Інфармацыйны ліст зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт




Дата канвертавання28.03.2016
Памер15.8 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
22 жніўня 2014 года ў г.п.Зэльва Гродзенскай вобласці

праводзяць

навуковую канферэнцыю “Роля Сапегаў у гісторыі Зэльвенскага краю”
Мэты и задачы канферэнцыі:



Асноўная тэма канферэнцыі – Гісторыя беларускага магнацкага роду Сапегаў, іх праца і служба на карысць Айчыне, гісторыка-культурная спадчына, пакінутая сапегаўскай дынастыяй на Зэльвеншчыне.

У выступленнях можа прысутнічаць тэма Ганненскага кірмашу, іншых сфер вывучэння гісторыі краю.


Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца краязнаўцы, даследчыкі, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Матэрыялы ў электронным і друкаваным выглядзе падаюцца пры рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі. Патрабаванні да афармлення даклада: аб’ём - да 5 старонак камп’ютарнага набору, выкананага ў рэдактары Word for Windows, шрыфт Times New Roman, памер 14, інтэрвал 1 без знакаў пераносу. Файл з тэкстам выступлення пажадана захаваць у фармаце RTF.
Для ўдзелу ў канферэнцыі да 1 жніўня неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку на электронны адрас zelva_crb@mail.ru ці на факс 8 (01564) 2 54 23.
Форма заяўкі на ўдзел у канферэнцыі:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара

2. Месца працы/вучобы

3. Назва дакладу

4. Неабходнасць дэманстрацыйнага абсталявання

5.Тэзісы дакладу

6. Кантакты (тэлефон, e-mail)
Выдаткі на харчаванне – за кошт прымаючага боку.

Праграма канферэнцыі будзе даслана пасля рэгістрацыі заявак.


Па ўсіх пытаннях звяртацца: 8 (01564) 2-53-29 Сончык Ніна Уладзіміраўна


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка