Інфармацыйная даведка


Павышэнню якасці адукацыі ў 2013-2014 нав.г. садзейнічала арганізацыя факультатыўных заняткаў



старонка2/4
Дата01.05.2016
Памер0.56 Mb.
#47058
1   2   3   4

Павышэнню якасці адукацыі ў 2013-2014 нав.г. садзейнічала арганізацыя факультатыўных заняткаў для вучняў, якая на100% адпавядала іх адукацыйным запытам. На працягу 4 гадоў ахоп вучняў школы факультатыўнымі заняткамі складае 100%. Прыярытэт аддаецца прадметным факультатывам – 24 г , з их большая колькасць гадзін была аддадзена на матэматыку – 5 г., бел мову – 5 г. У выпускным 11 класе для падрыхтоўкі вучняў да ЦТ былі адкрыты факультатывы па матэматыцы, беларускай мове, нямецкай мове, фізіцы.

На пачатак навучальнага года перад настаўнікамі – прадметнікамі былі пастаўлены задачы, якія неабходна было вырашыць пры правядзенні факультатыўных заняткаў:



  • павысіць якасць ведаў вучняў па прадмеце;

  • павысіць якасць выступлення вучняў на алімпіядах;

  • павысіць цікавасць вучняў да даследчай дзейнасці

Вынікова працавалі і дапамаглі вучням школы павысіць свае веды па прадметах факультатывы:

  • “Практыкум па чытанні”( ням мова), 6 кл , Басацкая Т.К.;

  • “Лексіка –граматычны практыкум” ( ням мова), 11 кл, Басацкая Т.К.;

  • “Погружаемся в интересный мир образования и правописания слов” ( рус мова), 6 кл., Антановіч А.І.;

  • “Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі” ( гісторыя) Захарэўская Н.Ч. , 9 кл

  • “Простыя рашэнні складаных задач” ( фізіка), 9 кл, Масілевіч В.М.

Сярэдні бал па прадметах у вучняў, якія наведвалі факультатыўныя заняткі павысіўся на 0,6-1,2 бала. Факультатыў па нямецкай мове ў 11 класе, які наведвалі ўсе вучня, спрыяў добрай падрыхтоўцы выпускнікоў да правядзенню выніковай атэстацыі па прадметў.


Выніковаму выступленню вучняў школы на алімпіядах садзейнічалі факультатывы:

  • Па тэхнічнай працы – наст. Шымановіч У.Ф. ( 3 месца ў раене)

  • Па нямецкай мове – наст. Басацкая Т.К. (2,2,3 месцы ў раене)

  • Па хіміі – наст Юхневіч Л.С. (2,3 месцы ў раене)

Развіццю даследчай дзейнасці вучняў і выніковаму ўдзелу ў раеннай НПК спрыялі факультатывы:



  • “Працягванм адкрываць тайны рэчыва”, 9 кл, Юхневіч Л.С. (2 месца ў раеннай НПК)

  • “Падарожжы па геаграфічнай карце”, 6 кл, Урбановіч М.К.

  • “Погружаемся в интересный мир образования и правописания слов”, 6 кл, Антановіч А.І.


Недастаткова эфектыўна ў 2013-2014 нав.г. працавалі факультатывы па беларускай мове ў 11 кл ( наст. Лукша Г.Б.), матэматыцы ў 11 кл ( наст. Разумнік В.Л.). Вучні не атрымалі дастаткова ведаў для паспяховай здачы ЦТ ( СБ па бел мове – 19,6; па матэматыцы – 13,3) намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Афанасенка М.В. узяць на кантроль у 2014-2015 нав.г. якасць правядзення факультатыўных заняткаў у 11 класе.
Застаецца, таксама, праблемай забяспечанасць адкрытых факультатываў праграмна – метадычнымі комплексамі - 48%. Бібліятэкару школы Урбановіч М.К. і настаўнікам – прадметнікам ў 2014-2015 нав.г. арганізаваць цэнтралізаваную закупку ПМК
Патрабуе ў 2014-2015 нав.г. больш якаснай арганізацыі правядзенне стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў з вучнямі, узмацненне кантролю за гэтым пытаннем з боку адміністрацыі школы
Адным з паказчыкаў выніковасці работы педагагічнага калектыву з’яўляецца выніковая атэстацыя на ўзроўні агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.
Экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі праводзіліся па раскладзе, зацверджаным дырэктарам школы ў перыяд з 1 па 10 чэрвеня 2014 г. Усе экзамены прайшлі арганізавана, у адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі. Адзнакі за пісьмовыя экзамены былі выстаўлены своечасова і даводзіліся да ведама вучняў за дзень да правядзення наступнага экзамена.
Усе вучні 9 класа (12 чалавек), 11 класа (7 чалавек) былі дапушчаны да выніковай атэстацыі, усе з’явіліся на экзамены без спазненняў і паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю.
Прадметамі для выніковай атэстацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі па выбару вучняў выбраны:

  • біялогія (1 чал., 14,3%),

  • фізічная культура ( 4 чал., 57,1%),

  • хімія ( 1 чал., 14,3%),

  • фізіка (1 чал., 14,3%).


Экзаменацыйная адзнака адпавядае гадавой у 100 % вучняў па :

  • па біялогіі ( наст. Юхневіч Л.С.) – 100% вучняў;

  • па хіміі (наст. Юхневіч Л.С.) – 100 % вучняў;

  • па фізічнай культуры ( наст.Шыдлоўская Ж.І.) – 100% вучняў;

  • па фізіцы ( наст. Масілевіч В.М.) - 100% вучняў.

Такія вынікі з’яўляюцца паказчыкам граматнага аб’ектыўнага выстаўлення адзнак настаўнікамі на працягу наавучальнага года.


Сярэдні бал за экзамены вышэй, чым гадавы амаль па:

  • па беларускай мове на 0,7;

  • па матэматыцы на 0,6;

  • па рускай мове на 1,0;

  • па гісторыі Беларусі на 0,3;

  • па нямецкай мове на 0,3.

Паніжэнне гадавой адзнакі ў 11 класе не адбылося.


Аналіз выніковай атэстацыі на ўзроўні агульнай базавай адукацыі сведчыць аб добрай падрыхтоўцы ( на сваім узроўні) вучняў 9 класу да экзаменаў.

Падцвердзілі гадавыя адзнакі вучні:

  • па беларускай мове ( наст. Урбановіч М.К.) – 75% вучняў ( у 2012-2013 нав.г. - 55% )

  • па рускай мове ( наст. Антановіч А.І.) –8% вучняў ( у 2012-2013 нав.г. - 22% )

  • па матэматыцы ( наст. Шукеловіч С.І.) – 25 % вучняў ( у 2012-2013 нав.г. - 33% )

  • па гісторыі Беларусі ( наст. Захарэўская Н.Ч.) – 67 % вучняў ( у 2012-2013 нав.г. - 55% )


Павысілі гадавыя адзнакі:

  • па беларускай мове – 25 % вучняў ( у 2012-2013 нав.г. - 45% )

  • па рускай мове –92% вучняў ( у 2012-2013нав.г. - 78% )

  • па матэматыцы –67% вучняў ( у 2012-2013 нав.г. - 67% )

  • па гісторыі Беларусі – 33% вучняў ( у 2012-2013 нав.г. - 45%)

Паніжэнне гадавой адзнакі адбылося па матэматыцы ў 9 класе (наст. Шукеловіч С.І.) у аднаго вучня (8 %).


Увогуле, выніковая атэстацыя вучняў прайшла паспяхова, заўваг з боку экзаменацыйных камісій па падрыхтоўцы вучняў не было. Усе вучні 9 класа атрымалі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі, вучні 11 класа атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. Пасведчанняў і атэстатаў асобага ўзору не было.

( На ўзроўні раена ў 2014 г выдадзена пасведчанняў асобага ўзору 6-ці % вучням, атэстатаў з адзнакай 8,5 % вучням.)



Аднак існуе праблема неадпаведнасці гадавых і экзаменацыйных адзнак па рускай мове на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. У 2014 – 2015 навучальным годзе неабходна ўзяць на ўнутрышкольны кантроль аб’ектыўнасць выстаўлення адзнак па рускай мове (настаўнік – Антановіч А.І.).

Няма вынікаў на высокім узроўні па матэматыцы за экзамен у вучняў 9 класа.

Патрабуе большай увагі з боку адміністрацыі школы работа настаўнікаў – прадметнікаў па прафарыентацыі выпускнікоў, паколькі на працягу 2 гадоў % паступлення вучняў у ВНУ застаецца нізкім. 28,5% у 2013-2014 нав.г.( раенны паказчык – 65,7%) Праблема!

Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Шукеловіч С.І. у 2014-2015 нав.г. паставіць на УШК пытанне “Арганізацыя прафарыентацыйнай работы з вучнямі школы”, пры планаванні работы класных кіраўнікоў 8-11 класаў надаць гэтаму пытанню асобую ўвагу.
Паступленне выпускнікоў школы ў ВНУ

2007-2008

2008-2009

2009-2010

2010-2011

2011-2012

2012-2013

2013-2014

6 (50%)

9 (64,2%)

5 (45,4%)

4 (66,7%)

3 (30%)

1 (12,5%)

2 (25%)

З мэтай павышэння якасці навучання перад педагічным калектывам у 2013-2014 нав.г. стаяла задача сістэматычнага выкарыстання ў вучэбным працэсе інфармацыйных тэхналогій, развіцце інфармацыйнай інфраструктуры школы.



У выніку праведзенай работы:


  • У школе трэці год дзейнічае інфармацыйна – бібліятэчны цэнтр, аднак, сваей асноўнай задачы ў школе ен не выконвае, таму ў 2014-2015 нав.г. неабходна сістэматызаваць электронную базу такім чынам, каб ІБЦ працаваў на педагога;




  • Набыта з дапамогай аддзела адукацыі абсталяванне ў кабінет фізікі, новы ноўтбук, праектар і мультымедыйная дошка, што дазволіла загадчыку кабінета Масілевіч В.М. больш якасна выкарыстоўваць электронныя рэсурсы пры правядзенні ўрокаў фізікі і пачаць работу над стварэннем віртуальнага кабінету. Аднак, настаўнікі школы не валодаюць уменнем прымянення інтэрактыўнай дошкі у навучальным працэсе, таму адміністрацыі школы ў 2014-2015 нав.г. прадугледзіць курсавую падрыхтоўку настаўнікаў і эфектыўнае выкарыстоўванне дошкі з мэтай павышэнне якасці навучання вучняў;




  • Сістэматызавана работа сайта школы ( на сайце дабаўлены старонкі “Я – грамадзянін Беларусі”, “Аздараўленне”), што дазволіла вучням і бацькам атрымліваць інфармацыю больш мабільна. Рэгулярнае абнаўленне школьных навін павысіла колькасць наведвання сайта вучнямі школы амаль у 1,5 раза у параўнанні з 2012-2013 нав.г.




  • Павялічылася загрузка камп’ютэрнага класа ( з 51 гадзіны у 2012-2013 нав.г. да 54 гадзін у 2013-2014 нав.г.), у тым ліку і загрузка прадметным выкладаннем ( да 26 г);


  • Павялічыўся % выкарыстання інфармацыйных тэхналогій настаўнікамі пры правядзенні ўрокаў, факультатыўных заняткаў, інфармацыйных гадзін і пазакласных мерапрыемстваў ( з 58%, у 2012-2013 нав.г. – да 73%). Аднак настаўнікам – прадметнікам неабходна выйсці на новы ўзровень прымянення інфармацыйных тэхналогій, замяніць выкарыстанне прэзентацыйных матэрыялаў праграмна – метадычнымі комплексамі, якія дапамагаюць больш якаснаму ўмацаванню ведаў. Усе адкрытыя ўрокі пры правядзенні школьных і раенных метадычных аб’яднанняў настаўнікаў – прадметнікаў, усе семінары, педагагічныя саветы і нарады пры дырэктары прайшлі з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій;




  • Папоўнілася медыятэка школы за кошт набыцця настаўнікамі – прадметнікамі прадметных дыскаў ( набыта 25 дыскаў), рэпетытараў для падрыхтоўкі вучняў да ЦТ (набыта 6 дыскаў), прэзентацыйных матэрыялаў ( 24 дыскі).




  • Павысілася камп’ютэрная граматнасць настаўнікаў за кошт правядзення пастаянна дзеючага семінару “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вучэбна – выхаваўчым працэсе”, у выніку чаго ў 2013-204 нав.г. павялічылася колькасць настаўнікаў, якія стварылі з дапамогай настаўніка інфарматыкі Дудзінскай А.М. і выкарыстоўваюць у сваей працы электронныя метадычныя дапаможнікі: Януль І.С. ( настаўнік пачатковых класаў), Антановіч А.І.( настаўнік рускай мовы і літаратуры), Урбановіч М.К. ( настаўнік геаграфіі).




  • Пяты год школа атрымлівае прызавыя месцы на раенным конкурсе “Камп’ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт” ( 2013-2014 нав.г. – 2 месца)




  • Павялічыўся % удзелу і выніковасці ў дыстанцыйных алімпіядах (+15%).



Аднак, патрабуе большай увагі эфектыўнасць урокаў з прымяненнем ІКТ, недапушчальнасць адвядзення 100% часу урока на выконвання вучнямі тэстаў за камп’ютэрам.

Адміністрацыі школы ў 2014-2015 нав.г. пры наведванні ўрокаў звярнуць увагу на мэтазгоднасць прымянення ІКТ на кожным уроку і выкананне санітарных нормаў пры рабоце за ПК.

Не вырашаным у межах школы засталося пытанне сертыфікацыі педагагічных работнікаў школы. 25% настаўнікаў маюць сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій ( раенны паказчык – 51,38%). У 2014-2015 нав.г. неабходна давесці % да 75.
Вынік: дасягнутыя поспехі ў вучэбнай дзейнасці ў 2013-2014 нав.г. увогуле задавальняюць педагагічны калектыў, бацькоў, вучняў. Работу педагагічнага калектыва, накіраваную на вырашэнне задачы школы па павышэнню якасці адукацыі праз развіцце інфармацыйнай інфраструктуры школы і прымяненне інавацыйных педагагічных тэхналогій можна лічыць паспяховай. Аднак, у 2014-2015 нав.г. патрабуюць ўвагі пытанні:

  • Прымяненне элементаў апрабіраванай ў пачатковых класах тэхналогіі “Актыўная ацэнка”, якія даюць добры вынік настаўнікамі – прадметнікамі 2-ой ступені ( з мэтай пераемнасці навучання);

- Мэтазгоднасць прымянення настаўнікамі – прадметнікамі прэзентацыйнага матэрыялу на ўроках, выхад на новы ўзровень прымянення інфармацыйных тэхналогій – выкарыстанне праграмных комплексаў для адпрацоўкі адукацыйных навыкаў і уменняў вучняў”;

- Якасць правядзення факультатыўных заняткаў у 11 класе;

- Якасць работы педагагічнага калектыва па падрыхтоўцы выпускнікоў да ЦТ;

- Якасць прафарыентацыйнай работы сярод вучняў 2-ой і 3-й ступеняў навучання;.
Прыярытэтным накірункам работы калектыва ў 2013-2014 нав.г. засталася работа з адоранымі вучнямі.
Даследчай дзейнасцю разам з вучнямі займаліся 4 настаўнікі : Юхневіч Л.С., Антановіч А.І., Захарэўская Н.Ч., Урбановіч М.К.

Станоўчы вынік работы штогод паказвае настаўнік хіміі і біялогіі Юхневіч Л.С.. Ужо другі год яна працуе над сваей даследчай работай ( 2 месца ў раеннай НПК) пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка кафедры генэтыкі БГУ Рускіх І.А., што дае магчымасць паглыбляць работу над тэмай і выбіраць правільныя накірункі для далейшай працы.

Вучні Людмілы Станіславаўны прынялі рэзультатыўны ўдзел у завочным і вочным этапах 5 абласной навукова – практычнай канферэнцыі “Хрустальная альфа” ( пераможцы ў намінацыі), у абласной канферэнцыі юных вопытнікаў і даследчыкаў прыроды, у 18 Рэспубліканскай навукова – практычнай канферэнцыі школьнікаў па біялогіі.

Для спраўкі:


  • абласны мегапраект “Мой чысты лес” – 1 месца ( наст. Юхневіч Л.С)

  • раенны конкурс праектаў “Родник – бесценный дар» - 2 месца ( наст. Юхневіч Л.С)

  • абласны конкурс праектаў “Родник – бесценный дар» - 3 месца ( наст. Юхневіч Л.С)

  • абласны конкурс экалагічных праектаў “Экалагічная сцежка” – 2 месца ( наст. Юхневіч Л.С)

  • абласны конкурс экалагічных праектаў “Прозрачные волны нарочи” – 3 месца ( наст. Юхневіч Л.С)


Аднак, выступленне вучняў школы на раеннай НПК “Крок у навуку” было менш рэзультатыўным у параўнанні з 2012-2013 нав.г. Школа заняла 1 прызавое месца ( у 2012-2013 нав.г. было 2). Рэзультатыўнасць ўдзелу – 30% ( у 2012-2013 нав.г. – 50%)
Настаўнікам, якія займаюцца навукова – даследчай дзейнасцю ў школе ў 2014-2015 нав.г. неабходна перагледзець падыходы да выбара тэм даследвання. Мэтазгодна не выбіраць штогод новыя тэмы, а працягваць і паглыбляць работу над тэмамі, па якіх ужо вялася даследчая работа.
З верасня 2014 года падрыхтоўка вучняў да алімпіяд вялася згодна алгарытму, распрацаванаму метадычным саветам. Настаўнікам – трэнерам: Юхневіч Л.С.( хімія, біялогія), Фалевіч Н.А. (абслугоўваючая праца), Шымановіч У.Ф. ( тэхнічная праца), Басацкая Т.К. ( ням. Мова), Лукша Г.Б. ( бел мова) былі выдзелены гадзіны факультатыўных і стымулюючых заняткаў для падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд ( згодна загаду РАА – не менш 4), аднак, гэта не дазволіла настаўнікам – прадметнікам павысіць якасць падрыхтоўкі вучняў і дасягнуць лепшых вынікаў:

  • Басацкая Т.К. ( ням мова) – 3 прызавых месца ( 2012-2013 нав.г. – 7 )

  • Юхневіч Л.С. (хімія ) - 2 прызавыя месцы (2012-2013 нав.г. – 3)

  • Шымановіч У.Ф. ( тэхнічная праца) – 1 прызавое месца ( 2012-2013 нав.г. – 1)

Нерэзультатыўна выступілі вучні школы на алімпіядах па беларускай мове ( наст. Лукша Г.Б.) , па абслугоўваючай працы ( наст. Фалевіч Н.А.) - не занялі ні аднага прызавога месца. Адсутнічае на працягу трох гадоў рэзультатыўнасць выступлення вучняў пачатковага звяна на раенных алімпіядах


Увогуле, вучні школы занялі 6 прызавых месцаў ( у 2012-2013 нав.г. было 16!). % выканання заданняў па ўсіх прадметах перавышае планку 50% ( у 2012-2013 нав.г. толькі 80% прызераў раенных алімпіяд дасягнулі 50% мяжы выканання заданняў)
Адміністрацыю не задавальняюць вынікі выступлення вучняў старэйшага звяна на раенных алімпіядах. У 2013-2014 нав.г. толькі 1 прызавое месца, у 2012-2013 нав.г. – 2. Праблемай для школы, таксама, з’яўляецца адсутнасць выхаду “алімпіенікаў”на абласны ўзровень, і гэта пры наяўнасці кваліцыраваных педагагічных кадраў, якія здольны падрыхтаваць пераможцаў. Адміністрацыі школы сумесна з прафкамам перагледзіць памер матэрыяльнага стымулявання педагогаў за перамогу ў абласных і рэспубліканскіх алімпіядах школьнікаў.
Настаўнікам – трэнерам у 2014-2015 нав.г. акцэнтаваць увагу на больш якаснай падрыхтоўцы вучняў 10, 11 класаў да алімпіяд. Мэтанакіравана рыхтаваць вучня па аднаму прадмету, што дасць магчымасць яму сканцэнтравацца на якаснае выступленне па гэтаму прадмету.
Эфектыўнасць работы настаўнікаў- трэнераў па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд была вынесена на УШК, вынікі заслуханы на нарадах пры дырэктары, выяўлены праблемы нізкай рэзультатыўнасці ўдзелу ў раенных алімпіядах вучняў пачатковых і старэйшых класаў і вызначаны шляхі іх вырашэння.
Выдзяленне ў 2013-2014 нав.г. асобных педагогаў – трэнераў для падрыхтоўкі і ўдзелу вучняў школы ў дыстанцыйных алімпіядах рознага ўзроўню дазволіла павысіць % удзелу да 34 ( у 2012-2013 нав.г. удзельнічала 19 % вучняў школы). Больш якаснай стала і рэзультатыўнасць удзелу:

  • 5 прызавыя месцы ў алімпіядах “Интернет – карусели” па матэматыцы;

  • 3 прызавыя месцы ў алімпіядах “Школы точных наук” па матэматыцы;

  • 3 прызавыя месцы ў алімпіядах “Интернет – карусели” па фізіцы;

  • 1 прызавое месца ў алімпіядзе “Інфатоп” па інфарматыцы


Такім чынам, у 2013-2014 нав.г. неабходна працягнуць работу па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд згодна з алгарытмам, павысіць якасць падрыхтоўкі да алімпіяд вучняў пачатковага і старэйшага звяна.
Пры арганізацыі вучэбнага працэсу настаўнікам – прадметнікам неабходна больш увагі надаваць вучням з павышанай матывацыяй, выкарыстоўваць актыўныя формы навучання ў старэйшай школе – практыкумы, трэнінгі, семінары, праблемнае навучанне і др. Стымуляваць такіх вучняў, у тым ліку выкарыстоўваючы патэнцыял 10-бальнай сістэмы ацэньвання, садзейнічаць павышэнню іх рэйтынга ў класе.
Аналіз работы па захаванню і ўмацаванню здароўя вучняў.
Неабходнай умовай для павышэння якасці адукацыі, развіцця гарманічнай асобы з'яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя вучняў. Для рашэння пастаўленых задач у школе праводзіцца штогадовае медыцынскае абследаванне вучняў урачамі раённай паліклінікі, выконваюцца санітарна - гігіенічныя патрабаванні да адукацыйнага працэсу, выкарыстоўваюцца здароўезберагальныя тэхналогіі ў навучанні.

Адзін з асноўных кірункаў работы па захаванню і ўмацаванню здароўя школьнікаў - рацыянальная арганізацыя рэжыму іх навучальнага дня і адпачынку. Кожны вучань забяспечаны зручным працоўным месцам у адпаведнасці з яго ростам, станам здароўя: зроку і слыху. Памеры мэблі адпавядаюць дзеючым патрабаванням САНПІНа.

Для забеспячэння нармальнага паветрана - цеплавога рэжыму ў кожным класе маецца графік праветрывання, зацверджаны дырэктарам школы.

Для ўсіх навучэнцаў школы арганізавана гарачае сілкаванне: для дзяцей 1 класа - 3-х разавае, для вучняў ГПД - 2-х разавае, для вучняў прышкольнага інтэрната - 4-разавае.


Аднак, маніторынг здароўя вучняў паказвае, што стан здароўя іх з кожным годам пагаршаецца. За 7 гадоў на 25% паменшылася колькасць вучняў з першай групай здароўя ( праблема! ).
Праблема роста паталогій у вучняў школы ў 2013-2014 нав.г. вырашалася праз:

  1. прымяненне здароўезберагальных тэхналогій ва ўрочнай дзейнасці ( пастаянна);

  2. правядзенне бацькоўскіх сходаў па тэме здароўезберажэння школьнікаў (кастрычнік 2013, люты 2014);

  3. арганізацыю работы класнымі кіраўнікамі па захаванню здароўя вучняў у межах класаў;

  4. фізкультурна – аздараўленчую работу ў 6-ы школьны дзень;

  5. абавязковае штодзеннае правядзенне зарадкі да ўрокаў, рухомых перапынкаў, фізкультхвілінак.

Пытанне “Работа педкалектыва па замацаванню і захаванню здароўя дзяцей” стаяла на унутрышкольным кантролі ў 2013-2014 нав.г., аднак на канец навучальнага года стан здароўя вучняў, у параўнанні з 2012-2013 нав.г. не палепшыўся.


У цэлым па школе 39,4 % вучняў ( праблема!) маюць 1-ю групу здароўя, што на 10 % менш за паказчык 2012-2013 нав.г., 41,9 % аднесены да 2-ой групы ( у 2012- 2013 нав.г - 33 %.) 17% - да 3-яй групы здароўя ( у 2012- 2013 нав.г –

14 %.), ужо чацверты год есць вучні, у якіх вызначана 4-ая група здароўя - 1,7% ( у 2012-2013 нав.г. - 0,9 % )


З іх з 1-ай групай здароўя:

  • у пачатковых класах - 42,5 % (50 % у 2012-2013 нав.г.)

  • у 5-9 кл - 36,5% (47 % у 2012-2013 нав.г.)

  • у 10,11 кл - 45,5 % (46,7% у 2012-2013 нав.г.)

Прагрэсіруючы рост паталогій назіраецца ў вучняў пачатковых класаў ( 54% вучняў маюць адхіленні ў здароўі). За 7 год колькасць такіх вучняў вырасла ў 2 разы (праблема!). Павелічэнне адбываецца за кошт таго, што ў 1 клас ужо трэці год прыходзяць дзеці , 60% каторых – з адхіленнем ў здароўі.

У 2013-2014 нав.г., у параўнанні з 2012-2013 нав.г., вырасла колькасць дзяцей з сардэчна – сасудзістай паталогіяй ( + 4 чал. ), ЛОР – паталогіяй ( +2 чал), парушэннем маўлення ( +1 чал). З’явіліся дзеці з захворваннем апорна – рухальнага апарату (7 чалавек). Прычына – у нізкім кантролю з боку бацькоў асанкі вучняў пры выкананні дамашняга задання, рабоце з камп’ютэрам ( у школе гэтаму ўдзяляецца шмат ўвагі) , малы час знаходжання на свежым паветры. Для вырашэння задачы ў 2014-2015 нав.г. неабходна ўключыць у работу лекторыя для бацькоў пытанні прафілактыкі парушэння апорна – рухальнага апарату.

Упершыню за апошнія 10 гадоў выяўлена неўралагічная паталогія (+1 чал, наступства траўмы вучаніцы 5 класа). Класным кіраўнікам усіх класаў ў 2014-2015 нав.г.узяць на кантроль пытанне “Ахова жыцця і здароўя вучняў ва ўрочны і пазаўрочны час”


У выніку мэтанакіраванай работы класных кіраўнікоў пачатковых класаў: Януль І.С. ( 2 кл) , Лукша М.А. ( 4 кл), па прафілактыцы блізарукасці ў гэтых класах не адбылося павелічэнне колькасці дзяцей з адхіленнямі ў зроку.

Настаўніцы 3 класа Шымановіч Я.У. , настаўнікам- прадметнікам 5 кл у межах вучэбнага часу неабходна праводзіць работу па недапушчэнню зніжэння зроку вучняў ( + 3 чал у 3 кл, +4 чал у 5 кл) .


Недастатковай на працягу года была фізкультурна – аздараўленчая работа настаўнікаў фізічнай культуры, як вынік – паніжэння узроўня фізічнай падрыхтаванасці вучняў школы ( у параўнанні з 2012-2013 нав.г.)
% вучняў, якія маюць адпаведны ўзровень фізічнай падрыхтаванасці




Высокі

Вышэй сярэдняга

Сярэдні

Ніжэй сярэдняга

Нізкі

2011-2012 нав.г.

50,1%

30%

17%

2,9

-

2012-2013 нав.г.

49,2%

28,6%

16%

4,6%

1,2%

2013-2014 нав.г.

45%

23%

24,6%

5,9%

1,5%



Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Шукеловіч С.І. у 2014-2015 нав.г. узяць на кантроль фізкультурна – аздараўленчую работу ў школе, ахоп вучняў кружкамі і секцыямі спартыўнага напрамку.
У 2013-2014 нав.г. пад строгім кантролем адміністрацыі было пытанне пропускаў вучнямі школы. Праведзеная ў рамках школы і класаў работа з вучнямі, іх бацькамі пазволіла зменшыць колькасць пропускаў:

Колькасць пропускаў вучнямі школы




2013-2014 нав.г.

2012-2013 нав.г.

2011-2012 нав.г.

Прычына

Чал/дні

Чал/дні

Чал/дні

Агульная колькасць пропускаў

11,1

11,9

13

З іх:










  • Хвароба

8,9

9,8

8,4

  • Па заяве бацькоў

0,4

0,6

0,4

  • Конкурсы рознага ўзроўня

1,1

1

2,5

  • Аздараўленне ( санаторыі)

0,9

0,5

1,7





Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка