I уступная частка




Дата канвертавання04.05.2016
Памер37.18 Kb.
Тыдзень беларускай мовы і літаратурнага чытання
Тэма: Свята беларускага фальклору

Мэта: расшыраць літаратурныя ўяўленні вучняў аб тврах фальклора: казках, песнях, гульнях, загадках, прыказках; выхоўваць павагу да роднага слова, жаданне размаўляць на беларускай мове.

Ход свята

I Уступная частка

Заходзяць вучні – госці.



  • Добры дзень, вам. Ці рады вы нам?

Гаспадар. Рады, рады, запрашаем. Госцейкі дарагія, сядайце, калі

ласка.


Гаспадыня. Ці то лесам, ці то полем ішлі тры падарожніка. Ішлі яны 3 дні і 3 ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся, прыселі. Раптам чуюць – спявае нехта. Прыслухаўся першы: “Відаць жаваранак”. “Не, -кажа другі, - гэта лес шуміць”. А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў: “Дык гэта ж зямля наша спявае!”

Гападар. Так, зямля наша спявае, бо дабразычлівы народ насяляе нашу Беларусь. Гэты народ мае багатую спадчыну: песні, карагоды, жарты, загадкі, прыказкі.
II Аб’яўленне тэмы свята

Тыдзень беларускай мовы і літаратурнага чытання заканчваецца святам беларускага фальлору.



Гаспадыня. І сёння ў нас будуць гучаць казкі, вершы, песні, загадкі. Мы яшчэ раз пераканаемся, якая прыгожая і меладычная мова нашых бацькоў і дзядоў.
III Правядзенне свята

1. Вершы аб мове (чытаюць вучні)
Мая мова, Крынічкай спявае,

як сонца праменіцца. Не замярзае -

Ускалыхнецца, родная мова.

бы ніва У сэрцы не гасне

не зменіцца. поўніць нас шчасцем –

Ветры песню родная мова.

падхопяць за жнейкаю, Над светам лунае,

то заплача самотна - вечна жывая -

жалейкаю. родная мова.

То званочкам І нас, беларусаў,

яна засмяецца. збірае, яднае –

Лёгка ёй, беларусачцы, родная мова.

дома жывецца.

Услухайся ў гэтую мову вясковую,

Пачуеш ты песеньку жаўруковую.

Пачуеш, як плешчацца ў рэчцы вадзіца,

Пачуеш, як жыта ў палях каласіцца.

Чаму ж людзі губяць мову пяшчотную,

Крынічную, салаўіную, родную.

Любіце яе, без яе прападзеце,

Не будзе чаго вам пакінуць і дзецям.
Гаспадыня. Цудоўныя вершы прагучалі ў нас пра нашу беларускую мову.


  • А можа вы яшчэ што праспяваеце?

(Песня “Наша Радзіма” словы Л. Глінскай , музыка А. Безенсон.)
Гаспадар. Малайцы, малайцы, добра праспявалі

.

2. Інсцэніроўка беларускіх народных казак



Госці. Мы можам і казку паказаць

(Казка “Зайкіна хатка”, “Коцік, пеўнік і лісіца”)


3. Беларускія народныя гульні

Гаспадыня. І праўда, добрыя казкі атрымалася, артысты пастараліся. Дык можа ў гульню якую згуляем?

( гульня “Рэдзька”)


4. Адгадванне загадак
Гаспадар. Адпачніце, госцейкі, хвілінку ды паадгадвайце загадкі.

1. Што без ног ідзе? (дождж)

2. Што без вады плавае? (воблакі)

3. Што гарыць без полымя? (світанак)

4. Што бяжыць без повада? (вада)
5. Трапныя словы – прыказкі
Гаспадар. Беларуская мова славіцца трапнымі выразамі – прыказкамі, прымаўкамі. Вось, напрыклад, добрая пасловіца – у вочы колецца.

Гаспадар. Ласкавае слоўца, як сонейка грэе.

Госці. Пустой птушкі – пустая песня

Гаспадыня. Усё знай, ды не ўсё бай.

Госці. Тады слова серабро, калі справа золата.

Не спяшы языком – паспяшай справай.

Другіх слухай, а свой розум май.
Гаспадар. Якія трапныя выразы мы пачулі, якая багатая наша мова. Госцейкі дарагія, а давайце яшчэ паспяваем.

(Песня “Чаму ж нам не пець...”)



6. Слухаем паданне пра горад Бярозу.

Госці. Паслухайце легенду “Гаючая вада”. Блукаў па свеце стары сляпы чалавек з хлопчыкам – павадыром. Шукаў дапамогі ад слепаты, але збавення не наступала.

І вось аднойчы прывёў яго хлопчык у бярозавы гай. Гэты гай быў пранізаны сонечным святлом. У ім струменіўся крыштальна чысты ручай. З зямлі біла свежая крынічка.

Вандроўнікі напіліся халоднай вады. Потым хворы чалавек акрапіў ёю свае вочы. І здарыўся цуд – перад ім адкрыўся ва ўсім сваім харастве навакольны свет. У падзяку за сваё вылячэнне стары вындроўнік пабудаваў у бярозавым гаі кляштар(каталіцкі манастыр). З яго і пачаўся горад Бяроза.

IV Падвядзенне вынікаў

Наша свята скончылася. Мы з вамі пераканаліся, што беларускі народ мае багатую спадчыну.



  • Якія творы беларускага фальклору мы ўспаміналі?

  • Што спадабалася вам на свяце больш за ўсё?

Гаспадар. Любіце родную старонку

І мову родную сваю.

І голасам душы і сэрца

Радзіму слаўце вы, сябры.


Падрыхтавала Богдан Г.М.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка