Каманда Глыбоцкай раённай гімназіі “ Глыбачанка” Калугін Раман 9 клас 15 гадоў Крывец Катярына 10 клас 16 гадоў




Дата канвертавання30.05.2016
Памер48.33 Kb.

Каманда Глыбоцкай раённай гімназіі “ Глыбачанка”

Калугін Раман 9 клас 15 гадоў

Крывец Катярына 10 клас 16 гадоў

Астроўская Наталля 10 клас 15 гадоў

Жалткевіч Віталь 10 клас 16 гадоў

Мурзіч Анастасія 8 клас 14 гадоў
Настаўнік гісторыі: Гінько Ірына Вечыславаўна

Педагог-арганізатар: Кажанеўская Жанна Адольфаўна

Адказы на пытанні


Адказ на пытанне 1.


У другой палове нашага стагоддзя чалавецтва сутыкнулася з групай праблем, ад вырашэння якіх залежыць далейшы прагрэс, лёс цывілізацыі.Такія праблемы атрымалі назву глабальных. Да іх адносіцца ў першую чаргу наступныя:

1. Ліквідацыя галечы і голаду

2. Агульная пачатковая адукацыя

3. Роўнасць мужчын і жанчын

4. Скарачэнне смяротнасці дзяцей

5. Паляпшэнне абароны мацярынства

6. Барацьба са СНІД і іншымі захворваннямі

7. Забеспячэнне экалагічнай устойлівасці

8. Фарміраванне глабальнага партнёрства з мэтай развіцця

Усе гэтыя праблемы датычацца Беларусі, але на наш погляд найбольш важнымі з'яўляюцца:

1. Скарачэнне смяротнасці дзяцей

2. Паляпшэнне абароны мацярынства

3. Барацьба са СНІД і іншымі захворваннямі

4. Забеспячэнне экалагічнай устойлівасці

5. Фарміраванне глабальнага партнёрства з мэтай развіцця

Найбольш актуальнай мэтай тысячагоддзя ў вобласці развіцця для Беларусі з'яўляецца скарачэнне смяротнасці дзяцей. Дэмаграфічная праблема - галоўная праблема ў Беларусі ў наш час. Смяротнасць перавышае нараджальнасць. Гэта звязана перш за ўсё з вялікай колькасцю абортаў, прычынай чаго з'яўляецца непажаданая цяжарнасць. Зараз пераважае колькасць маладых бацькоў, якія лічаць, што ў сям'і дастаткова мець аднаго або двух дзяцей. Наяўнасць такой думкі тлумачыцца ў большасці выпадкаў нетрывалым эканамічным становішчам. Таксама існуюць людзі, якія не лічаць стварэнне сям'і мэтай свайго жыцця: большасць маладых людзей аддаюць перавагу сваёй прафесіі. І нарэшце існуе працэнт людзей, якія не маюць магчымасці мець дзяцей. Аднак прычынай смяротнасці дзяцей з'яўляюцца таксама шматлікія аварыі на дарогах, забойствы, няшчасныя выпадкі. На наш погляд, каб скараціць смяротнасць дзяцей, у першую чаргу трэба дастаткова ўвагі надаваць іх выхаванню. Асабліва навучанню таму, як паводзіць сябе ў розных сітуацыях, як абараніць сябе. Выхываннем павінны займацца бацькі, гэта іх абавязак, бо мець дзяцей - вялікая адказнасць.


Адказ на пытанне 3.

Для сябе мы выбралі наступныя праблемы, якія патрабуюць вырашэння:

1. Выхаванасць маладога пакалення.

2. Праблема экалагічнага выжывання ў ядзерны век.

3. Праблема захавання цэласнасці асобы.

4. Праблема адзінства чалавецтва ў барацьбе з экалагічнымі праблемамі.

5. Дэмаграфічная праблема.

6. Барацьба са СНІД і наркаманіяй, а таксама паляпшэння ўмоў працы медыцынскіх работнікаў.

7. "Уцечка мазгоў".

8. Праблема вайны і міра, а так сама палітыкі мірных адносін паміж дзяржавамі.

Гэтыя праблемы з'яўляюцца, на нашу думку самымі актуальнымі на шляху развіцця Беларусі. Ва ўмовах націску са стараны Амерыкі і Заходняй Еўропы, славянскія краіны, у тым ліку і Беларусь павінны выстаяць. Праблемы экалагічнага выжывання зараз вельмі актуальныя, але побач з ёй стаяць такія праблемы, як "уцечка мазгоў" і барацьба са СНІД

Гэтыя праблемы ўзаемазвязаны. Такая хвароба, як СНІД адымае ў нас не толькі наркаманаў, але і вельмі разумных людзей, якія бы маглі прыкласці ўсе намаганні, каб не здарылася такой экалагічнай катастрофы, якая адбылася 20 год назад. Менавіта "уцечка мазгоў" не дазваляе Беларусі зрабіць крок наперад, а між тым, людзі, якія паехалі ў іншыя краіны ў пошуках больш прыбытковай працы, маглі б не дапусціць экалагічных праблем. Менавіта гэтыя праблемы трэба працягваць вырашаць, каб Беларусь змагла вырашыць такія важныя эканамічныя, палітычныя, экалагічныя праблемы, паказаць сябе, як краіну, не горшую за іншыя еўрапейскія, бо менавіта зараз нас спрабуюць кантраляваць як з боку Амерыкі, так і з боку Заходняй Еўропы.

2.У некаторай ступені ўсе глабальныя праблемы датычаццак кожнага з нас ,але моладзь нашай краіны найбольш зацікаўлена ў праблеме захавання экалагічнай устойлівасці. Як кажуць, у здаровым целе – здаровы дух. Так, перш за ўсе трэба забяспечыць добрую экалагічную сітуацыю, каб усе сілы былі накіраваны на далейшае развіцце нашай Радзімы.

Другой па значнасці наша моладзь выдзяляе праблему фарміравання глабальнага партнерства з мэтай развіцця . Міжнародныя адносіны павінны стаяць на больш высокім узроўні. Мы лічым , што трэба развіваць міжнародны абмен паміж студэнтамі В.Н.У. ,т.як гэта садзейнічае развіццю моўных навыкаў, а таксама фарміруе добрыя ўзаемаадносіны паміж нацыямі. Вельмі важнай з’яўляецца праблема скарачэння дзіцячай смяротнасці. Гэта праблема звязана з іншымі.У наш час узрасла колькасць абортаў , частка з іх адбываецца па стану здароўя , але большая іх колькасць звязана х немагчымасцю сям’і забяспечыць дзяцей усім неабходным . У сувязі з тым , што колькасць непаўналетніх маці рэзка ўзрасла, пад пагрозу ставіцца не толькі здароўе дзіця, але і маці таксама .Іншыя праблемы хвалююць нашу моладзь.Ад іх вырашэння залежыць наша будучыня , і па-гэтаму кожная з іх не пакінула нашых вучняў абыякавымі.



1.Экалагічная ўстойлівасць-50%

2. Глабальнае партнерства –13%

3. Скарачэнне дзіцячай смяротнасці – 10%

4. Барацьба са СНІДам – 5%

5. Паляпшэння аховы мацярынства –5%

6.Ліквідацыя галечы і голаду – 3%

7. Агульная пачатковая адукацыя – 2%

8. Роўнасць паміж паламі – 2%

4. Беларусь на данным этапе свайго развіцця мае сваю пэўную пазіцыю ва ўсіх накірунках знешняй палітыкі, якая тактоўна адлюстравана у ідэалогіі нашай краіны. Беларусь, выпрацаваўшы ўсе элементы знешняй палітыкі, так і не дамаглася поспехаў у такіх пытаннях як:



  1. Памяншэння дзіцячай смяротнасці, забароне абортаў, дэмаграфічнай сітуацыі.

  2. У паляпшэнні аховы мацярынства і памяншэнні у колькасці непажаданай цяжарнасці.

  3. У забеспячэнні экалагічнай бяспекі.

  4. У фарміраванні глабальнага партнёрства ў мэтах агульнага эканамічнага развіцця

Усё гэта брэшы з 1995 года наша краіна так ці іначай збіраецца залатаць самастойна і пры тым з нацыянальным адценнем. І гэта ўсё складываецца не на карысць міжнароднага супрацоўніцтва, а значыць у будучым наша краіна можа і не згадзіцца з вырашэннем некпаторых пытанняў. Беларусь з’яўляецца кузняй інтэлектуальных кадраў, напрыклад з’яўляецца “селіконавая даліна”. Гэта карысна для вырашэння пытання аб пачатковай адукацыі, бо некаторыя народы на Зямлі жывуць без ведаў і цывілізацыі, маючы пры гэтым вялікую смяротнасць, даволі частую патрэбу ў ежы і няроўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі. Гэта тое, што можа прапанаваць наша краіна. Беларусь павінна ўнесці пэўны ўклад у стварэнне і існаванне моцнага духоўнага цэнтра, які зможа у сваіх пачынаннях ахапіць увесь свет і аб’яднаць усе народы .


5.Мы лічым.што для раш энне такіх важных глабальных праблем, вельмі ярка выяўленых у наш час, неабходна аб’яднацца ўсім краінам свету.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка