Iнструкцыя аб прадстаўленнi акадэмiчных адпачынкаў студэнтам вышэйшых (вну), навучэнцам сярэднiх спецыяльных (ссну) I прафесiйна-тэхнiчных (птну) навучальных устаноў па медыцынскiх паказаннях




Дата канвертавання03.05.2016
Памер24.85 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Загадам Мiнiстра аховы здароўя

i Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь

ад 15 красавiка 1994 г. N 84/108



IНСТРУКЦЫЯ АБ ПРАДСТАЎЛЕННI АКАДЭМIЧНЫХ АДПАЧЫНКАЎ СТУДЭНТАМ ВЫШЭЙШЫХ (ВНУ), НАВУЧЭНЦАМ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ (ССНУ) I ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫХ (ПТНУ) НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ ПА МЕДЫЦЫНСКIХ ПАКАЗАННЯХ
Студэнты ВНУ i навучэнцы ССНУ, ПТНУ маюць права на акадэмiчны адпачынак па медыцынскiх паказаннях, падставай для прадстаўлення якога з'яўляецца панiжэнне працаздольнасцi ў вынiку парушэнняў функцый арганiзма, абумоўленых абвастрэннем хранiчных хвароб, працяглымi цi частымi вострымi захворваннямi, траўмамi, а таксама нармальна працякаючая цяжарнасць з 24 тыдняў (па жаданню цяжарнай) i паталагiчна працякаючая цяжарнасць любога тэрмiну.
Пытанне аб прадстаўленнi акадэмiчнага адпачынка студэнтам, навучэнцам па медыцынскiх паказаннях вырашаецца рэктарам ВНУ, дырэктарамi ССНУ цi ПТНУ на падставе заключэння ўрачэбна-кансультатыўнай камiсii (УКК), а там дзе яе няма, галоўнага ўрача лячэбна-прафiлактычнай установы, якая займаецца медыцынскiм абслугоўваннем студэнтаў, навучэнцаў навучальных устаноў.
1. Для вынясення экспертнага рашэння УКК аб магчымасцi прадстаўлення акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях студэнт, навучэнец прад'яўляе ў лячэбна-прафiлактычную ўстанову, якая абслугоўвае ВНУ, ССНУ, ПТНУ, сваю падрабязную выпiску з медыцынскай карты лячэбна-прафiлактычнай установы, пад назiраннем якой ен знаходзiцца, а таксама запыт навучальнай установы.
2. Урачэбна-кансультатыўная камiсiя, у тым выпадку, калi яе няма, галоўны ўрач, выносiць заключэнне аб неабходнасцi прадастаўлення хвораму (цяжарнай) акадэмiчнага адпачынку або рэкамендацыi аб пераводзе па стану здароўя на вучобу на iншы факультэт (аддзяленне) або другую навучальную ўстанову.
3. Заключэнне ўрачоў ведамасных i тэрытарыяльных лячэбна-прафiлактычных устаноў без рашэння УКК або заключэння галоўнага ўрача (загадчыка) лячэбна-прафiлактычнай установы (у тым выпадку, калi няма УКК) аб неабходнасцi прадстаўлення студэнтам, навучэнцам акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях, вызваленнi ад фiзiчнай работы, або пераводу на iншы факультэт (аддзяленне) цi ў другую навучальную ўстанову, лiчацца несапраўднымi.
4. Пытаннi аб прадстаўленнi акадэмiчных адпачынкаў па медыцынскiх паказаннях студэнтам I-га курса вырашаецца адмiнiстрацыяй навучальнай установы ў строга iндывiдуальным парадку.
5. Ва ўсiх выпадках абвастрэння хранiчных або вострых, псiхiчных захворванняў, асаблiва на малодшых курсах, рэктарат, дырэкцыя на падставе заключэння УКК псiханеўралагiчнага дыспансера павiнны разгледзець i вырашыць пытанне аб адлiчэннi студэнта, навучэнца з навучальнай установы або аб прадастаўленнi акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях цi аб пераводзе на другi факультэт (аддзяленне) цi ў другую навучальную ўстанову.
6. Студэнтам, навучэнцам хворым на туберкулез, прадастаўляецца акадэмiчны адпачынак тэрмiнам на 1 год. У выпадку прагрэсiравання туберкулезнага працэсу пасля працяглага лячэння пытанне аб працягу навучання або пераводзе ў iншую навучальную ўстанову вырашаецца ў iндывiдуальным парадку.
7. Пры аднаўленнi на вучобу студэнты, навучэнцы, якiя вярнулiся з акадэмiчных адпачынкаў, павiнны праходзiць медыцынскае абследаванне па захворванню, якое з'явiлася прычынай прадастаўлення адпачынку i прадстаўляюць даведку ў навучальную ўстанову аб стане здароўя ад лячэбнай установы, якая назiрала хворага.
8. Пры пераводзе студэнтаў, навучэнцаў вячэрнiх i завочных факультэтаў на дзенныя неабходна прадстаўляць у лячэбна-прафiлактычную ўстанову, якая абслугоўвае студэнтаў, навучэнцаў, медыцынскую даведку аб стане здароўя па ўстаноўленай форме.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка