Каардынацыйны савет па развіцці І прасоўванні «Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі» нацыянальная платформа




старонка4/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер3.3 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

Крыніца: Global Economic Prospects. Having Fiscal Space and Using it. World Bank. January 2015

http://www.worldbank.org/content/dam/Worldbank/GEP/GEP2015a/pdfs/GEP15a_web_full.pdf

* ацэначна

** прагнозна

Дынаміка сусветнага ВУП, 1993 – 2015гг., штогадовыя змены, %




Краіна

Сярэднягадавыя тэмпы росту

2006

2008

2010

2011

2012


2013

2014п*

2015п*

1993-2002

1994-2003

1995-2004

1996-2005

ЗША

3,4

3,3

3,4

3,4

2,7

-0,3

2,5

1,6

2,3

2,2

2,2

3,1

Зона еўра

2,1

2,2

2,2

2,1

3,3

0,4

1,9

1,6

-0,7

-0,4

0,8

1,3

Краіны, якія сталі на шлях развіцця

4,1

4,4

4,9

3,8

6,1

9,4

5,9

7,3

6,1

5,9

5,5

5,6

Краіны ЦУЕ

3,2

3,4

4,0

4,0

6,4

3,2

4,7

5,5

1,4

2,8

2,7

2,9

СНД

-1,2

0,6

2,9

4,2

8,9

5,4

5,0

4,8

3,4

2,2

0,8

1,6

ЕС

2,4

2,6

2,6

2,5

2,3

3,7

2,0

3,1

2,6

1,5

0,7

1,1

Эстонія

-

5,7

6,5

6,9

10,4

-5,3

2,5

8,3

4,7

1,6

1,2

2,5

Славакія

-

4,4

4,3

4,2

8,3

5,8

4,4

3,0

1,8

0,9

2,4

2,7

Сінгапур

6,1

5,4

5,3

5,3

8,9

1,8

15,2

6,1

2,5

3,9

3,0

3,0

Чэхія

-

-

-

3,0

7,0

3,1

2,5

1,8

-1,2

-0,9

2,5

2,5

Літва

-

-

-

6,2

7,8

2,9

1,6

6,0

3,7

3,3

3,0

3,3

Польшча

4,6

4,5

4,6

4,2

6,2

5,1

3,9

4,5

2,0

1,6

3,2

3,3

Славенія

4,1

4,1

4,0

3,9

5,7

3,3

1,2

0,6

-2,6

-1,0

1,4

1,4

Расія

-0,9

0,7

2,8

3,8

8,2

5,2

4,5

4,3

3,4

1,3

0,2

0,5

Беларусь

0,8

2,3

4,7

6,9

10,0

10,3

7,7

5,5

1,7

0,9

0,9

1,5

Казахстан

0,3

2,1

4,5

6,4

10,7

3,3

7,3

7,5

5,0

6,0

4,6

4,7

Украіна

-4,9

-2,3

1,2

2,8

7,3

2,3

4,1

5,2

0,3

0,0

-6,5

1,0

Кітай

9,8

9,4

9,2

9,2

12,7

9,6

10,4

9,3

7,7

7,7

7,4

7,1

ВУП свету па рынкавым курсе, трлн. $

30,11

31,43

33,38

35,21

50,46

62,31

64,53

71,42

72,69

74,7

77,61

81,54

ВУП по ппс, трлн. $

37,22

39,24

41,99

50,55

71,8

81,63

87,43

92,78

97,32

101,93

107,0

113,11

Крыніца: World Economic Outlook. Legacies, Clouds, Uncertainties. October 2014 http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2014/02/pdf/text.pdf

* прагнозна



Глабальныя рызыкі 2015
Матрыца асноўных рызык сусветнай эканомікі на 2015 год засяроджаная вакол аднаго інстытута - дзяржавы. Яна ператварылася ў крыніцу небяспекі для бізнесу, грамадства і іншых дзяржаў. У пяцёрцы самых вялікіх рызык па ступені верагоднасці чатыры наўпрост звязаныя з дзейнасцю дзяржавы. Міждзяржаўныя канфлікты з рэгіянальнымі наступствамі будуць аказваць вялікі ўплыў на стан свету. Дзяржава стварыла такія рызыкі, як «правал кіравання на нацыянальным узроўні», «калапс або крызіс дзяржавы» і «высокае структурнае беспрацоўе і недазанятасці»10.

З пункту гледжання Сусветнага эканамічнага форуму (СЭФ), глабальная рызыка - гэта нявызначаная з'ява ці ўмова, якая, калі адбудзецца, будзе мець негатыўны эфект на некалькі краін або сектараў прамысловасці на працягу наступных дзесяці гадоў. Самыя небяспечныя рызыкі гэтага года былі вызначаны апытаннем 896 бізнесменаў, экспертаў і аналітыкаў з усяго свету.

Па ступені ўплыву пяцёрка глабальных рызык выглядае наступным чынам: 1) крызіс паставак вады, 2) раптоўны, масавы распаўсюд інфекцыйных захворванняў, 3) зброя масавага знішчэння, 4) міждзяржаўныя канфлікты з рэгіянальнымі наступствамі, 5) няздольнасць адаптавацца да змены клімату. Іерархія рызык знаходзіцца пад уплывам магутных PR-кампаній міжнародных арганізацый і моды на розныя тэмы. Эбола моцна напалохала, хоць звычайны грып штогод забірае куды большую колькасць ахвяр. Штогод на грып хварэюць 300 - 500 млн. чалавек і каля 500 тысяч паміраюць. Ад Эболы памерла менш за 7000 чалавек, але палохаць людзей і адцягваць іх увагу ад бязладдзя урадаў чымсьці невядомым значна больш эфектыўна, чым банальным грыпам.

Тое ж самае тычыцца змены клімату. Пад тэму «глабальнае пацяпленне» былі вылучаныя і апрыходаваныя мільярды долараў грошай падаткаплацельшчыкаў. Кіёцкі пратакол бясслаўна стаў гісторыяй, і нічога новага распарадчыкі чужога пакуль не прыдумалі. Ды і жадання асаблівага не відаць. Гэтак, калі ў бюджэце шмат грошай і абавязкі не падпіраюць, палітыкі вынаходзяць спосабы накіраваць бюджэтныя рэсурсы для барацьбы з вельмі расплывістымі пагрозамі. Сёння фінансавае становішча большасці дзяржаў вартае жалю, так што ім не да «распілоўвання» ў імя выратавання чалавецтва гадоў так праз 70 - 100.

У 2015 годзе СЭФ прагназуе новыя віткі лакальных войнаў, вострыя канфлікты, гандлёвыя войны, безадказную бюджэтную палітыку і далейшае разбурэнне грошай. Прэзідэнт банка Goldman Sachs Гэры Кон адкрыта заявіў на форуме ў Давосе: «Мы знаходзімся ў стане валютных войнаў. У апошні час у «вайну» ўключылася Японія з дэвальвацыяй ены. Яны паставілі еўрапейцаў у такое становішча, што тыя вымушаны пераглядаць свае экспартныя магчымасці адносна экспартных магчымасцяў Японіі. Цяпер мы бачым, як еўра абясцэньваецца, а ена трымаецца на адным узроўні. Цікава, чым цяпер адкажуць японцы. У той жа час ЗША проста сядзяць і назіраюць, і долар - адзіная валюта, якая расце, таму што ўсе астатнія спрабуюць дэвальвавацца. Дзякуй Швейцарыі за тое, што яны далучыліся, зараз іх валюта таксама расце»11.

Ваяваць валютамі, таварамі і танкамі (Ісламская дзяржава, Афганістан, Ірак, Судан, Нігерыя, Расія, Сірыя, Лівія) дзяржавы навучыліся, а вось у кіраванні вялізнымі рэсурсамі, актывамі, сістэмамі і грашыма ёсць сур'ёзныя праблемы. Таму СЭФ уключыў «правал кіравання на нацыянальным узроўні» у пяцёрку самых высокіх рызык свету ў 2015 г. Распарадчыкам чужога значна прасцей у Давосе, на пасяджэннях G-20, кіраўнікоў дзяржаў ЕС-28 або кіраўнікоў урадаў краін - членаў МВФ абяцаць збалансаваць дзяржбюджэт, ачысціць эканоміку ад таксічных актываў, зняць бар'еры на перасоўванне паслуг, тавараў і грошай. На практыцы рэдкая краіна свету кіруецца такімі палітыкамі і чыноўнікамі, якія робяць тое, што абяцаюць.



За 30 гадоў еўрапейская і амерыканская бюракратыі істотна павялічыліся ў памерах, сталі яшчэ больш самастойнымі ў нанясенні шкоды прыватнаму сектару. За рэдкім выключэннем у краінах, што сталі на шлях развіцця, і пераходных краінах дзяржава ніколі не была малой. Чыноўнікі настолькі адарваліся ад рэальнага жыцця, што не знайшлі час нават прыдумаць нейкую тэорыю пад фактычную нацыяналізацыю эканомік. Нават у заходніх краінах працэс разбурэння інстытута прыватнай уласнасці набывае пагрозлівыя маштабы.
Глабальныя рызыкі па ступені верагоднасці, 2009-2015 гг.


Рызыка

2009

2010

2011

2012

2013

2014

2015

1-ая рызыка

Калапс цэн на актывы

Калапс цэн на актывы

Метэаралагічныя катастрофы

Рэзкае павелічэнне розніцы ў даходах

Рэзкае павелічэнне розніцы ў даходах

Розніца ў даходах

Міждзяржаўныя канфлікты з рэгіянальнымі наступтвамі

2-ая рызыка

Зніжэнне тэмпаў росту кітайскай эканомікі да менеш як 6% ВУП

Зніжэнне тэмпаў росту кітайскай эканомікі да менеш як 6% ВУП

Гідралагічныя катастрофы

Хранічныя фіскальныя дысбалансы

Хранічныя фіскальныя дысбалансы

Экстрэмальныя ўмовы надвор’я

Экстрэмальныя ўмовы надвор’я

3-яя рызыка

Хранічныя хваробыи

Хранічныя хваробыи

Карупцыя

Рост выкідаў цяплічных газаў

Рост выкідаў цяплічных газаў

Беспрацоўе і недазанятасць

Правал кіравання на нацыянальным узроўні

4-ая рызыка

Нізкая якасць сістэмы глабальнага кіравання

Фіскальныя крызісы

Страта біялагічнай дыверсіфікацыі

Кібер-атакі

Крызіс паставак вады

Змены клімату

Калапс або крызіс дзяржавы

5-ая рызыка

Згортванне глабалізацыі

Нізкая якасць сістэмы глабальнага кіравання

Кліматычныя катастрофы

Крызіс паставак вады

Кіраванне сістэмай клопату пра насельніцтва, якое старэе

Кібер-атакі

Высокае структурнае беспрацоўе і недазанятасц

Крыніца: Global Risks 2015. Tenths Edition. World Economic Forum http://www3.weforum.org/docs/WEF_Global_Risks_2015_Report.pdf
Глабальныя рызыкі па ступені ўплыву, 2009-2015 гг.


Рызыка

2009

2010

2011

2012

2013

2014

2015

1-ая рызыка

Калапс цэн на актывы

Калапс цэн на актывы

Фіскальныя крызісы

Значны сістэмны фіскальны правал

Значны сістэмны фіскальны правал

Фіскальныя крызісы

Крызіс паставак вады

2-ая рызыка

Згортванне глабалізацыі (у развітых краінах)

Згортванне глабалізацыі (у развітых краінах))

Змены клімату

Крызіс паставак вады

Крызіс паставак вады

Змены клімату

Раптоўны, масавы распаўсюд інфекцыйнных захворванняў

3-яя рызыка

Рэзкі рост цэн на нафту і газ

Рэзкі рост цэн на нафту

Геапалітычны канфлікт

Крызіс дэфіцыту харчавання

Хранічныя фіскальныя дысбалансы

Крызіс паставак вады

Зброя масавага знішчэння

4-ая рызыка

Хранічныя хваробыи

Хранічныя хваробыи

Калапс цэн на актывы

Хранічныя фіскальныя дысбалансы

Распаўсюд зброі масавага знішчэння

Беспрацоўе і недазанятасць

Міждзяржаўныя канфлікты з рэгіянальнымі наступтвамі

5-ая рызыка

Фіскальныя крызісы

Фіскальныя крызісы

Экстрэмальныя хістанні цэн на энергарэсурсы

Экстрэмальныя хістанні цэн на энергарэсурсы і с/г прадукцыю

Няздольнасць адаптавацца да к зменаў клімату

Разлад інфраструктуры крытычнай інфармацыі

Няздольнасць адаптавацца да зменаў клімату

Крыніца Global Risks 2015. Tenths Edition. World Economic Forum http://www3.weforum.org/docs/WEF_Global_Risks_2015_Report.pdf

Каштоўнасці як важны фактар для разумення эканамічных паводзін і палітыкі
Сусветны агляд каштоўнасцяў (World Values Survey) - гэта сетка сацыёлагаў па ўсім свеце, якія вывучаюць змяненне каштоўнасцей, а таксама іх уплыў на сацыяльнае і палітычнае жыццё. Сакратарыят арганізацыі знаходзіцца ў Стакгольме. Навукоўцы пачалі даследаванне каштоўнасцяў у 1981 годзе. Патрабаванні да ўдзельнікаў сеткі вельмі жорсткія. У акадэмічным даследаванні ўлічваюцца дадзеныя рэпрэзентатыўных нацыянальных апытанняў, якія праводзяцца па адной анкеце ў 97 краінах свету. Яны паказваюць меркаванне больш за 90% насельніцтва Зямлі. Больш поўнага даследавання дынамікі змены каштоўнасцяў у свеце няма. У шостай хвалі апытання (2010-2014 гг.) было апытана амаль 400 тысяч чалавек. Важна зірнуць на каштоўнасці беларусаў у глабальным кантэксце.

У апошнія 30 гадоў у свеце адбываліся вельмі глыбокія змены ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Разваліўся Савецкі Саюз. Глабалізацыя захапіла тыя часткі свету, якія хацелі атрымаць перавагі ад інтэграцыі ў глабальную сістэму падзелу працы. Пашырыліся НАТА і Еўразвяз. Кітай кінуў выклік ЗША і стаў абсалютным лідарам трох апошніх дэкадаў па тэмпах эканамічнага росту. Фінансавы рынак стаў глабальным, чым не скарысталіся цэнтральныя банкі і ўрады. У выніку грашовай і крэдытнай экспансіі, а таксама жадання урадаў жыць за чужы кошт свет перажыў дзесяткі эканамічных крызісаў, хоць распарадчыкі чужога (палітыкі і чыноўнікі) запэўнівалі, што ў іх у руках ёсць усе інструменты, каб не дапускаць іх з'яўлення.

З развіццём інтэрнэту, сацыяльных сетак свет ужо ніколі не будзе ранейшым. Трыццаць гадоў таму людзі адчувалі дэфіцыт інфармацыі, шукалі праўду ў газетах і ў ТБ. Сёння перад намі стаіць вялікі выклік выбару праўдзівай, аб'ектыўнай, навукова абгрунтаванай інфармацыі з бурных патокаў інфармацыйнага смецця. Свет кіно, музыкі, літаратуры і мастацтва стаў глабальным. Рэзка абвастрылася канкурэнцыя культур. Палітыка мультыкультуралізму скончылася фіяска. Сышлі ў нябыт модныя канцэпцыі ўстойлівага і развіцця наўздагон. Агульнасусветная кампанія «глабальнае пацяпленне» аказалася вельмі прыбытковай тэмай для алармістаў, але ніякага ўплыву на стан клімату ў свеце не аказала. Таталітарны сацыялізм пацярпеў поўнае паражэнне, але яго стэйкхолдары здолелі ажыццявіць перазагрузку і вярнулі сабе ўладу ў большасці краін свету, але пад іншымі сцягамі, лэйбламі і, абавязкова, у абгортцы «дэмакратыя».

На фоне разнастайнасці падзей магло здацца, што за 30 гадоў адбыліся канвергенцыя каштоўнасцяў, фарміраванне нейкай адной аксіялагічнай матрыцы новага чалавека свету. Праціўнікі глабалізацыі назвалі такі працэс макдальналізацыяй свету. Аналіз дадзеных Сусветнага агляду каштоўнасцяў не пацвярджае гэты тэзіс. Нягледзячы на бурнае развіццё падзей, каштоўнасці практычна засталіся нязменнымі. У развітых краінах сацыяльныя нормы ў дачыненні да шлюбу, сям'і, полу, сэксуальнай арыентацыі развіваліся ў адным кірунку і прыкладна з адной і той жа хуткасцю. Такія працэсы не адбываліся ў эканамічна менш развітых краінах, што прывяло да павелічэння каштоўнаснага разрыву паміж развітымі і краінамі, што развіваюцца. Быццё ўсё роўна працягвае вызначаць свядомасць і стаўленне да навакольнага свету.

Розніца паміж каштоўнасцямі розных грамадстваў мае два вымярэнні. Першае - «традыцыйныя супраць секулярна-рацыянальных каштоўнасцяў», другое - «каштоўнасці выжывання супраць каштоўнасцяў самавыяўлення». У традыцыйных каштоўнасных патэрна робіцца акцэнт на рэлігійнасць, нацыянальны гонар, павагу да ўлады, пакорлівасць і шлюб. У секулярна-рацыянальнай мадэлі ўсё наадварот. Каштоўнасці выжывання - гэта прыярытэт бяспекі перад свабодай, непрыняцце гомасэксуалізму, палітычная пасіўнасць, недавер да незнаёмцаў і слаба выяўленае самаадчуванне шчасця. Каштоўнасці самавыяўлення, адпаведна, маюць прама супрацьлеглае значэнне. Чым лепш матэрыяльныя ўмовы жыцця людзей, тым вышэй верагоднасць таго, што ў краіне будзе адбывацца змена каштоўнасцяў у кірунку да самавыяўлення і секулярна-рацыянальнай базе.

Беларусь застаецца краінай традыцыйных каштоўнасцяў на пару з прыярытэтам выжывання. За 25 гадоў незалежнасці каштоўнасці беларусаў практычна не змяніліся, а вось узровень задавальнення жыццём істотна знізіўся. Для беларусаў, як і для кітайцаў, шведаў, амерыканцаў і жыхароў усіх краін свету, надзвычай важныя сям'я і сябры, крыху менш - праца. Менш чым для паловы беларусаў важная рэлігія, што прыкладна роўна сярэднесусветнаму паказчыку. У Беларусі слаба абазначана пачуццё патрыятызму. Змагацца за сваю краіну гатовыя толькі 17,2%, у той час як у ЗША такіх 40,6%, а ў цэлым па свеце - 62%. Па шкале ад "1" (поўнае незадавальненне) да «10» задаволенасць беларусаў сваім жыццём складае 5,78 балаў, што менш, чым у сярэднім па свеце (6,71), у Польшчы (7,09) і ЗША (7, 37).

Няшчасным з'яўляецца суб'ектыўная ацэнка стану здароўя беларусаў. Толькі 33,4% лічаць яго добрым і вельмі добрым. Для параўнання, у Кітаі такіх 68,7%, у Швецыі - 75,6%, у сярэднім па свеце - 58%. Адказы на пытанне аб задавальненні фінансавым становішчам сваёй сям'і таксама не дазваляе казаць аб перавазе беларускай эканамічнай мадэлі. Па шкале ад "1" да "10" (поўная задаволенасць), Беларусь атрымала 4,78 балаў, у той час як Кітай - 6,19, Швецыя - 6,94, а ЗША - 6,15 балаў, пры сярэднесусветным паказчыку 5, 62.

Беларусы ўваходзяць у групу краін з высокім узроўнем недаверу да людзей. З сцвярджэннем «большасці людзей можна давяраць» пагадзіліся толькі 32,6%. Па гэтым паказчыку мы блізкія да амерыканцаў (34,8%), адстаем ад кітайцаў (60,3%), але апярэджваем палякаў (22,2%).

Беларусь з'яўляецца бяспечнай краінай, але гэта не нейкі асаблівы ўзровень забеспячэння парадку, а звычайная практыка для многіх краін свету. На пытанне, як часта ў раёне, дзе вы жывяце, здараюцца рабаванні, «вельмі часта» і «досыць часта» адказалі толькі 9,3% рэспандэнтаў. Для параўнання, у Польшчы такіх толькі 6,1%, Кітаі - 4,5%, ЗША - 11,3%. Расія і Казахстан вылучаюцца значна меншым узроўнем грамадскага парадку і бяспекі.

Беларусы, як і насельніцтва большасці краін свету, у значнай ступені шавіністы і не гатовыя да адкрытай канкурэнцыі на рынку працы. З сцвярджэннем, калі працоўных месцаў не хапае, працадаўцы павінны аддаваць прыярытэт грамадзянам сваёй краіны, а не імігрантам, у Беларусі пагадзіліся 64,8% насельніцтва, што прыкладна адпавядае сярэднесусветным паказчыкам (62%). Адзначым шведаў, якія супраць стварэння асаблівых прывілеяў на рынку працы грамадзянам сваёй краіны (14,3%).

Беларусы, як і жыхары постсавецкіх краін, адчуваюць ўстойлівую непрыязнасць да грамадскай дзейнасці. Пераважная большасць грамадзян нашай краіны не знаходзяцца ў рэлігійных, спартыўных, адукацыйных НДА. Мы выдзяляемся вялікім членствам у прафсаюзах, але гэта не з-за асаблівага жадання абараняць правы працоўных, а з-за добраахвотна-прымусовага характару сяброўства ў федэрацыі прафсаюзаў.

Беларусы хочуць бачыць сваіх дзяцей працавітымі (87,6% рэспандэнтаў), адказнымі (80,6%), але не незалежнымі - толькі 38,6% прыгадалі гэтую якасць. Для беларускага грамадства самае галоўнае - стабільная эканоміка (79,8%), а не дэмакратыя і свабода. Пры адносна высокім даверы да ўлады (56%), пры сярэднесусветным паказчыку - 51,7%, і з улікам адказаў беларусаў на дзясяткі іншых пытанняў, можна зрабіць выснову, што стабільнасць Беларусі забяспечвае не толькі моцная рука Прэзідэнта, але і каштоўнасныя ўстаноўкі саміх беларусаў . Большасць насельніцтва інертная, інерцыйная і супраць хуткіх пераменаў. Пры гэтым амаль палова насельніцтва лічыць Беларусь дэмакратычнай.



Людзі цэняць бяспеку на вуліцах, стабільнасць эканомікі, пратэкцыянізм урада і лічаць, што высоўвацца можна толькі па ўзгадненні з вышэйстаячым начальнікам. У такой сітуацыі шанцы меншасці беларусаў, якія ўжо перайшлі ў мадэль каштоўнасцяў самавыяўлення і рацыянальнасці, на перамены ў краіне павінны ляжаць толькі ў мэтанакіраванай, граматнай, дружалюбнай у адносінах да большасці інфармацыйна-адукацыйнай кампаніі. Станоўчыя вынікі ад яе будуць не праз год ці нават пяць, а праз пакаленне. З улікам таго, што стэйкхолдараў такога падыходу да пераменаў у Беларусі вельмі мала, беларускае грамадства і ўлада могуць патрапіць у пастку стагнацыі і эканамічнай дэградацыі.
Каштоўнасці беларусаў і жыхароў асобных краін свету

Тэма, пытаннес

Сярэдні паказчык у свеце

Беларусь

Кітай

Казахстан

Польшча

Расія

Швецыя

Украіна

ЗША

Наколькі важная ў жыцці сям’я, сума адказаў «вельмі» і «хутчэй важная», %

98,3

98,0

98,5

99,4

98,5

97,7

98,2

98,6

98,2

Наколькі важная ў жыцці праца, сума адказаў «вельмі» і «хутчэй важная”, %

80,1

77,6

79,6

85,0

89,2

74,3

84,9

78,8

79,9

Наколькі важныя ў жыцці сябры, сума адказаў «вельмі» і «хутчэй важныя», %

86,4

84,3

91,0

86,7

93,5

80,4

96,3

85,6

93,3

Ці важная ў жыцці рэлігія? Адказы «вельмі» і «хутчэй важная», %

46,4

48,0

10,6

55,0

79,6

41,8

26,2

60,8

68,4

Наколькі важны ў жыцці вольны час? Адказы «вельмі» і «хутчэй важны», %

90,3

75,6

69,8

79,8

85,5

74,6

94,9

80,5

90,5

Жаданне змагацца за сваю краіну, % адказаў «так»

62,0

17,2

19,5

22,8

20,3

21,5

22,0

29,8

40,6

Ці адчуваеце вы сябе шчаслівым, адказы «вельмі і хутчэй», %

81,1

63,7

84,5

88,5

92,6

73,3

94,6

68,1

89,6

Які стан вашага здароўя, адказы «вельмі добры» і «добры», %

58,0

33,4

68,7

61,6

61,3

44,1

75,6

37,2

79,9

Задаволенасць сваім жыццём, сярэдні паказчык па шкале ад «1» да «10»

6,71

5,78

6,85

7,23

7,09

6,17

7,55

5,90

7,37

У апошнія 12 месяцаў як часта вы і ваша сям’я адчувалі дэфіцыт ежы? адказы «часта» і «зрэдку», %

11,1

15,1

2,8

9,7

5,0

16,2

2,5

23,4

11,3

Большасці людзей можна давяраць, адказы «так», %

38,0

32,6

60,3

38,3

22,2

27,8

60,1

23,1

34,8

Задаволенасць фінансавым становішчам хатняй гаспадаркі, сярэдні паказчык па шкале ад 1 да 10

5,62

4,78

6,19

6,05

5,71

4,87

6,94

4,54

6,15

Як часта вы думаете пра сэнс і мэты ў жыцці? Адказы «часта» і «зрэдку», %

69,5

74,6

50,1

72,0

70,0

71,1

69,0

76,9

77,8

Як часта ў раёне, дзе вы жывіце, спажываюць алкаголь на вуліцах? Адказы вельмі і даволі часта, %

38,0

54,4

8,1

44,3

30,5

67,6

36,8

51,2

15,5

Як часта ў раёне, дзе вы жывіце, здараюцца рабаванні? % адказаў «вельмі» і «даволі часта», %

13,2

9,3

4,5

22,3

6,1

21,2

11,9

16,8

11,3

У апошнія 12 месяцаў як часта вы і ваша сям’я адчувалі дэфіцыт грошай? Адказы «часта» і «зрэдку», %

33,5

54,4

8,9

39,3

24,1

49,7

7,5

60,9

21,6

Калі працоўных месцаў не хапае, працадаўцы павінны аддаваць прыярытэт грамадзянам сваёй краіны, а не імігрантам, адказы «згодны», %

62,0

64,8

62,9

77,2

72,1

72,8

14,3

73,8

50,0

Ці з’яўляецеся вы членам царквы або рэлігійнай арганізацыі? Адказ «не з’яўляюся»

78,4

89,3

94,7

91,5

72,5

93,2

57,0

88,1

36,3

Ці з’яўляецеся вы членам грамадскай арганізацыі ў сферы мастацтва, музыкі і адукацыі. Адказ «не з’яўляюся», %

89,0

93,7

92,5

90,6

88,9

95,8

77,8

95,6

75,1

Членства ў спартыўнай або рэкрэацыйнай грамадскай арганізацыі, адказы «не член», %

85,6

91,2

90,6

88,3

87,3

93,0

65,7

92,6

71,6

Членства ў прафсаюзах, адказы «не член», %

81,2

55,6

93,0

90,7

88,5

88,4

50,5

85,5

82,6

Давер да ўрада, адказы «вельмі і дастаткова давяраю», %

51,7

56,0

84,5

74,8

16,0

47,4

59,9

25,4

32,6

Мэта краіны: першы выбар – высокія тэмпы эканамічнага росту

65,5

77,4

47,2

71,6

54,0

68,4

60,6

77,8

67,8

Важная рыса для дзіцяці: нястомная праца, адказы «была названая», %

69,7

87,6

75,3

84,7

17,9

84,5

13,8

85,8

66,4

Важная рыса для дзіцяці: незалежнасць, адказы «была названая», %

50,2

38,6

69,7

43,7

43,4

37,8

70,3

42,8

53,6

Важная рыса ў характары дзіцяці - пачуццё адказнасці, % тых, хто яе згадаў

74,1

80,6

65,9

75,0

81,0

77,5

82,5

75,5

65,2

Што для вас самае галоўнае, першы выбар, адказ «стабільная эканоміка», %

64,8

79,8

53,3

67,6

57,8

63,3

41,8

75,8

74,4

Самая сур’ёзная праблема свету, адказ «людзі жывуць у беднасці», %

56,7

61,5

42,5

62,6

76,5

55,7

55,1

63,4

53,1

Адна з маіх мэтаў у жыцці – каб бацькі ганарыліся мной, адказы «цалкам згодны» і «згодны», %

72,7

78,2

56,2

92,4

75,6

69,1

60,7

79,2

77,3

Мэта рэспандэнта, першы выбар: падтрыманне парадку ў краіне, %

34,6

35,4

27,2

53,6

16,2

45,2

32,2

42,7

20,9

Мэта рэспандэнта, першы выбар: барацьба з ростам цэн, %

36,5

40,6

52,1

31,5

44,4

37,3

5,1

35,9

34,1

Крыніца: World Values Survey Wave 6: 2010-2014 http://www.worldvaluessurvey.org/WVSOnline.jsp
Індэкс дзелавога аптымізму Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва
У канцы 2014 - пачатку 2015 дзяржаўна-прыватнае партнёрства, стан дыялогу паміж бізнесам і ўладай знаходзіліся на крытычна нізкім узроўні. Беспрэцэдэнтнае ўмяшанне органаў дзяржкіравання ў цэнаўтварэнне ва ўмовах высокай інфляцыі і дэвальвацыі, дэпазітна-крэдытныя дысбалансы, неплацяжы і рэзкае скарачэнне ўнутранага і, асабліва, вонкавага попыту - усе гэтыя фактары паўплывалі на стаўленне бізнесу да эканамічнай палітыкі і эканамічным працэсам у цэлым. Вынікі апытання больш за 500 кіраўнікоў прыватнага бізнесу, праведзенага ў лютым 2015 ва ўсіх рэгіёнах Беларусі саюзамі прадпрымальнікаў, адлюстраваны ў Індэксе дзелавога аптымізму.

На пытанне, «як, на Вашу думку, змяніўся стан беларускай эканомікі за апошнія паўгода», станоўча адказалі толькі 1% рэспандэнтаў. Пра пагаршэнне заявілі 95,9%. Для параўнання, у верасні 2014 пра пагаршэнне заяўлялі толькі 49,5%. Аб паляпшэнні стану свайго бізнесу ў апошнія паўгода заявілі толькі 6,8%, пагаршэньні - 82%. У лютым 2015 становішча па новых заказах кліентаў пагоршылася на 69,3%, па вытворчасці тавараў і паслуг - на 66,8%, выручцы - 81,2% і па доступе да фінансавых рэсурсаў - на 67,7%. Гэтыя лічбы ў разы горш, чым былі ў верасні 2014.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка