I курса фiлалагічнага факультэта спецыяльнасцей: 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» 1-21 05 02 «Руская філалогія» 1-21 05 04 «Славянская філалогія» мінск бду 2007




старонка6/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.95 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Узор запісу: «Наце вам народжана, нам прынясець хрэшчна… Занясі, божа, да храста святога, пазволь, божа, ва хрысціянскую веру ўвясці. Прывядзі, божа, і парадзіллю да першага здароўя; дай, божа, шчоб вана яго ахрысціла і да розума давяла, і на вяселлі пагуляла».

13. Ці спявалі песні перад адпраўленнем у царкву? Якія?

14. Што трэба было казаць, калі кумы вярталіся з царквы? Ці спявалі песні? Якія?

15. Як і якімі словамі запрашалі на хрэсьбіны?

16. Ці існавала спецыяльная песня, якая б «адкрывала» хрэсьбіннае застоллле?

17. Якія песні гучалі ў час хрэсьбіннага святочнага стала? Ці спяваліся велічальныя песні? Каму яны прысвячаліся: нованароджанаму, яго маці, бабцы-павітусе, куму, куме?



Узор запісу: Венаград на дварэ!..

(хрэсьбінная велічальная песня)



Венаград на дварэ!

Так наша бабка,

Так наша любка на куце.

Як золат персцень на руцэ,

Так наша бабка на куце.

Як золат персцень шаруюць,

Так нашу бабку шануюць.

Бабка мая, любка мая,

Венаградаў цвет!
18. Ці выконваліся спецыяльныя велічанні для бацькі дзіцяці?

19. У які момант хрэсьбіннага стала гучалі песні аб долі і далейшым лёсе немаўляці?


Узор запісу: А ў нядзелечку спараненечку…

(хрэсьбінная заклінальная песня)

А ў нядзелечку спараненечку


На небе развіднела,

Наша бабачка ходзіць, дзіцяцю носіць,

А ў бога долі просіць:

А дай, божа, етай дзіцяці



Усякую долю ўзяці:

І хлебавую, і салявую,

Трэцяю – здаровейкую.

20. Што прыгаворвалі бабка, кум, кума падчас хрэсьбіннага стала, «бабінай кашы»?

Узор запісу: «Бабка пры раздачы кашы кажа: – Во пасылаець вам пані палагавая кашы і масла к ней. Кушайце за здаровейка нашай радзіны. Штоб здароў быў і добра малаціў».




21. Каму адрасаваліся жартоўныя песні (бацьку дзіцяці, бабцы-павітусе, куму, куме)?


Узор запісу: Казалі, наша бабка хваравіта…

(хрэсьбінная жартоўная песня)



Казалі, наша бабка хваравіта

Ажны наша бабка варавіта.

Таўчы, малоць – нядужа,

А па намётачку – дасужа.

22. Ці спяваліся адпаведныя песні падчас «бабінай кашы»?


Узор запісу: Бабка кашу нясець…

(хрэсьбінная велічальная песня)



Бабка кашу нясець,

А кум казной трасець.

У бабкі кашка смашна,

А ў кума казна ясна.

23. Калі і як адорвалі нованароджанага, парадзіху, бабку? Якія зычэнні і тосты гучалі ў іх адрас?


24. Якія бяседныя песні гучалі падчас хрэсьбіннага святочнага стала?

25. Ці вядомы ў вашай мясцовасці хрэсьбінныя прыпеўкі?


Узор запісу: Ой, кум куме рад…

(хрэсьбінная прыпеўка)



Ой, кум куме рад

Павёў куму ў вінаград:

Шчыплі, кумка, ягодкі,



Каторыя салодкі,

А каторы горкі,

Кідай для маёй жонкі.

26. Хто і пра што спяваў на заканчэнне хрэсьбіннага стала?


27. Ці захаваліся ў вас песні абраду «змывання мура» («муравінак», «жмурак», «злівак»)?

28. Што прыгаворвалі падчас прарэзвання зубоў; пры выпадзенні першага малочнага зуба; пры першых кроках?


29. Якія пажаданні адрасаваліся дзіцяці падчас першага пастрыжэння? Хто іх выконваў?



Вяселле

2.3.2. ВЯСЕЛЬНАЯ ПРОЗА

Асноўныя тэмы вясельнай прозы тычацца пэўных момантаў вясельнай абраднасці, дзеянняў вясельных чынаў, вясельных атрыбутаў, iх вырабу i дзеянняў з iмi, вясельных гульняў i пераапрананняў. Пры захаваннi агульнага сцэнарыя вяселля яго этапы могуць мець варыянтныя назвы, якiя збiральнiк павiнен высветлiць. Акрамя таго, iснуюць лакальна-рэгiянальныя элементы вясельных абрадаў, якiя адсутнiчаюць у iншых мясцовасцях. Напрыклад, на Гомельшчыне гэта «Продаж ёлкi»: «Як у хату маладое прыйшоў малады i запалiлi свечкi, то ён з княжнымi – дружкамi i сватамi павiнен выкупiць ёлку. Дзяўчаты таргуюцца за яе i за мала не хочуць аддаваць i пяюць: «Мы па ёлку хадзiлi...». Гэтаксама мясцовымi з’яўляюцца звычаi «страляць зайца», «гуляць куру» i iнш., таму заўсёды варта пацiкавiцца, якiмi вясёлымi момантамi вызначаецца вясковае вяселле.

Пры афармленнi запiсу трэба праз загалоўкi адзначыць моманты вясельнага абраду. Напрыклад: Сватанне – Магарыч – Оцьведы – Змавiны – Каравай – Прыезд маладога да маладой – Вянчанне – Вясельнае застолле ў маладой – Вясельнае застолле ў маладога – На бяседах. У кожным канкрэтным выпадку загалоўкi будуць розныя. Напрыклад: Сватанне, заручыны – Зборная субота – Першы дзень вяселля – Каравай. Дзяльба каравая – Расплятанне i заплятанне касы. Усё залежыць ад зместу расказанага.

Можа стацца так, што iнфармант раскажа пра якi-небудзь адзiн вясельны абрад, тады яму таксама трэба даць загаловак, выкарыстоўваючы мясцовую тэрмiналогiю. Напрыклад: «Сваты», «Сватанне, запоiны», «Змовiны (заручыны)», «Завiванне маладой», «Суканне свечак», «Пасад», «Трэцi дзень», «Пятухi». Калi вы запiсалi кароткi аповед пра ўсё вяселле i часткi вясельнай абраднасцi вылучаць няма сэнсу, зрабiце агульны загаловак, прыкладам, «Вяселле ў вёсцы Палацечка Баранавiцкага раёна».

Такiм чынам, мэта збiральнiка – запiсаць складныя аповеды пра мясцовае вяселле, яго асобныя этапы, абрады i звычаi: даведкi, сватанне, запоiны, заручыны, суборная субота (вяночкi, паненскi вечар i г.д.), каравай, пасад (саджэнне на дзяжу, расплятанне касы, застрыганне, пакрыванне); прыезд дружыны маладога да маладой, розныя вiды выкупаў, шлюб (вянчанне), пераезд да маладога, камора, пасаг, выпрабаванне маладой, падзел каравая, адорванне маладых; цыганы, пярэзвы i г. д.


Апытальнiк для збору вясельнай прозы
Этапы беларускага вяселля

1. З якiх асноўных этапаў складаўся вясельны абрад у вашай вёсцы?

Павольна пералiчвайце назвы этапаў i запiсвайце ў сшытак тыя, якiя назаве iнфармант: пярэпыты, даведкi, сватанне, заручыны, змовiны, запоiны, узглядзiны, сугляды, ладзiны, запой, дзявочы вечар, зборная субота, вяночкi, елка, каравай, пасад, расплятання касы, вянчанне, вяселле ў маладой, вяселле ў маладога, дзяльба каравая, раздача каравая, пярэзвы, гасцiна, «цыганы», бабскi вечар. Якiя яшчэ?

2. Цi вядомыя ў вас такiя звычаi i назвы, як «закiдваць зайца», «страляць зайца», «гарох малацiць», «княжаства», «княжны стол», «выкупiць стол», «дагулкi», «званкi», «крошкi»? Якiя яшчэ? Дакладна запiшыце адказы.


Вясельныя чыны

3. Як называюцца ў вас вясельныя чыны? Колькi iх бывае? Што яны робяць на адпаведных этапах вяселля? Што гавораць?

Павольна пералiчвайце назвы вясельных чыноў i адразу запiсвайце адказы: дружка, дружок, дружба, дзядзька, свяцiлка, касянка, закасянка, стараста, княжы, княжок, падкняжы, князь, харунжы, маршалок i г. д.

Спытайце, якiя яшчэ чыны ёсць, адзначце варыянты назваў. Асобна адзначце, якую ролю выконвалi падчас вяселля хросныя бацькi жанiха i нявесты, як яны называлiся, якi абавязак быў у брата нявесты.


Пярэпыты, даведкi, сватанне

4. Цi можна было прыйсцi да дзяўчыны ў сваты без папярэдняга вiзiту мацi (хроснай мацi, сваячкi) са свахай?

5. Хто i калi iдзе ў сваты (сват з бацькам жанiха, сват з жанiхом, адзін сват, бацькi i жанiх)? Цi можна было выпраўляцца ў сваты без жанiха? Цi была абавязковай прысутнасць жанiха на сватаннi?

6. Хто з’яўляецца галоўнай асобай у сватаннi (маршалак, дружка, сват)? Як гэта пасада называецца ў вас? Што патрабавалася ад свата?

Запiшыце, якая размова адбывалася памiж сватамi i бацькамi дзяўчыны.

7. Як павiнна была паводзiць сябе дзяўчына, калi прыходзiлi сваты (заставалася ў хаце, хавалася, сыходзіла з хаты)?

8. Што рабiлi ў знак згоды на шлюб цi адмаўлення ад яго?
Даведка
Прыкметы згоды на шлюб: дзяўчына прымае ад сватоў хлеб, выпiвае чарку, кiдае ў бутэльку некалькi зярнятак, калупае печ, мяце хату ад дзвярэй да печы цi стала, перавязвае сватоў ручнiкамi цераз плячо i г. д.

Прыкметы адмаўлення ад шлюбу: вяртаюць пустую бутэльку, а за выпiтую гарэлку плацяць, утыкаюць галень у воз сватоў, прычэплiваюць на вопратку нiтку, дзяўчына мяце хату ад стала да дзвярэй i г. д.
Узглядзiны (дыялектныя варыянты – сугляды, змовiны,

запоiны, запiвiны, заповiны), малыя заручыны, малая

гарэлка, барышы, заручыны, ладзiны, запой

9. Як у вашай мясцовасцi называюць такую частку вяселля, як запоiны? Калi i як гэта адбывалася (адразу пасля згоды на шлюб цi праз некаторы час)?

10. Цi лiчылася дзяўчына засватанай пасля запоiн? Як пра яе ў гэтым выпадку казалi (запiта, прапiта, заедзена яечняй i г. д)?

Якiя песнi спяваюць на запоiнах i заручынах?

11. Як адбываўся абрад «злучэння» маладых (завязвалi канцы адзення, спляталi разам валасы, сашчэплiвалi рукi i г. д.)?

12. Якiя стравы пры сватанні павiнны быць на стале?

13. Цi адорвае дзяўчына сватоў льнянымi ручнiкамi?

14. На заручынах дамаўляюцца пра дзень шлюбу. Спытайце, на якi час звычайна назначаюць вяселле, цi прытрымлiваюцца становiшча месяца (маладзiк, поўня, сход).

15. Цi збiраюцца ў вас асобна на змовiны (заручыны, вялiкую гарэлку, вялiкiя запоiны)? Цi магчыма адмаўленне ад шлюбу пасля змовiн? Якiя наступствы адмаўлення?
Зборная субота, дзявочы вечар (дыялектны варыянт – дзявiчы вечар), паненскi вечар, вянкi, зборны вечар

16. Як у вашых мясцiнах называюць вечар перад вяселлем, калi да нявесты прыходзяць яе сяброўкi? Што азначала зборная (суборная) субота?

17. Што рабiлi дзяўчаты ў час зборнай суботы?

Цi iснаваў у вашых мясцiнах звычай «вiць ёлку», гэта значыць, упрыгожваць кветкамi, свечачкамi, саламянымi крыжыкамi i г. д. галiнку елкi цi вiшнi? Што з ёю рабiлi далей?

18. Цi дазвалялася прыязджаць «на вянкi» жанiху? Калi ён прыязджаў, то з кiм (з бацькам, сватам, сябрамi, музыкам)? Што адбывалася далей па прыездзе маладога з роднымi i сябрамi «на вянкi»?

19. Цi iснаваў у вас звычай, каб маладая ў час зборнай суботы хадзiла ў лазню? Калi такога звычаю прытрымлiвалiся, то што ён азначаў?

20. Якiя песнi спявалi дзяўчаты ў зборную суботу?
Каравай

21. Цi пякуць у вас на вяселле каравай? Калi прыступалi да падрыхтоўкi каравая (адразу пасля запоiн, заручын)? Цi раіліся на змовінах пра каравай?

22. Колькi бывае караваяў – адзiн цi два?

23. У якi дзень i час рашчыняюць каравай? Каго нельга запрашаць на рашчыненне караваю? Цi прысутнiчаюць пры гэтым мужчыны?

Колькi звычайна бывае каравайнiц? Хто бывае старшай каравайнiцай? Што прыносiлi з сабою каравайнiцы?

24. Што гавораць i якiя песнi спяваюць, калi месяць цеста?

25. Хто i як садзіць каравай у печ? Цi выпякаўся каравай на лiсцях дрэў або iншых раслiн? Чаму так рабiлi?

26. Якi выгляд меў каравай маладой (маладога)? Якiя ўпрыгожаннi былi на караваі (месяц, сонца, птушачкi, крыжыкi, пляцёнкi i г. д)?

Цi выпякалiся «шышкi»? Колькі? Якi выгляд яны мелi?

27. Цi пяклi якi-небудзь iншы хлеб, акрамя каравая? З якой мэтай? Як ён называўся?

28. Хто дастае каравай з печы? Куды нясуць i на што кладуць спечаны каравай? Хто гэта робiць?

29. Што адбывалася ў хаце маладога ў той час, калi ў маладой рашчынялi каравай?

30. Калi дзялiлi каравай?

Спытайце, цi кладуць што-небудзь у сярэдзіну каравая.


Парада
Запiшыце каравайныя песнi адпаведна ходу каравайнага абраду.

Калi ёсць магчымасць, сфатаграфуйце вясельны каравай, а калi няма – схематычна намалюйце яго, адзначце кожную дэталь, упрыгожаннi, узоры, iх назвы, памеры.


Пасад

31. Каго не садзілi на пасад (удаўца, удаву, цяжарную жанчыну або тую, якая мела няшлюбнае дзiця i iнш.)?


Даведка
Майце на ўвазе, што iснавалi тры тыпы пасаду, якiя адрознiвалiся рытуалам i пэўным значэннем.

Першы тып – пасад маладой i маладога (кожнага асобна) перад шлюбам.

Другi тып – сумесны пасад маладой i маладога пасля вянчання ў сувязi з абрадам звядзення.

Трэцi тып – пасад маладых у розныя часы: а) у час завiвання; б) на заручынах; в) на зборную суботу; г) у час сустрэчы маладых пасля шлюбу.


Пасад маладой

32. Дзе знаходзiлася нявеста непасрэдна перад тым, як яе праводзiлi на пасад?

33. Цi меў права малады прысутнiчаць на пасадзе маладой i дзе ён знаходзiўся ў час гэтага абраду?

34. Раскажыце, як маладую вялi на пасад, хто яе прыбiраў i суправаджаў. Хто першы ўваходзiў у хату? Хто звычайна вёў маладую на пасад?

35. Якое значэнне мела хлебная дзяжа, што з ёй рабiлi?

Як маладую садзілi на пасад? Як садзілi на пасад маладую, калi яе бацькi мелi пчолы? Цi садзілi маладую на пасад, калi яна не захавала дзявоцкасць?

Чым высцiлалi сенцы, праз якiя вялi прыбраную маладую?

36. Хто расплятаў, расчэсваў касу маладой? Цi мачылi грэбень у мёд i масла? Хто падсмальваў яе валасы? Куды дзявалi грэбень пасля часання валасоў нявесты?

37. Як убiралi маладую пасля часання i падсмальвання валасоў?

38. Што рабiла маладая перад тым, як сесцi на пасад? Што рабiлi яе бацькi? Брат?

39. Што клалi на каленi маладой, калi яна сядзела на пасадзе? Што давалi ёй у рукi?

40. Хто падымаў нявесту з пасада? Дзе яе садзiлi пасля пасада? Дзе садзiлiся малады i яго бацька?

41. Што рабiлi з дзежкай пасля пасада?
Пасад маладога

42. Калi адбываўся пасад маладога (увечары напярэданнi шлюбу, удзень перад ад’ездам жанiха да нявесты)?

43. Каго прасiў малады блаславiць яго пасад? Хто вёў маладога да дзяжы? Якiм чынам гэта адбывалася? Хто садзіў маладога на дзяжу?

Цi ставiлi яму пад ногi пасудзiну з жытам, калi ён паведамляў, што варты пасада?

44. Хто часаў маладому валасы, змазваючы грэбень мёдам i маслам? Цi засмальвалiся яму валасы грамнiчнай свечкай?

Цi застрыгалi маладога? Хто гэта рабiý?

Цi перапiвалi маладога ў час пасада?

45. Што адбывалася пасля таго, як малады ўстаў з пасада?


Сумесны пасад маладога i маладой

46. Калi адбываўся сумесны пасад маладога i маладой (у час заручын, у хаце маладога)?

47. Цi iснаваў у вашай вёсцы сумесны пасад маладога i маладой у час абраду звядзення маладых у хаце нявесты? Як гэта адбывалася?

48. Цi вядомы ў вашых мясцiнах сумесны пасад маладога i маладой у час завiвання маладой у зборную суботу? Як гэта адбывалася?


Прыезд дружыны жанiха па нявесту

49. Як праходзiлi зборы маладога ў дарогу да нявесты? Цi быў пасад маладога, падстрыганне валасоў, iх падсмальванне? Хто i як гэта рабiў? Цi садзiлiся перад ад’ездам за стол? Як быў апрануты жанiх у былыя часы? Як цяпер? Якiя песнi спявалi ў гэты час?

50. Што робiць мацi жанiха непасрэдна перад самым ад’ездам? Якiя песнi спяваюць у дарозе?

51. Раскажыце, як адбывалася сустрэча дружыны жанiха раднёй нявесты, яе сяброўкамi раней i як цяпер? Цi захаваўся звычай перагароджваць дарогу, зачыняць вароты i г. д.?

52. Як выкуплялi маладую жанiх i яго дружына?

53. Што адбывалася ў момант ад’езду маладых да вянца (цi ў ЗАГС, сельсавет на рэгiстрацыю шлюбу) i пасля iх вяртання? Цi спявалiся ў гэты момант песнi?

54. Як адбываўся ад’езд маладой да маладога? Хто суправаджаў яе (шаферкi, хросная мацi i iнш.)? Якiя песнi спявалi ў гэты час?

55. Як сустракаюць маладых у доме жанiха? Цi перагароджваюць хлопцы «вясельнаму поезду» дарогу ў двор? Што павiнны рабiць сваты, каб выкупiць сабе праезд?

56. Цi дорыць нявеста падарункi раднi маладога? Якiя гэта падарункi (пояс, хустка, кашуля, фартух, грэбень i г. д.)?

57. Хто праводзiць маладую ў хату жанiха (свёкар, сват i iнш.)?

58. Цi iснуе ў вашай мясцовасцi абрад завiвання маладой (пераапранання яе ў жаночае адзенне – намiтку, чапец, хустку)? Калi i як гэта робяць?

59. Калi ў хату маладога прывозяць пасаг маладой? Хто i як гэта робiць?

60. Як адбываецца вясельнае гулянне ў доме жанiха? Якiя песнi спяваюць у гэты час? Цi спяваюць жартоўныя песнi пра дружак, свата, сваццю?

61. Цi заходзяць у хату ў час вяселля тыя, хто не быў запрошаны? Цi частуюць iх? Якiя песнi яны спяваюць, каб атрымаць пiрага ад свата i сваццi? Цi бываюць на вяселлi «цыганы»? Што яны робяць?

62. Як праходзiць ад’езд дадому гасцей з боку маладой? Як заканчваецца вяселле?

63. Якiмi дзеяннямi суправаджаецца адыход маладых у камору пасля вясельнага гуляння? Якія дзеянні адбываюцца ранiцай пасля шлюбнай ночы (родныя заходзяць у пакой маладых з віншаваннямі, вывешваюць у вакне прасціну маладых і інш.)?

64. Цi бываюць праз некаторы час пасля вяселля (калi?) пярэзвы (спачатку запрашаюць у дом маладога бацькоў маладой i некаторых гасцей на застолле, потым бацькi маладой запрашаюць да сябе (перазываюць) бацьку i мацi маладога)? Якiя песнi спявалi ў час пярэзваў?

65. Цi праводзiць маладая пасля вяселля так званы «бабскi вечар»? Што на iм адбываецца? Цi спяваюць песнi?

Як адбываўся пераход ад вяселля да самастойнага жыцця маладой сям’i?

Парада
Запiсваючы адказы на пытаннi, звярнiце асаблiвую ўвагу на вызначэнне семантыкi рытуальных i культавых прадметаў. У адпаведнасцi з полiфункцыянальнасцю вясельных абрадаў асаблiвым багаццем вызначаецца сiмволiка зерня, хлеба, раслiннасцi, ручнiка.

Запiшыце самыя цiкавыя прыклады выкарыстання хлеба ў перадвясельных абрадах, выявiце яго функцыянальнасць. Хлеб сiмвалiзаваў сур’ёзныя намеры сватоў i жанiха, жаданне жыць у згодзе i шчасцi, згоду дзяўчыны на шлюб, дастатак у новай сям’i. Хлеб i сыр сiмвалiчна раскрывалi жаданне сялян прадоўжыць род.



Даведка
Вялiкае значэнне для шчасця будучай сям’i меў вясельны каравай, спечаны ў адпаведнасцi з абрадам. Склад каравайнiц у розных вёсках фармiраваўся згодна з мясцовым звычаем, але заўсёды сачылi за тым, каб у выпечцы каравая прымалi ўдзел здаровыя, шчаслiвыя ў сямейным жыццi жанчыны i мужчыны. Выпечку каравая падрабязна абмяркоўвалi ў час змовiн. Кожная каравайнiца прыносiла, калi так было прынята, пшанiчную муку, хлеб, сыр, масла, ужо гэтым забяспечваючы перадачу маладым шчасця i дабрабыту.

Перш чым сыпаць у дзяжу муку, хросная мацi або старшая каравайнiца тройчы прасiла благаславення ў Бога i ўсёй грамады «краснай панне каравай учынiць». Вядомы звычай перакручваць дзяжу i ставiць яе на крыж супраць печы. Пiльна назiралi за надвор’ем. Напрыклад, у пахмурны дзень расчынялi каравай, як толькi сонца выглядвала з-за хмар, каб у жыццi маладых не было няшчасцяў i клопатаў. Каравай нiколi не рабiлi моўчкi, а абавязкова пад рытуальныя спевы.

Ручнiк быў адным з неабходных атрыбутаў у вясельным абрадзе. Ён займаў важнае месца ў пасагу нявесты, у падарунках маладой маладому, сватам, родзiчам жанiха. Ручнiком перавязвалi цераз плячо найбольш важных асоб вяселля. Ручнік падсцiлалi як «падножнiк», на якi станавiлiся жанiх i нявеста ў час царкоўнага вянчання. Нельга было абысцiся без ручнiкоў у час абрадавага звязвання маладых, выкарыстоўвалi iх для абгортвання рук маладой i маладога ва ўрачыстыя моманты вясельнай цырымонii. На Палессi ручнiк, завязаны на руку, дапаўняў вясельны строй маладой.

Адзін з найбольш характэрных абрадавых атрыбутаў вяселля – наяўнасць надзвычай багатай сiмволiкi, якая сустракаецца ўжо у час перадшлюбных абрадаў. Варта спынiцца толькi на асноўных момантах.

Зборная субота («дзявочы вечар», «паненскi вечар», «зборны вечар»). Дзяўчаты садзiлiся за сталом i вiлi вянкi, якiя адыгрывалi важную ролю на вяселлi, сiмвалiзуючы сабою дзявочую чысцiню, маладосць. Упрыгожаннi з кветак i стужак рыхтавалiся не толькi для нявесты, але i для маладога, для шафераў i шаферак. У асобных мясцовасцях, напрыклад, на Гомельшчыне, дзяўчаты «вiлi ёлку» – упрыгожвалi каляровымi кветкамi, саламянымi крыжыкамi, свечачкамi i г. д. галiнку елкi цi вiшнi.

У хаце маладой качалi цеста пад спевы, а старшая дружка вiла ў гэты час вяночак на пярсцёнку, уплятала ў яго руту. Той вяночак, якi аздобіць галаву маладой, дорыць ёй на каравай малады. Гэта сiмвалiзуе згоду i надзею на ўзаемнае шчасце.

Вянок мог сiмвалiзаваць i адмову нявесты ад шлюбу. У гэтым выпадку вянок чаплялi на доўгую палку i ўтыкалi яе на дварэ жанiха.

Паэтычнасць вясельных сiмвалаў пацвярджаецца песнямi, у якiх выкарыстана народная паэтычная сiмволiка i тлумачыцца яе сэнс. Напрыклад, калiна сiмвалiзавала дзявочую цноту. У Столiнскiм раёне і цяпер у некаторых вёсках нявеста, якая захавала сваю дзявочкасць, спявае песню пра калiну. Калiна сiмвалiзуе таксама i дзявочую прыгажосць.


2.3.2. ВЯСЕЛЬНАЯ ПАЭЗІЯ

Да вясельнай паэзіі адносяцца вясельныя песні, галашэнні, прыпеўкі, прыгаворкі, рацэі, зычэнні.

Вывучаючы вясельныя песні, даследчыкі вылучаюць два асноўныя прынцыпы класіфікацыі: этнаграфічны і філалагічны. Этнаграфічная класіфікацыя падзяляе творы вуснай народнай творчасці ў адпаведнасці з прымеркаванасцю да розных этапаў вяселля: песні сватання, песні заручын, песні зборнай суботы, каравайныя песні, песні пасада, песні пад час вяселля ў маладога, песні-пярэзвы і г. д.
Увага! Поўны пералік этапаў беларускага вяселля глядзіце ў папярэдняй частцы раздзела «ВЯСЕЛЬНАЯ ПРОЗА».
Сярод вясельных песень вылучаюцца рытуальныя, заклінальныя, велічальныя, дакаральныя (жартоўныя), лірычныя.
Увага! У «чыстым» выглядзе творы названых жанраў у вясельным кантэксце амаль не захаваліся. Таму параім вам спачатку фіксаваць вясельныя песні ў адпаведнасці з этнаграфічным прынцыпам – па ходу вяселля, а потым паспрабаваць вызначыць іх жанравую прыналежнасць. Пры афармленнi запiсу трэба адзначаць моманты вясельнага абраду, у якія выконваецца твор. Напрыклад: песні сватання, песні каравая і г. д.

Можа стацца так, што iнфармант выканае толькі адну-дзве песні. Абавязкова ўдакладніце, у які момант вяселля яны спяваліся.
Даведка
Выключнае становішча ў беларускай вясельнай паэзіі займаюць шматлікія сірочыя песні, якія сваім зместам, а часта і формай адрозніваюцца ад іншых вясельных і функцыянальна ахопліваюць усе этапы вяселля. Таму яны вылучаюцца ў асобны раздзел.
Апытальнік да збору вясельнай паэзіі
Этапы вяселля

1. Якую назву ўжываюць у вашай мясцовасці: «вяселле» ці «свадзьба»?

2. Ці захавалася ў песнях ўказанне на найбольш спрыяльны час правядзення вяселля?
Вясельныя чыны

3. Як у песнях называлі маладую (дзяўчына, запітая, нарачоная, маладая, нявеста, княгіня, інш.)? Ці мянялася назва на працягу вяселля? Тое ж – пра маладога.

4. Як у песнях называлася світа з боку маладога ці маладой («дружына», «бяседа», інш.)?

5. Хто з боку маладога (маладой) спяваў вясельныя песні?


Пярэпыты, даведкi, сватанне

6. Калі пачыналі спяваць вясельныя песні: у час сватання ці раней?

7. Каго ў песні называлі галоўнай асобай у сватаннi (маршалка, дружку, свата, інш)?

8. Што гаварылі сваты, калі прыходзілі ў дом дзяўчыны? Запiшыце, якая размова адбывалася памiж сватамi i бацькамi дзяўчыны.



Узор запісу: «У хаце нявесты старшы сват гаворыць: «Мы – людзі з далёкага краю, дарогаю прытаміліся, ці не пусціце, людзі добрыя, ноч пераначаваць Бацька маладой дазваляе. Тады сваты пытаюць: «Мы чулі, што ў вас цялушка ёсць, ці не прадасце вы яе нам Бацькі нявесты адказваюць, што няма ў іх цялушкі. Тады сваты гавораць: «Не, людзі добрыя, нам не цялушка патрэбна. Мы чулі многа добрага аб вашай дачушцы, што яна і прыгожая, і гаспадыня дбайная, і да работы спраўная ды скорая. А ў нас ёсць да пары вашай галубцы: і прыгожы, і гаваркі, і ў полі работнік, пашукаць такога. Дык ці не спараваць нашых галубкоў? Каб яны разам жылі, дзетак расцілі ды й на нас не забываліся
9. Якімі словамі дзяўчына ці яе бацькі давалі згоду на шлюб?

10. Якія песні спявалі ў час сватання?


1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка