ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць 17 кастрычніка 2014 года круглы стол на тэму “Праблемныя і актуальныя пытанні гісторыі дзяржавы і права Беларусі.”
Навуковыя накірункі работы круглага стала:
-
Гістарыяграфія гісторыка-прававой навукі .
-
Эвалюцыя органаў улады і кірання, судовых органаў.
-
Гістарычнае развіццё беларускага заканадаўства.
-
Крыніцы і помнікі айчыннага права.
-
Развіццё палітыка-прававой думкі Беларусі.
-
Тэндэнцыі і асаблівасці ў развіцці навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
Мовы круглага стала: беларуская, руская.
Для ўдзелу ў рабоце круглага стала неабходна накіраваць у аргкамітэт да 22 чэрвеня 2014 года па электроннай пошце kruglyystol2014@mail.ru наступныя матэрыялы:
а.) заяўку на ўдзел у круглым стале;
б.) электронны варыянт навуковага артыкула (у рэдактары MS Word 97-2003, у фармаце RTF).
Мяркуецца да правядзення круглага стала дэпаніраванне матэрыялаў (пазней магчыма і надрукаванне).
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8
e-mail: kruglyystol2014@mail.ru
Кантактныя тэлефоны:
+375 29 614 40 60 – адказны сакратар Голубева Людміла Леанідаўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
+017 209 55 62 – кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.
Патрабаванні да афармлення артыкулаў
Аб’ём артыкула для ўдзельнікаў, якія маюць навуковыя ступені – да 12 поўных старонак фармата А4, для іншых удзельнікаў – да 4 поўных старонак.
Навуковы артыкул павінен уключаць наступныя элементы: індэкс УДК (памер шрыфта 13 пт., прапісныя літары, выраўноўванне па леваму боку), ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў) артыкула (памер шрыфта 15 пт., радковыя, выраўноўванне па цэнтру), назва (памер шрыфта 15 пт., прапісныя, выраўноўванне па цэнтру), анатацыі на рускай і на англійскай мовах – да 5 сказаў.
Спіс цытаваных крыніц размяшчаецца ў канцы тэкста артыкула і афармляецца ў адпаведнасці з ГОСТ 7.1–2003 і Інструкцыяй па афармленню дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі. Спасылкі на выкарыстаныя крыніцы нумаруюцца ў алфавітным парадку і даюцца ўнутры квадратных дужак, напрыклад: [1, с. 32], [2, с. 52–53].
Параметры старонкі: фармат старонкі А4, водступ для левага поля – 30 мм, правага, верхняга і ніжняга – 20 мм. Нумарацыя старонак не праводзіцца. Увесь тэкст набіраецца шрыфтам «Times New Roman», памер шрыфта 14 пт. Міжрадковы інтэрвал – 1,0. Абзацны водступ – 1 см. У тэксце не выкарыстоўваюцца знакі табуляцыі, аўтаматычна нумараваныя спісы.
Матэрыялы, не адпавядаючыя пазначаным патрабаванням і навуковым напрамкам работы круглага стала, адхіляюцца.
ЗАЯЎКА
на ўдзел у рабоце круглага стала
“Праблемныя і актуальныя пытанні гісторыі дзяржавы і права Беларусі”
Прозвішча, імя, імя па бацьку ___________________________________
Паштовы хатні адрас__________________________
Тэлефон хатні /службовы_______________________
Е-mail___________________________________________
Месца працы_____________________________________
Пасада, вучоная ступень, вучонае званне_____________
Назва даклада__________________________________
Неабходнасць мультымедыйнага суправаджэння даклада_________________ |