ЖУРАЎЛІ
Адшумелі лугі, палінялі аблогі,
Зляцелі ў вырай цяпла песняры.
Раздзетыя вербы стаяць ля дарогі
І сонца схавала свой твар да пары.
Мокрае лісце ліпне да шыбы.
Плавае ў шэрых, сцюдзёных лужах.
Гляджу я на іх - і здаецца нібы,
Плывуць жураўлі на крылах дужых.
Да цёплага краю, дзе сонца заўсёды,
Дзе лютых дажджоў спрадвек не бывае.
І вецер , як маці -- цёплы, лагодны,
Густую траву ў дрымоце люляе.
Здавалася б -- вось яно, месца ў раю,
Не булзе ваш лёс тут галодным і горкім.
Ды здраджваць Радзіме жадання не маюць
І ў весну да дому прамуюць па зорках.
Бо толькі на гэтых родных
Любоў і спакой для душы набываюць.
І шчыра скажу: - Я іх разумею.
Няма больш гасціннага, шчырага краю.
Белая Русь, пад крыламі белымі -
Спадчына наша, Богам даная.
З жарой і марозам, радасцю й бедамі,
Ты лёсам самім наканаваная.
Материалы подготовлены
отделом библиотечного маркетинга
Ивацевичской ЦБС
Составитель Бахур Г.І.
Брестская обл.
225296 г.Ивацевичи,
У л.Советская, д.24 ,тел. 2-32-89
І ВАЦЭВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ СІСТЭМА
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Зборнік вершаў
г. Івацэвічы,2009 г.
Анатоль Галушка
Самадзейны мастак, пісьменнік
Нарадзіўся і вырас у вёсцы Магіліцы. Пасля школы паступіў у мараходнае вучылішча, але трагічная выпадковасць назаўсёды прыкавала хлопца да ложка. Пасля трагедыі Анатоль пачаў маляваць. Працуе з акварэллю і маслам. Сярод работ пераважаюць пейзажы. Нежанаты. Жыве з мамай.

2
МАЕ КУТОЧКІ
Ёсць Боскай веліччу кранёны
Куточкі чыстае красы,
Дзе ручаін незамутнёных
Звіняць званочкам галасы.
Гаёў празрыстых, пералескаў,
Таемны гоман гушчароў
І позірк першае пралескі,
Кранае сэрца, бурыць кроў.
Сярод бяроз - нібыта ў храме ---
Спадае с плеч грахоў цяжар.
Няма ні слёз, жыццёвай драмы,
Бушуе колераў пажар.
Зімою, восенню, вясною
Там баль спраўляе хараство.
І з кожнай елкай і сасною
Адчуеш блізкае радство.
Пачуеш, як гуляе вецер
І лес пяе на ўсе лады.
Убачыш, як глядзіцца вечар
У люстры сіняе вады.
Куточкі чыстае красы
Гучаць мелодыяй чароўнай.
Рабінаў альт, дубоў басы
І верасовы пах, няўлоўны.
23
ПАМЯЦЬ
Як зыду ў нябыт і калі назаўсёды пакіну
І гэту зямлю і чыстага неба блакіт
Каму застануцца так любыя сэрчу мястіны,
Празрыстая Шчара ў засені гнуткіх ракіт.
Прыйду да ракі з маленства знаемай стяжынай,
На мяккі дыван густое травы ўпаду.
Хто пакаштуе з тваіх берагоў ажыны?
Ці ўспомніш мяне, калі я аднойчы зыду?
Калі я пайду нябачнаю зорнай дарогай,
Наведаю лес, дзе папараць-кветку знайду.
Аб чым папрасіць? Якога багацця зямнога?---
Хай помняць мяне, як раптам да зорак пайду.
Атрымаю хаду ля ціхай, самотнай бярозы.
І буде світанак ружова-барвовым цвісці.
Як стане вясна -пацякуць яе чыстыя слёзы.
Запомні мяне, калі давядзецца пайсці.
Жыццё, як вада- сцячэ, між далоняў пральецца,
Зруйнуе ў пыл і дубоў векавые камлі;
Не згаснуць у цемры, няхай успамін застанецца…
Жыве чалавек - пакуль помняць яго на зямлі.
22
Мроі дзяцінства
Цёплых промняў сноп пшанічны
Сонца кінула ў далоні
Зачарпну крышталь крынічны,
Астуджу і твар, і скроні!
Наталю да краю смагу
Срэбрам чыстае вадзіцы.
На бухмяным лузе лягу,
Каб з травою парадніцца.
Каб адчуць сябе часцінкай
Любай матухны – прыроды.
Белым воблакам – хусцінкай
Плыць нябёсаў сінім бродам.
Дыхаць поўными глыткамі!
Піць салодкі водар кветак.
Бегчы босымі нагамі
Па сцяжынцы ўздоўж палетак,
Распрануцца і з разгону
У Шчару скочыць з галавою.
Хай абдыме, зніме стому,
Дасць і моцы, і спакою.
Мой родны куточак, мая Радзіма,
Каб магчыма было нарадзіцца наноў!
Прытулі да сябе, як роднага сына,
Што з далёкіх вандровак
вярнуўся дамоў…
3
СЕРОЕ НАСТРОЕНИЕ
Серое утро, небо серое....
Серый асфальт километры меряет.
Даже машины сегодня серые
Сквозь серый туман
Ползут с недоверием
На кошку смотрю и глазам не верю я
И кошка сегодня почти вся серая....
Терпеть ненавиж у такую погоду:
Когда серые тучи льют серую воду,
Когда серые люди с мыслями серыми
Серым аршином всех людей меряют.
Чтоб яркие краски вернулись обратно,
Я способ знаю простой и понятный -
Скажи: «Я могу! И очень надеюсь
Мир изменить и убрать эту серость!»
Ведь все в нашей воле и в наших силах:
Устроить праздник и жить красиво.
Красиво думать, любить всех, на свете.
И видеть жизнь, как ее видят дети:
Доброй, веселой, цветной, а не серой.
Это так просто, нужно лишь верить.
Верить, что ветер тучи развеет,
А теплое солнце землю согреет
Сквозь серый песок
снова зелень пробьется
И серая личность вдруг улыбнется.
Смоет дождь теплый грусти завесу
4
ПАЛЫН
Сярод красамоўных кветак
Нерухомы, сівы палын.
І яму да спадобы лета,
Заварожвае хмараў плынь.
Колькі іх праплыло, праляцела
За палынавы, доўгі век.
Колькі кветак упэўнена – смелых
Рвалі й кідалі, быццам на здзек.
Вабіць вочы іх яркі колер.
Захапляе прыемны пах,
Што лунае над кветкавым полем,
Нібы той легкакрылы птах.
А палын? Ды каму ён патрэбны ----
Не паставіш яго ў букет.
Сярод кветак стаіць нязгрэбны
І маўкліва глядзіць у сусвет.
Кветкі вераць у вечнае лета.
Толькі ведае горкі палын:
Перамеле і тых і гэтых
Няўмольнага часу млын.
21
Но как я теперь временами каюсь,
Что жил без оглядки, неосторожно.
Ведь мир мне казался таким бесконечным
И жизнь впереди- это целая вечность.
Но напрасно я был таким беспечным-
Всё имеет свою конечность.
Мир может рухнуть в одно мгновение
Рассыплются планы, словно карточный домик
Злого рока – лишь одно дуновение
И вечности вместо – песочный холмик.
Но даже если теперь неподвижен я
И ногами песка лишь во сне касаюсь—
Не считаю себя судьбой обиженным
И жить осторожно – не собираюсь.
ЦЁПЛЫЯ ПРОМНІ ДЗЯЦІНСТВА
Цёплых промняў сноп пшанічны
Сонца кінула ў далоні.
Зачарпну крышталь крынічны
Астуджу і твар, і скроні.
20
“МНЕ СНИЛОСЬ,,.
...Я бродил на рассвете речным мелководьем
Ногами песка едва касаясь…
Как это просто, и как не сложно
Просто бродить, понять не пытаясь…
...Весь мир мне казался таким бесконечным,
И жизнь впереди - это целая вечность,
Напрасно я был таким беспечным –
Всё имеет свою конечность,
Мир может рухнуть в одно мгновенье.
Рассыплется планов карточный домик
3лого рока одним дуновеньем,
И вечности вместо – песочный холмик…
Но даже если теперь неподвижен я,
И ногами песка лишь во сне касаюсь,
Себя не считаю судьбой обиженным,
И жить осторожно не собираюсь.
5
Наша каляда
Сёння радуецца маці —
Цесна стала ў яе хаце.
Што за свята, у чым прычына —
Увесь надворак у машынах?
Гэта дзеці з гарадоў
Паз'язджаліся дамоу:
Тры нявесткі, тры сыны
Hapaбiлі гаманы.
А яшчэ ўнукаў пяць
I з дачкой — любімы зяць.
Сабраліся ўсе яны
На калядныя бліны.
У пячы палаюць дровы,
На матулі фартук новы.
Наскабліла бульбы міску,
Бо да дому шлях не блізкі.
Бо куль ехалі да хаты —
Згаладнелі дзіцяняты.
"Распранайцеся з дарогі,
Ля пліты пагрэйце ногі,
Ды давайце рукі мыць —
Хутка буду вас карміць".
На стале ўжо не пуста —
Агуркі стаяць, капуста,
6
АДГАЛОСКІ
Усё меней дымоў над вёскай,
Ды ўсё болей пустых аканіц.
І не песні гучаць – адгалоскі
Ды бяскрылыя падаюць ніц.
НІТКА ЖЫЦЦЯ
Пражытыя дні – нібы пацеркі розных адценняў
Нанізваю ў рад,
на звітую нітку быцця.
То жоўты бурштын
упадзе ў раскрытую жменю,
То шэрых каменняў
адмерае скрынка жыцця.
Мне снилось
Я бродил на рассвете речным мелководьем,
Ногами песка едва касаясь.
Как это просто, и как не сложно
Просто бродить, понять не пытаясь,
Когда ты молод и живёшь не маясь,
Всё тебе просто, и всё возможно.
19
МАРЫ І РЭЧАІСНАСЦЬ
А можа не трэба неба?
Даволі імкнення ў выш.
Скарынка іржанага хлеба
Надзейней з бацькоўскіх іржышч?
Напэўна і крылаў не трэба ?--
Крылатымі мары жывуць.
Вышэй неабсяжнага неба
Свабодныя думкі плывуць.
Паднімецца дух не скароны
Да самых таемных вяршынь.
Няма для душы забаронаў.
Не стлее яна ў цішы.
Хай неба зацягваюць хмары.
Хай паліць агністы Пярун ---
На попелу спаленых мараў
Пракінецца новая рунь.
18
Шчэ й дастала з кубельца
Паляндвічкі i сальца.
А у талерцы, прама з бочкі,
Размясціліся грыбочкі.
Будзе закусь — ё-маё —
Усё дамашняе, сваё!
Ды не будзем траціць словы,
Ужо дранікі гатовы,
А да дранікаў, канешне,
На aгнi шкварчыць яешня.
I мачанка ў чыгунку —
Пойдзе з імі i пад руку.
— То сядайце, усё гатова...
Ой, прабачце, мне вымова.
Пачакайце, вось жа памяць...
I з усмешкай маці ставіць
У самы центр празрысту, вельку,
Запацелую бутэльку.
— Дык са святам, мае дзеткі,
Каб цвілі, як тыя кветкі.
Хай здароўя Бог дае,
I бяды хай не стае.
Каб былі i вашы хаты
На любоў дзяцей багаты.
I унучкі, мае зоркі, —
Хай міне вас доля горка.
Каб счаслівымі былі,
7
I каб мір быў на Зямлі.
Затаю прыгожы тост.
Дзеці сталі ў поуны рост:
"Дзякуем табе, матуля,
За усё, што мы пачулі.
А яшчэ раз дзякуй, маці,
Што ты ёсць у гэтай хаце,
Што нам ёсць куды прыехаць,
Адпачыць, душой сагрэцца.
I табе хай Бог дае
У шчасці жыць гады свае.
Каб жыла ты сто гадоу
Без бальніц і дактароў.
Ад ycix дзяцей прымі
Наш паклон, аж да зямлі..."
Потым смачна елі, nілі,
Гаспадыню ўсе хвалілі.
За капустку, за грыбочкі,
Ды за хрумсткія гурочкі.
А такіх бліноу з мачанкай
Паспрабуеш больш не часта.
Толькі тут, у роднай хаце
Згатаваных роднай маці.
Добрыя былі Каляды!
Да сустрэчы, вельмі рады!
8
ІПАСТАСІ ДУШЫ
Птушкаю смелаю
Палячу ў сінь.
Рыбаю змераю
Чысціню глыбінь.
Ранішнім промнем
Праніжу гушчар.
Ліўнем і громам
Напаю абшар.
Сонцам гаючым
Наталю лугі.
Ветрам пявучым
Увайду ў трыснягі.
Кропелькай радасці
Праганю тугу,
Яркае радугі
Запалю дугу.
Добраю звесткаю
Ўзыду на парог,
Сціплаю кветкаю
Зацвіту ля дарог.
17
И падал снег…
Уснули в сумраке дома,
Затихли звуки, детский смех.
Лишь с неба полная луна
Смотрела вниз.– И падал снег.
Один в ночи, среди зимы
Стоял усталый человек.
Ему на плечи свет луны
Летел с небес.- И падал снег.
Не мало пройдено дорог.
Паденья были, был успех.
Но звал к себе родной порог,
Звала земля, и этот снег.
И это поле за деревней,-
Отсюда жизни взял разбег.
И голос Родины напевной
Звучал в душе.- И падал снег.
Он прожил жизнь свою достойно,
Хоть счастья был короткий век.
Но взгляд был мудрым и спокойным.-
И падал снег, последний снег.
Когда пробьёт последний час
И время свой окончит бег,-
Земля в объятья примет нас
И будет падать белый снег. 16
Калыханка для чаромхі
Застудзілася чаромха, разгубіўшы ўсё адзенне.
Пад вакном стаіць галютка,
ў знямозе i сумненні.
Ну калі ўжо, нарэшце, пойдзе снег густы, бялюткі,
Каб сагрэў, укрыў ад ветру
постаць дзеўчыны танютку?
Не дрыжы, мая красуня, пачакай яшчэ ты трохі.
Закружылі ўжо над пуняй
першыя сняжынкі-мошкі.
Хутка лягуць цёплай коўдрай
i укрыюць свет цалюткі.
Ты заснеш — i будуць сніцца
красавіцкія малюнкі.
Зноў адчуеш ты на плечах
цеплыню пяшчотных промняў.
Апранешся як прынцэса, тая, казачная, помніш?..
Cпi, сяброўка, не хвалюйся,
перацерпіцца як-небудзь.
I пасля дажджоў, увесну
паплывеш, нібыта лебедзь.
А наўкола пах чароўны разальецца, нібы xвалi.
3aвipye, адурманіць, панясе мяне ў далеч...
Я акно расчыню, удыхну i адчую
Як сэрца з грудзей ірванецца ў нябёсы.
Значыць — жыву! I зноў я пачую,
Як будзе зязюлька лічыць мае вёсны. 9
Эсэ
СВЯТЛО ДАЛЁКАЙ ЗОРКІ
Як хутка, як няўмольна ляціць час. Ці даўно так горача прыпякала ліпеньскае сонейка, так весела шамацела пад лагодным ветрам сакавітая, густа-зялёная лістота, а зямлю ўкрываў шаўковы, смарагдавы дыван разнатраўя. Як прыемна было ляжаць на ім, у зіхатлівым ценю i сачыць за хуткімі, руплівымі ластаўкамі, што кружылі i шчабяталі ў высокім блакіце неба. А якім доўгім, бясконца доўгім здаваўся летні дзень, абяцаючы такое ж бясконцае лета.
Ці даўно быў малады, здаровы i дужы, і здавалася, што так будзе заўсёды. Ну калі не заусёды, дык усё роўна: сталасць, хваробы, немач, гэта дзесьці так далека, што нават не хочацца аб гэтым думаць.
А сёння — сёння лета, канікулы, ціхі сонечны ранак. Закасаўшы штаніны, з доўгаю самаробнай вудаю на плячы, я спяшаюся на той бок ракі...І вось ужо мае босыя ногі ступілі на гладкія, крыху цёплыя дошкі высокай, трошкі хісткай кладкі, што злучае два берагі Шчары. Дайшоў да сярэдзіны i міжволі спыніўся — якое хараство, які спакой i цішыня навокал. 10
ЖУРАЎЛІ
Адшумелі лугі, палінялі аблогі,
Зляцелі ў вырай цяпла песняры.
Раздзетыя вербы стаяць ля дарогі
І сонца схавала свой твар да пары.
Вецер, як злыдзень, грукае ў дзверы,
Просіцца ў хату высушыць крылы,
Вые пад стрэхай раненым зверам,
Бразгае ў вокны што мае сілы.
Мокрае лісце ліпне да шыбы.
Плавае ў шэрых, сцюдзёных лужах.
Гляджу я на іх і здаецца нібы,
Плывуць жураўлі на крылах дужых.
Да цёплага краю, дзе сонца заўсёды,
Дзе лютых дажджоў спрадвек не бывае.
І вецер , як маці - цёплы, лагодны,
Густую траву ў дрымоце люляе.
Здавалася б -- вось яно месца ў раю,
Не будзе ваш лёс тут галодным і горкім.
Ды здраджваць Радзіме жадання не маюць
І ў весну да дому прамуюць па зорках.
На Белую Русь, пад крыламі белымі ---
Спадчыну нашу --- Богам даную.
З жарой і марозам, радасцю й бедамі,
Нам лёсам самім наканаваную.
15
Плылі па - над лугам
густыя туманы,
Губляючы кропелькі чыстай расы.
І чуюцца мне
ў дрымотным дурмані
Продкаў далёкіх маіх галасы.
Як лугам жыцця ійшлі ў пакосе
За прадзедам -дзед
і мой бацька ў след.
І падалі ніц пераспелыя росы
І пах медуніцы ляцеў у сусвет.
Зніклі дубы,
няма і пагорка --
Руйнуе ўсе бязлітасны час.
І толькі сітнік бушуе прагорклы
На матчыным лузе, што выняньчыў нас.
Ды пройдуць гады,
ліхалецця навала.
Адродзіцца луг
і наноў зацвіце.
І дзеўчына ў ноч на Івана Купалу
Прыгожы вяночак з рамонкаў спляце.
Зазвоняць аднойчы на досвітку косы.
За бацькам –- сыны,
унукі – дубкі.
Дажджом будуць сыпацца белыя росы
Збягуць ручаём
да празрыстай ракі.
14
Сонца ледзь-ледзь адарвалася ад вяршынь далёкага лесу i яго святло яшчэ не сляпіла вачэй. Сонечныя npoмні былі пяшчотныя і лагодныя, i было вельмі прыемна стаяць, адчуваючы на сабе ix ласкавы, цёплы дотык. Ветру не было, i таму паверхня вады ў рацэ была гладкай i чыстай, нібы блакітнае люстэрка. Толькі ў плыткім месцы, дзе вада бегла хутчэй, люстэрка драбілася на маленькія, частыя хвалькі, якія зіхацелі i пераліваліся на сонцы, як залатыя пацеркі.
Зыходжу з кладкі i адразу трапляю ў другое царства. Гэта царства густых траў i рознакаляровых кветак, пагоркаў і балоцістых нізін з жоўтай лотаццю і белымі гускамі ў маленькіх, чыстых азярынках. А яшчэ - гэта царства розных птушак: кулікоў, кнігавак, крачак, цапель i шмат яшчэ якой пярнатай мелюзгі. I усё гэта жыве cвaiм таемным, загадкавым жыццём.
Ну, а якое царства без уладара, без цара? Ён стаіць пасярод луга на невялікім пагорку - магутны, высачэзны дуб, з раскідзістай, зялёнай каронаю лісця, з патрэсканай, апаленаю маланкай карой. Колькі ужо год тут стаіць - не ведаюць нават самыя старыя людзі. Калі яны самі былі яшчэ малымі дзецьмі, гэты дуб i другія, што растуць непадалёк, былі такія ж старыя i велічныя, як i цяпер. Колькі пакаленняў людзей змянілася за гэты час, колькі
11
жыцця працякло i скончылася на памяці гэтых дрэў-старажылаў?
Зарачанскі луг — луг майго, ды i не толью майго дзяцінства. Дзе ты цяпер? Дзе твае празрыстыя азярынкі i духмяныя пагоркі, дзе дубы-веліканы? Усё гэта засталося толью у памяці...
Аднойчы прыйшлі меліяратары і ляглі дубы пад нажамі шматсільных бульдозераў. Зруйнавалі пагоркі, засыпалі азярыны — i усё, няма больш луга. Што ім наш луг, наша памяць? Яны не pacлi, не сядзелі ў спёку пад гэтымі дубамі, не ішлі ўранку па гэтым лузе ў пакосе, не сустракалі тут узыход сонца, выгнаўшы на досвітку статак кароў на пашу. Яны зpбiлi сваю справу i пайшлі далей...
Колькі ўжо часу мінула, колькі год! Але чаму кожны раз, калі я бываю на беразе Шчары, у памяці ўсплывае той, колішні луг,і вочы міжволі пачынаюць шукаць зялёныя кроны дубоў. Шукаюць i не знаходзяць...
У прыродзе ёсць такая з'ява: калі зорка ў далёкай касмічнай прасторы аджывае свой век, яна ўзрываецца, даючы яркую ўспышку. Гэтай зоркі ўжо даўно не icнye, а святло ад яе ідзе да нас яшчэ мільёны гадоў. I ўначы, гледзячы ў цёмную бездань, мы любуемся зоркай, якой ўжо даўно няма на гэтым небе. 12
Вось так i той луг, i той цixi сонечны ранак шчаслівага дзяцінства ляцяць да мяне з мінулага, як свет той згаслай зоркі. Але той маленькай кроплі святла хапае каб асвяціць і крыху сагрэць сённяшні дзень майго жыцця...
СЦЯЖЫНКАМІ ПАМЯЦІ
Шляхам нябачным ,
сцяжынкаю памяці
Вандрую ў тыя шчаслівыя дні.,
Дзе тонуць сады
ў квітнеючай замеці
І зорак кахання палаюць агні.
Бродам павольным прамую за Шчару,
Да бліжніх дубоў,
што стаялі спакон ---
А ў ціхай затоні
купаюцца хмары
І вецер згінае мне травы ў паклон.
Дубы – веліканы,
мінулага сведкі.
Вы многа аб чым маглі б расказаць:
Можа мой прадзед сядзеў тут падлеткам
13 |