тэкстам Святога Пісання (1 Кар 13; 1–13) выберы тую рысу любові, над якой будзеш працаваць, каб кіравацца ёю ў сваім жыцці.

2. Прачытай у “Катэхізісе” падрыхтоўкі да канфірмацыі наступныя пункты і адкажы на пытанні:

Пералічы ўчынкі міласэрнасці для душы бліжняга.

3. Вывучы іх на памяць.


Заключная малітва

Пс 149, 1-4




Тэма № 13, IX кл.

МАЛІТВА Ў МАІМ ЖЫЦЦІ

Дыдактычная мэта: паказаць сутнасць малітвы як дыялога з Богам; звярнуць увагу на тое, што праз малітву Пан Бог дзейнічае ў нас.

Выхаваўчая мэта: заахвоціць моладзь размаўляць з Богам, які любіць нас і хоча адорваць нас сваімі ласкамі.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: 1 Тэс 5, 17; Лк 11, 9–13; Ян 15, 4–7.

Метады катэхезы: праца ў групах, незавершаны сказ, «сонейка».

1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка