Каляндар знамянальных і памятных дат 2013 года па гісторыі Беларусі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер23 Kb.
Каляндар знамянальных і памятных дат 2013 года па гісторыі Беларусі

1025

гадоў з часу прыняцця (988) хрысціянства ў Кіеўскай Русі

885

гадоў назад (1128) у Лаўрэнцьеўскім латапісе выкарыстана назва Полацкая зямля як сінонім Полацкага княства

790

гадоў назад (1223) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Нясвіж

695

гадоў назад (1318) тэрыторыя Віцебшчыны ўпершыню названа Белай Руссю

690

гадоў назад (1323) горад Вільня (былы Крывы горад ці Крывічгорад) абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага княства Літоўскага

690

гадоў назад (1323) заснаваны горад Ліда

650

гадоў назад (1363) войска Вялікага княства Літоўскага на чале з князем Альгердам атрымала перамогу над ардынскімі войскамі каля Сініх Вод

515

гадоў назад (1498) Полацк атрымаў магдэбургскае права

470

гадоў назад (1543) у Гродна заснавана “Літоўская капэла” – адзін з найбольш ранніх аркестравых калектываў у Беларусі

280

гадоў з часу нараджэння Тызенгаўза Антонія (1733 – 1785), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, мецэната

210

гадоў з часу стварэння (1803) Віленскай навучальнай акругі, у якую ўваходзілі навучальныя ўстановы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў (існавала да 1918 г.)

180

гадоў назад (1833) пачалося будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці

150

гадоў з пачатку (1863) нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве

130

гадоў з часу заснавання (1883) на хутары Бярозаўка у Лідскім павеце фабрыкі па вырабу шкла (цяпер шклозавод “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна)

115

гадоў з моманту пуску (1898) у Віцебску першага ў Беларусі трамвая

95

гадоў з часу заснавання (1918) першага ў Беларусі Віцебскага губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея

85

гадоў з часу заснавання (1928) кінастудыі “Беларусьфільм” (да 1946 г. “Савецкая Беларусь”)

80

гадоў з часу заснавання (1933) у Мінску філіяла Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (з 1936 г. самастойная; з 1938 г. урадавая; з 1994 г. Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь)

75

гадоў назад (1938) створаны Саюз кампазітараў Беларусі

75

гадоў назад (1938) створаны Саюз мастакоў Беларусі

65

гадоў з часу адкрыцця (1948) Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў (з 1993 г. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт)

___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка