Канспект лекцый па гісторыі Беларусі (ХІІІ – канец ХVІІІ ст)




Дата канвертавання17.03.2016
Памер56.92 Kb.

Канспект лекцый па гісторыі Беларусі (ХІІІ – канец ХVІІІ ст)


для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “гісторыя айчынная і ўсеагульная”

Выкладчык дацэнт В.А.Міхедзька

ЛЕКЦЫЯ 2 Унутраная палітыка Вітаўта.




  1. Дынастычная барацьба ў 70-я гг. XIV ст.

  2. Крэўская унія

  3. Княжанне Вітаўта і яго ўнутраная палітыка.

1. Дынастычная барацьба ў 70-я гг. XIV ст.

    • Пасля смерці Альгерда па волі бацькі Вялікім князем Літоўскім стаўся Ягайла(Якаў) Альгердавіч (1377–1392)

    • Старэйшы сын Альгерда – Андрэй Альгердавіч, князь Полацкі – пры падрымцы Лівонскага ордэна і Масквы паўстаў супраць брата.

    • Кейстут, незадаволены збліжэннем Ягайлы з Ордэнам, у 1381 г. абвясціў сябе вялікім князем літоўскім

    • У 1382 г. у замку Крэва Кейстут быў задушаны, а ягоны сын Вітаўт мусіў уцякаць да крыжакаў.

    • Вітаўт двойчы распачынаў ўзброеную барацьбу супраць Ягайлы за ўладу над ВКЛ (1382—1384, 1389—1392),

    • З дапамогай рыцараў Лівонскага ордэна падчас вайны 1389—1392 гг. пачаў кіраваць дзяржавай незалежна ад польскага караля.

    • У выніку пагаднення з Ягайлам у Востраве (1392) Вітаўт зрабіўся гаспадаром (вялікім князем) Літоўскай дзяржавы.

    • Вітаўт - вялікі князь літоўскі 1392—1430 гг.

2.Крэўская унія

    • У Польскага кралеўства і ВКЛ меўся агульны вораг - Тэўтонскі ордэн, які закрываў абедзвюм дзяржавам выхад у Балтыйскае мора і пастаянна пагражаў іх інтэрэсам.

    • Ягайла прыняў прапанову ажаніцца з каралевай Ядзвігай і стаць польскім каралём.

    • У 1385 г. у Крэўскім замку былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб'яднання ВКЛ і Польшчы.

    • У акце Крэўскай уніі 14 жніўня 1385 г. літоўскія князі далі абяцанне "на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да кароны Польскай".

    • Ягайла абавязаўся прыняць каталіцкую веру і хрысціць Літву, зрабіць каталіцтва дзяржаўнай рэлігіяй ВКЛ

    • 14 жніўня 1385 г. у Крэве быў заключаны саюз, які на 400 гадоў злучыў польскую гісторыю з гісторыяй ВКЛ у адзінае рзчышча.

    • Так адбылася першая унія ВКЛ з ПольшчаЙ. Гэта была дынастычна-персанальная унія: дзве краіны злучаліся адна з адной толькі праз асобу агульнага для абедзвюх дзяржаў манарха і яго наступнікаў-нашчадкаў.

    • Ягайла у 1387 г. выдаў прывілей, паводле якога феадалы ВКЛ каталіцкага веравызнання атрымлівалі права прыватнай уласнасці на свае зямельныя ўладанні і вызваляліся ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцей.

3. Княжанне Вітаўта і яго ўнутраная палітыка.

    • У выніку пагаднення з Ягайлам у Востраве (1392) Вітаўт зрабіўся гаспадаром (вялікім князем) Літоўскай дзяржавы.

    • Да канца XIV ст. Вялікае Княства Літоўскае ўяўляла сабою федэратыўнае дзяржаўнае ўтварэнне

    • Вакол ядра ("уласна Літва"), аб'ядноўваліся "землі прыслухаючые".

    • Пад Літвой разумелася верхняе і сярадняе Панямонне, Павілле, якія стаялі ля дзяржаўных вытокаў Вялікага Княства, а таксама Берасцейшчына, Меншчына, Палессе.

    • Да "прыслухаючых" адносіліся "рускія" тэрыторыі Заходняга Падзвіння (Полацкая і Віцебская землі), Падняпроўя, Смаленшчыны і Кіеўшчыны, Валыні, Падолле, пазней Жамойць, што далучыліся да Княства ў XIV - пачатку XV ст.

    • "Рускія" княскія роды Рурыкавічаў захоўвалі ў сваёй большасці ўладу і традыцыі ў сваіх землях, але прызнавалі васальную залежнасці ад вялікага князя літоўскага.

    • Вітаўт галоўнай задачай сваёй унутранай палітыкі ў 90-х гг. XIV - пачатку XV ст. зрабіў больш моцнае падпарадкаванне сабе абласных княжанняў.

    • Метады прявядзення гэтай палітыкі у залежнасці ад сітуацыі вагаліся ад адміністрацыйных загадаў да ваеннага прымусу.

    • гаспадар на працягу 1393-1395 гг. ліквідаваў буйныя ўдзельныя княжанні ў Полацку, Віцебску, Смаленску, Ноўгарадзе-Северскім, Кіеве, на Валыні і Падоллі.

    • ва ўсіх падначаленых удэелах Вітаўт садзіў сваіх намеснікаў.

    • Ва ўсім жа астатнім у далучаных да Вялікага Кнчства Літоўскага ў XIV ст. землях нічога не змянялася.

    • Вітаўт не парушаў выпрацаваную продкамі традыцыю "старыны не рухаті, новіны не вводіті", захоўваў за абласцямі пэўную аўтаномнасць і самабытнасць.

    • Мясцовая аўтаномія была замацавана ў т.зв. Абласных прывілеях Вітаўта і яго спадкаемцаў

    • Увядзенне намесніцтваў прывязала абласныя ўскраіны Вялікага Княства Літоўскага да цэнтрам і давала матэрыяльныя сродкі для падтрымкі ўнутранага адзінства і цэласнасці дэяржавы.

    • ліквідацыя ўдзелаў і ўвядзенне намесніцтваў умацавала палітычныя і эканамічныя падставы вялікакняскай улады.

    • Былі ліквідаваны карані магчымага сепаратызму

    • Гаспадар атрымаў у сваю ўладу вялізны вайсковы патэнцыял

    • У канцы XIV ст. - пачатку XV ст. з'яўляюцца першыя латыфундыі.

    • У канцы XIV ст. - пачатку XV ст., з вялікакняскай знаці, што атрымлівала з рук вярхоўнай улады новыя правы і землі, пачынае складвацца асобны прывілеяваны “шляхецкі” стан-саслоўе.

    • У кастрычнiку 1413 г. на з’ездзе польскiх i лiтоўскiх паноў i баяр у Горадлi над Бугам быў прыняты Акт новай унii .

    • Ён прызнаваў, што як дзяржава Вялiкае Княства Лiтоўскае захавае сваю асобнасць i пасля смерцi Вiтаўта.

    • Лiтоўскiя баяры абавязвалiся не выбiраць нiкога вялiкiм князем без згоды Ягайлы, а польскiя — не выбiраць новага караля без узгаднення з вялiкiм князем лiтоўскiм.

    • Лiтоўскае баярства атрымала прывiлей, якi гарантаваў яму права распараджацца сваёй зямлёй, атрыманай ад бацькоў, i публічныя свабоды.

    • У мэтах зблiжэння з Польшчай заможныя баярскія роды Лiтвы былi дапушчаны (адаптаваны) да польскiх шляхецкiх гербаў.

    • Паводле прыкладу Кароны Польскай, у дзяржаве ўтваралiся ваяводствы i кашталянii.

    • У створаныя Вiленскае i Троцкае ваяводствы ўвайшлi Падляшша, Палессе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь i некаторыя землi Падняпроўя.

    • З гэтага часу ў фармаваннi адмiнiстрацыйнай структуры Вялiкага Княства Лiтоўскага старыя формы спалучаліся з запазычаннем польскiх узораў.

    • Абвешчаныя ў Горадлi правы i свабоды не тычылiся большасцi падданых Вялiкага Княства, бо распаўсюджваліся толькі на ядро гэтай дзяржавы — згаданыя ваяводствы, а іншыя землі захоўвалі шырокую аўтаномію.

    • Артыкул 9 гарадзельскага акта адзначаў, што да новаўтвораных урадаў i дзяржаўнай рады дапускаюцца «толькi каталiцкай веры прыхiльнiкi i падуладныя святой Рымскай царквы»,

    • У артыкуле 12 гаварылася, што i дараваныя свабоды ды прывiлеi належаць толькi «рымскай царквы падуладным».

    • Такiм чынам, гарадзельскi акт умацоўваў хрысцiянства лацiнскага абраду як упрывiлеяваную рэлiгiю дзяржавы.

    • Праваслаўныя князi i баяры Вялiкага Княства, якiя прадстаўлялi iнтарэсы насельнiцтва Русi, у гарадзельскiм з’ездзе наогул не ўдзельнiчалi.

    • Недалучэнне праваслаўных да прывiлеяў, гарантаваных каталiкам, было сур’ёзнай дыскрымiнацыяй першых.

    • Гэта выклiкала разлад, падрывала грамадскi мiр, што быў асновай iснавання вялiкай полiэтнiчнай i полiканфесiйнай дзяржавы.

    • Балта–славянскi грамадскi саюз раскалоўся на Русь i Лiтву.

Рэлігійная палітыка Вітаўта:

    • Каб нейтралiзаваць знешні ўплыў мiтрапольнага цэнтра, якi знаходзiўся ў Маскве, Вiтаўт iмкнуўся стварыць уласную праваслаўную iерархiю

    • вялiкi князь разам з праваслаўным духавенствам сваёй дзяржавы прасiў канстанцiнопальскага патрыярха зацвердзiць iм асобнага мiтрапалiта.

    • Аднак Канстанцiнопаль праз два гады высвяцiў адзiнага для «ўсяе Русi» мiтрапалiта, якiм стаў маскоўскi стаўленiк Фоцiй.

    • Вiтаўт у 1416 г. сабраў у Наваградку з’езд духавенства.

    • На наваградскiм саборы было дэкляравана, што праваслаўная царква ВКЛ адлучаецца ад Масквы, і праведзена абранне новага кiеўскага мiтрапалiта, якім стаў вядомы балгарскi вучоны манах Рыгор Цамблак

    • Пасля ад’езду ў 1419 г. непрызнанага канстанцінопальскім патрыярхатам Цамблака праваслаўнае насельнiцтва Беларусi i Ўкраiны зноў трапiла пад юрысдыкцыю маскоўскага мiтрапалiта Фоцiя (да 1431 г.), з якiм хутка замiрыўся i Вiтаўт.

У 1420-я ВКЛ дасягнула свайго максімальнага пашырэння — каля 687 тыс. км² (без уліку прычарнаморскіх стэпаў).

    • Пры гэтым тэрыторыя сучаснай Літвы займала каля 10 %,

    • сучаснай Украіны — 33 %,

    • Расіі — 23 %, Падляшша — 1,8 %,

    • Беларусі — каля 30 % (доля Беларусі ў этнаграфічных межах XIX ст., са Смаленшчынай і Падляшшам, дасягала 38 %).



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка