Інфармацыйная даведка



старонка3/4
Дата01.05.2016
Памер0.56 Mb.
#47058
1   2   3   4

Вынік: у школе створаны ўсе ўмовы, неабходныя для захавання здароўя дзяцей , але разам з тым, у 2014-2015 нав.г. неабходна больш увагі надаць сумеснай рабоце з бацькамі па захаванню здароўя дзяцей ( праз арганізацыю лекторыяў, сумесных пасяджэнняў, кансультацый). Настаўнікам – прадметнікам пры правядзенні ўрокаў не паслабляць кантроль за асанкай вучняў, абавязковым правядзеннем фізкультхвілінак, сачыць за выкананнем нормы зменаў відаў дзейнасці пад час урока. Класным кіраўнікам на працягу года весці тлумачальную работу з бацькамі вучняў па пытаннях аздараўлення дзяцей у санаторных школах Зельвы і Парэчча.
Унутрышкольнае кіраванне адукацыйныа-выхаваўчым працэсам у школе ажыцяўлялася адпаведна нарматыўна – прававой дакументацыі.
Асноўнымі элементамі кантролю вучэбна – выхаваўчага працэсу ў 2013 – 2014 навучальным годзе з’яўляліся:

  • выкананне ўсенавуча ;

  • стан укараненне ў вучэбны працэс 5 класа элементаў новай педагагічнай тэхналогіі “Актыўная ацэнка”

  • стан выкладання вучэбных прадметаў: біялогіі, інфарматыкі, матэматыкі;

  • якасць ведаў вучняў 6 і 8 класаў;

  • сістэма работы настаўніка пачатковых класаў Лукша М.А. ( у межах атэстацыі);

  • падрыхтоўка вучняў да алімпіяд, рэзультатыўнасць удзелу ў раенных алімпіядах;

  • якасць вядзення школьнай дакументацыі;

  • якасць выканання праграм і практычнай часткі па прадметах;

  • работа настаўнікаў – прадметнікаў па замацаванню і захаванню здароўя дзяцей;

  • адаптацыя 1- класнікаў і 5 – класнікаў;

  • стан выкарыстання ЭСН у вучэбным працэсе;

  • рэзультатыўнасць правядзення факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў;

  • арганізацыя фізкультурна – аздараўленчай работы ў 6-ты школьны дзень;

  • работа дзіцячых і моладзевых аб’яднанняў па выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму ў вучняў;

  • Выкананне Дэкрэта № 18.

Формы кантролю, якія выкарыстоўваліся ў 2013 – 2014 навучальным годзе :



  • класна – абагульняючы кантроль ў 1 , 5 класах;

  • абзорны кантроль - забеспячэнне вучняў падручнікамі, стан школьнай дакументацыі, кантроль каляндарна – тэматычнага планавання , арганізацыя работы секцый, факультатыўных заняткаў , наведванне вучнямі заняткаў, правядзенне падрымліваючых і стымулюючых заняткаў, арганізацыя фізкультурна - аздараўленчай работы;

  • тэматычны кантроль: падрыхтоўка вучняў да алімпіяд , стан выкладання прадметаў, работа дзіцяых і моладзевых аб’яднанняў па выхаванню ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму.

  • франтальны кантроль: сістэма работы настаўнікаў

Пры планаванні і арганізацыі ўнутрышкольнага кіравання і кантролю канкрэтна фармуляваліся мэты праверкі, тэарэтычныя падыходы, параметры ацэнкі, праграмы назірання і вывучэння стану адукацыі ў школе, методыка апрацоўкі вынікаў. Аднак, да ажыццяўлення ўнутрышкольнага кіравання недастаткова прыцягваліся ўдзельнікі адукацыйнага працэсу (у асноўным толькі адміністрацыя школы).
Вынікі праверкі школьнай дакументацыі паказалі, што настаўнікі – прадметнікі добрасумленна адносяцца да вядзення класных журналаў, кіруюцца Правіламі вядзення класных журналаў і Памяткай, распрацаванай намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Запіс тэм урокаў праводзілася своечасова, накапляемасць адзнак па ўсіх прадметах адпавядала норме. Не было выяўлена выпадкаў няправільнага выстаўлення выніковых адзнак. Аднак, неаднаразова рабіліся заўвагі настаўніку фізічнай культуры Шыдлоўскай Ж.І. па недапушчэнню выпраўлення адзнак і выкарыстання карэктара ў класным журнале.
У выніку праверкі выкладання прадметаў была адзначана сістэмнасць у рабоце настаўнікаў Юхневіч Л.С. ( біялогія) , Дудзінскай А.М. ( інфарматыка), Разумнік В.Л. ( матэматыка) па фарміраванню ў вучняў пазнавальнай актыўнасці, умення самастойна дабываць веды. Адзначаўся высокі узровень наведаных адміністрацыяй урокаў.

Разам з тым былі высветлены пытанні, якія патрабуюць вырашэння ў 2014-2015 нав.г.:



  • Эфектыўнасць выкарыстання на ўроках электронных сродкаў навучання;

  • Сістэма ацэньвання вунчняў на ўроку;

  • Кантроль якасці ведаў вучняў.

Класна – абагульняючы кантроль у 5 класе праводзіўся з мэтай: вывучыць сістэму работы настаўнікаў 5-га класа па ажыццяўленню пераемнасці ў рабоце пачатковага звяна і асноўнай школы. Выяўлена, што настаўнікі – прадметнікі вядуць работу па ажыццяўленню пераемнасці: валодаюць праграмнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да выпускнікоў пачатковай школы, выкарыстоўваюць метады работы, якія характэрны для пачатковага выкладання. Аднак, на ўроках валодае франтальная работа з вучнямі, малы час выдзяляецца для самастойнай дзейнасці, адзначаецца, таксама, і нізкі ўзровень прымянення тэхналогіі дыферэнцыраванага навучання, інфармацыйна – камунікацыйнай тэхналогіі. Актуальнай з’яўляецца і праблема беглага выразнага ўсвядомленага чытання вучняў 5 класа. Настаўнікам – прадметнікам былі дадзены рэкамендацыі педагога – псіхолага па рабоце над арганізауыяй увагі пяцікласнікаў, вызначана неабходнасць выкарыстоўваць прынцыпы унутранай дыферэнцыяцыі, свабодны выбар заданняў, выкарыстоўваць на уроках нагляднасць, гульнявыя тэхналогіі , ІКТ.Было рэкамендавана настаўнікам беларускай мовы Лукша Г.Б., матэматыкі Шукеловіч С.І., гісторыі Захарэўскай Н.Ч. прымяняць у вучэбнай дзейнасці элементы тэхналогіі “Актыўная ацэнка” з мэтай пераемнасці і павышэння пазнавальнай актыўнасці вучняў.


Класна – абагульняючы кантроль па адаптацыі першакласнікаў паказаў, што перыяд адаптацыі прайшоў паспяхова для большасці вучняў (91%), зацягнуўся ён для аднаго чалавека, з якім была арганізавана індывідуальная работа педагога – псіхолага і дапамога настаўніка 1 класа Гарлуковіч Л.З. ў выглядзе распрацаваных рэкамендацый па рабоце з гэтымі вучнямі. Былі праведзены і кансультацыі псіхолага для бацькоў вучняў, якія адчувалі цяжкасці ў перыяд адаптацыі.
Рэзультатыўна прайшла праверка работы настаўнікаў па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд. Аналіз паказаў, што выкарыстанне алгарытму, па катораму была арганізавана работа настаўнікаў – трэнераў у 2013-2014 нав.г. не прынес вынік ( у 2,6 разы паменшылася колькасць прызераў раенных алімпіяд). Праверкай выяўлена, што стымулюючыя заняткі, якія былі выдзелены настаўнікам для падрыхтоўкі да алімпіяд выкарыстоўваліся не заўседы па назначэнню. У 2014-2015 нав.г. неабходна звярнуць увагу настаўнікаў – трэнераў на большую эфектыўнасць выкарыстання такіх гадзін і якасць планавання індывідуальнай работы з вучнямі па падрыхтоўцы іх да алімпіяд
У выніку праверкі стану выкарыстання ў вучэбным працэсе ЭСН акрэсліўся шэраг праблем, каторыя патрабуюць вырашэння ў 2014-2015 нав.г.:

  • Папаўненне медыятэкі ІБЦ электроннымі энцыклапедыямі;

  • Абсталяванне рабочых месцаў вучняў у бібліятэцы;

  • Неабходнасць правядзення пастаянна дзеючага семінара для настаўнікаў - прадметнікаў “Ад практычнага выкарыстання ЭСН – да павышэння якасці ведаў вучняў”;

  • Выкарыстанне настаўнікамі хіміі, фізікі, на практычных занятках віртуальных лабараторый

Адміністрацыяй школы за год было наведана 168 урокаў і 13 пазакласных мерапрыемстваў. Адзначана, што 45% наведаных урокаў праведзена настаўнікамі на аптымальным узроўні, 40% – на добрым, 15% - на здавальняючым узроўні, на нізкім ўзроўні урокаў не было. Гэта сведчыць аб добрай падрыхтоўцы настаўнікаў да ўрокаў , мэтанакіраванай рабоце адміністрацыі па якасці правядзення ўрока.



Разам з тым, пры наведванні ўрокаў, былі выяўлены праблемы і цяжкасці настаўнікаў па пытаннях:

  • правільнага адбора спосабаў і прыемаў арганізацыі ўрока, каторыя забяспечвалі б эфектыўную пазнавальную дзейнасць усіх вучняў у меру іх здольнасцей і падрыхтаванасці;

  • у комплексным прымяненні розных сродкаў навучання, у тым ліку і інфармацыйных, накіраваных на павышэнне тэмпу ўрока і эканомію часу для засваення новага матэрыялу і спосабаў яго вывучэння, на павышэнне матывацыі вучэння, узбуджэння пазнавальнага інтарэсу вучняў па вывучаемай тэме;

  • арганізацыі эфектыўнага кантролю якасці ведаў вучняў на уроку.

Вынікі ўнутрышкольнага кантролю падводзіліся на педагагічных саветах і нарадах пры дырэктары.


Рашэнні ўсіх педсаветаў і нарад пры дырэктары , якія прайшлі ў 2013-2014нав.г. выкананы на 100%. Пастановы савета аддзела, загады аддзела адукацыі, якія тычацца арганізацыі вучэбна – выхаваўчага працэсу ў школе выкананы ў поўным аб’еме.
Вынік: Ва ўстанове адукацыі на працягу года функцыянавала эфектыўная сістэма кіравання, якая ахоплівала ўсе бакі жыцця школы і была нацэлена на канчатковы вынік. Своечасовае выяўленне праблем падчас правядзення праверак дазваляла скарэкціраваць работу школы ў патрэбным кірунку. Аднак, у 2014-2015 нав.г. неабходна больш актыўна прыцягваць калегіяльныя органы кіравання да арганізацыі ўнутрышкольнага кантролю, адсочваць своечасовае выкананне педагогамі рэкамендацый, якія даюцца па выніках УШК.
Установай адукацыі праводзіцца мэтанакіраваная работа па ўдасканаленню выхаваўчай дзейнасці.
Ідэалагічная і выхаваўчая работа ў 2013-2014 навучальным годзе будавалася згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыяй и Праграмай неперарыўнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 навучальныя гады, метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства РБ “Асаблівасці арганізацыі і планавання ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на 2013-2014 навучальны год”, Праграмай выхавання вучняў Жупранскай СШ на 2012-2015 гады, на аснове пастаўленай мэты – фарміраванне ўсебакова развітай, маральна зрэлай і творчай асобы вучня, і задач:

  1. Фарміраванне ў вучняў пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму,адказнасці і ініцыятывы праз прыцягненне ў дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі, гуртковую работу, удзел у пазашкольных мерапрыемствах, праз рэалізацыю Праграмы выхавання вучняў Жупранскай СШ на 2012-2015 гады.

  2. Актыўнае прыцягненне бацькоў у працэс жыццядзейнасці школы, працяг фарміравання сістэмы работы з бацькамі і грамадскасцю.

  3. Прапаганда здаровага ладу жыцця праз фізічнае і маральна-прававое выхаванне.

  4. Якаснае паляпшэнне індывідуальнай работы з вучнямі, работы па ахове дзяцінства.

Мэта і задачы, пастаўленыя на год, выкананы, дзякуючы намаганням педагагічнага калектыва.

Выхаваўчую работу ажыццяўлялі 14 педагогаў, з якіх 11 выконвалі абавязкі класных кіраўнікоў і 4 выхавальнікі. Усе класныя кіраўнікі маюць стаж работы больш за 10 гадоў, што сведчыць аб вопытнасці і магчымасці выкарыстоўваць і асвойваць новыя падыходы, метады і формы пры выхаванні.

Тэматыка і формы правядзення інфармацыйных гадзін былі разнастайнымі. Іх выніковасць падцвярджаюць гутаркі членаў адміністрацыі з вучнямі, дзе яны паказалі сваю асвядомленасць не толькі сучасным станам нашай дзяржавы, але і станам жыцця ў свеце. Класныя гадзіны праводзіліся згодна планаў выхаваўчай работы класных кіраўнікоў. На класных гадзінах былі выкарыстаны інфармацыйныя тэхналогіі, вучні маглі праявіць свой творчы і разумовы патэнцыял.

Разам з тым, эфектыўнасць выхаваўчых мерапрыемстваў недастаткова высокая. У новым навучальным годзе неабходна пашырыць выкарыстанне класнымі кіраўнікамі сучасных магчымасцей школы, павелічыць колькасць віртуальных экскурсій, колькасць і якасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій педагогамі, уключыць у прктыку работу з Дзіцячым прававым сайтам.

Паглыбленню ведаў класных кіраўнікоў аб метадах выхаваўчай работы, удасканаленню педагагічнага майстэрства, распаўсюджванню станоўчага вопыту па выхаванню падрастаючага пакалення садзейнічала работа па самаадукацыі. Аднак трэба адзначыць, што значным недахопам работы класных кіраўнікоў з’яўляецца адсутнасць выхаду ў сродкі масавай інфармацыі з напрацаваным матэрыялам.

Важнае месца надаецца выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму вучняў. Фарміраванню пачуцця гонару за сваю Радзіму, усведамленню сваёй нацыянальнай годнасці садзейнічалі: удзел у раённым свяце “За гонар школы”, правядзенне ранішнікаў, сустрэч з ветэранамі вайны, акцыі, выстаў кніг у бібліятэцы, выстаў малюнкаў, спартыўных спаборніцтваў, арганізацыя мітанга на Дзень Перамогі. Традыцыйна ў школе святкуецца Дзень абаронца Айчыны і Дзень Перамогі. Праводзілася добраўпарадкаванне помніка загінуўшым землякам, помніка Гарбунову, помніка Багушэвічу.

Выніковым стаў удзел у рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Для даведкі:

- абласны конкурс “Сцяжынкамі Бацькаўшчыны” – 1 месца,

- конкурс сацыяльна значных праектаў “Родники – бесценный дар” – 2 месца ў раёне, 3 месца ў вобласці;

- раённы конкурс “Пазнай Радзіму – выхавай сябе”– 1 месца.


Вялікая роля ў выхаванні моладзі надаецца літаратурнаму музею Ф.К.Багушэвіча. Актыўна і вынікова ўдзельнічалі вучні, якія ўваходзілі ў склад савета музея, і кіраўнік музея Лукша Г.Б. ў раённай акцыі “Школьны музей ХХІ ст.”.

Для даведкі:

«Портфолио экскурсовода» - 2 месца,

“Экскурсовод школьного музея” – 3 месца,

“Экскурсовод года” – 3 месца.

Плённы ўдзел у значнай колькасці мерапрыемстваў сведчыць аб актыўным уключэнні музея ў выхаваўчую работу школы. У той жа час патрэбна абнавіць экспазіцыю музея, павялічыць тэматыку экскурсій і прыцягнуць як мага большую колькасць наведвальнікаў за кошт правядзення настаўнікамі-прадметнікамі тэматычных ўрокаў з наведваннем музея па беларускай і рускай мове і літаратуры, грамадазнаўству, гісторыі, урокаў у пачатковых класах.

Неабходна адзначыць, што колькасць конкурсаў з удзелам вучняў школы ў параўнанні з мінулым годам паменшылася, застаўся недастаткова высокім і ўзровень якасці ўдзелу ў мерапрыемствах.


Для даведкі:




Раенныя мерапрыемствы

Абласныя мерапрыемствы

Рэспубліканскія мерапрыемствы

Міжнародныя мерапрыемствы

У

1

2

3

У

1

2

3

У

1

2

3

У

1

2

3

2012/2013

42

9

3

4

6

1

1




3

1







2




2




2013/2014

19

3

2

2

9

3

1

1

2




1




1










Прычыны праблемы заключаюцца ў зніжэнні актыўнай пазіцыіі ў дадзеным накірунку працы як з боку намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, так і з боку класных кіраўнікоў і педагогаў дадатковай адукацыі.

У новым навучальным годзе неабходна на новым узроўні арганізаваць агульнашкольны конкурс “Самы зорны клас”, у рамках якога адным з галоўных крытэрыяў лічыць удзел у раённых і абласных конкурсах і праектах.

Для падтрымкі маладзёжных ініцыятыў арганізавана дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, якія прадстаўлены дзіцячай арганізацыяй “Акцябраты”, БРПА і БРСМ. Станоўчым вынікам работы з’яўляецца ўтрыманне на высокім узроўні колькасці членаў дзіцячых арганізацый “Акцябраты” і БРПА. Працэнт членаў БРСМ павялічыўся на 3.8% у параўнанні з мінулым навучальным годам.



Для даведкі:

Дынаміка росту дзіцячых арганізацый




акцябронкі

БРПО

БРСМ

2012/2013

42 (100%)

48 (100 %)

21 (87.5%)

2013/2014

40 (100%)

51 (100%)

21 (91.3%)

У новым навучальным годзе неабходна большую ўвагу ўдзяліць развіццю ролі самакіравання ў гэтых арганізацыях, што забяспечыць большую эфектыўнасць работы.

Значным аспектам ідэалагічнага выхавання з’яўляецца выхаванне павагі да сімволікі Рэспублікі Беларусь, школьнай сімволікі. У новым навучальным годзе неабходна пашырыць сферы выкарыстання сродкаў ідэалагічнага выхавання праз выкарыстанне сімволікі Беларусі на штотыднёвых лінейках, выданне тэматычных нумараў школьнай газеты “Школа.by”, сістэму пазаўрочнай і пазашкольнай дзейнасці.

Работа па профарыентацыі дала станоўчыя вынікі: праведзенае анкетаванне вучняў 9-11 класаў паказала, што ўсе вучні вызначыліся з накірункам выбару прафесіі, адносяцца да гэтага пытання сур’ёзна, з апорай на атрыманыя веды. Аб шматлікасці і разнастайнасці прафесій навучэнцы маглі даведацца на працягу навучальнага года на тэматычнай выставе школьнай бібліятэкі “Прафесіі ўсе патрэбны”, класных і інфармацыйных гадзінах. Класным кіраўнікам у новым навучальным годзе неабходна павялічыць колькасць экскурсій на прадпрыемствы, арганізаваць сустрэчы з прадстаўнікамі новых прафесійных накірункаў.

Для паглыблення ведаў аб экалогіі, культуры бяспекі жыццядзейнасці на працягу навучальнага года праводзілася шэраг мерапрыемстваў. Не пакінулі абыякавымі вучняў 1-11 класаў конкурсы “Вторая жизнь пластиковой бутылки”, “Фитодизайн”, “Детство – это значит –Мы!”, “Разам у здаровую будучыню”, “Вода. В поисках непостижимого”, конкурс сацыяльнай рэкламы “Время выбрало нас”.

Увогуле рабоце па культуры бяспекі жыццядзейнасці у кожным класе надаецца першачарговая роля. Тым не менш гутаркі з навучэнцамі і анкетаванне выявілі, што маецца патрэба ў арганізацыі як мага большай колькасці практычных заняткаў на прыродзе, адпрацоўцы правіл паводзін у небяспечных сітуацыях.

Важнае значэнне ў выхаванні рознабакова развітай асобы мае правільна арганізаваны вольны час і быт вучняў.

Суботнія дні ў школе разлічаны на развіццё, актуалізацыю творчых здольнасцей вучняў, фарміраванне ўстойлівага інтарэсу да пазнавальнай дзейнасці, умацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей.

Асноўныя накірункі дзейнасці ў шосты дзень:

1. Дзейнасць гуткоў і секцый (%)

2. Культурна-масавая дзейнасць (наведванне музея, арганізацыя экскурсій, правядзенне конкурсаў, віктарын, гутарак, КВЗ, удзел у раённых конкурсах і святах)

3. Спартыўна-масавая работа (арганізацыя спартыўных гульняў па валейболе, футболе, баскетболе, настольным тэнісе, лёгкая атлетыка, удзел у раённых спаборніцтвах, Дні здароўя)

4. Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў (індывідуальныя кансультацыі педагога сацыяльнага, псіхолага)

5. Грамадска карысная праца (правядзенне працоўнага дэсанта “Наш школьны двор”, акцыі “Чысты двор – чысты аграгарадок”, “Утульнасць у класе”, арганізацыя работы атрада “Міласэрнасць”)

6. Работа з бацькамі (паседжанні сямейнага “Клуба маладой сям’і”, бацькоўскі ўсенавуч, індывідуальныя і групавыя кансультацыі з бацькамі, правядзенне сямейных дзён адпачынку, спартыўных свят)

7. Работа бібліятэкі ( Завадская Т.Ч., Урбановіч М.К.)

У той жа час застаецца праблема наведвання вучнямі школы у суботні дзень, якую магчыма вырашыць праз пошук новых формаў і метадаў працы з дзецьмі, асабістую зацікаўленасць педагогаў у вырашэнні дадзенага пытання.

Дзейнасць калектыва школы па рабоце з сям’ей здзяйснялася ў адпаведнасці з мэтай і задачамі работы на навучальны год і на падставе нарматыўна-прававых дакументаў у РБ.

Работа была арганізавана па наступных накірунках: прафілактычная, адукацыйна-асветніцкая, кансультаванне, дыягнастычная, карэкцыйна-развіваючая, работа па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей, метадычная.

Работа па ўсіх накірунках пачыналася са збору інфармацыі і састаўлення сацыяльнага пашпарта школы, састаўлення банку дадзеных ўсіх катэгорый бацькоў і дзяцей.


Для даведкі:

пачатак 2013-2014 нав.года

канец 2013-2014 нав.года

Шматдзетных

Апякунскіх

Няпоўных

Малазабяспечаных

Сем'і, у якіх бацькі інваліды

Сем'і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы

Сем'і, дзедзеці - інваліды

Шматдзетных

Апякунскіх

Няпоўных

Малазабяспечаных

Сем'і, у якіх бацькі інваліды

Сем'і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы

Сем'і, дзедзеці - інваліды

10

-

15

3

3

3

2

10

-

15

3

3

1

2

Павелічэнню ролі і значнасці сям’і, выхаванню добразычлівых, даверлівых адносін паміж бацькамі і дзецьмі садейнічала правядзенне тыдня сям’і, класных і інфармацыйных гадзін, дня сямейных традыцый.

На працягу навучальнага года для павышэння ўзроўню педагагічнай кампетэнцыі бацькоў быў арганізаваны лекторый “Бацькоўскі ўсянавуч”, які прадугледжваў работу з бацькамі з улікам узроўню адукацыі. Асветніцкая работа з маладымі бацькамі праводзілася на паседжаннях “Клуба маладой сям’і”.

Для даведкі:



Усяго сем’яў

“Клуб маладой сям’і”

Лекторый для бацькоў са шмат-дзетных сем’яў

Лекторый для бацькоў з няпоўных сем’яў

Лекторый для бацькоў з сем’яў СНС

72

13

10

15

2/1

Бацькоўскі актыў удзельнічаў у школьнай і раённай бацькоўскай канферэнцыях. Праведзены тэматычныя агульнашкольныя бацькоўскія сходы. Аднак неабходна больш увагі ўдзяляць выхаванню культуры здаровага ладу жыцця ў сям’і праз далучэнне бацькоў да спартыўных мерапрыемстваў разам з дзецьмі, так як пры анкетаванні бацькоў выявілася, што вялікая колькасць бацькоў вельмі мала часу ўдзяляе заняткам з дзецьмі, у сем’ях адсутнічаюць сямейныя традыцыі.





Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка