І. В. Казакова беларускі фальклор




старонка2/9
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.59 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9


6. Аўтары

Працы

1) Сакалова В. К.

А) “Татэмістычны культ дрэў у рускіх і

беларусаў”



2) Лозка А. Ю.

Б) “Следам за сонцам. Беларускі народны

каляндар”



3) Зяленін Дз. К.

В) “Вясенне-летнія каляндарныя абрады

рускіх, украінцаў і беларусаў”



4) Крук І. І.

Г) “Беларускі народны каляндар”

Адказы: 1 ___ , 2 ___ , 3 ___ , 4 ___ .


7. Этапы абраду “Куст”

Сутнасць этапаў

1) Падрыхтоўчы

А) Абыход двароў з выкананнем куставых

песень і атрыманнем падарункаў-

“ахвяр” для Куста.


2) Заключны

Б) Абранне жанчыны на ролю Куста,

прыбіранне яе ў зеляніну.



3) Галоўная частка

В) Дзеянні з убраннем Куста, сумеснае

спажыванне сабраных дароў.



Адказы: 1 ___ , 2 ___ , 3 ___ .


8. Куставыя песні

Час выканання

1) Уласна куставыя

А) Пасля завяршэння абыходу двароў

2) Лірычныя куставыя

Б) У час абыходу двароў.

Адказы: 1 ___ , 2 ___ .


9. Канцэпцыя размежавання міфалагемы

нябожчыкаў паводле Дз. К. Зяленіна

Міфалагічныя вобразы

1) Продкі

А) Русалкі

2) Закладныя нябожчыкі

Б) Дзяды

Адказы: 1 ___ , 2 ___ .




10. Абрад

Матыў абраду

1) Провады русалкі

А) Клопат пра ўраджайнасць.

2) Валачобніцтва

Б) Культ і абагаўленне расліннасці і

прыроды.





В) Уяўленні пра паміраючае і

ўваскрасаючае боства прыроды.






Г) Услаўленне селяніна-гаспадара.

Адказы: 1 ________ , 2 ______ .




  1. ЗАДАННІ НА ВЫЗНАЧЭННЕ ПРАВІЛЬНАЙ ПАСЛЯДОЎНАСЦІ




  1. Вызначыць правільную паслядоўнасць у народным календары (зімовы перыяд)

 -- багатая куцця

 -- вялікая куцця

 -- вадзяная куцця

 -- новы год



  1. Вызначыць правільную паслядоўнасць у народным календары (веснавы перыяд)

 -- Тройца

-- Гуканне вясны

 -- Абрад “Куст”

 -- Юр’е

 -- Русальныя абрады

 -- Вялікдзень, хаджэнне валачобнікаў

 -- Масленіца





  1. Вызначыць правільную паслядоўнасць у народным календары (летні перыяд)

 -- Пятро

 -- Купалле

 -- Жніво

 -- Зажынкі

 -- Дажынкі

 -- Пакрыванне поля



  1. Вызначыць правільную паслядоўнасць у народным календары (асенні перыяд)

 -- Пакровы

 -- Звіжанне

-- Багач

 -- Асяніны



  1. Купальскія рытуалы па этапах

 -- Качанне на досвітку раздзетымі ў расе.

 -- Сустраканне на досвітку ўсходу, каб убачыць “ігру” сонца.

 -- Калектыўнае купанне ў рацэ.

 -- Час збору красак і траў.

 -- Пусканне вянкоў у водную плынь.

 -- Купальскае вогнішча.

 -- Пошук папараць-кветкі.




  1. ЛАНЦУГОВЫЯ ЗАДАННІ


Правільны адказ на кожнае наступнае заданне залежыць ад правільнага адказу на папярэдняе заданне


    1. Дадаць

1) Святам летняга сонцастаяння з’яўляецца ____________________ ,

якое святкуецца _________ ____________________ .

2) У _____________________ свяце дамінантным

з’яўляецца культ __________________________ .

3) ____________________ культу прысвячалі асноўныя

рытуалы свята: ____________ ________________ , ______________ , __________________________________ .



    1. Дадаць

1) На свята ___________________ дзяўчаты

збіраюць __________________________ .

2) Сабраныя _________________________ будуць мець чарадзейную або

лекавую моц, калі збор іх суправаджаецца _____________ ___________

______________ .

3) Часта ў _____________ _____________ __________ выступае

міфалагічная пара ___________________________ .

4) Праз _________________________ выказваецца клопат пра

______________________________ .

5) Акрамя _________________________ дзеючымі асобамі тэкстаў

______________ _____________ ______________ з’яўляюцца патроны

свят і ахоўнікі земляробства ____________ (________) , ____________ ,

_________ .





    1. Дадаць

1) У многіх ___________________ песнях расказваецца пра сустрэчу

ўдзельнікамі свята галоўнага персанажа абрадавай урачыстасці

______________ (____________) .

2) З’яўленне _________________________ падаецца ў

_____________________ кантэксце.

3) ________________________ кантэкст выяўляецца непасрэдна ў яе

іранічным ____________________ , звернутым да

___________________________ калектыву.



    1. Дадаць

1) У многіх песнях _______________________ функцыяніруе побач

са сваёй __________________________ .

2) Яе _________________________ выступае памочніцай у

апякунстве над _____________________ .

3) Купалка і яе ________________________ павінны дапамагаць

____________________ у іх будучым _____________ ____________

_____________ .





    1. Дадаць і абвесці кружочкам правільны адказ

1) Адна з найбольш таямнічых і загадкавых праяў цудадзейнага на свята

_______________________ ўвасоблена ў паданні пра чароўную

_____________ _____________ .

2) Хто знойдзе яе, той

а) стане празарлівым

б) будзе бегаць хутчэй за ўсіх

в) будзе бачыць скарбы пад зямлёю

г) будзе разумець мову звяроў і птушак

д) будзе ўмець лятаць

е) можа станавіцца нявідзімым

ж) будзе разумець гамонку дрэў і траў



  1. ТЭКСТАВЫЯ ЗАДАННІ

1. Прачытайце тэкст падання пра Купальскага дзядка (гл. А. Богданович

пережитки древнего миросозерцания у белорусов, 1895. – С.30). На падставе

зместу падання адкажыце на наступныя пытанні:


1) У адрозненне ад іншых людзей Купальскі дзядок мог збіраць чароўную

__________ ___________ без усякіх перашкод.

2) Купальскі дзядок:

а) злы


б) добры

3) Каб ён даў чалавеку адну чароўную кветку, трэба пры сустрэчы з ім

спачатку папрасіць, а потым расцяліць перад ім ______________

______________ .

4) Куды трэба схаваць чароўную кветку, каб не адабралі нячысцікі?

а) у кішэню

б) за пазуху

в) пад скуру на разрэзанай правай далоні

г) пад капялюш

д) пад пятку ў абутак

е) пад скуру на разрэзанай левай далоні

2. Прачытайце тэкст класічнай купальскай балады, прысвечанай прыгодам

брата і сястры (гл. Балады. Мн., 1977. – С.244-288). Адкажыце на наступныя

пытанні, абапіраючыся на тэкст.


1) Паходжанне якой кветкі раскрывае сюжэт?

(назавіце яе народную і навуковую назву)

__________ і ____________ , “___________ __________” .

2) Гэты баладны сюжэт уласна беларускі ці міжнародны?

__________________ .

3) Хто вінаваты па беларускаму сюжэту ў тым, што брат з сястрою

пакідаюць у дзяцінстве бацькоўскі дом?

_________________________________ .

4) Якое выйсце са становішча знаходзяць ужо павенчаныя брат і сястра?

_________________________________________________________ .



  1. СІТУАЦЫЙНЫЯ ЗАДАННІ

Стварэнне камічнай сітуацыі ў гумарыстычнай купальскай песні


-- Дзе ж ты была, Купалачка? Купала на Йвана!

-- У Парэчыне, Іванічка, Купала на Йвана!

-- Дзе ж ты сядзела, Купалачка? Купала на Йвана!

-- А ў запечку, на прыпечку. Купала на Йвана!

-- Што ж ты ела, Купалачка? Купала на Йвана!

-- Ела траву памётную. Купала на Йвана!

-- Што ж ты піла, Купалачка? Купала на Йвана!

-- Піла ваду балотную. Купала на Йвана!

-- Дзе ж ты была, Купалачка? Купала на Йвана!

-- У Чаросаве, Іванічка. Купала на Йвана!

-- Дзе ж ты сядзела, Купалачка? Купала на Йвана!

-- На покуце, на золаце. Купала на Йвана!

-- Што ж ты ела, Купалачка? Купала на Йвана!

-- Ела кашу рыжовую. Купала на Йвана!

-- Што ж ты піла, Купалачка? Купала на Йвана!

-- Піла мёд-віно зялёнае. Купала на Йвана!

(Купальскія і пятроўскія песні. Мн., 1985. – С. 128)


  1. Як дасягаецца ў гэтай песні эфект камічнага?

а) праз камізм знешнасці

б) праз камізм руху

в) праз камізм супастаўлення

г) праз камізм становішча

д) праз камізм выніку


  1. Хто выступае галоўным суб’ектам камічнай сітуацыі?

_____________________________________________


  1. Жыхары якой вёскі заслугоўваюць станоўчай ацэнкі?

_____________________________________________
4) На якой стылістычнай фігуры будуецца гумар у тэксце?

______________________________________________

КАМБІНАВАНЫЯ ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ
1) У беларускай фальклорнай традыцыі жніўныя песні вядомы пад

назваю “____________________” .


2) Перад пачаткам жніва выкарыстоўваўся архаічны абрад

“____________ ____________” .




  1. Асноўнай выканаўцай гэтага абраду была ___________________-,

якая _____________________________________________________ .


  1. Яна выкарыстоўвала абрад

а) ноччу

б) апоўдзень

в) апоўначы

г) на світанні

д) на захадзе сонца
5) Дапамагалі галоўнай выканаўцы

а) старыя бабкі

б) хлопцы

в) маладыя дзяўчаты

г) старыя дзяды

д) дзеці
6) Пачаткам уласна жніўнай працы з’яўляліся ______________________ .


7) Па сведчаннях П. М. Шпілеўскага __________________________

спраўлялі пасля “пакрывання поля”:

а) праз 3 дні

б) праз 2 дні

в) праз тыдзень
8) Якія дні тыдня былі спрыяльныя для пачатку жніва?

__________________ або __________________

9) Ці трэба было перад пачаткам жніва ўрачыста прыбіраць хату?

а) трэба

б) не трэба
10) Якога колеру было адзенне жней?

_____________________________


11) Самы першы сноп трэба было

а) захоўваць у хаце пад абразамі на покуце

б) аддаць суседу

в) спаліць

г) пакінуць на полі
12) Ці ёсць сярод зажынкавых песень заклінальныя песні на ўраджай?

а) ёсць


б) няма
13) Вызначыць разнавіднасць і характар песні:

Сам Бог жыта зажаў.

Вялікія снапы вязаў,

Частыя копы стаўляў:

Дзе горачка, то й копачка,

Што ложачак, то й стажочак.

(Жніўныя песні. Мн., 1974. – С.70)
14) Ці суправаджалі ўласна жніўныя песні жніўныя рытуалы?

а) суправаджалі

б) не суправаджалі
15) Да каго звяртаецца жанчына-жняя ў сваіх песнях?

а) да сонца

б) да ветра

в) да нівы

г) да мужа

д) да маці і бацькі

е) да пана

ж) да сястры

з) да лесу

і) да рэчкі


16) У жніўных песнях часцей спяваецца пра замужжа

а) удалае

б) няўдалае
17) Назавіце 4 варыянты статусу лірычнай гераіні жніўных песень, дзе

гучыць размова жняі з сонцам.

______________ , _______________ , _______________ , _____________ .
18) Дапоўніце тэкст жніўнай песні

У добрага пана

Пры месячку … …

Бадай яму кроўна,

Што пускаў дадому …

Бадай яму горка,

Што пускаў дадому … .

(Жніўныя песні. Мн., 1974. – С.81)


19) Асноўныя абрадавыя дзеі дажынак:

а) сплятанне дажынкавага вянка

б) выпяканне каравая

в) завіванне барады

г) абмен сярпамі
20) Арэал бытавання спарышовых песень – гэта

________________________ .


21) У спарышовых песнях Спарыша

а) запрашаюць на двор

б) выганяюць з двара
22) Акрамя дажынкавых райковых песень персанаж Рай сустракаецца

а) у вясельных песнях

б) у хрэсьбінных песнях
23) З чым асацыіруецца ў дажынкавых песнях жніво?

а) з навальніцай

б) з вайною

в) з бурай


24) Фінальныя тэксты дажынкавых песень заключаюць у сабе

метафарычны вобраз залатой ______________________ .


25) Прыкметнай жанрава-структурнай характарыстыкай дажынкавых

песень з’яўляецца _____________________________ .



СЯМЕЙНА-АБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ



        1. Пазначыць правільныя адказы

У беларускую сямейна-абрадавую паэзію ўваходзяць:

а) радзінная паэзія

б) вясельная паэзія

в) народная драма

г) пахавальна-памінальныя галашэнні

д) духоўныя вершы





        1. Дадаць

  1. Самы поўны збор сямейна-абрадавай паэзіі беларусаў з запісаў

мінулага і сучаснага апублікаваны ў адпаведных тамах шматтомнай

серыі “__________________________________” , з _____________

году па _______________ год.


  1. Жанрава-відавую адметнасць беларускага песеннага фальклору

складаюць ________________________________ , якія ўваходзяць у

_____________________ , што лепш захаваўся ў беларусаў у параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі народамі.





        1. Выбраць правільныя адказы

Традыцыйныя забароны, якія існавалі ў народзе для аховы дзіцяці ад усяго негатыўнага ў яго жыцці, сістэматызуюцца па наступных функцыянальна-семантычных групах:

а) забароны цяжарнай жанчыне дзеянняў, якія могуць пашкодзіць

знешняму выгляду дзіцяці або выклікаць хваробу;

б) шэраг дзеянняў цяжарнай жанчыны і яе мужа, каб нарадзілася

дзіця пажаданага полу;

в) забароны пэўных дзеянняў мужу парадзіхі у час родаў, якія

могуць перашкодзіць дадзенаму працэсу;

г) засцярогі, прызначаныя прадухіліць дрэнныя паводзіны дзіцяці ў

будучым і непажаданыя для яго рысы характару;

д) забароны дзеянняў, ад якіх залежыць лёс нованароджанага

(няшчасце, беднасць, галеча і інш.).



        1. Дадаць

Па эстэтычна-функцыянальнаму прынцыпу хрэсьбінныя песні класіфікуюцца на _________________________________ ,

________________________ , ___________________________ і

_____________________________ .



        1. Вызначыць тып хрэсьбіннай песні і яе асноўную мэту

Паскарусенька ўбіралася,

У адном чобаце да й без пояса,

У руках нясець да пялёначкі.

Ідучы, яна Богу моліцца:

-- Апростай, Божа, да двух душачак:

Первую – нараждзёную,

А другую – хрышчоную.

А Кірылечка да бабусю прося:

-- Дам табе, мая Іванаўна,

Чвертачку проса,

Дзяржы маю Хрысціначку

За белыя ручачкі,

Не задавай ёй, бабусечка,

Вялікія мучачкі.

Дам табе, (мая Іванаўна),

Чвертку грэчкі,

Падзяржы (маю) Хрысціначку

Пад белыя плечкі.

(Радзінная паэзія. Мн., 1971. – С.153)



        1. Вызначыць тып хрэсьбіннай песні

Ой, кум у кумы пытае:

-- Ці ўжэ, кума, світае?

Кума мая, кумачка ты мая,

Чырвоная ягада ты мая!

-- Яшчэ, куме, не відно,

Хаваймосе пад радно.

(Federowski M. Lud białoruski. T. 6 S. 555)



        1. Вызначыць тып хрэсьбіннай песні

Ой, я ўчора сувячора

На радзінках была,

На радзінках была,

А сягоння ранюсенька

На хрысцінкі прыйшла,

На хрысцінкі прыйшла.

Добры людзі-суседзі

Упаілі мяне,

Упаілі мяне.

Пад вішанькай, пад чарэшанькай

Спаць паклалі мяне…

(Песні народных свят і абрадаў / Уклад. і рэдакцыя

Н. С. Гілевіча. Мн., 1974. – С.349)


        1. Вызначыць, якія прыпеўкі спяваліся а) выключна на хрэсьбінах, а якія і

б) на іншых застоллях

  1. А кумок, галубок,

Чыні сваю волю.

Ой, пойдзем гайдучка

Да ўдваіх з табою.


  1. Як жа кумы не любіць,

Кеды кума ладна.

На ёй сукня, як на пані,

Панчошка едвабна.


  1. Кума мая харошая

Харашо скакала,

Як у маём свіроначку

Гарэлка стаяла.


  1. А чарачка крышталёвенькая,

Ды чаму яна не поўненькая?

Ці ты, чарачка, пабітая,

Ці ты поўна не налітая?


  1. А хто п’е, таму налівайце,

А хто не п’е, таму не давайце.

А хто п’е, чалавек добры,

А хто не п’е, таму век доўгі.

(Радзінная паэзія. Мн., 1971. – С.240, 639-640)

а) хрэсьбінныя: ____________ ; б) у любым застоллі: __________



        1. Вызначыць з прыказак і прымавак уласна хрэсьбінныя

а) Што гадок, то і ядок.

б) Прыглядайце гасцей, каб хадзілі часцей.

в) Што гадок, то і сынок.

г) Шануй людзей, то і цябе пашануюць.

д) Хто кумы не цалаваў, той і слодычу не знаў.

е) Радзіма – матка, чужына – мачыха.

ж) Ехаў дахаты, а трапіў да кумы.

(Радзінная паэзія. Мн., 1971. – С.648-650)





        1. Абвесці ў кружок правільны адказ

Традыцыйнымі персанажамі беларускай хрэсьбіннай паэзіі з’яўляюцца

а) парадзіха

б) бацька нованароджанага

в) поп


г) бабка-павітуха

д) вясёлая суседка

е) кум

ж) бусел


з) кума



        1. Уставіць правільныя словы ў тэксты азначэнняў

а) Вядучым прыёмам і асноўным арганізуючым прынцыпам пабудовы

песенных тэкстаў беларускай радзіннай паэзіі з’яўляецца:

______________________ як вядучы кампазіцыйны прыём раскрыцця

характару лірычнага героя, унутранага зместу твора і ______________

і як асноўны прынцып кампазіцыйнага ладу песні.

б) Уласцівы беларускай радзіннай паэзіі і кампазіцыйны прыём

_________________________ -- зліццё некалькіх (часцей дзвюх) песень

або іх асобных частак, карцін.

в) У пераважнай большасці _____________________ будуецца

на __________________________ славесна-музычных тэкстаў.

г) Існуе два віды песенных _______________________ :

творчыя і механічныя. _________________________ беларускіх

радзінных песень часцей за ўсё _______________________ .

д) _____________________ з’яўляецца асноўным унутрана арганізуючым

прынцыпам пабудовы народнай лірыкі. ___________________ -- гэта

прынцып адзіны для паэтычнага і музычнага бакоў песні. Ён мае адно

паходжанне, якое звязана са з’явай рытму. _____________________

у народнай паэзіі – гэта перш за ўсё з’ява музычна-рытмічная. Менавіта

рытмам, інтанаваннем, музычна-рытмічным пачаткам абумоўлена

страфічная будова песеннага тэксту.

е) Паўтор канца аднаго радка (слова або некалькіх слоў) у пачатку

другога называецца ______________________ .

ж) Адна з найбольш характэрных рыс кампазіцыі беларускіх хрэсьбінных

песень -- _______________________ -- пастаяннае нагнятанне

літаральна паўтараючыхся аднатыпных анафар, эпіфар, эпітэтаў,

сінонімаў, а таксама вялікай колькасці саюзаў, прыназоўнікаў,

выклічнікаў-выгукаў і па вертыкалі, і па гарызанталі.

з) Унутраная рыфма – інакш ______________________ -- інтанацыйна

зладжаныя паўторы сугуччаў асобных слоў ці іх частак унутры радка

або некалькіх радкоў – найвышэйшае выяўленне гукавой гармоніі

жывой роднай мовы.



        1. Вызначыць, які характар маюць зачыны-паралелізмы у наступных

хрэсьбінных песнях: фармальна-стурктурны ці змястоўны?

За гарою яліначка,

А ў гародзе расце жыта.


Знатна тая жонка ў мужа,

Каторая дый не біта.



За гарою яліначка,

А ў гародзе расце жыта.


Знатная тая жонка ў мужа,

Каторая штодзень біта.



Яна сядзіць у радочку,

Як вішанька ў садочку.


Яна сядзіць, размаўляе,

Як вішанька, расцвітае.



Яна сядзіць у радочку,

Як чарнічанька ў барочку.


Яна сядзіць і ўздыхае,

Як чарнічанька, усыхае.



1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка