УТВЕРЖДАЮ
Заместитель
Министра образования
Республики Беларусь
____________ К.С. Фарино
«10» мая 2011 г.
Инструктивно-методическое письмо
Министерства образования Республики Беларусь
«О преподавании учебного предмета
“Беларуская мова. Беларуская літаратура”в 2011/2012 учебном году»
Асноўнымі мэтамі і задачамі навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:
– засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правілаў функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (моўная кампетэнцыя);
– фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);
– усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнацэннай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);
– далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;
– развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Тыпавымі вучэбнымі планамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання адпаведных відаў прадугледжана наступная колькасць гадзін на вучэбны тыдзень па класах:
вучэбны прадмет «Беларуская мова»
Від установы агульнай сярэдняй адукацыі
|
Колькасць вучэбных гадзін на вучэбны тыдзень па класах
|
V
|
VI
|
VII
|
VIII
|
IX
|
X
|
XI
|
базавая школа
сярэдняя школа
школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў
санаторная школа-інтэрнат
вучэбна-педагагічны комплекс
|
3
|
3
|
2
|
2
|
2
|
1/2
|
1/2
|
кадэцкае вучылішча
|
–
|
–
|
–
|
2
|
2
|
1/2
|
1/2
|
гімназія
гімназія-інтэрнат
| 3 | 3 | 2 | 2 | 2 | 1(3 – для філалагічнага напрамку) | напрамку) |
сувораўскае вучылішча
спецыялізаваны ліцэй
|
–
|
–
|
2
|
2
|
2
|
1/2
|
1/2
|
ліцэй
|
–
|
–
|
–
|
–
|
–
| 1 (3 – для філалагічнага напрамку) | 1 (3 – для філалагічнага напрамку) | |