Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст.
Абранне Казіміра вялікім князем. Агульназемскі прывілей 1447 г. і яго значэнне.
“Судзебнік” Казіміра IV 1468 г.
1 Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст.
Пасля смерці Вітаўта з'езд беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх баяр у Вільні абраў Вялікім князем малодшага брата Ягайлы – Свідрыгайлу (1430–1432).
Свідрыгайла ігнараваў прывілеі католікаў і наблізіў да сябе праваслаўных Хадкевічаў, Друцкіх, Палазевічаў.
У выніку змовы літоўскіх баяр Свідрыгайла ў 1432 г. быў скінуты з трона і ўцёк у Полацк.
Вялікім князем Літоўскім быў абраны малодшы брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч (1432-1440).
Пачалася грамадзянская вайна 1432–1436 гг.).
Дзяржава фактычна раскалолася на Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае.
У 1432 г. Свідрыгайла пацярпеў паражэнне пад Ашмянамі.
у 1434 г. Жыгімонт выдаў прывілей, якім ураўнаў асабістыя і маёмасныя правы баяр-католікаў і праваслаўных
У 1435 г. у бітве пад Вількамірам беларуска-ўкраінскае войска Свідрыгайлы, якому дапамагалі крыжакі Лівонскага ордэна, было разбіта польска-літоўскім войскам Жыгімонта.
У 1436 г. грамадзянская вайна скончылася перамогай Жыгімонта.
Жыгімонт быў забіты ў выніку змовы ў 1440 г.
Абранне Казіміра вялікім князем. Агульназемскі прывілей 1447 г.
і яго значэнне.
У 1440 г. паны- рада ВКЛ выбралі вялікім князем літоўскім 13-гадовага Казіміра Ягайлавіча (1440–1492)
вакол яго склалася рада вопытных дзяржаўных дзеячаў, сярод якіх асабліва вызначаўся віленскі ваявода Ян Гаштольд.
Казімір ліквідаваў унію з Польшчай, умацаваў дзяржаву, зрабіўшы некаторыя ўступкі праваслаўным.
2. Абранне Казіміра вялікім князем. Агульназемскі прывілей 1447 г. і яго значэнне.
ва ўрачыстых цырымоніях з нагоды абрання Казіміра Ягайлавіча вялікім князем удзельнічалі і смаленскія баяры
Калі ж яны вярнуліся ў Смаленск, "чорныя людзі" не захацелі ўпусціць іх у горад.
войска вялікага князя літоўскага двойчы ўвосень 1440 г. прыступала пад Смаленск.
Лаяльнасць смалян Казімір Ягайлавіч забяспечыў устаўной граматай, якая замацоўвала мясцовыя нормы і звычаі.
У Смаленску намеснікам вялікага князя літоўскага стаў Андрэй Саковіч.
Пасля замірэння Смаленска спыніліся вялікія хваляванні ў Полацку, Віцебску, Мсціславе.
На мяжы 1441-1442 г. жамойты ўрэшце прызналі Казіміра вялікім князем, а Вільня ў сваю чаргу - іх аўтаномію.
гарантаваў, што за правіннасць павінен адказваць толькі сам вінаваты, а не іншы.
Баярам быў дазволены выезд за мяжу дзяржавы "для набыцця лепшага шчасця, або ўчынкаў рыцарскіх", але не ў "непрыяцельскую краіну".
Пацверджаны прывілеі баярам на маёнткі, выдадзеныя папярэднімі вялікімі князямі, права на продаж і абмен маёнткаў.
вызваленне сялян баярскіх маёнткаў ад дзяржаўных натуральных і грашовых павіннасцей, за выключэннем пабудовы і рамонту замкаў.
У прывілеі зафіксаваны дагавор вялікага князя з феадаламі, што ён, як і яны, не будзе прымаць у свае маёнткі збеглых сялян, а вяртаць уцекачоў назад да свайго пана.
вялікі князь перадаваў сваё права судзіць сялян і іншых падданых самім баярам (права судовага імунітэту).
З гэтага часу феадал станавіўся адзіным суддзёю сваіх падданых, што вяло да яшчэ большай іх залежнасці.
Прывілей гарантаваў баярам, што землі і дзяржаўныя пасады ў ВКЛ будуць атрымліваць толькі ўраджэнцы ВКЛ.
Вялікі князь таксама ўрачыста абяцаў бараніць незалежнасць дзяржавы і яе тэрытарыяльную цэласнасць.
узмацненне феадальнага прыгнёту і пазбаўленне залежных сялян права свабоднага адыходу ад феадала, суровае пакаранне за садзеянне ўцёкам чэлядзі нявольнай і феадальна залежных сялян.
Паводле Судзебніка забаранялася вызваляць злачынцу ад кары.
Паводле меркавання І.І. Лаппо Судзебнік і не мог мець агульнадзяржаўнага значэння, мэтай Судзебніка - гэта абмежаванне самавольства намеснікаў Казіміра Ягайлавіча ў Літве.
Паводле ацэнкі іншых Судзебнік з'яўляўся першым агульнадзяржаўным кодэксам ВКЛ.
У 1470 г. Казімір Ягайлавіч упершыню пасля каранацыі наведаў Полацк, Віцебск і Смаленск.
Пастаянная адсутнасць манарха зніжала эфектыўнасць цэнтральнай улады, адмоўна адбівалася на дзяржаўнай палітыцы Вялікага Княства.
Паны-рада неаднаразова прасілі Казіміра, каб ён або стала знаходзіўся ў межах свайго княства, або згадзіўся на абранне новага гаспадара
У красавіку 1481 г. была выкрыта змова супраць Казіміра
Планавалі і забіць караля і яго сыноў падчас палявання