Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарыяграфіі
У гістарычнай навуцы здаўна існавалі розныя тэарэтычныя падыходы да праблемы фарміравання Вялікага княства Літоўскага і яго этнічнай прыналежнасці. Праблема паходжання ВКЛ упершыню праявілася як ідэалагічны канфлікт паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай яшчэ ў першых дзесяцігоддзях XVI ст.
Канцэпцыя - ВКЛ – “дзяржава літоўцаў” - вынік "літоўскай заваёвы“.Землі старажытнай Русі пасля мангольскага спусташэння быццам былі заваяваны літоўскімі князямі. Гэта канцэпцыя замацавалася ў летапісанні ВКЛ ХVІ ст. і была ўспрынята савецкімі і сучаснымі літоўскімі гісторыкамі (Пашуто В.Т. Образование Литовского государства. М., 1959.; Гудавичюс Э. История Литвы. Т.1. с древнейших времен до 1569 года. M., 2005) .
Канцэпцыя ВКЛ - "Русь Літоўская" мела месца ў расійскай гістарычнай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст. Падкрэслівала пануючае становішча ў ВКЛ усходнеславянскага элемента.С.М. Салаўёў. Канцэпцыя "літоўска-рускай дзяржавы" не выключала літоўцаў з працэса ўтварэння і развіцця ВКЛ, але па сутнасці ігнаравала ўтварэнне ў складзе ВКЛ беларускага этнасу і ролю яго продкаў ва ўтварэнні дзяржавы (Антонович В. Очерк истории Великого Княжества Литовского до половины 15 столетия. Киев, 1878; Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. М., 1910). Тэрмін літоўска-руская дзяржава ўжываўся У. Пічэтам.
Канцэпцыя ВКЛ - "беларуска-літоўская дзяржава" абгрунтоўвалася ў 20-я гг. ХХ ст. У. Ігнатоўскім, зараз яе прытрымліваецца В. Насевіч (Насевіч В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Мн., 1993). А.Краўцэвіч падкрэслівае вядучую роль у працэсе стварэння ВКЛ сталага супрацоўніцтва паміж балцкім і славянскім насельніцтвам (Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Мінск: Беларуская навука, 1998)
Канцэпцыя ВКЛ - "беларуская дзяржава" - ВКЛ фарміравалася як дзяржава продкаў беларусаў, якія ў той час называліся ліцвінамі. Гэта канцэпцыя ўзнікла ў 20-х гг. ХХ ст., яе прыхільнікамі былі В. Ластоўскі (называў наш народ крывічамі), У. Доўнар-Запольскі. У канцы ХХ ст. канцэпцыю найбольш поўна абгрунтаваў М. Ермаловіч (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1989; Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990).
Канцэпцыя ВКЛ як поліэтнічнай дзяржавы: удзельнікі міжнароднага круглага стала па тэме "Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім (Мінск,1992) вырашылі называць супольнае дзяржаўнае ўтварэнне як Беларуска-літоўскую, альбо, што раўназначна, Літоўска-беларускую дзяржаву, з улікам вялікага ўклада ўкраінскага народа у яе палітычнае і культурнае развіццё
Агляд асноўных крыніц.
Галіцка-Валынскі летапіс (частка Іпацьеўскага летапіснага звода, канец ХІІІ ст.)
Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка (напісана каля 1290 г.)
"Апісанне земляў", ці "Дублінскі рукапіс“ (другая пал. ХІІІ ст.)
Актавыя матэрыялы – дакументы Міндоўга, папскія булы
1. Уплыў знешнепалітычнай сітуацыі на ўтварэнне дзяржавы ў верхнім
і сярэднім Панямонні.
Літва ўпамінаецца ў крыніцах з пачатку 1009 г. як адзін з прыбалтыйскіх народаў, які межаваў з Кіеўскай Руссю.
Самі літоўскія князі, а разам з імі і крыжацкія храністы ў якасці сіноніма Літвы ўжывалі тэрмін "Аўкштайція" ці "Аўкштота" (рускія летапісы такога тэрміна не ведаюць).
Тэрмін "Жемоить" упершыню з'яўляецца ў Іпацьеўскім летапісе як назва тэрыторыі, падуладнай некаторым з літоўскіх князёў, што ў 1219 годзе падпісалі мірнае пагадненне з Уладзіміра-Валынскім княствам
этнічная мяжа паміж Літвой і заходнімі землямі Русі, што праходзіла прыкладна па лініі Браслаў—Паставы—Смаргонь—Ліда. далей Русь межавала з яцвяжскім племенем дайнава.
У XII – пачатку ХІІІ ст. перажывалі ўздым ваяўнічай актыўнасці. Вылучаліся князі-кунігасы.
У пачатку ХІІІ ст., напярэдадні ўзнікнення ВКЛ, на Панямонні актыўна развіваўся працэс балта-славянскага ўзаемадзеяння
моцным суседам Русі і Літвы з'яўлялася Лівонія — тэрыторыя фінскамоўнага племені ліваў, заваяванага крыжакамі.
у 1202 годзе ў Рызе быў утвораны духоўна-рыцарскі ордэн Мяча (Ордэн мечаносцаў), з 1237 г. -Лівонскі ордэн
У канцы 1220-х гг. на берагах Балтыкі з'явіўся Тэўтонскі духоўна-рыцарскі ордэн
У 1237 г. адбылося стварэнне канфедэрацыі ордэнаў – Тэўтонскага і Лівонскага.
У 1237-38 і 1239-41 гг. тэрыторыі паўночна-ўсходніх і паўднёвых рускіх княстваў сталіся на шляху нашэсця манголаў.
з сярэдзіны ХІІІ ст. на балцка-славянскім ўзмежжы у сярэднім Панямонні з цэнтрам у Наваградку стварылася ўстойлівая палітычная структура
вярхоўнаму князю літоўскага паходжання непасрэдна належала частка этнічнай Літвы (Аўкштота) з Наваградскай зямлёй, а іншыя балцкія (Жамойць) і рускія (Полацкае княства) землі знаходзіліся ў пэўнай залежнасці ад яго.
Гэта дазваляла эфектыўна супрацьдзейнічаць экспансіі, з аднаго боку, крыжакаў, з другога - татар і залежных ад іх галіцкя-валынскіх князёў.
2. Сацыяльна-эканамічныя перадумовы фарміравання ВКЛ.
Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў, іх размяшчэнне на важных гандлёвых шляхах
Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцяў паміж саслоўямі. Сацыяльныя супярэчнасці і сілавыя спосабы іх вырашэння выклікалі патрэбу ў грамадскім парадку. У самім феадальным саслоўі таксама абвастраецца барацьба за панаванне.
Першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага стаў Новагародак. Іншыя меркаванні навукоўцаў.
у ў ХІІ-ХІІІ стст. Новагародская зямля дасягнула значнага эканамічнага і культурнага развіцця,
Новагародак стаў багатым горадам і моцнай крэпасцю.
Новагародак меў шырокія гандлёвыя сувязі са славянскімі землямі, Прыбалтыкай, Візантыяй, Блізкім Усходам.
Новагародчына перажывала эканамічны ўздым.
Тут ратаваліся ад заваёўнікаў і шматлікія бежанцы, што ўзмацняла прадукцыйныя сілы Новагародскай зямлі.
3. Міндоўг і яго палітыка.
ўтварэнне балта-славянскага палітычнага саюза на Панямонні адбылося між 1238 і 1248 гг.
На чале дзяржавы стаў Міндоўг (119?-1263).
Галоўным праціўнікам на шляху пабудовы панямонскай дзяржавы ў гэты час стаў паўднёвы сусед - Галіцка-Валынскае княства.
няспынная барацьба маладой дзяржавы з кааліцыяй Лівонскага ордэна, Галіцка-Валынскага княства, жамойцкіх, літоўскіх і яцвяжскіх князёў прымусіла Міндоўга пайсці на прымірэнне і саюз з Лівонскім ордэнам.
У 1253 г. каранаваўся ў Новагародку каралеўскай каронай
Паміж 1253 і 1262 гг. у Полацку ўсталяваўся першы князь балцкага паходжання - Таўцівіл.
У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў з літоўскага асяроддзя на чале з Даўмонтам і Транятам.
4. Уключэнне ў склад ВКЛ Полацкага, Віцебскага, Менскага княстваў і падняпроўскіх зямель.
Войшалк 1264—1267
сын Міндоўга Войшалк абапіраючыся на беларускіх баяр Пінска і галіцка-валынскіх князёў, заваяваў літоўскія землі Нальшчаны, Дзяволтву, аб'яднаў Новагародскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі.
У 1267 г. Войшалк адмовіўся ад трона і пайшоў у манастыр, перадаўшы ўладу свайму швагру галіцкаму князю Шварну Данілавічу
Шварн Данілавіч 1267—1270
пераадольваючы сепаратызм літоўскіх племянных правадыроў, працягваў аб'яднаўчы працэс і ўмацаванне дзяржавы.
Трайдзень 1270—1282
вёў барацьбу супраць нальшчанскіх феадалаў і Галіцка-Валынскага княства, якое імкнулася замацавацца на Новагародчыне. Трайдзень далучыў да сваіх уладанняў частку яцвягаў
Даўмонт 1280-я гг. Будзівід 1282—1292
Будзікід1292—1294
Віцень 1294—1316
У 1307 г. пры Віцені да ВКЛ шляхам дагавора і на правах аўтаноміі было далучана Полацкае княства.
Лічыцца, што пры Віцені "Пагоня" стала агульнадзяржаўным гербам ВКЛ.
Вялікае княства Літоўскае значна пашырылася і ўключыла ў сябе амаль цалкам тэрыторыю сучаснай Беларусі.
Яно стала называцца Вялікае княства Літоўскае і Рускае, дзе рускімі называліся землі Падняпроўя.
У 1320-м г. у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля,
у 1320–30-я гг. – Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля.
У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню.
Ажаніўшыся на цвярской княжне, Гедымін сутыкнуўся з супрацьдзеяннем з боку Маскоўскага княства
Яўнут 1341—1345
У выніку змовы сваіх братоў Альгерда і Кейстута Яўнут быў пазбаўлены ўлады
Альгерд 1345—1377
Альгерд стаў Вялікім князем, але правіў разам з братам Кейстутам.
Адбыўся падзел дзяржавы на дзве часткі Альгерд узяў сабе палову з цэнтрам у Вільні. Цэнтрам уладанняў Кейстута сталі Трокі
Альгерд удвая павялічыў дзяржаву, зрабіўшы адной з мацнейшых у Еўропе.
Было цалкам далучана беларускае Падняпроўе, у 1355 – Бранскае княства.
У 1363г. Альгерд разбіў татараў у бітве на Сініх водах і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую і Валынскую землі, Мазырскую і Брагінскую воласці.
Было падначалена Смаленскае княства, далучаны Жамойцкія землі.
Альгерд імкнуўся аб'яднаць пад сваёю ўладаю ўсе рускія землі, у 1368, 1370, 1372 гг. зрабіў паходы на Маскву, але не змог яе захапіць.