Нямецкі погляд на дзелавое асяроддзе Беларусі: лінейны аптымізм
У траўні 2014 Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі прадставіла вынікі апытання аб стане дзелавога клімату ў нашай краіне. У ім удзельнічалі 42 кампаніі з замежным капіталам, якія працуюць у Беларусі. 31% рэспандэнтаў прадстаўлялі прамысловасць, 48% - сферу паслуг, 21% - гандаль, 12% - энерга- і водазабеспячэнне і 5% - будаўніцтва. Каля 95% арганізацый, якія прынялі ўдзел у апытанні, адносяцца да малога і сярэдняга бізнесу. Больш чым у траціны прадпрыемстваў (34%) доля экспарту ў сукупным абароце складае больш за 80%. 52,5% апытаных ацанілі эканамічную сітуацыю ў Беларусі, як здавальняючую або без зменаў. Доля песімістаў павялічылася на 3 працэнтныя пункты, да 42,5%.
Толькі ў 7,5% замежнага бізнесу ў Беларусі чаканні на 2014 год былі пазітыўнымі, а 35% лічылі, што эканамічная сітуацыя ў Беларусі пагоршыцца. Для параўнання, у 2013 песімістаў было 28%, а аптымістаў - у 2,6 разы больш. «У параўнанні з мінулым годам таксама істотна адрозніваецца ацэнка апытаных развіцця галіны: 2 з 5 прадпрыемстваў бачаць развіццё галіны як пагаршальнае, у 2013 такую ацэнку давала толькі кожнае пятае прадпрыемства».
На фоне тэндэнцыі зніжэння аптымізму ў дачыненні да эканамічнай сітуацыі ў краіне стан сваіх прадпрыемстваў рэспандэнты ацанілі досыць аптымістычна: «... Амаль дзевяць з дзесяці прадпрыемстваў ацанілі ўласнае эканамічнае становішча, як пазітыўнае або здавальняючае і толькі кожная дзесятая кампанія - як негатыўнае». Пры гэтым, у параўнанні з 2013 г., доля негатыўных ацэнак чаканняў вырасла на 4,5 працэнтных пунктаў, з 15% да 19,5%.
Больш за 30% рэспандэнтаў чакалі памяншэння абароту ў 2014 у параўнанні з 2013 (14%), дадзены паказчык павялічыўся больш чым у 2 разы. Толькі кожнае чацвёртае прадпрыемства прагназавала рост экспарту, у той час як у 2013 г. такіх было каля 50%. Памяншаецца інвестыцыйная актыўнасць замежных інвестараў у Беларусі. У 2013 40% апытаных паказалі на рост інвестыцыйных выдаткаў, але змаглі гэта зрабіць толькі 24%. За год, з 10% да 15%, вырасла колькасць прадпрыемстваў, якія плануюць скараціць інвестыцыі. Нарэшце, толькі 20% апытаных планавалі павялічыць колькасць супрацоўнікаў. У 2013 г. такіх было 40%.
Нягледзячы на рост напружання, большасць замежных інвестараў адчувалі сябе дастаткова ўпэўнена. Інакш 70% апытаных не былі б гатовыя зноў абраць Беларусь як краіну ўкладання інвестыцый, асабліва на фоне рэзкага пагаршэння ацэнак дзелавога клімату ў Украіне і ў Расіі. «Рэспубліка Беларусь, як астравок стабільнасці, відавочна станоўча кантрастуючы на агульным рэгіянальным фоне, краіна, якая здолела захаваць нейтралітэт у адносінах з суседзямі - ўсходнеславянскімі дзяржавамі ў няпростай сітуацыі, прыкметна палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу - з 19 месца ў 2013 і 22 месцы ў 2012 да 10 месца ў 2014.»
Палітычная стабільнасць названая рэспандэнтамі самым станоўчым фактарам дзелавога клімату Беларусі. Сярод 22 фактараў па пяцібальнай шкале («1» - выдатна, «5» - вельмі дрэнна) гэты атрымаў лепшую ацэнку - 2,4 бала. У 2013 годзе гэты фактар быў на восьмым месцы, а ў 2014 г. выйшаў у лідары. Тое, што для прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў з'яўляецца самым вялікім галаўным болем, замежных інвестараў, якія ўмацавалі свой адміністрацыйны рэсурс, беларуская палітыка цалкам задавальняе. Беларусі па-ранейшаму далёка да ўзроўню канкурэнцыі заходніх краін.
Замежныя інвестары цэняць інфраструктуру (2,5 балаў), кваліфікацыю супрацоўнікаў (2,6) і якасць акадэмічнай адукацыі (2,6). Пры гэтым на дэфіцыт персаналу на рынку працы паказалі 36%. Цалкам задаволеных гэтым фактарам наогул не аказалася.
Дастаткова высока ацанілі рэспандэнты падатковую нагрузку: гэты фактар з 12 месца ў 2013 годзе падняўся на 5 месца. Самымі негатыўнымі фактарамі дзелавога клімату Беларусі сталі: якасць дзяржаўнага кіравання, прававыя гарантыі, дакладней іх дэфіцыт, празрыстасць фармальна адкрытых конкурсаў і тэндараў. Замежныя інвестары лічаць мала прадказальнай эканамічную палітыку (64% назвалі вельмі непрадказальнай або мала прадказальнай) і больш за ўсё скардзяцца на доступ да крэдытных рэсурсаў (68%). У гэтым плане яны мала чым адрозніваюцца ад беларускіх камерцыйных арганізацый.
Ацэнкі замежным бізнесам дзелавога клімату ў Беларусі асцярожна пазітыўныя, але ўсё часцей праслізгвае трывога. Тыя інвестары, якія працуюць у Беларусі, маглі б стаць каштоўнымі прамоўтарамі нашай краіны за мяжой, але беларускія ўлады ўвесь час бянтэжаць іх непрыемнымі сюрпрызамі. Іх радуе палітычная стабільнасць, але хвалюе якасць дзяржкіравання. Інфраструктура добрая, але нізкая аплатная дысцыпліна і дэфектыўны фінансавы рынак з лішкам перакрываюць пазітыў.
Погляд замежнага бізнесу на Беларусь, чэрвень 2014 года
Тэзіс
|
пазітыўна/палепшыцца, %
|
здавальняльна/без зменаў, %
|
негатыўна/пагоршыцца, %
|
Эканамічная сітуацыя ў Беларусі ў цяперашні час
|
5,0
|
52,5
|
42,5
|
Чаканні на 2014 год
|
7,5
|
57,5
|
35,0
|
Ацэнка перспектываў развіцця галіны
|
12,5
|
47,5
|
40,0
|
Эканамічнае становішча прадпрыемства ў цяперашні час
|
32,5
|
55,0
|
12,5
|
Чаканні на 2014 год
|
39,0
|
41,5
|
19,5
|
Крыніца: Апытанне «Дзелавы клімат у РэспубліцыБеларусь 2014». Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі, май 2014 г.
Фактары дзелавога клімату ў Беларусі (сярэдняя ацэнка)
«1» - выдатна, «5» - вельмі дрэнна»
фактар
|
Ацэнка
|
1 – выдатна
|
2- добра
|
3 – здавальняльна
|
4 – хутчэй дрэнна
|
5 – вельмі дрэнна
|
Палітычная стабільнасць
|
2,4
|
10%
|
46%
|
38%
|
-
|
5%
|
Інфраструктура
|
2,5
|
10%
|
40%
|
38%
|
13%
|
-
|
Кваліфікацыя работнікаў
|
2,6
|
5%
|
49%
|
36%
|
5%
|
5%
|
Якасць акадэмічнай адукацыі
|
2,6
|
8%
|
41%
|
33%
|
18%
|
-
|
Падатковая нагрузка
|
2,9
|
3%
|
25%
|
55%
|
15%
|
3%
|
Якасць і даступнасць мясцовых паставак
|
2,9
|
-
|
22%
|
62%
|
16%
|
-
|
Якасць сістэмы праф. адукацыі
|
2,9
|
-
|
32%
|
42%
|
26%
|
-
|
Расходы на аплату працы
|
2,9
|
3%
|
23%
|
59%
|
8%
|
8%
|
Прадукцыйнасць працы работнікаў
|
3,0
|
3%
|
33%
|
33%
|
26%
|
5%
|
Мотываванасць работнікаў
|
3,0
|
8%
|
21%
|
42%
|
24%
|
5%
|
Сістэма падаткаабкладання і падатковыя органы
|
3,1
|
-
|
13%
|
67%
|
21%
|
-
|
Умовы для НДВКП
|
3,2
|
-
|
9%
|
70%
|
18%
|
3%
|
Барацьба з карупцыяй і злачыннасцю
|
3,2
|
-
|
26%
|
42%
|
21%
|
11%
|
Гнуткасць працоўнага заканадаўства
|
3,2
|
-
|
8%
|
64%
|
26%
|
3%
|
Наяўнасць персаналу на рынку працы
|
3,3
|
-
|
15%
|
49%
|
26%
|
10%
|
Дзярж. палітыка ў галіне аплаты працы
|
3,4
|
-
|
14%
|
46%
|
30%
|
11%
|
Аплатная дысцыпліна
|
3,4
|
5%
|
18%
|
23%
|
38%
|
15%
|
Дзяржаўнае кіраванне
|
3,5
|
-
|
3%
|
55%
|
38%
|
5%
|
Прававыя гарантыі
|
3,5
|
-
|
5%
|
55%
|
30%
|
10%
|
Празрыстасць адкрытых конкурсаў і тэндараў
|
3,5
|
3%
|
8%
|
45%
|
29%
|
16%
|
Прадказальнасць эканамічнай палітыкі
|
3,7
|
|
10%
|
26%
|
49%
|
15%
|
Доступ да крэдытных рэсурсаў
|
3,8
|
-
|
11%
|
22%
|
49%
|
19%
| |