Ілья ўпершыню ўпамінаецца 1473 г як двор дворнага маршалка, браслаўскага намесніка Багдана Андрушкавіча Саковіча




Дата канвертавання15.03.2016
Памер219.36 Kb.

1473

Ілья ўпершыню ўпамінаецца 1473 г. як двор дворнага маршалка, браслаўскага намесніка Багдана Андрушкавіча Саковіча.

Е. Келма. Род Саковичей. Стр 166.

ІЛЬЯ, У 1473 г. маёнтак, уласнасць Багдана Андрэевіча Саковіча, маршалка дворнага, намесніка браслаўскага

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАЛОДЧЫНА. У 1473 г. сяло, у маёнтку Вязынь, уласнасць Юрыя Андрэевіча Саковіча.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Латыгаль. У 1473 годзе сяло, уласнасць Юрыя Андрэевіча Саковіча.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Селішча. У 1473 годзе маёнтак, уласнасць Багдана Андрэевіча Саковіча.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1490

Пасля смерці Саковіча (1490 г.) уладальніцай Iльлі стала яго дачка Альжбета.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

1510

Русский первопечатник Иван Федоров оказался родом из Вилейского района.


Иван Федоров (кадр из фильма "Откровения Иоанна Первопечатника), герб рода Рагоза (слева) и печать Ивана Федорова. Фотоколлаж www.kraj.by

Историки установили, что автор "Апостола" принадлежал к древнему роду Рагоза, который находился в одном ряду с Радзивиллами и Хрептовичами

Сотрудники Вилейского краеведческого музея установили, что русский первопечатник Иван Федоров является выходцем из Вилейского района. Об этом Краю сообщил сотрудник музея Анатолий Каптюг, который вместе с ещё одной сотрудницей музея Натальей Ефимовой проводил исследования:

- Мы считаем, что Иван Федоров принадлежит к древнему роду Рагоза, - отметил Анатолий Каптюг, - представители этого рода жили в Хотенчицах. Сейчас это населённый пункт в пределах Вилейского района. 

Историки выяснили, что есть три факта, которые указывают на то, что Иван Федоров был выходцем из Беларуси и, в частности, из Вилейского района:

1). В печати Федорова и гербе Рагоза присутствуют одинаковые элементы.

2). В войсковой переписи 1528 года Великого княжества Литовского было девять представителей рода Рагоза. Все они были "приписаны" к имению, которое располагалось в нынешних границах Вилейского района.

3). Параллельно сотрудники Вилейского музея занимались другим исследованием - уточнением истории поселений и населенных пунктов района. Факт того, что род Рагоза жил в Вилейском районе подвердился.

Анатолий Каптюг создал родословную рода Рагоза. По этим данным, Ивану Федорову нашлось место - он мог быть сыном Федора Рагозы и являлся его младшим отпрыском. Старшего сына Федора звали Богдан и ему досталось наследство.

- Иван вписывается именно в эту ветвь и по возрасту и по другим данным, - полагает Анатолий Каптюг, - Мы знаем, что он родился между 1510 и 1514 годами, потому что есть документы, которые указывают, что он в 1528 году учился в Краковском университете, а туда не брали учеников младше 14 лет. Других Федоров, которые могли бы быть Ивану отцами, нет. Ещё одно доказательство: в 1968 году польский историк Голубицкий нашел письмо первопечатника, заверенное печатью Федорова. Символ на печати и герб Рагоза - один и тот же. Это серьёзное доказательство.

Всего род Рагоза владел имениями в территориях нынешних деревень Сервеч, Луковец, Хотенчицы (все - Вилейский район), Крайск (Логойский район). Ещё один представитель рода Рагоза жил возле Молодечно.

Вилейские историки полагают, что после окончания Краковского университета Иван Федоров попал Новгород к митрополиту Макарию, а вместе с ним - в Москву, где и начал заниматься книгопечатанием.



Анатолий ЗАНКОВИЧ www.kraj.by

Справка "Википедии": Иван Федоров. Первый известный русский (московский) книгопечатник, считается также основателем книгопечатания на Украине (в городах Львов и Острог). Первой печатной книгой, в которой указано имя Ивана Федорова (и помогавшего ему Петра Мстиславца), стал "Апостол". Иван Федоров был разносторонне просвещён, наряду с издательским делом отливал пушки, изобрёл многоствольную мортиру. 5 (15) декабря 1583 г. Иван Фёдоров скончался в предместье Львова. Похоронен во Львове в Святоонуфриевском монастыре. В 1971 при разборе монастырской стены были найдены останки первопечатника и его сына Ивана, загадочно умершего через 3 года после смерти отца.

Матэрыялы сайта http://kraj.by

1530

Да вёсак Латыгаль і Цяпінцы мае прамое дачыненне Цяпінскі (Амельяновіч-Цяпінскі) Васіль Мікалаевіч. Тут у сваіх памесцях ён жыў. У 1567 годзе Латыгаль стаў маёнткам Мацея Цяпінскага. А “дабро” Цяпіншчына ў 1575 годзе было падаравана князем Мікалаем Крыштафам Радзівілам Васілю Цяпінскаму (Амельянавічу). Звесткі аб Васілю Цяпінскім, яго дзейнасці, аб яго ўласнасці можна прачытаць у “Рэгіянальнай газеце”

1,2,3 за 2006 год у матэрыяле “Латыгаль і наваколле”.

Аб жыцці Васіля Цяпінскага”, (аўтары Алясандр і Стэфан Плавінскі, ПРАЖЫВАЕ Ў Латыгалі) ). Ёсць аб ім звесткі і ў энцыклапедыі Беларусі. Там напісана: “Цяпінскі (Амельяновіч – Цяпінскі) Васіль Мікалаевіч нарадзіўся на Полаччыне ў 1530 гады, памёр у 1599 або 1600 г.г.

Беларускі пісьменнік, гуманіст, кнігавыдавец. У 1557 годзе – малодшы афіцэр коннай роты аршанскага старосты Г.С.Кміта-Чарнобыльскага. Удзельнічаў у Інфлянскай вайне 1558-82 г.г. Служыў у падканцлера ВКЛ А.Б.Валовіча. Магчыма, у сваім радавым маёнтку Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласці). Заснаваў друкарню, дзе выдаў перакладзенае ім на беларускую мову “Евангелле” (каля 1580г.) з прадмовай – адным з лепшых узораў беларускай патрыятычнай публіцыстыкі 16 стагоддзя (захавалася ў рукапісе). Евангелле надрукавана ў 2 слупкі на царкоўна-славянскай і беларускай мовах. Выданне ўпрыгожана разнастайнымі ініцыяламі, арнаментам. Цяпінскі выступаў за ўздым нацыянальнай культуры, умацаванне грамадскай пазіцыі беларускай мовы, абуджэнне актыўнасці, гістарычнай і нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Ён лічыў неабходным удасканальваць сістэму школьнай асветы, зрабіць яе больш даступнай, разнабокай адпаведна патрэбам грамадства, у тым ліку простым людзям.Гэтай мэце ён прысвяціў сваю працу і ахвяраваў значную частку небагатай маёмасці. У яго творчасці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі, арыентаваныя на ўвесь беларускі народ. Цяпінскі цесна супрацоўнічаў з Сымонам Будным, часткова падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды”.

Ільянскія даляглягляды - 2”. Краязнаўчы маршрут.
Аказваецца, побач з в. Латыгаль (тады Мінскі павет) знаходзіўся маёнтак жонкі Васіля Мікалаевіча — князёўны Софіі Данілаўны Жыжэмскай са збяднелага на той час княжацкага роду. Называўся ён Амяльянаўшчына. Адсюль і тлумачэнне другога прозвішча Цяпінскага - Амельяновіч. Вядомы асветнік не мог тут не бываць, гут жылі яго сыны, жонка. Тым больш у Мінскім павеце (па даных 1567 г.) Цяпінскі меў і свой набыты маёнтак Латыгалічы. На карце Мінскага павета XV — XVI ст. Латыгалічы адпавядалі месцу распалажанвя сучаснага Латыгаля. Раней Латыгаль называўся Латыгалічы. Такім чынам, абодва вышэй згаданыя ўладанні мужа і жонкі размяшчаліся пасуседску. Магчыма, яны гут упершыню) і пазнаёміліся.

3 цягам часу імем Цяпінскага сталі называць сумежнае з сядзібай пасяленне. Амяльянаўшчына прыйшла ў заняпад і паступова знікла як геаірафічная назва, а вёска Цяпінцы атрымала далейшае развіццё.

Дакладна не вядома і месца заснавання гуманістам-асветнікам сваёй друкарні. Лічыцца, што яна знаходзілася ў яго радавым маёнтку Цяпіне (цяпер Чашніцкі раён). Але цалкам відавочна, што яна магла быць і ў Латыгалі. Абставіны дазвалялі гэта. У недалёкім адсюль Лоску (прыблізна каля 50 км, цяпер Валожынскі раён) жыў Сымон Будны, яшчэ адзін яркі прадстаўнік культурна-асветніцкай дзейнасці на Беларусі. Паміж імі наладзілася сяброўства. Яны не адзін раз бывалі адзін у аднаго ў гасцях, сустракаліся па агульных справах. Іх маёнткі ператварыліся ў сапраўдныя асяродкі нацыянальнай культуры і асветы.

Цяпінскі, як і Будны, быў актыўным членам папулярнай у той час рэлігійнай секты сацыніян, якая не прызнавала артадаксальнай догмы аб траістасці Бога, лічылі Ісуса Хрыста звычайным чалавекам, прапаведнікам новага веравызнання.

Сваю пропаведзь секта сацыніян цесна звязвала з сацыяльнымі і маральнаэтычнымі пытаннямі грамадскага жыцця і была пашырана сярод усіх слаёў насельніцтва. Прагрэсіўным у іх дзейнасці было тое, што

прапаганду свайго веравызнання яны імкнуліся праводзіць на жывоій народнаіі мове, праз школы, прытулкі і шпіталі і ў месцах уплыву сваіх рэлігійных абшчын стараліся адкрыць навучальныя ўстановы, друкарні, і тым самым садзейнічалі абуджэнню грамадскай і нацыянальнай свядо-масці народа.

Невыпадкова ў абодвух асветнікаў было многа праціўнікаў, асабліва сярод прадстаўнікоў польскай дзяржавы, якія праводзілі палітыку паланізацыі і акаталічвання беларускага народа.

Будны ў сваіх творах неаднойчы надкрэсліваў блізкасць іх поглядаў. У 1574 г., прыгадваючы брацкі сацыніянскі збор, які адбыўся ў доме Цяпінскага, ён назваў апошняга «мілым братам». Праз чатыры гады ён жа зазначыў, што на з'ездзе сацыніян у Лоску шляхціц В.Цяпінскі выступаў па пытаннях прыватнай уласнасці на зямлю, вядзення вайны і прымянення зброі, што выклікала жорсткія спрэчкі з боку польскіх «братоў».

Прыкладна ў сярэдзіне 2-й паловы XVI ст. ён надрукаваў на царкоўнаславянскай і добра апрацаванай беларускай мовах Евангелле.

Публіцыстычная прадмова Васіля Цяпінскага да Евангелля лічыцца адным з найлепшых помнікаў беларускай літаратуры тых часоў. Яна напоўнена высокім грамадзянскім гучаннем, клопатамі сапраўднага патрыёта аб лёсе сваёй радзімы, яе мовы і культуры. Выданнем Евангелля на роднай мове ён імкнуўся не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету і нацыянальную самасвядомасць беларускага народа.



А.В.Рогач

1544

У 1544 г. Iлья дасталася ўнучцы Альжбеты, дачцэ трокскага ваяводы, Ганне Забярэзінскай, у другім шлюбе княгіні Збаражскай.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, 1996

1546

ІЛЬЯ, у 1546 г. — Фрыдрыха Іванавіча Сапегі.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

СЕЛІШЧА, у 1546 годзе – Фрыдрыха Іванавіча Сапегі.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003




У 1551-1561 г.г. маёнтак Вязынь Ядвігі Станіславаўны Насілоўскай; сёлы Кавалі, Мурынавічы,Сураты, Церахі, Ніўляны, Рыбчыца, Кобзавічы, Матчыцы, Рэткавічы.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1552

ІЛЬЯ ў 1552 г. — князя Стафана Андрэевіча Збаражскага, ваяводы трокскага. “Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1554

Дворжецкие-Богдановичи - дворянский род, герба Роля. Предок их, мстиславский боярин Семен Федорович Дворжецкий-Богданович, пожалован в 1554 г. поместьями. Род внесен в VI часть родословной книги Витебской, Минской и Могилевской губерний.

1564

У 1564 г. уладальнікам Iльі стаў сын Ганны Забярэзінскай П.Збаражскі. У гэтым годзе ўпершыню разам з дваром і воласцю згадваецца мястэчка («место») Iлля.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

1565

У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565 — 1566 гг., гэта тэрыторыя апынулася ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства і ў Мінскім павеце Мінскага ваяводства. (Такое ўпарадкаванне захоўвалася да канца XVIII ст.)

Н.А. Яфімава

1566

Да сярэдзіны XVI ст. (да валочнай памеры) асноўная маса сялянства была запрыгонена, а Статуты 1566 і 1588 гг. канчаткова зацвердзілі гэтае становішча. Феадал стаў для селяніна не толькі гаспадаром, але і адзіным суддзёй, які меў права «караць паводле свайго меркавання».


Н.А. Яфімава

1567

ЛАТЫГАЛЬ. У 1567 годзе маёнтак Мацея Цяпінскага.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

СЕЛІШЧА. У 1567 годзе ў час перапісу войска маёнткам валодае князя Стафана Збаражскага, ваяводы трокскага.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1569

1 ліпеня 1569 г. Вялікае княства Літоўскае аб'ядналася з Польшчай у адзіную федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую; у Любліне быў падпісаны дагавор, які замацаваў гэта аб'яднанне — Люблінская унія. На чале дзяржавы стаў польскі кароль (ён жа вялікі князь літоўскі). Ствараўся агульны магнацка-шляхецкі сойм. Між тым абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт — мелі асобныя войскі, грошы, законы і нават дзяржаўныя мовы: Польшча — лацінскую, княства — беларускую.

…У 2-й палове XVI ст. была праведзена валочная памера — аграрная рэформа, у аснове якой — абмер зямлі на валокі (21,36 га) з мэтай больш поўнага яе ўліку і размеркавання, а таксама уніфікацыі сялянскіх павіннасцей. Пасля завяршэння валочнай памеры асноўным аб'ектам падаткаабкладання стала валока (іншы раз — служба), а дым пачаў атаясамлівацца з паняццем дома, двара.


Н.А. Яфімава

1572

ІЛЬЯ, У 1572 г. маёнтак і мястэчка — уласнасць Барбары Ёрданаўны з Заклічына, кашталянавай кракаўскай.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1582

3 1582 г. да канца 17 ст. Ілья ўласнасць Глябовічаў.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

ІЛЬЯ, У 1582 г. маёнтак Яна Глябовіча, кашталяна менскага, падскарбія земскага і пісара ВКЛ. У маёнтку ёсць сяльцо Крываносы.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1596

У сярэдзіне XVI ст. у ВКЛ, як і ва ўсіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, набылі размах розныя плыні грамадскага руху, які ўвайшоў у гісторыю як Рзфармацыя.

9 кастрычніка 1596 г. была абвешчана Брэсцкая унія — акт аб арганізацыйным абяднанні праваслаўнай царквы з каталіцкай, у выніку была створана уніяцкая царква.



Н.А. Яфімава

1606

Литовский двуденария 1606 года с короной и гербом Багория (пользовались Богдановичи) на аверсе.

1608

ЛАТЫГАЛЬ. У 1608 годзе сяло, уласнасць Крыштофа Дарагастайскага, якому належылі маёнткі Ляўкова і Селішча.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

СЕЛІШЧА. У 1608 годзе маёнтак Крыштофа Монвіда на Дарагастаях Дарагастайскага, маршалка вялікага ВКЛ. У 17-18 ст. Селішчам валодалі Сямашкі, Васілеўскія, Шэметы, Валканоўскія, Корсакавы, Коцелы, Пачобуты, Сялявы, Кашыцы, Салагубы, Нарніцкія і інш.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1613

ІЛЬЯ, У 1613 г. маёнтак Мікалая Глябовіча, ваяводы смаленскага.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У 1613-1625 г.г. уласнасць Вітуньскіх, якія прадалі маёнтак Вязынь Яўстафію Валовічу, біскупу віленскаму.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1625

СУДНІКІ. У 1625 г. сяло, у маёнтку Вязынь, уласнасць Яна Вітуньскага, які прадаў яго віленскім манахіням-бенедыкцінкам. “Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1650

3 2-й паловы XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім пачаўся эканамічны заняпад. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту і разбурэннем гаспадаркі ў выніку як унутрыдзяржаўнага супрацьстаяння розных маінацкіх груповак, безуладдзя, анархіі, так і знешніхх войнаў (польска-руская, польска-шведская, Паўночная, якая пачалася ў 1700 г. і доўжылася амаль чвэрць стагоддзя). Мноства людзей загінула не толькі ў бітвах, але і ад голаду і эпідэмій. Па падліках даследчыкаў, колькасць насельніцтва дзяржавы з 1650 г. па 1675 г. зменшылася амаль удвая. Цэлыя маёнткі ператварыліся ў пусткі - ні гаспадароў, ні падданых.

Да сярэдзіны XVII ст. стараннай працай сялян сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена, але гэта не стала асновай трывалага эканамічпага росквіту. Наадварот, неўзабаве Вялікае княства Літоўскае ўвогуле знікла з палітычнай арэны.

Н.А. Яфімава


Паводле інвентара 1650 г., мястэчка ІЛЬЯ складалася з рыначнай плошчы і 3 вуліц, было 93 двары, 10 корчмаў, новапабудаваны касцёл (Ільлінская царква згарэла незадоўга да складання інвентара).

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

1674

У 1674 г. Маёнтак Вязынь, уласнасць манахінь – бенедыкцінак віленскага касцёла Святой Кацярыны.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1692

У 1692 г. Крысціна Глябовічаўна разам з мужам, віленскім ваяводам, вялікім гетманам ВКЛ Казімірам Янам Сапегам абмянялі маёнтак Iльля велятыцкаму старосту князю К.М. Друцкаму-Сакалінскаму.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

1699

У 1699 г. манахіні заснавалі ў мястэчку Вязынь уніяцкую царкву.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

18 ст ?

У 18 ст. уладальнікамі Iльлі былі: дачка Друцкага-Сакалінскага Барбара і яе муж ковенскі харунжы А.Скарульскі, Савіцкія (графы на Iльлі), каралеўскі ад'ютант, потым Я.М.Салагуб, пры якім у маёнтку існавала вялікая гута.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

1726

Першы касцёл у Ільі быў заснаваны пад тытулам Святога Міхаіла Архангела ў 1726 годзе. Праз паўстагоддзе састарэлы драўляны будынак замянілі больш прасторным і велічным.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”. Некропаль і культавыя святыні. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

АСЦЮКОВІЧЫ. У 1726 г. маёнтак, уласнасць Міхала Алаіза Савіцкага, пісара земскага віленскага.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

БЯЗВОДНАЕ. У 1726 г. фальварак, у маёнтку Ілья, былая ўласнасць Ільскага касцёла, па новым фундушы ўласніка Міхала Алаізія Савіцкага, пісара земскага віленскага, вернуты ў маёнтак.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ДВАРЭЦ. У 1726 г. фальварак, у маёнтку Ілья, уласнасць Міхала Алаізія Савіцкага, пісара земскага віленскага, на новаму фундушу для ільскага касцёла выдзелены з маёнтка і перададзены ільянскаму касцёлу.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАРЫТНІЦА. У 1726 г. сяло, у маёнтку Ілья, уласнасць Міхала Алаізія Савіцкага, пісара земскага віленскага.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1728

АСЦЮКОВІЧЫ. У 1728 г. уласнікам маёнтка з'яўляецца Іосіф Савіцкі, маёр.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1730

КАВАЛІ. У 1730 г. фальварак, у Ільскім графстве.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1736

КАЛОДЧЫНА. У 1736 г. вёска, у маёнтку Вязынь, уласнасць віленскіх манахінь-бенедыкцінак.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1762

У 1762 годзе “дабро” Латыгаль, з Цяпіншчынай – уласнасць Станіслава Цяпінскага, лоўчага смаленскага.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У паўночнай частцы вёскі Латыгаль стаіць Мікалаеўская царква.

Пабудавана ў 2-й палове 18 ст. з дрэва. Яна двухзрубная, накрыта высокім двухсхільным дахам. Царква гэта – помнік драўлянай архітэктуры з элементамі барока.

Ільянскія даляглягляды - 2”. Краязнаўчы маршрут.



1764

У 1992 годзе тут выйшла кніга Аугустыняк Уршулі "Тэстамэнты эвангелікаў рэфармавальных у ВКЛ". У кнізе ёсць тэстамэнт уладальніцы Ілі - Кацярыны Глебавічовай (1614 - 1674), улюбёнай дачкі Ганны з Кішкаў і Крыстафора ІІ Радзівілаў. Тэстамэнт быў напісаны пасьля сьмеці мужа (Глябовіч пахаваны у Заслаў'і!) 16 жніўня 1764 года ў Росі, калі ўжо ў яе распарадженьні ёсьць па мужу запісанных 300 000 злотых на : "Дуброўне ў павеце аршаньскім і на ІЛІІ ў ваяводзтве менскім ляжачых" (с.218) і калі ўжо сума гэта была зацьвержана дачкаміі зяцямі. Грошы многа, тэстамэнт даўгі (215 - 225 сс.) і слуг многа. Сярод апошніх найважнейшы і найчасьцей успамінаецца "КОмОняка, падстолі мазырскі", але бяз імені: с.219: "..плаціць назначаю ...пану КомОняцы, падстоляму мазырскаму, віннага даўгу на Ілійі (так адчытана !) будучага 6 000 злотых, якога мне за жыцьця свайго выкупіць не прышлося, з сумы ..."; с.220: "Рухомую маёмасьць і ўсё, што рухомым можна назваць, астаўляю да асабістай волі сваей і ...ягомосьця слугі маяго, пана Комонякі, падстоляга мазырскага, каторы ў сіроцтве маім удовім мяне не аставіў .... катораму за верныя і зычлівыя ўслугі ня толькі Ягамосьці самога, але і бацькоў онага, якія БаЦЬКАМ маім рабілі паслугі ды выдаткоўваліся на бацькоў маіх патрэбы, а сам (Комоняка-сын) ... мужу маяму аж да сьмерці пры розных аказіях дворска і вайскова зычліва ставаў. Потым, калі ў сіроцтве маім удовім ад мяне не ўцёк..... , старшыствам (?) у мяне заведаваў і далей дэкляраваў зычлівасьць. Цяпер я, дзякуючы за ўсё, запісываю яму 10 000 зл. Паньне ж Канстанцыі Комонячанцэ, дачцэ Ягомосьці, якую я пад дагляд узяла, ... запісываю 3000 зл.".

"Успаміны" Абуховічаў (Варшава 2003) у апрацоўцы вельмі сур'ёзных і годных шацунку А. Рахубы і Г. Люлевіча, аўтараў фундаментальнага апрацаваньня "Ураднікі ВКЛ". Паводле іх Цыпрыян Камуняка НЕ існаваў. Гэта быў толькі псеўданім пад пасквілем(!), а паўстаў ён (пасквіль) як правакацыя двара Радзівілаў біржанскіх (бацькоў Кацярыны). У спісах ураднікаў гэтай пары ёсьць толькі адзін Камуняка: КРЫСТАФОР КОМОНЯКА, каралеўскі дваранін, ПАДСТОЛІ мазырскі(1667), сурагатар гарадзкі віленскі(1668), памёр у 1678г.

Ільскага Камуняку у самым канцы тэстамэнта Кацярыны яе пісары называюць тожа КРЫСТАФОРАМ, прызываючы яго дапамагаць экзэкутарам тэстамэнту.( А гэта я толькі цяпер зауважыў! ) А Аўгустыняк падае, што гэты Крыстафор Комоняка жаніўся ў 1675 з Гэленай Воляновай Андрэевай. (Наш славуты філосаф, тожа кальвін, Андрэй Волян жыў ранней 1530 - 1610 і тожа круціўся па нашай ваколіцы). Бацькі Каманякі ей няведамыя.

З ліста Ілірыка Вараўкі Розе Шэрай 12.01.2006

1765

У гісторыі нашай культуры незабыўны след пакінуў кампазітар, дзяржаўны дзеяч, прадстаўнік мясцовай знаці княжакцкага роду Міхал Клеафас Агінскі. Яго жыццё, творчае, імклівае, было поўнае супярэчнасцей і патрыятычных памкненняў.

Геніялагічнае дрэва Агінскіх узыходзіла ад самога Уладзіміра Хрысціцеля. Далёкі прашчур Дзмітрый Глушчонак з пятнаццатага стагоддзя асеў у Агінах (Агінтах) на Беларусі. Род Глушчонкаў узяў сабе больш мілагучнае імя - Агінскія па назове маёнтка, пазней перайшоўшы ў каталіцкую веру.Гэты род шмат сродкаў і асабістага часу траціў на дабрачынныя справы.



25 верасня 1765 года ў сям’і дыпламата Рэчы Паспалітай, князя Анджэя і Паўліны Агінскіх нарадзіўся сын – Міхал Клеафас. 26 верасня немаўля было ахрышчана - Міхалэк… .

Імя Міхала Клеафаса Агінскага ўпісана ў гісторыюВілейшчыны. На абсягах Ільянскай акругі шэраг вёсак належала падскарбію літоўскаму Міхалу Клеафасу Агінскаму: Каўшэвічы, Казлы, Лёпаўшчына, Дварэц, Забар’е, Барысаўшчына, Дубавое, Малявічы, Уладыкі, Шыпкі і Шыпкі Зарэчныя, Боркі, Любча. Усе гэтыя вёскі былі канфіскаваны ў казну ў 1794 годзе за ўдзел у паўстанні Тадэвуша Касцюшкі.

У слыннага кампазітара быў на Вілейшчыне яшчэ адзін маёнтак – Ганута, які стаў належаць яму з 1814 года, перайшоўшы ад дзядзькі Францішка Агінскага. Ганута месцілася за 10 кіламетраў ад Залесся ўверх па Віліі. Там была створана карцінная галерэя, туды запрашаліся знатныя госці з навакольных мясцін, ладзіліся балі і канцэрты. Зараз гэта вёска значыцца сярод тых, якія не існуюць.

І хоць пераможцам на той час ён не стаў (паўстанне, у якім ён удзельнічаў, пацярпела паражэнне), але ён стаў пераможцам у сваёй музыцы. Думаю, няма сярод беларусаў чалавека, які б не пазнаў па гучанні славуты, надзвычай пяшчотны паланез Агінскага “Развітанне з Радзімай”.



Шэрая Р.К.Кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная” Краязнаўчая газета ліпень 2011

1767

Выдатны талмудыст, прыхільнік адукацыі і літаратар Іліер Менашэ нарадзіўся ў 1767 годзе ў Смаргонях Віленскай губерні. Ён пражыў толькі 64 гады і ў асноўным у мястэчку Ілля. Памёр тут у 1831 годзе ў час халернай эпідэміі і быў пахаваны на мясцовых яўрэйскіх могілках… .

Імя Іліера Менашэ справядліва ўвайшло ў гісторыю, і яно звязана з Вілейшчынай і з Іллёй. І памяць тут назаўсёды застанецца аб ім – Менашэ Іліеру. Менашэ бен Іосіфу Ільянскім.



У.С. Кажамяка. “Іліер Менашэ”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

1769

Ільянская «Старая Гута»

Сёння паўднёвая ўскраіна мястэчка Ілья мае назву «Старая Гута».. Гэта назва памяць пра даўнюю шкларобную гуту, пра мясцовую вытворчасць шкла. У 1982 г. тут былі праведзены невялікія археалагічныя работы, фінансаваныя Мінскім абласным гісторыка-краязнаўчым музеем (у Маладзечне).

За 20 м на захад ад вуліцы Старая Гута (цяпер Багатырова), на шырокай і роўнай лугавіне, насупраць сядзібы П.І.Гамолкі зкаходзіцца невялікі авальны ўзгорак вышынёй да 1,5 м, памерамі 35x50 м, які штогадова разворваецца пад агароды. На паверхні бульбянішча была выяўлена вялікая колькасць плаўленага шкла і шклістай масы, дробныя фрагменты шклянога посуду і аконнага шкла, а таксама абломкі глінянага начыння. На паўднёвым схіле ўзгорка сустракалася бітая цэгла.

Мяркуючы па архіўных матэрыялах, Ільянскую гуту заснаваў у 1769 г. уладальнік навакольных земляў граф Салагуб. Прадпрыемства было тыповай для тагачаснай Беларусі вотчыннай мануфактурай, на якой выкарыстоўвалася праца пераважна прыгонных сялян. Задзейнічаны былі і наёмныя спецыялісты — майстры па рэцэптуры варкі шкла і выдзіманні найбольш адмысловага посуду. Ільянскае шкло, можа, і саступала па мастацкіх якасцях вырабам славутых радзівілаўскіх мануфактур, аднак таксама было шырока вядома, і нават за межамі Беларусі.



Літаратура:

М.М. Чарняўскі. Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVIXVIII стст.). Мн., 1977; Яе ж. Беларускае мастацкае шкло. XIX — пачатак XX стагоддзя. Мн., 1984.

У Ільі заснавана шкляная мануфактура – гута. Яе заснаваў у сваім маёнтку Ілья на беразе аднайменнай рэчкі граф Ян Салагуб, маёр артылерыі. З 1774 года – генерал-ад’ютант караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пазней, у Расійскай арміі, — шэф Беларускага гусарскага палка. Яго ўнук Уладзімір Салагуб — вядомы рускі пісьменнік ХІХ стагоддзя.


(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

1771

У 1771 годзе Брыгіда Салагуб заснавала ў Латыгалі ўніяцкую царкву.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1772

Першы касцёл у Ільі быў заснаваны пад тытулам Святога Міхаіла Архангела ў 1726 годзе. Праз паўстагоддзе састарэлы драўляны будынак замянілі больш прасторным і велічным у 1772 годзе.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”. Некропаль і культавыя святыні. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1792

Ян Салагуб прадае маёнтак, у які ўваходзіла больш за дзесяць навакольных вёсак з гутай вялікаму падскарбію Вялікага княства Літоўскага Міхалу Клеафасу Агінскаму, пазней вядомаму дзяржаўнаму дзеячу і музыканту.

(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

Праз паўстагоддзе састарэлы драўляны будынак (касцёла) замянілі больш прасторным і велічным у 1772 г.



Ільянскія далягляды”. Краязнаўчы маршрут.

1793

У 1772, 1793 і 1795 гг. Расія, Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой суседнюю дзяржаву — Рэч Паспалітую.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, у 1793 г., Вілейшчына з усімі сваімі землямі і людзьмі апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Быў створаны Вілейскі павет, а яго цэнтрам было прызначана мястэчка Вілейка, якое набыло статус горада. Да 1842 г. Вілейскі павет быў часткай Мінскай, потым Віленскай губерняў.

На далучанай да Расійскай імперыі тэрыторыі ўрад дазволіў дзейнасць усіх канфесій. На Вілейшчыне пераважную большасць складалі прыхільнікі уніяцтва. Каталікоў было значна менш. Сярод сялян звычайнай справай былі змешаныя шлю6ы і ў сувязі з гэтым — пераходы з адной канфесіі ў другую.

Н.Л.Яфімава.

Асцюковіцкі парк быў закладзены ў 1793 годзе на плошчы 10 га. У парку больш за 300 відаў кустарнікаў і дрэў: елка звычайная, ліпа драбналістая, граб звычайны, ясень, бяроза, клён вастралісты, каліна звычайная, туя заходняя, кедр, піхта, лістаўніца еўрапейская і ніцая, хвоя Веймутава іінш. Па баках галоўнай алеі сіметрычна размешчаны 2 невялікія блізкія па форме да прамавугольніка штучныя сажалкі.



Асцюковіцкі парк і каплічка. Рэшткі панскага палаца.

На ўездзе ў парк знаходзілася брама, ад якой захаваліся 2 бакавыя слупы з цэглы. Захавалася і каплічка з цэглы, апошнім часам яна падтрымліваецца ў добрым стане. Яна высокая, прамавугольнай формы, белага колеру, а ў нішы пад шклом знаходзіцца выява Маці Божай, крыж, кветкі.

У парку засталіся толькі рэшткі некалі велічнага палаца паноў роду Тукалаў. Палац быў разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Але захаваліся асобныя гаспадарчыя пабудовы. І парк, і палац знаходзяцца ў вельмі занядбаным стане. Хаця парк з’яўляецца помнікам садова-паркавага мастацтва.

Геаграфічныя і турысцка-краязнаўчыя даследванні вёскі Ілья і яе наваколля”. Даследчы праект. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды.


1795

6 верасня 1795 г. было выдадзена апісанне паштовых дарог, у т. л. па Вілейшчыне: ад Мінска да Вілейкі — 67 вёрст (1 вярста раўнялася 1066,791 м); ад Маладзечна да Вілейкі — 16 вёрст; ад Вілейкі да Касцяневіч — 20 вёрст; ад Касцяневіч да Даўгінава — 17 вёрст. Паштовыя станцыі былі ў вышэй пералічаных мястэчках і павятовым горадзе — па 8 коней і 4 паштальёны.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Селішча. У 1794 годзе фальварк і вёска, уласнасць Міхала Клеафаса Агінскага, падскарбія ВКЛ;

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У 1795—1804 гг. уладальнікам Iльлі быў фельдмаршал граф М.І.Салтыкоў.



Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

У той час на тэрыторыі Беларусі працавала ўсяго 11 шкляных мануфактур. Дзевяць з іх, у тым ліку і Ільянская гута, былі тыповымі прыгоннымі прадпрыемствамі. Яе прадукцыя (бутэлькі, штофы, графіны, шклянкі, аптэчны посуд і аконнае шкло) была разлічана ў першую чаргу на заможных людзей і прадавалася на мясцовым рынку. Але попыт на шкляныя вырабы пастаянна рос, і яны паступова пачынаюць вывозіцца ў Вільню, Мінск і іншыя гарады.



(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

ІЛЬЯ, У 1795 г. маёнтак, уласнасць Міхала Клеафаса Агінскага, падскарбія ВКЛ; канфіскаваны ў казну і падараваны графу Мікалаю Іванавічу Салтыкову, генерал-аншэфу.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У 1795 г. маёнтак Вязынь – уласнасць генерал-маёра Горыча.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1797

На пачатку 1797 г. быў скасаваны Докшыцкі павет і яго тэрыторыя падзелена паміж Вілейскім і Барысаўскім паветамі Мінскай губерні.

Вілейскі павет плошчай 5591,2 кв. вярсты складаўся з 27 валасцей.



Тэрыторыя павета ўваходзіла часткамі ў 9 сучасных раёнаў Мінскай і Віцебскай абласцей. Мільчанская воласць знаходзілася ў складзе Барысаўскага павета, а частка цяперашняга Вілейскага раёна па правы бераг Нарачанкі (за выключэннем Іжы і некалькіх невялічкіх вёсак) у складзе Вішнеўскай, Войстамскай і Шэметаўскай валасцей Завілейскага (Свянцянскага) павета.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1798

У 1798 г. у маёнтку Ілья было 1445 душ сялян, у т.л. ў мястэчку 170.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка