Інфармацыйная даведка




старонка1/4
Дата канвертавання01.05.2016
Памер0.56 Mb.
  1   2   3   4


Інфармацыйная даведка
У 2013-2014 нав.г.ў школе навучалася 114 вучняў .

  • Пачатковая школа – 40 вучняў

  • Базавая школа – 63 вучня

  • Сярэдняя школа – 11 вучняў

Сярэдняя напаўняльнасць класаў – 10 вучняў. У школе 11 класаў – камплектаў: пачатковая школа – 4; базавая школа (5-9 кл) – 5; сярэдняя школа (10,11 кл) - 2.



Колькосны састаў вучняў штогод памяншаецца. За апошнія 5 гадоў вучняў у школе зменшылася на 38 чалавек.

Педагагічны калектыў складалі: 16 настаўнікаў – прадметнікаў, 2 выхавацеля, педагог – дыфектолаг, педагог – псіхолаг, педагог сацыяльны. 100% настаўнікаў маюць вышэйшую адукацыю. Кваліфікацыя педагагічных работнікаў: з вышэйшай катэгорыяй – 42%, з першай – 45,7 %, з другой –8,2%, без катэгорыі – 4,1 %

З агульнай колькасці вучняў, якія навучаюцца ў школе – 72 сям’і, з іх:


  • няпоўныя – 15;

  • шматдзетныя – 10;

  • сем’і, ў якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна – небяспечным становішчы – 1;

  • вучні, якія знаходзяцца на ўліку ў ІСН – 2;

  • вучні, якія знаходзяцца на ўнутрышкольным уліку – 3

Заняткі з вучнямі арганізаваны ў 1-ую змену.

Грамадскім транспартам здзяйсняецца падвоз для 37 вучняў. Пры школе маецца інтэрнат на 12 месцаў, пражывала ў мінулым навучальным годзе 10 чалавек.
У 2013-2014 навучальным годзе педагагічны калектыў школы працаваў над рашэннем наступных задач:


  • Пачаць работу па павышэнню якасці адукацыі праз выкарыстанне ў вучэбным працэсе інавацыйных педагагічных тэхналогій, развіцце інфармацыйнай інфраструктуры школы;




  • Стварыць умовы для ўмацавання здароўя вучняў і фарміравання ўстойлівых навыкаў здаровага ладу жыцця праз удасканаленне сістэмы асветніцкай работы з бацькамі, далучэнне да спартыўных заняткаў, папярэджванне шкодных звычак;




  • Удасканаліць ідэалагічную работу праз стварэнне ўмоў і інавацыйных механізмаў па фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі і сацыяльнага станаўлення асобы вучняў;





Раздзел 1

АНАЛІЗ РАБОТЫ

ЗА 2013/2014 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
У 2013-2014 нав.г. дзейнасць школы была накіравана на выкананне нарматыўных дакументаў, якія рэгламентуюць работу школы: Кодэкса РБ аб адукацыі, Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі», Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38«Аб зацвярджэнні правіл правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі», Закона РБ “Аб правах дзіцяці”, нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў, Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 11.03.2004, № 2 ад 27.12.2006, № 3 ад 14.06.2007; Дыкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 ад 24.11. 2006 « О дополнительных мерах по государственной защите в неблагополучных семьях”.

Галоўныя намаганні былі накіраваны на выкананне нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў у вобласці адукацыі, вучэбна – метадычнага і тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, якасці прадметнага выкладання і выхавання вучняў.


Кадры


На прцягу 2013-2014 нав.г. работа школы была накіравана на рэалізацыю мерапрыемстваў па выкананню галіновай праграмы “Кадры 2011- 2015 гады” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Педагагічны працэс у школе ажыццяўлялі 24 педагагічныя работнікі, з іх адзін малады спецыяліст ( настаўнік фізічнай культуры):

  • 100% педагогаў школы маюць вышэйшую адукацыю ( школа займае першае месца ў раене па адукацыйнаму цэнзу педагогаў )

  • асноўная частка педагогаў (87,5%) мае стаж педагагічнай працы звыш 15 гадоў;

  • стабільна высокім застаецца % настаўнікаў, якія маюць вышэйшую катэгорыю - 10 чалавек (41,6%);

  • павялічылася колькасць педагогаў з 1 катэгорыяй (+11 да 2013 г);

  • 8,3 % педагогаў маюць – другую катэгорыю , 1 чалавек ( 4,1%) – без катэгорыі - малады спецыяліст.

У 2013-2014 нав.г. падцвердзіла сваю вышэйшую катэгорыю ў гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі настаўніца пачатковых класаў Лукша М.А., што садзейнічала павышэнню адказнасці педагога за вынікі сваей працы, перакананасці педагога ў неабходнасці пастаяннага самаўдасканалення і самаадукацыі.

Росту творчага патэнцыялу садзейнічала курсавая падрыхтоўка педагогаў. Згодна графіка ў 2013-2014 нав.г.прайшлі курсавую падрыхтоўку 6 педагогаў (100 % ад плана)



Арганізацыя метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі будавалася з улікам праблем, якія выцякалі з гадавога планавання, на аснове калектыўнага і індывідуальнага планавання. Ствараліся ўмовы для метадычнага ўдасканалення педагогаў.

У 2013-2014 нав.г. калектыў працягваў працаваць над метадычнай тэмай: “Укараненне ў вучэбны працэс інавацыйных педагагічных тэхналогій як сродак павышэння якасці адукацыі”.

Граматна пабудаваная сістэма работы дала станоўчыя вынікі:


  • у выніку працы настаўнікаў пачатковых класаў Лукша М.А. і Гарлуковіч Л.З. па іннавацыйнай тэхналогіі “Актыўная ацэнка” павысілі паспяховасць вучні 4 класа, паспяхова прайшлі адаптацыю вучні 1 класа;

  • забяспечана пераемнасць прымянення іннавацыйнай педагагічнай тэхналогіі “Актыўная ацэнка” паміж І і ІІ ступенямі навучання настаўнікі Каваленак С.І., Антановіч А.У.);

  • 9 педагогаў (Шымановіч В.У., Дудзінская А.М., Антановіч А.І.,Масілевіч В.М., Януль І.С., Шымановіч Я.У., Басацкая Т.К., Лукша Г.Б., Лукша М.А., Юхневіч Л.С.) пад час правядзення раённых МА, Школы кіраўніцкага майстэрства паказалі нетандартныя падыходы пры правядзенні адкрытых урокаў, мерапрыемстваў, уменне аналізаваць сваю працу, далі майстар-класы па азнаямленню з тэхналогіямі навучання, якія працуюць у іх на вынік;

  • абагулены і асветлены вопыт работы ў рэспубліканскім СМІ 11 педагогаў школы. Матэрыялы педагогаў атрымалі высокую адзнаку ад кіраўніцтва часопісу “Народная асвета” у рамках рэспубліканскага праекта “Энцыклапедыя “Школы Беларусі”.

Як старт да вырашэння задачы школы па ўмацаванню здароўя вучняў і фарміраванню ў іх навыкаў здаровага ладу жыцця ў кастрычніку 2014 года адбыўся семінар для класных кіраўнікоў школы “Шляхі фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця праз патэнцыял 6-га школьнага дня”, у выніку якога былі асветлены задачы па ўдасканаленню сістэмы асветніцкай работы з бацькамі па пытаннях здароўезберажэння і папярэджвання шкодных звычак. Класныя кіраўнікі азнаеміліся з лепшымі праектамі па правядзенню шостага школьнага дня.

Як вынік працы педагагічнага калектыва над вырашэннем задачы школы: “Укараніць у практыку работы з вучнямі, педагагічнымі работнікамі і бацькамі інтэрактыўныя формы работы (праектную дзейнасць)” ў лютым 2014 года адбыўся семінар – практыкум “Праектная дзейнасць у выхаваўчай рабоце як форма дзіцяча – дарослага ўзаемадзеяння”. У выніку творчай справаздачы класных кіраўнікоў і настаўнікаў – прадметнікаў былі вылучаны тэмы праектаў для далейшага супрацоўніцтва бацькоў і вучняў на 2014-2015 навучальны год


У 2013-2014 навучальным годзе было працягнута выкарыстанне нестандартных падыходаў у арганізацыі метадычнай работы з педагагічным калектывам:

  • выкарыстанне алгарытмаў у кіраўніцкай дзейнасці;

  • выкарыстанне стэнду “эмацыйнай разрадкі” для настаўнікаў;

  • нетрадыцыйныя формы правядзення семінараў, творчых справаздач, мерапрыемстваў

Усе гэта спрыяла дакладнай арганізацыі работы педагогаў, захоўванню спрыяльнага псіхалагічнага мікраклімату ў калектыве, развіццю творчага патэнцыялу настаўнікаў.

Нестандартныя падыходы прасочваліся і пры падрыхтоўцы педагагічных саветаў. Усе тэматычныя педсаветы прайшлі ў інтэрактыўнай форме, мелі высокую выніковасць працы настаўнікаў:



  • Лістапад 2013 г. - педагагічны савет : “Інавацыйныя падыходы да выхавання ў школе аграгарадка”. У выніку:

  • выпрацаваны рэкамендацыі класным кіраўнікам па арганізацыі інавацыйных падыходаў у рабоце з бацькамі на падставе аналітыка – дыягнастычнай дзейнасці;

  • дадзены старт стварэнню электроннага банка сучасных інавацый, якія выкарыстоўваюцца ў выхаваўчай дзейнасці педагогамі школы




  • Красавік 2014 г. – педагагічны савет “Стварэнне ўмоў для развіцця і падтрымкі высокай матывацыі вучняў у вучэбнай дзейнасці” падвеў вынік працы педагагічнага калектыва школы над метадычнай тэмай і дазволіў настаўнікам – прадметнікам у практычнай форме (майстар – класаў і адкрытых сучасных урокаў) падзяліцца вопытам прымянення педагагічных прыемаў і тэхналогій, якія садзейнічаюць развіццю і падтрымцы высокай матывацыі ў вучэбнай дзейнасці, а адпаведна і паляпшэнню якасці ведаў. У выніку :

    • Дэтальна прааналізаваны узровень вучэбнай матывацыі ў вучняў школы, вызначаны накірункі дзейнасці педагагічнага калектыву па ліквідацыі праблемных пытанняў на ўзроўні школы;

    • Вызначана мэтазгоднасць прымянення ў вучэбным працэсе на 2 ступені агульнай сярэдняй адукацыі педагагічнай тэхналогіі “Актыўная ацэнка”, як сродка для фарміравання і падтрымкі ў вучняў дадатнай матывацыі да навучання;

  • Распрацавана памятка для выкарыстання настаўнікамі – прадметнікамі “ 10 шляхоў фарміравання ў школьнікаў дадатнай матывацыі да навучання”;

  • Створана электронная “капілка” педагагічных прыемаў, практыкаванняў, якія садзейнічаюць павышэнню матывацыі на уроках.

Настаўнікі школы на працягу года прымалі актыўны ўдзел у раенных, абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Актыўнасць педагогаў спрыяла павышэнню колькаснага паказчыка амаль ў 1,2 раза ( Прынялі ўдзел: 2013-2014 – 112 конкурсаў, 2012-2013 нав.г. – 86 конкурсаў) . Аднак, выніковасць удзелу панізілася ў параўнанні з 2012-2013 нав.г. (2013-2014 нав.г. – 42%, 2012-2013 нав.г. – 59%).


Развіццю прафесійнага росту настаўнікаў, сістэматызацыі педагагічных напрацовак у выглядзе электронных прадуктаў садзейнічае і рэзультатыўны ўдзел у раеннай навукова – практычнай канферэнцыі педагогаў. У 2013-2014 нав.г. у НПК па тэме “Якасць адкукацыі: праблемы і перспектывы” настаўніца пачатковых класаў Януль І.С. пры дапамозе настаўніцы інфарматыкі Дудзінскай А.М. заняла 2 месца ( у 2012-2013 нав.г. было 3 месца).
Актывізацыі метадычнай работы з настаўнікамі паслужыў удзел школы ў конкурсе прафесійнага майстэрства педагогаў. Настаўніца пачатковых класаў Лукша М.А. стала пераможцам раеннага этапа і прыняла удзел у абласным этапе конкурса “Настаўнік года”. Гэта спыяла росту самаадукацыі педагога, сістэматызацыі і трансляцыі вопыту сваей педагагічнай дзейнасці, творчаму ўздыму.
Традыцыйным відам метадычнай работы у школе з'яўляецца правядзенне прадметных тыдняў. У 2013-2014 нав.г. прайшлі ўсе запланаваныя тыдні Новыя, нестандартныя падыходы пры іх правядзенні садзейнічалі павышэнню актыўнасці настаўнікаў, іх імкненню да творчасці, самаўдасканаленню . Падчас прадметных тыдняў настаўнікі, ўсе без выключэння, выяўлялі добрыя арганізатарскія здольнасці. Разнастайныя формы правядзення прадметных тыдняў выклікалі павышаную цікавасць у навучэнцаў. Павялічыўся лік вучняў, якія ўдзельнічалі ў інтэлектуальных мерапрыемствах школы, вырасла іх матывацыя да самаадукацыі.

Па выніках праведзеных тыдняў настаўнікаі – прадметнікамі былі падрыхтаваны справаздачы ў выглядзе брашур, або фотарэпартажаў. Новая форма справаздач спряла актывізацыі ў настаўнікаў творчага падыходу да правядзення кожнага тэматычнага мерапрыемства.

На пасяджэннях інтэграваных школьных МА настаўнікаў – прадметнікаў і класных кіраўнікоў была акцэнтавана ўвага на вывучэнне нарматыўна – прававой базы, неабходнасць выкарыстання электронных сродкаў навучання, падрыхтоўку вучняў да алімпіяд, знаемства з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі з мэтай аптымізацыі вучэбна – пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Намаганнямі кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў сумесна з адміністрацыяй школы быў абагулены вопыт работы творчых настаўнікаў школы для асвятлення ў рэспубліканскім друку.


Аднак, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў мала ўвагі надавалі сістэматызацыі лепшага вопыту работы настаўнікаў, стварэнню электроннай базы перадавога вопыту. Не адпавядала сучасным патрабаванням і работа фарміраванняў, працягваў прысутнічаць фармальны падыход у правядзенні метадычных аб’яднанняў.

Намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Афанасенка М.В. у 2014-2015 нав.г. паставіць на УШК работу інтэграваных школьных метадычных аб’яднанняў. Правесці творчцю справаздачу работы МА ў канцы навучальнага года

Не вырашаным у 2013-2014 нав.г. засталося пытанне вывучэння магчымасці сістэмы moodle і арганізацыі на сайце школы дыстанцыйнага навучання вучняў і настаўнікаў у гэтай сістэме. Намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Афанасенка М.В., выхаваўчай рабоце Шукеловіч С.І., настаўніку інфарматыкі Дудзінскай А.М. у 2014-2015 навучальным годзе распрацаваць перспектыўны план па укараненню інавацыйнай сістэмы ў вучэбна – вхаваўчы працэс.
Вынік: Увогуле, метадычная работа ў 2013-2014 навучальным годзе была арганізавана ў адпаведнасці з метадычнай тэмай і накіравана на вырашэнне задач, якія стаялі перад школай. Усе праведзеныя мерапрыемствы спрыялі павышэнню прафесійнага ўзроўня педагогаў школы, імкненню іх да самаадукацыі і самаразвіцця. Як вынік работы – павышэнне якасці адукацыі.
Вынікі вучэбнай дзейнасці
Галоўнімі задачамі ўстановы адукацыі ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:

  • павышэнне якасці адукацыі;

  • укараненне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс;

  • умацаванне матэрыяльна – тэхнічнай базы кабінетаў;

  • забеспячэнне патрабаванняў дзяржаўнага адукацыйнага стандарту

У 2013-2014 нав.г. у школе навучаліся 114 вучняў. Мэтанакіраваная арганізацыйна – педагагічная і метадычная работа школы, якая была зарыентавана на павышэнне якасці адукацыі дазволіла павысіць сярэдні бал паспяховасці вучняў школы да ўзроўня раена - 7,53 ( у 2012-2013 нав.г. – 7,49), % якасці навучання да 42% ( 2012-2013 нав.г. - 40,2%)

На 1,1% у параўнанні з раенным паказчыкам у 2013-2014 нав.г. вышэй % вучняў, якія скончылі год на 6-10 - 66,2% ( раенны паказчык – 61,1%)

У выніку прынятых арганізацыйна – кіраўнічых мер, арыентаваных на павышэнне эфектыўнасці прадметнага навучання, у 2013-2014 нав.г. на 1,18 % вырасла колькасць вучняў, якія закончылі год на “9-10” – 14 чал (15,38%) , у 2012-2013 нав.г. было 13 чал (14,2%), Павышэнне адбылося за кошт павелічэння колькасці вучняў з высокім узроўнем ведаў у 7 кл ( кл. кіраўнік Дудзінская А.М.).

У разрэзе школы ( у параўнанні з мінулым навучальным годам) на 2 чалавекі (1,7%) павысілася колькасць вучняў з дастатковым узроўнем ведаў – 26,4%, на 0,4% павялічылася колькасць вучняў з сярэднім узроўнем ведаў – 37,3%; на 3,2% знізілася колькасць вучняў са здавальняючым узроўнем ведаў –20,8%. Вучняў з нізкім узроўнем ведаў у школе на працягу 11 год няма.

Аналіз паспяховасці па ступеням паказвае:



  • адсутнасць вучняў з высокім узроўнем ведаў у пачатковым звяне (2012-2013 нав.г. – 19%) (Праблема!);

  • павелічэнне ( з 12,5% у 2012-2013 нав.г. да 19,1% у 2013-2014 нав.г.) колькасці вучняў з высокім узроўнем ведаў і зніжэнне колькасці вучняў на здавальняючым узроўні ( з 29% да 25,4%) на другой ступені навучання;

  • наяўнасць вучняў з высокім узроўнем ведаў на 3 ступені – 2 чал (13,3%) і адсутнасць увогуле вучняў са здавальняючым узроўнем ведаў ( 13% у 2012-2013 нав.г.)

Неабходна адзначыць мэтанакіраваную работу класных кіраўнікоў па павышэнню якасці ведаў у вучняў: 4 кл ( Лукша М.А.), 5 кл ( Антановіч А.І.), 8 кл ( Юхневіч Л.С.), 9 кл ( Басацкая Т.К.), 11 кл (Лукша Г.Б .) Сярэдні бал паспяховасці на канец нав.г. па гэтых класах вырас у параўнанні з 2012-2013 нав.г.

Павысіўся ўзровень ведаў па асноўных прадметах ( матэматыка, бел. мова, руская мова) у вучняў 4 кл ( наст. Лукша М.А.), па рускай мове, рускай литаратуры, матэматыцы у 5 кл ( наст. Антановіч А.І., Шукеловіч С.І.), матэматыцы у 6 кл ( наст. Каваленак С.І.) Гэтыя настаўнікі рэзультатыўна прымяняюць у вучэбным працэсе тэхналогію “Актыўная ацэнка”.

Выніковасць працы на канец навучальнага года адзначаецца ў наступных настаўнікаў:



Басацкая Т.К. ( ням мова ), Захарэўская Н.Ч. ( гісторыя), Антановіч А.І. ( рус мова), Урбановіч М.К. (геаграфія), Юхневіч Л.С. ( хімія, біялогія). Сярэдні бал па прадметах на канец вучэбнага года ў гэтых настаўнікаў павялічыўся амаль ва ўсіх класах;

Аднак, недастатковай была работа класных кіраўнікоў10 класа Захарэўскай Н.Ч. , 6 класа Урбановіч М.К. па развіццю ў вучняў імкнення да ведаў: 75% вучняў 10 класа (Праблема!) і 46% вучняў 6 класа знізілі сваю паспяховасць у параўнанні з 2012-2013 нав.г.

У 2014-2015 нав.г. неабходна ўзяць на кантроль якасць ведаў вучняў 6(7) і 10 (11) класаў, класным кіраўнікам прааналізаваць прычыны зніжэння паспяховасці, пры планаванні работы з вучнямі асноўным накірункам лічыць павышэнне матывацыі да навучання, правесці работу з бацькамі па арганізацыі кантролю за вучобай дзяцей.

СБ паспяховасці вучняў

Класы

2012-2013 нав.г.

2013-2014 нав.г.

Дынаміка

3




6,79




4

7,01

7,17

+

5

7,33

7,7

+

6

8,16

8,08

-

7

6,89

6,74

-

8

6,99

7,07

+

9

7,19

7,57

+

10

7,46

8,34

+

11

7,8

8,63

+

Актуальнай праблемай застаецца якасць ведаў вучняў па матэматыцы. Сярэдні бал па прадмеце самы нізкі ў межах школы – 6,55. Якасць ведаў – 48%. У разрэзе школы заклапочанасць якасцю ведаў вучняў па прадмеце выклікае 8 клас ( наст Разумнік В.Л.) – сярэдні бал па прадмеце самы нізкі ў школе – 5,6. Зніжэнне узроўня ведаў на канец навучальнага года назіраецца таксама ў 5 кл ( наст Шукеловіч С.І.), 7 кл ( наст. Дудзінская А.М.)


У 2014-2015 нав.г. узяць на кантроль выкладанне матэматыкі ў 5-8 класах, работу настаўнікаў Шукеловіч С.І., Разумнік В.Л., Дудзінскай А.М. па павышэнню якасці ведаў вучняў па прадмеце, выдзяліць гадзіны падтрымліваючых заняткаў для ліквідацыі прабелаў у ведах вучняў, арганізаваць платную падрыхтоўку па матэматыцы для вучняў сярэдняга ( па жаданню) і старэйшага ( падрыхтоўка да здачы ЦТ) звяна.

Рэзультатыўна працавалі настаўнікі – прадметнікі над павышэннем якасці адукацыі ў вучняў выпускнога 11 класа ( як вынік працы – самы высокі СБ па школе - 8,63 ). Усе вучні выпускнога класа павысілі свае веды па усіх прадметах у параўнанні з мінулым нав.г.





Аднак, рэзультаты здачы ЦТ нізкія ( Праблема!) Есць вучні, каторыя не набралі мінімальнай колькасці балаў ( 1чал – бел мова, 2 чал – матэматыка). Намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Афанасенка М.В.,Каваленак С.І. пры размеркаванні вучэбнай нагрузкі на 2014-2015 нав.г. прадугледзіць гадзіны для падрыхтоўкі вучняў да здачы ЦТ.

Сярэдні бал здачы ЦТ




Рус мова

Бел мова

Матэматыка

Хімія

Біялогія

Школа

13

19,6

13,3

28,5

31

Раен

37,3

41,8

25,6

42,6

37,8

Вобласць

43,5

44,5

33,9

39

41,7


На канец 2013-2014 нав.г. паменшылася ( у параўнаніі з 2012-2013 нав.г.) колькасць прадметаў, па каторым адбылося зніжэнне якасці ведаў вучняў:біялогія 7 кл ( наст Юхневіч Л.С.), інфарматыка 7 кл ( наст. Дудзінская А.М.), бел літ 8 кл ( наст Урбановіч М.К.), фізіка 9 кл ( наст Масілевіч В.М.)

Намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Афанасенка М.В. прааналізаваць прычыны зніжэння паспяховасці па прадметах, заслухаць на нарадзе пры дырэктары ў верасні 2014-2015 нав.г. настаўнікаў з прапановамі па стабілізацыі паспяховасці.
У 2013-2014 нав.г. знята пытанне, якое было праблемным на працягу 3-х гадоў – якасць адукацыі па прадметах, каторыя ўпершыню пачынаюць вывучаць вучні сярэдняга звяна: геаграфія 6 кл, фізіка 6 кл. Заставаўся нізкім паказчык якасці ведаў вучняў па гэтых прадметах. Настаўнікам геаграфіі Урбановіч М.К., фізікі Масілевіч В.М. было рэкамендавана перагледзіць падыходы да арганізацыі навучання на пачатковым этапе вывучэння курса. У выніку праведзенай работы павысілася зацікаўленасць вучняў прадметамі і як внік - павысілася паспяховасць іх засваення ( СБ па геаграфіі ў 6 кл дасягнуў 7,73 (у 2012-2013 нав.г. - 6,1.), па фізіцы - 7,47 ( у 2012-2013 нав.г.- 6,0)
Павышэнню эфектыўнасці навучання садзейнічала работы пункта каорэкцыйна- педагагічнай дапамогі ( педагог – дыфектолаг Герасім М.Г.)
На пачатак года у ПКПД было залічана 23 чалавека, якія маюць праблемы з вымаўленнем гукаў. Галоўнай задачай педага – дыфектолага на працягу вучэбнага года была - выпраўленне няправільнага ўжывання гукаў ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці: у вуснай, пісьмовай, завучанай, самастойнай, у працэсе гульні (прыцягвалася дапамога выхавацеля), вучобы (дапамога настаўнікаў), у самастойнай дзейнасці, асабістым жыцці (дапамога бацькоў). Дзякуючы агульным намаганням і эфектыўнай рабоце настаўніка, да канца 2013-2014 нав.г. з пункта карэкцыйнай дапамогі з выпраўленай прамовай было адлічана 12 чалавек ( 52,4% ) – 2 чалавекі ў снежні 2013 г, 10 чалавек у маі 2014 г.

Герасім М.Г. вялікую увагу надавала развіццю пазнавальнай дзейнасці вучняў ( памяці, мысленню, увазе) , узбагачала іх слоўнікавы запас, у выніку у 8 вучняў павысіліся вынікі вучэбных дасягненняў, ў 4 вучняў павысілася пазнавальная актыўнасць на уроках.

На працягу года педагогам – дыфектолагам былі праведзены кансультацыі з бацькамі вучняў і выхаванцаў д/с ( 7 кансультацый) . Дапамога па рабоце з дзецьмі з парушэннямі прадмовы была аказана настаўнікам і выхавацелям, веўся сшытак узаемасувязі.

Пытанне эфектыўнасці работы ПКПД было заслухана на педагагічным савеце ў красавіку 2014 г


Аднак, праблемным застаецца пытанне выпраўлення прадмовы ў дзяцей з неблаганадзейных сем’яў. Педагогу – дыфектолагу ў 2014-2015 нав.г. неабходна наладзіць цеснае супрацоўніцва з службай СППС, паколькі выпраўленне прадмовы такіх дзяцей трэба весці паралельна з псіхалагічнай дапамогай. Адміністрацыяй школы адзначаецца, таксама, і недастатковая наяўнасць у педагога – дыфектолага метадычных дапаможнікаў. У 2014-2015 нав.г. сумесна з бібліятэкарам школы вырашыць гэта пытанне.
  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка