Інфармацыйная даведка


Увогуле, работа з бацькамі, сямейнае выхаванне вучняў з’яўляюцца прыярэтэтнымі накірункамі выхаваўчай работы школы ў 2014/2015 навучальным годзе. Галоўнай задачай



старонка4/4
Дата01.05.2016
Памер0.56 Mb.
#47058
1   2   3   4

Увогуле, работа з бацькамі, сямейнае выхаванне вучняў з’яўляюцца прыярэтэтнымі накірункамі выхаваўчай работы школы ў 2014/2015 навучальным годзе. Галоўнай задачай для педкалектыва і адміністрацыі становіцца пошук новых, іннавацыйных метадаў і формаў работы па павышэнню ролі адказнага і асэнсаванага бацькоўства.

На працягу года вялася работа па выкананню асноўных палажэнняў Дэкрэта Прэзідэнта РБ № 18 ад 24.11.2007 г. “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях( далей Дэкрэт №18). Персанальная адказнасць за своечасовае выяўленне сямейнай наблаганадзейнасці ускладзена на класных кіраўнікоў. На пачатку года усе бацькі азнаёмлены з асноўнымі палажэннямі Дэкрэта пад роспіс.

На нарадзе пры дырэктары ў верасні 2013 г. і студзені 2014 г. праналізаваны вынікі вывучэння ўмоў жыцця і выхавання непаўнагадовых.

На павышэнне граматнасці педагогаў па рабоце з неблаганадзейнымі сем’ямі была накіравана метадычная работа ў рамках дзейнасці Дэкрэта. Так на пачатак навучальнага года ў рамках МА класных кіраўнікоў прайшоў семінар-практыкум па арганізацыі работы з сям’ёй на новы навучальны год. З мэтай кантроля валодання нарматыўнымі дакументамі па рэалізацыі Дэкрэта праведзены субяседванне з класнымі кіраўнікамі, якое паказала, што большая частка класных кіраўнікоў валодаюць нарматыўна-прававой базай (змест Дэкрэта №18, Інструкцыя аб парадку выяўлення непаўналетніх, якія патрабуюць прызнання ў дзяржаўнай абароне ад 05.05.2007 №30).

Службай СППС і класнымі кіраўнікамі на працягу года ажыцяўляўся кантроль за пропускамі заняткаў навучэнцаў. Прыняты меры, каб пазбегнуць пропускаў па няўважлівых прычынах вучнямі, якія знаходзяцца на розных відах уліку.

На ўліку сямей, у якіх дзеці прызнаны знаходзячыміся ў СНС, стаіць сям’я Шукяловіч М.І.. Асноўная прычына - антысанітарныя ўмовы жыцця. На працягу навучальнага года непаўнагадовыя знаходзяцца ў прышкольным інтэрнаце, на кожных канікулах аздараўліваюцца ў школьным лагеры. На кожнага з непаўнагадовых, прызнанага знаходзячымся ў СНС, складзены міжведамасны індывідуальны план абароны правоў і законных інтарэсаў непаўнагадовых, дзе прапісаны мерапрыемствы, накіраваныя на ўстраненне прычын сацыяльна небяспечнага становішча, сем’і наведваюцца штотыднёва з афармленнем актаў ці запісаў у журнале наведванняў.

Разам з тым, існуе праблема з якасным міжведамасным аналізам выканання планаў. Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце, спецыялістам СППС неабходна своечасова (не радзей 1 раза ў квартал) патрабаваць ад сувыканаўцаў пісьмовую інфармацыю аб выкананні планаў, справаздачы аб выкананні планаў будаваць у адпаведнасці с запланаванымі мерапрыемствамі.

Важным звяном выхаваўчай работы з'яўляецца прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў сярод падлеткаў. На уліку ў ІСН ў 2013-2014 навучальным годзе – 1 паўгоддзе – вучань 8 класа Шукялойць Уладзіслаў (зняты ў снежні 2013 года), з 12.05.2014 – вучаніца 11 класа Педчанка Любоў. Работа з гэтымі падлеткамі вялася згодна з індывідуальнымі планамі, да яе былі прыцягнуты класныя кіраўнікі, бацькі, СППС. Проведзеная работа дала станоўучыя вынікі: у вучняў не было пропускаў заняткаў без уважлівых прычын, яны наведвалі спартыўныя секцыі, факультатывы, удзельнічалі ў грамадскім жыцці класаў і школы, у спартыўных спаборніцтвах і мерапрыемствах. На канікулах Уладзіслаў наведваў школьны лагер. Індывідуальная работа праводзілася згодна праблем, якія прывялі вучня на ўлік ( індывідуальныя і прафілактычныя гутаркі, кансультацыі, назіранне, наведванне дома і г.д.)

Шмат увагі ўдзяляецца рабоце па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў, прававому выхаванню. На кожнае паўгоддзе састаўлены графік настаўніцка-бацькоўскага патруля. Настаўнікі сумесна з бацькамі наведвалі дыскатэкі ў Жупранскім СДК, ажыццяўлялі кантроль за парадкам на вуліцах і грамадскіх месцах мікрараёна ў святочныя і выхадныя дні. Работа па прававым выхаванні праводзілася пачынаючы з 1 класа. Для вучняў працаваў Прававы ўсенавуч. Праведзена 16 заняткаў, якімі ахоплена 100 % вучняў.

У мінулым навучальным годзе ўдзялялася ўвага прафілактыцы суіцыдальных схільнасцей падлеткаў: анкетаванне, трэнінгі, гутаркі, індывідуальная работа, дыягнастычныя методыкі і інш. Праведзены семінары для класных кіраўнікоў “Работа класнага кіраўніка па папярэджанню суіцыдаў”, “Псіхалагічныя асновы суіцыдальных паводзін падлеткаў”. На агульнашкольным бацькоўскім сходзе ў красавіку 2014 года намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Шукеловіч С.І. выступіла з паведамленнем “Як уберагчы дзіця ”.



У наступным навучальным годзе калектыву школы неабходна працягваць работу па прафілактыцы безнадзорнасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Пры гэтым асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на ранняе выяўленне сямейнай неблаганадзейнасці і індывідуальную работу па прафілактыцы правапарушэнняў. Праводзіць актыўную работу па прапагандзе станоўчага сямейнага выхавання.

На працягу 2013 - 2014 навучальнага года школьная бібліятэка працавала па плане, зацверджаным адміністрацыяй школы. Работа праводзілася з улікам раздзелаў агульнашкольнага плана.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэкі з'яўляліся:

-забеспячэнне вучэбна-выхаваўчага працэсу і самаадукацыі шляхам бібліятэчнага інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання вучняў і педагогаў;

-навучанне чытачоў карыстанню кнігай і іншымі носьбітамі інфармацыі, пошуку, адбору і ўменню ацэньваць інфармацыю;

-фарміраванне эстэтычнай, экалагічнай культуры і цікавасці да здаровага ладу жыцця.


Вынікі работы бібліятэкі:

Нав.год

Колькасцькнігавыдач

Колькасцьчытачоў

Колькасць наведванняў

Чытальнасць

Наведваль-насць

2013-2014

1023

136

980

7,5

7,2

Фонд мастацкай літаратуры знаходзіцца ў адкрытым доступе чытачоў. Бібліятэка ўкамплектавана навукова-папулярнай, даведачнай, мастацкай літаратурай для дзяцей.

Забяспечанасць падручнікамі на мінулы навучальны год склала 100%.

        Для бацькоў дадзены «Рэкамендацыі па падборы хатняй бібліятэкі», «Рэкамендацыйны спіс літаратуры для малодшага і сярэдняг ашкольнага ўзросту па пазакласным чытанні», дадзены парады па набыцці вучэбных дапаможнікаў (рабочыя сшыткі) на наступны навучальны год, індывідуальная гутарка па інфармацыйнай культуры іх дзіцяці.

Праводзіцца пастаянная работа па ўключэнню актыву ў работу бібліятэкі .Сумесна з актывам праводзяцца рэйды па праверцы захаванасці падручнікаў, аналіз чытацкіх фармуляраў, рамонт кніг, падрыхтоўчая дзейнасць да мерапрыемстваў у бібліятэцы.

Такім чынам аналіз ідэалагічнай і выхаваўчай работы гаворыць аб стварэнні цэласнай і мэтанакіраванай работы калектыва школы па дасягненню пастаўленых мэт. Накоплены значны вопыт па арганізацыі ідэалагічнага, патрыятычнага выхавання, краязнаўчай работы.



Разам з тым, нягледзячы на пазітыўнае развіццё выхаваўчай сістэмы школы, застаецца нявырашанымі ў поўным аб’ёме рад пытанняў.

У 2014/2015 нав. годзе неабходна:

  • узмацніць работу па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін навучэнцаў, фарміраваць адказныя паводзіны;

  • павысіць эфектўнасць выхаваўчых мерапрыемстваў праз выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій, інтэрнет-рэсурсаў;

  • павысіць якасць і выніковасць ўдзелу ў раённым руху “Школа ўзорнай якасці і парадку” і конкурсах розных узроўняў;

  • накіраваць дзейнасць педкалектыва на развіццё і ўмацаванне дзіцячай арганізацыі праз самакіраванне межузростатавых канструктыўных зносін, сацыяльнай адаптацыі, творчага развіцця кожнага вучня;

  • павысіць колькасць аб’яднанняў дадатковай адукацыі;

  • удасканаліць сістэму работы з бацькамі праз пошук новых, іннавацыйных формаў і метадаў работы па павышэнню адказнага і асэнсаванага бацькоўства.

  • класным кіраўнікам неабходна звярнуць увагу на арганізацыю вольнага часу ўсіх вучняў, дапамагаць педагогам дадатковай адукацыі далучаць дзяцей да заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах.

Установай адукацыі праводзіцца мэтанакіраваня работа па фінансава-гаспадарчай дзейнасці. У 2013/2014 навучальным годзе работа адміністрацыі установы была накіравана на выкананне асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. На працягу года выконваліся пастановы Савета аддзела па пытанню “Вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2013 год і задачы на 2014 год”.

Прыняты меры па выкананню мэтавага паказчыка па эканоміі цеплаэнергіі.

Выкананне дзяржаўнага заказу на здачу лома і адходаў чорных металаў складае па стану на 01.08.2014 г. - 98 %.

Выкананне плана пазабюджэтнай дзейнасці па стану на 01.08.2014 г. склала 12 756,8 руб., што складае 54.6 %.



Асноўныя крыніцы даходу – гэта:

  • платныя паслугі 928,5 руб.;

  • платныя адукацыйныя паслугі 7 940,5 руб., 138,1 %;

  • здача металалому 1 539 руб., 98 %;

  • здача макулатуры 2 348,8 руб, 42 %

  • нарыхтоўка агародніны для зніжэння кошту харчавання дзяцей 1 млн. руб.

За перыяд з 01.01.2014 па 01.08.2014 установе адукацыі аказана спонсарскай дапамогі ў выглядзе грашовых сродкаў і тавару на суму – 11 540 000 руб.

На спонсаркскія сродкі папоўнена матэрыяльна-тэхнічная база актавай залы. Набыты: 2 стойкі для мікрафонаў, 1 дымагенератар, 1 лазерная ўстаноўка, 1 акустычная сістэма, 3 мікрафоны.

З мэтай падрыхтоўкі ўстановы да новага навучальнага года уласнымі сродкамі зроблены касметычны рамонт рэакрыацый, класных памяшканняў, абедзеннай залы, спальняў прышкольнага інтэрнату, спартыўнай залы. Закуплены інфармацыйныя стэнды для кабінета гісторыі і геаграфіі, абедзеннай залы. Забяспечаны камп’ютарам 1-шы клас. Праведзена лакальная сетка ў бібліятэку і сталовую. Агульны кошт работ саставіў – 13 979,0 руб.

Праведзена работа па добраўпарадкаванню тэрыторыі школы: абарудавана пляцоўка для ўласнага транспарта настаўнікаў і работнікаў школы, закладзены новыя садовыя дарожкі, закуплены новы пласцікавы смеццязборнік; за бюджэтныя сродкі выкладзена цэментная дарожка да стадыёна, выфарбаваны плот вакол школьнай тэрыторыі.

У наступным навучальным годзе неабходна працягваць работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай бызы школы: накіраваць сродкі на ўзмацненне спартыўнай базы, набыццё каляровага прынтара, брашуратара; забяспечыць камп’ютарамі кабінеты беларускай мовы, гісторыі і геаграфіі, фізікі, ІБЦ.

Такім чынам, работа установы адукацыі па фінансава-гаспадарчай дзейнасці знаходзіцца на здавальняючым узроўні. Пастаўленыя задачы на 2013/2014 нав. год выкананы.

У 2014/2015 нав. годзе неабходна прыняць меры:

- па мэтаваму і эфектыўнаму выкарыстанню фінансавых сродкаў;

- выкананню прагнозных паказчыкаў па пазабюджэтнай дзейнасці;

- пашырэнню спектра відаў пазабюджэтнай дзейнасці і платных паслуг;



- прыцягненню дадатковых сродкаў з крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з мэтай узмацнення, развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы установы.
Напрамкі дзейнасці ў 2014-2015 нав.г.



  1. Спрыяць прафесійнаму і асабістаму росту педагогаў праз курсавую падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”;




  1. Правесці мадэрнізацыю структурных падраздзяленняў метадычнай службы з мэтай павышэння эфектыўнасці яе работы;




  1. Стварыць электронную базу перадавога вопыту лепшых настаўнікаў школы;




  1. Арганізаваць работу з адоранымі вучнямі згодна плана, забяспечыць якасны ўдзел вучняў у алімпіядным руху;




  1. Асвятліць вопыт работы настаўнікаў школы, цікавыя школьныя традыцыі на старонках раеннага, абласнога, рэспубліканскага друку;




  1. Укараніць у вучэбны працэс 2-й ступені навучання новую педагагічную тэхналогію “Актыўная ацэнка”;




  1. Распрацаваць і прыступіць да рэалізацыі перспектыўнага плана работы па увядзенню ў вучэбна – выхаваўчы працэс тэхналогіі дыстанцыйнага навучання moodle;




  1. Узяць на кантроль:

  • Якасць ведаў вучняў 7 і 11 класаў ( кл. кір. Урбановіч М.К., Захарэўская Н.Ч.)

  • Якасць выкладання матэматыкі ў 5-8 кл;

  • Якасць правядзення факультатыўных заняткаў у 11 кл;

  • Правядзенне стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў;

  • Арганізацыю профарыентацыйнай работы з вучнямі школы;

  • Якасць работы педагагічнага калектыва па падрыхтоўцы вучняў да ЦТ;

  • Работу педкалектыва па захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей, па ахове здароўя ва ўрочны і пазаўрочны час;

  • Фізкультурна – аздараўленчая работа ў школе. Ахоп вучняў секцыямі спартыўнага напрамку;




  1. Забяспечыць адкрытыя ў рамках школы факультатывы праграмна – метадычнымі комплексамі;




  1. Сістэматызаваць электронную базу інфармацыйна – бібліятэчнага цэнтру для працы яго “на педагога”;




  1. Стварыць умовы для паспяховай рэалізацыі іннавацыйнага практа “Укаранне мадэлі фарміравання прапрымальніцкіх кампетенцый у вучняў вясковай школы ва ўмовах сацыяльнага партнерства”;




  1. Весці мэтанакіраваную работу з бацькамі па аздараўленню вучняў у санаторных школах на працягу года;




  1. Актывізаваць работу дзіцячых і моладзевых аб’яднанняў школьнікаў праз удзел у праектнай дзейнасці;




  1. Павысіць якасць і выніковасць ўдзелу ў раённым руху “Школа ўзорнай якасці і парадку” і конкурсах розных узроўняў;




  1. Павысіць колькасць аб’яднанняў дадатковай адукацыі;




  1. Удасканаліць сістэму работы з бацькамі праз пошук новых, іннавацыйных формаў і метадаў работы па павышэнню адказнага і асэнсаванага бацькоўства;



  1. Забяспечыць якасную работу па прафілактыцы сямейнай неблаганадзейнасці, сацыяльна-педагагічнай абароне правоў дзяцей ( Дэкрэт №18);




  1. Працягваць работу па ўмацаванню матэрыяльна – тэхнічнай базы школы.


МЭТА работы школы ў 2014-2015 нав.г.

Забеспячэнне эфектыўнага развіцця адукацыйнага працэсу, які спрыяе падвышэнню ўзроўня якасці адукацыі ў школе, для задавальнення адукацыйных запатрабаванняў асобы, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі і навыкаў здаровага ладу жыцця ў вучняў школы .

ЗАДАЧЫ:


  • Фарміраванне на аснове Кодэкса аб адукацыі адзінай адукацыйнай прасторы школы, якая будзе садзейнічаць выхаванню фізічна здаровай, духоўна багатай, адукаванай асобы, якая паважае традыцыі і культуру свайго і другіх народаў, праз удасканаленне ідэалагічнай работы, узаемадзеянне школы з соцыумам.




  • Стварэнне умоў для ўмацавання здароўя вучняў і фарміравання ўстойлівых навыкаў здаровага ладу жыцця праз удасканаленне сістэмы асветніцкай работы з з бацькамі, далучэнне да спартыўных заняткаў, папярэджванне шкодных звычак;




  • Павышэнне прафісійнага майстэрства і іннавацыйнай культуры педагогаў, фарміраванне прадпрымальніцкіх кампетэнцый у вучняў праз удзел у рэспубліканскай іннавацыйнай пляцоўцы .


МЕТАДЫЧНАЯ ТЭМА

Укараненне ў вучэбны працэс інавацыйных педагагічных тэхналогій як сродак павышэння якасці адукацыі




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка