Каляды – назва цыкла свят
Святыя Вечары (Крывыя Вечары) – вечары на працягу каляднага цыкла, падчас іх дзейнічаюць забароны на розныя віды працы
Этапы Каляд:
І. Каляда́, Святы Вечар, Раство (Хрыстова) Першая (Посная) Куцця́ * Паходжанне слова:
Раство < Ра(ж)ство < ст-бел. рожьство (як княства, хараство)
ІІ. Шчодры Вечар (Шчадрэ́ц), Васілле, Новы Год Багатая Куцця
Жаніцьба Цярэшкі – напоўжартоўнае вяселле ўсёй моладзі, якая ўдзельнічае ў гульні, суправаджаецца песнямі з імправізацыяй (прыпеўкі), рытуальнымі дзеяннямі ("перакручваць пары", "лавіць"), танцамі, застоллем. Пашырана ў Паўночнай Беларусі (Лепельскі, Полацкі, Докшыцкі, Глыбоцкі, Шаркаўшчынскі, Верхнядзвінскі раёны).
Пячы́ Ката – гульня, пашыраная на Вілейшчыне і Лагойшчыне
Я́шчар
Падушачка
Юрачка
Удавец
Вішанька і інш.
Варажба́ (мн. варожбы) – дзеянні моладзі (і часам – гаспадароў), накіраваныя на тое, каб даведацца свой асабісты лёс на будучы год (замужжа і інш.), а таксама даведацца пра ўраджай і дабрабыт у гаспадарцы.
Варожаць амаль на працягу ўсіх Крывых Вечароў, асабліва на Каляду, Новы год, а таксама на святога Андрэя (30 лістапада/13 снежня).
Калядава́нне– абыход з песнямі і віншаваннямі калядным гуртом вёскі вечарам напярэдадні Каляды (25 снежня / 7 студзеня)
Шчадрава́нне – абыход напярэдадні Новага Года (у праваслаўным календары 14 студзеня)
Пажаданні, зычэнні, віншаванні – гаворацца калядоўшчыкамі гаспадарам на развітанні
Батлейка – лялечнае прадстаўленне на Каляды на рэлігійны або пабытовы сюжэт
Народны тэатр:
Павукі́ саламяныя (Каляды, Калёды) – геаметрычныя канструкцыі з саломы, якія вырабляюцца падчас Посту і вешаюцца пад столю, сімвалізуючы стварэнне Сусвету. Мінулагодны павук спальваецца.
Каляда – лялька з жытняй саломы, вырабляецца ў час посту і ставіцца на покуці. Па завяршэнні святочнага цыклу спальваецца або падымаецца на дрэва разам з ахвярай (абрад "Цягнуць Каляду на дуб"). Дадатак: