Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка10/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   20

Ход заняткаў


Малітва: Пс 71(70), 1–6.

У сакрамэнце хросту мы атрымалі тэалагальныя цноты веры, надзеі і любові, якія вельмі важныя ў нашым жыцці. Веру можна назваць карэннем рэлігійнага жыцця, любоў — яго кветкай. Надзея, як сцябло, яднае іх. Нашае хрысціянскае жыццё павінна стаць плёнам.


Тэма занятку — «Надзея ў маім жыцці».
Чалавек пытае

Падчас сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з італьянскай моладдзю ў Ларэта ў верасні 2007 г. адзін малады чалавек задаў Святому Айцу пытанне (падручнік вучня):






Многім з нас, моладзі на перыферыі, не хапае пэўнага цэнтра, людзей, для якіх мы нешта значым, перспектываў. Мы жывем, але не бачым будучыні. Нам здаецца, што тое, чаго мы хочам, ніколі не здзейсніцца. У такой сітуацыі нараджаецца пачуцце адзіноты, безвыходнасці, якая знявольвае нас. Святы Ойча, як можна мець надзею, калі рэальнасць перакрэслівае ўсе нашыя мары аб шчасці, спаўненні жыццёвых планаў?
— Якую сітуацыю малады чалавек прадставіў Святому Айцу?

— Чаго не хапае ў жыцці гэтаму маладому чалавеку?


Катэхет пытае вучняў, каму з іх знаёмая гэтая сітуацыя, хто з іх і калі перажывае альбо перажываў такое ж пачуццё адчаю, калі здаецца, што з сітуацыі няма выйсця. Што яны рюбяць ў такім выпадку?

Многім з нас знаёмае пачуццё адчаю, калі здаецца, што памерла ўсё, дзеля чаго варта жыць. Але напачатку мы казалі, што цноту надзеі мае кожны ахрышчаны. Чаму, маючы цноту надзеі, чалавек можа адчуваць сябе ў безнадзейнай сітуацыі?


Бог адказвае

Адказ на гэтае пытанне нам дае Святое Пісанне і вучэнне Касцёла.



Карыстаючыся тэкстамі ККК вучні павінны выпісаць у падручнік адказ на пытанне.
“Цнота надзеі адпавядае імкненню да шчасця, якое закладзена Богам у сэрца кожнага чалавека; яна ўвасабляе ў сабе спадзяванні, якія натхняюць чалавечыя ўчынкі, яна ачышчае іх, каб падпарадкаваць Валадарству Нябеснаму; яна абараняе ад смутку; яна падтрымлівае ва ўпадку; яна адкрывае сэрца ў чаканні вечнага шчасця. Жывая надзея засцерагае ад эгаізму і вядзе да шчасця любові.” (пар ККК 1818)
“Хрысціянская надзея адкрываецца ад самага пачатку прапаведвання Езуса ў абвяшчэнні васьмі Благаслаўлеенняў. Благаслаўленні ўзносяць нашую надзею да нябёсаў, як да новай Зямлі абяцанай; пракладваюць для яе дарогу праз выпрабаванні, якія чакаюць вучняў Езуса. Аднак Бог праз заслугі Езуса Хрыста і Ягоныя мукі, сцеражэ нас у надзеі, якая “ не асароміць” (Рым 5,5). Надзея – “якар душы, бяспечны і пэўны, які пранікае аж за заслону, куды за нас як папярэднік увайшоў Езус” (пар Гбр 6, 19-20) . Яна з’яўляецца таксама зброяй, якая ахоўвае нас у барацьбе за збаўленне: “ апрануўшыся ў панцыр веры і любові, і шлем надзеі збаўлення” (1 Тэс 5, 8). Яна дае нам радасць у час выпрабаванняў: “ Цешцеся надзеяй, ва ўціску будзьце цярплівыя” ( Рым 12, 12). Яна выяўляецца ў малітве і жывіцца ёю, асабліва ў малітве “Ойча наш”, у якой сканцэнтравана ўсё, чаго надзея дазваляе нам прагнуць”. (пар ККК 1820)

— Што дае чалавеку цнота надзеі?


Надзея дапамагае хрысціяніну ў жыццёвых цяжкасцях і выпрабаваннях убачыць Божае дзеянне, Божы провід. Яе называюць яшчэ «памяццю веры», бо яна нагадвае нам пра вялікія Божыя справы ў нашым жыцці, дае ўпэўненнасць у тым, што Бог кіруе нашым жыццём і для кожнага чалавека мае свой план збаўлення. Калі чалавек перастае верыць, перастае бачыць повід Божы ў тым, што з ім адбываецца, ён губляе надзею. У жыццё чалавека ўваходзіць роспач, гнеў, нараканне на Бога, незадаволеннасць сабою і іншымі. Калі няма веры і надзеі ў чалавека апускаюцца рукі, губляецца сэнс жыцця, штодзённыя абавязкі здаюцца цяжкімі і нікому не патрэбнымі.

Святы Павел заклікае да барацьбы са спакусамі, кажучы: «Мы ж як сыны дня, будзем цвярозымі, апрануўшыся ў браню веры і любові і ў шлем надзеі на збаўленне» (пар. 1 Тэс 5, 8).


— Як вы разумееце гэтыя словы?
У іншым пасланні святы Павел паказвае сувязь, якая існуе паміж дарам Духа Святога і цнотай надзеі.
«А надзея не ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам» (Рым 5, 5).
Уменне захоўваць раўнавагу духа, сэрца і пачуццяў у цяжкія хвіліны, давер Божаму провіду дае чалавеку Дух Святы. Трэба няспынна ў малітве прасіць у Яго патрэбных ласкаў, быць акрытым на Яго дзеянне, выракацца зла і змагацца са спакусамі.

Касцёл, а гэта значыць усе мы, павінен стаць знакам радасці і надзеі для сучаснага свету. Даць надзею галоднаму да таго, як ён атрымае хлеб; даць надзею хвораму да таго, як ён будзе мець лекі; даць надзею бяздомнаму да таго, як ён атрымае жыллё; даць надзею беспрацоўнаму да таго, як ён знойдзе сабе працу; даць надзею — вось нашае заданне. Гэта нялёгка, здаецца, што нічога ўжо нельга змяніць у жыцці, што ад нас нічога не залежыць, але гэта падманная думка.


Чалавек адказвае Богу

Адказваючы на пытанне маладога чалавека, Святы Айцец кожнага з нас заклікае да выканання гэтага задання (падручнік вучня):


«Здаецца, што на перыферыі цяжка жыць і нешта мяняць. Здаецца, што ўсё рухаецца вакол цэнтраў палітычнай і эканамічнай улады, а той, хто жыве на перыферыі, выпадае з гэтага жыцця. Адзін з аспектаў гэтай з’явы заключаецца ў тым, што зруйнаваныя істотныя цэнтры грамадскага жыцця. Сям’я, у якой павінны сустракацца пакаленні ад прадзедаў да праўнукаў i не толькі сустракацца, але таксама вучыцца жыццю, цнотам, неабходным для жыцця, сёння апынулася пад пагрозай. Таму мы павінны рабіць усё, што ў нашых сілах, каб сям’я была жывая, каб яна стала цэнтрам жыцця на перыферыі. Таксама і парафія, жывая супольнасць Касцёла, павінна быць месцам жыцця і еднасці. Часта ў Касцёле ідзе размова пра перыферыі і цэнтр, якім з’яўляецца Рым. Але на самай справе ў Касцёле няма перыферыяў, бо цэнтр знаходзіцца там, дзе ёсць Хрыстус. Жывы Касцёл, Касцёл маленькіх супольнасцяў, Касцёл парафіяльны — павінны стварыць на перыферыях цэнтры i такім чынам перамагаць тыя праблемы, якія не можа вырашыць вялікая палітыка. Для Бога няма перыферыяў. Святая Зямля на вялікай тэрыторыі Рымскай імперыі была перыферыяй; Назарэт — невядомым, перыферыйным горадам. Aле менавіта там быў сапраўдны цэнтр, ад якога пачаў мяняцца свет! Таму і мы павінны ствараць цэнтры веры, надзеі, любові і еднасці, супольнай працы. Для гэтага неабходная адвага. Нават калі здаецца, што няма надзеі, мы павінны супрацьстаяць яе недахопу, супрацоўнічаць у духу вялікай еднасці і рабіць усё, што ў нашых сілах, каб узрастала надзея, каб людзі маглі супрацоўнічаць і жыць. Трэба змяніць свет і вы гэта робіце. Змяняць свет — гэта місія моладзі! Нельга гэтага зрабіць уласнымі сіламі — вы павінны рабіць гэта ў еднасці веры, ідучы адным шляхам. У еднасці з Марыяй, з усімі святымі, у еднасці з Хрыстом можна зрабіць вельмі шмат. Заахвочваю вас і прашу, каб вы давяралі Хрысту, каб вы давяралі Богу. Далучаныя да вялікай супольнасці святых, разам з імі ідучы наперад, вы можаце змяніць свет. Пан вам дапаможа».


Разважанне:

— Як я клапачуся пра развіццё цноты, якую атрымаў падчас хросту?

— У чым мне дапамагае цнота надзеі?

— Што я раблю ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях?

— Да каго я звяртаюся па дапамогу?

— Як я дапамагаю іншым паглыбляць надзею?


Пастанова.

Хатняе заданне

1. Памаліся за тых людзей, якія адчуваюць недахоп надзеі, апынуўшыся ў складанай сітуацыі.

2. Прачытай адказ, які даў Святы Айцец маладому чалавеку і падкрэслі, да чаго заклікае цябе Святы Айцец?

3. Прачытай у “Катэхізісе” падрыхтоўкі да канфірмацыі наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Што такое тэалагальныя цноты?

Заключная малітва Молімся сваімі словамі

Тэма № 12, IX кл.

НАЙБОЛЬШАЯ З ІХ ЛЮБОЎ
Дыдактычная мэта: перадаць праўду пра тое, што падчас святога хросту мы былі адораныя Боскай цнотай любові, дзякуючы якой можам любіць Пана Бога і бліжняга. Асаблівым чынам звярнуць увагу на тое, што самае галоўнае ў жыцці — гэта любоў. На падставе Святога Пісання (1 Кар 13, 1–13) растлумачыць, што такое любоў.

Выхаваўчая мэта: дапамагчы вучням развіваць у сабе сапраўдную любоў, якой вучыць нас святы Павел.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: 1 Кар 1–13; Энцыкліка «Deus caritas est» Святога Айца Бэнэдыкта XVI; старыя газеты і часопісы, клей, нажніцы, папера.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка