Іі рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю “Моўная адзінка ў кантэксце часу”




Дата канвертавання10.05.2016
Памер30.98 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Установа адукацыі

“Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі

праводзяць
ІІ Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю

Моўная адзінка ў кантэксце часу”


Канферэнцыя адбудзецца 18 лістапада 2016 года па адрасе:

г. Брэст, вуліца Міцкевіча, 28. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у каб. 306.


Праблемнае поле выступленняў:

  • Этнаграфія і лінгвакультуралогія

  • Роднае слова ў дыялогу моў і культур

  • Дыялектная моўная адзінка і кантэкст

  • Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце

  • Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі

  • Славянская фразеалогія

  • Тэкст і кантэкст

  • Нацыянальнамоўны кампанент у мастацкім тэксце

  • Нацыянальная адметнасць беларускага маўленчага этыкету

  • Пытанні выкладання мовы і літаратуры ў ВНУ і школе


Форма ўдзелу ў канферэнцыі: вочная і завочная.

Для ўдзелу ў канферэнцыі да 30.05.2016 года неабходна даслаць у аргкамітэт наступныя матэрыялы:

– заяўку ўдзельніка, запоўненую па форме (узор дадаецца);

– артыкул, аформлены згодна з патрабаваннямі на адрас: 224016 г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28. Тэл.: 21-63-50. Е-mail: bellingv@brsu.brest.by

Выданне зборніка плануецца да пачатку канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт мае права адбору матэрыялаў для друку і іх рэдагавання. Арганізацыйны ўзнос – з разліку 10 у.а. Праезд, пражыванне, харчаванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі ці арганізацыі, якая накіроўвае.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:



Аб’ём тэксту: ад 2 да 4 старонак

Мовы канферэнцыі – славянскія

Рэдактар: Word for Windows, шрыфт Times New Roman 14, фармат rtf

Памеры: А4 (210×297 мм), арыентацыя “кніжная”

Палі: верхняе – 35 мм, правае, левае, ніжняе – 25 мм

Абзац – 1,25 см

Міжрадковы інтэрвал – 1

Выраўноўванне – па шырыні

Спіс літаратуры: друкуецца праз радок пасля тэксту ў алфавітным парадку 12 шрыфтам. Афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ДАСТ 7.1, ДАСТ 7.80 (гл. Узор афармлення матэрыялаў).

Першы радок – злева ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – краіна, горад). Наступны радок – назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Праз радок друкуецца матэрыял са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спісу літаратуры, наступная – старонкі. Да прыкладу: [5, с. 12]. Матэрыялы падаюцца ў электронным варыянце. Паштовая рассылка зборнікаў матэрыялаў – за дадатковую аплату.

Кантактныя тэлефоны: (код г. Брэста – 8-016) 21-63-50 (кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі), (+37529)7294384 (загадчык кафедры Леванцэвіч Лена Васільеўна).

Е-mail: bellingv@brsu.brest.by


Узор афармлення матэрыялаў:
С.М. Насовіч (Беларусь, Брэст)
НАЗВА ДАКЛАДА

Тэкст...........................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................


Літаратура (узор)


  1. Антанюк, Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія / Л. А. Антанюк. – Мінск : Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.

2. Кальней, В. А. Основы методики трудового профессионального обучения / В. А. Кальней, В. С. Капралова, В. А. Пальнов ; под общ. ред. В. А. Полякова. – М. : Просвещение, 1987. – 191 с.
ЗАЯЎКА

на ўдзел у ІІ Рэспубліканскай

навукова-практычнай канферэнцыі

Моўная адзінка ў кантэксце часу”




  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку ____________________________

  2. Месца працы __________________________________________

  3. Пасада _______________________________________________

  4. Вучоная ступень, званне ________________________________

  5. Паштовы адрас ________________________________________

  6. Кантактны тэл. (+ код) __________________________________

  7. Е-mail___________________________

  8. Назва даклада _________________________________________

  9. Форма ўдзелу (вочная, завочная) _________________________

  10. Неабходнасць выкарыстання мультымедыйных сродкаў (так, не)

  11. Неабходнасць браніравання месца для пражывання (гасцініца, інтэрнат) _________



Дата____________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка