Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Праблемная навукова-даследчая лабараторыя музыкі
Кафедра камернага ансамбля
Кафедра харавога дырыжыравання
Аддзел міжнародных сувязей
ІХ Акадэмія старадаўняй музыкі
2 – 5 красавіка 2013 года
дацэнты Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў г. Грац
Franziska Hammer-Drexler спевы
Josef Döller дырыжыраванне
У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі амаль штогодна праводзяцца курсы вышэйшага выканальніцкага майстэрства “Акадэмія старадаўняй музыкі”. Мэта Акадэміі – пашырэнне ведаў студэнтаў, павышэнне выканальніцкіх магчымасцяў, творчы кантакт з вядучымі прадстаўнікамі ў галіне старадаўняй музыкі. Ужо ў мінулым сяместры дадзенага навучальнага года распачалася праца па падрыхтоўцы прапанаванага кіраўнікамі творчых майстэрняў рэпертуару з музыкі барока – творы Д. Букстэхудэ, Г. Бібэра, І.С. Баха і інш. (ансамбль старадаўняй музыкі БДАМ “Бахаўскі гурток”, навучэнцы факультатыўнага курса клавесіна, спецыялізацыі арган,студэнты аддзялення харавога дырыжыравання).
IX Акадэмію старадаўняй музыкі плануецца правесці з 2 красавіка па 5 красавіка 2013 года. У якасці кіраўнікоў творчых майстэрняў запрошаны вядомыя музыканты з Аўстрыі, дацэнты Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў г. Грац – Францыска Хамэр-Дрэкслер (Franziska Hammer-Drexler), спевы і Ёзэф Доэлер (Josef Döller), дырыжыраванне. У адзначаны перыяд будуць адбывацца майстар-класы па сольнаму і ансамблеваму выканальніцтву, з мэтай падрыхтоўкі заключнага канцэрта удзельнікаў Акадэміі 05.04.2013 (19.30, 410, першы корпус, вул. Інтэрнацыянальная, 30).
Расклад:
Аўторак, 02.04.13 17.30 – арганізацыйная сустрэча
удзельнікаў 401
19.00 – ансамбль 410
Серада, 03.04.13 13.45 – 17.00 – майстар-клас: дырыжыраванне 401
спевы 402
19.00 – ансамбль 410
Чацвер, 04.04.13 13.45 – 17.00 – майстар-клас: дырыжыраванне 401
спевы 402
19.00 – ансамбль 410
Пятніца, 05.04.13 13.45 – 17.00 – майстар-клас: дырыжыраванне 401
спевы 402
18.00 – генеральная рэпетыцыя 410
19.30 – Заключны канцэрт удзельнікаў
У праграме:
-
D.Buxtehude Kantate «Alles, was ihr tut mit Worten oder mit Werken» BuxWV 4 (Violino I,II; Viola I,II; Violoncello, Basso; Chor SATB; Soli SB; B.c.)
-
H.I.Franz Biber «Mensa Sonora» Pars V (Violino I,II; Viola; Violoncello, Basso; B.c.)
-
J.S.Bach Concerto a due Cembali in c, BWV 1060 (Violino I,II; Viola; Violoncello, Basso; Cembalo I,II)
-
Выбраныя творы, прадстаўленыя ўдзельнікамі на майстар-класах.
|