I курса фiлалагічнага факультэта спецыяльнасцей: 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» 1-21 05 02 «Руская філалогія» 1-21 05 04 «Славянская філалогія» мінск бду 2007




старонка4/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.95 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Узоры запісаў:

а). А ты, Масленіца, б). Масленіца-каўзуха

(масленічная дакаральная (масленічная дакаральная

песня для дзеўкі) аб Масленіцы)

А ты, Масленіца, Масленіца-каўзуха,

Белый сыр, Працягніся да Духа!

Ай, люлі, белый сыр.

Мы думалі Масляніцы

А хто замуж ні пайшла, Сем нядзель,

Суккіна дачка,

Ай, люлі, люлі, Ажны яе, Масляніцы,

Суккіна дачка. Адзін дзень!
А катора замуж пайшла,

Бацькіна дачка.

Ай, люлі, люлі,

Бацькіна дачка;
г) песні на гуляннях і гушкальныя (ці арэльныя песні) выконваліся на працягу ўсяго Масленічнага тыдня, калі моладзь каталася на конях або на санках з узгоркаў, гушкалася на арэлях:

Узор запісу: А на гарэ сонца, калышуцца дзеўкі…

(масленічная арэльная песня)



А на гарэ сонца, калышуцца дзеўкі,

Гу-ля-лё, рана маё!*

А я, маладзенька, часу прастаяла,

Часу прастаяла, касу расчасала.

* гэты прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.


2.2.2. ПРОЗА ПЕРЫЯДУ ГУКАННЯ ВЯСНЫ

Задача збіральніка – запісаць аповед аб мясцовых звычаях гукання вясны. Асноўныя пытанні: «Як у вас гукалі вясну? Ці гукаюць цяпер? Калі гэта адбывалася, да якога свята (або святаў) прымяркоўвалася? »

Не задавольвайцеся самым агульным адказам, што выходзілі на вуліцу (за вёску, на пагорак, да рэчкі) і спявалі вяснянкі. Каб актывізаваць памяць субяседніка, падчас размовы пакажыце сваю дасведчанасць у вясковых звычаях, якія існавалі ў розных лакальных традыцыях. Напрыклад, што да гукання вясны быў прымеркаваны звычай выпякаць з цеста «жаўранкаў», «буськавы лапы», «галёпы». (А ў вас? Што з выпечаным рабілі?), гушкацца на арэлях (дзеля чаго?), вадзіць карагоды (Дзе? Калі? Якія?), пускаць па вадзе дошчачку з хлебам і свечкай, кідаць у ваду булачку, распальваць вогнішчы, скакаць праз вогнішча, качаць колы, абходзіць двары, завіваць бярозкі стужачкамі, выбіраць сярод дзяўчат вясноўку, вырабляць для дзяцей-загукальнікаў птушкі-свісцёлкі, закідваць на бярозу вянкі, а потым збіваць іх з дрэва, насіць упрыгожаную маленькую ёлачку, «чыркаваць» (пець вяснянкі), перарываць 40 шнуркоў (каб разбурыліся маразы), перакідваць 40 палачак праз страху, паламаць 40 дошчачак (дзяўчаты), разбіць 40 колаў (хлопцы) падкідваць у карагодзе кавалачкі сыра, яек, масла ўверх, запальваць кола і г. д.

Узоры запісаў:

а). Звязуюць плот, на гэты плот ложуць калясо старое, запальваюць і пускаюць па рэчкі і ідуць з песнямі і пяюць эту самую вясну. Ідуць з песнямы ў край сяла, прыходжуюць патом на мост, там пяюць і абратна дальшы. Устрычаюцца два сяла, уліцы. І празнік;

б). Гукаць вясну пачыналі на Благавешчанне (7 апрэля). А да Благавешчання ніякіх песень не пелі. На Благавешчанне спявалі песні толькі пра вясну:

Ой, на первы дзень,

На Вялікдзень,

Ручэй коціцца,

Гуляць хочацца...

Ля вады распальвалі касцёр, вадзілі карагоды і спявалі песні «Вясна-вясёначка», «Закацісь да закаціся, сонейка».
Провады вясны

Праваджалі вясну не паўсюдна, хаця ў той ці іншай форме гэты язычніцкі звычай быў засведчаны ў многіх народаў. Звычайна ляльку, якая сімвалізавала вясну, тапілі, спальвалі або закопвалі ў зямлю, каб праз смерць вясна зноў адрадзілася на наступны год. Тым больш вельмі важна знайсці інфармацыю, у якіх рэгіёнах існаваў або існуе ў жывым бытаванні гэты звычай. Зусім рэальна запісаць аповед аб ім на Гомельшчыне, а дзе яшчэ, на сённяшні дзень фалькларысты не ведаюць. Спадзяемся на новыя адкрыцці.



Узор запісу:

Вясну праважалі на Ушэсце. Сабіраюцца жанчыны, выбіраем жанчыну, адзяваем яе ў мужчынскую адзежу. Гэта паніч у нас. Потым паненка красівей адзяваецца, атлічаецца. Ідуць яны пасярэдзіне, а людзі ідуць паабапал. Пяём песні. А да рынку дойдзем, танкі водзім. А тады ўжо ідзём к жыту, дзе жыта пасеяна, і ў жыце закапваем ляльку. Ляльку такую ўжо носім у люляццы, у каробаццы – гэта ўжо лічыцца вясна. Закопваем і ўсе пяём. Хто кажа: «Ты сёлета была нехарошая, сухая, каб ты такая не вярнулася, вясна, болей. Ты нам не нада! Закапайце яе!» Хто што прыказваюць, плачуць, выдумляюць што. А тады кажуць: «Хадзіце, людзі, на абед, ужо пахавалі вясну». Ідзём на абед. А як па вуліцы ідзём, «Стралу пяём».

Пачынаем хадзіць: ходзім, каб усе вуліцы абысці. На той бачок зойдзем, гарманіста возьмем. Пяём усякія песні – «Паня папа не ўзлюбіла» (далей палаецца поўны тэкст песні).
2.2.2. ПАЭЗІЯ ГУКАННЯ ВЯСНЫ

ВЯСНЯНКІ пачыналі спяваць пры з’яўленні першых праталінаў у сакавіку і да таго часу, пакуль аратыя не выходзілі ў поле рыхтаваць глебу пад пасевы. Вясеннія святкаванні маглі пачынацца са спальвання або выгнання зімы, падчас якога спяваліся песні тыпу:



Благаславіце, старыя людзі,

Ай, вясну-красну загукаць,

Загукаці.

Люту ж зіму замыкаць,

Замыкаці.

Да вясну-красну на вулачку,

На вулачку ж,

Люту зіму ў каморачку,

У каморачку.

Вяснянкі лёгка пазнаць па спецыфічных мастацкіх сродках: у іх прысутнічае матыў «замыкання зімы» і «адмыкання» лета, звароткі да вясны, сонейка, птушак, пчолкі, бога, маці, запрашэнні да ўдзелу ў гульнях-карагодах. Класічныя вяснянкі змяшчаюць гукальныя рэфрэны на склады ці гукі [у-у!] і [ву-у!].



Узоры запісаў:

а). А памажы, Божа, б). Благаславі, маці,

(заклінальная вяснянка) (рытуальная вяснянка)



А памажы, Божа, Благаславі, маці,

Вясну-красну клікаць Вясну гукаць, у-у!

На ціхае лета,

На спелае жыта. Вясну гукаць,

Цёплага лета

А дай жа ты, Божа, Дажада…, у-у!

Ды ў снапу спорам,

А ў полі капамі, Дажадаць.

А ў гумне сціртамі, – Ой, вясна, вясна,

А ў пуні вазамі, Вясняна…, у-у!

А ў клеці зернамі,

А ў млыне намолам, Вясняначка,

А ў дзяжы падходам, Дзе ж твая дачка

А на стале сыццю Мар’яна…, у-у!

Ды к добраму жыццю!
Парада
Пры запісе вяснянак абавязкова ўдакладняйце, калі і дзе яны спяваліся: да дня веснавога раўнадзенства ці ў залежнасці ад надвор’я, у нядзелю напярэдадні велікоднага посту, падчас абраду спальвання зімы (калі палілі на вогнішчы льняное мялле, зношанае адзенне і абутак, розныя непрыгодныя рэчы або асобнае кола (вядома толькі на Гомельшчыне)), на пагорках у карагодах ці інакш.
2.2.3. ПРОЗА ПЕРЫЯДУ ВЯЛІКАДНЯ (ПАСХІ)

Празаічныя аповеды могуць тычыцца двух момантаў свята: Пасхі і хаджэння валачобнікаў. Усё залежыць ад вашага пытання. Калі вы зацікавіцеся Пасхай, то можаце атрымаць такі адказ: «Як ужэ заходыть пасха, йшлы в цэркву на всюнычню. У півночы ужэ выклыкалы Хрыста. Ходять около цэрквы с кресным ходом і спывають певчы. Некоторыйі прыносылы сыра с платочковы. А той сыр був гэтакі. Шэ на масленіцу, як ляжылыс спаты, то клалы кусочок сыра за губу. Як до ранку сыр ны роставав, то бралы ёго на всюнычню. І вжэ як батюшка выклыкае Хрыста, то тэйі, хто с сыром, побачаць відьму. Як уже розвідняе, то святять пасху (хрінь, сіль, яйца, мясо). Урано прыходзять з цэрквы і на сніданні йідять тое, што посвятылы».

Магчымая тэма размовы з інфармантамі – Вялікдзень і яго звычаі.
Апытальнік
1. Як святкуюць у вас Вялікдзень? Чаму ён так называецца? Ці гушкаецца моладзь на арэлях?

2. Што робяць з яйкамі-крашанкамі? Як іх выкарыстоўваюць (напрыклад гуляюць у біткі, качаюць з горкі або жолаба, кладуць разам з золатам і серабром у ваду, якой умываюцца на першы дзень Вялікадня; маці гладзілі чырвонымі яйкамі па тварыках усіх сваіх дзяцей і г. д.)?

3. Якія прыметы звязаны з валачобнай ноччу? Ці назіралі за «ігрой» сонца?
Увага! Звесткі пра валачобніцтва можна рэальна запісаць на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, а таксама ў Ганцавіцкім, Пружанскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці, Акцябрскім, Мазырскім, Рагачоўскім і Светлагорскім раёнах Гомельскай вобласці.
Апытальнік для збору празаічных матэрыялаў пра валачобніцтва
1. Ці ходзяць у вашай мясцовасці на Вялікдзень валачобнікі? Як іх у вас называюць? Можа, інакш (напрыкдад, ралёшнікі, лалоўнікі, лалыншчыкі, кукольнікі, ранцавальнікі, валоўнікі і г. д.)?

2. З каго складаўся гурт валачобнікаў (выключна мужчын, адных жанчын ці толькі дзяўчат)? Ці мог быць валачобнікам любы жыхар вёскі? Ці былі абмежаванні на ўдзел у валачобным абходзе? Якімі якасцямі павінны валодаць валачобнікі?

Ці хадзілі валачобнікі ў мястэчках і гарадах? Што пра гэта вам казалі вашы бацькі і дзяды?

Колькі чалавек бывае ў валачобным гурце (пяць, восем, пятнаццаць, дваццаць)?

3. Як размяркоўваліся ролі ў валачобным гурце? Як называліся яго ўдзельнікі (пачынальнік, запявала, падхватнічкі, музыка, механоша і г. д.)? Якую ролю адыгрываў пачынальнік? Якімі якасцямі ён павінен быў валодаць? Як яго ў вас называлі? Што рабілі падхватнічкі і як іх называлі ў вашай ваколіцы?

4. Якія музычныя інструменты былі ў валачобнікаў і з якімі яны ходзяць цяпер (гуслі, дуда. скрыпка і г. д.)? Як называўся выканаўца музыкі (скамарох, музычын, музычына)?

5. Што ўваходзіла ў абавязкі механошы і як яго ў вас называлі (механоша, механошы, кашаноша і г. д.)? Ці хадзіў механоша з высокім шастом у руках, на якім быў кавалак ці некалькі кавалкаў сала?

6. Чаму песні называюцца валачобнымі? Адкуль паходзіць гэта назва? Як яшчэ называюць у вашай мясцовасці валачобныя песні (велікодныя, валачэнныя, валачэдныя, валоўніцкія, лалынкі, ралёшныя, ральцавальныя і г. д.)? Каму спяваюць валачобныя песні (гаспадару, гаспадыні, дарослай незамужняй дачцэ (паненцы), нежанатаму сыну (панічу), бабцы, арандатару, дзяўчыне-падлетку, гаспадыні-ўдаве)?

2.2.3. ПАЭЗІЯ ПЕРЫЯДУ ВЯЛІКАДНЯ (ПАСХІ)

ВАЛАЧОБНЫЯ ПЕСНІ – адметная з’ява беларускага фальклору. Час спявання валачобных песень – Вялікдзень (Пасха). Свята гэта перасоўнае, адзначаецца ў перыяд з 4 красавіка да 8 мая: у каталікоў у нядзелю пасля поўні, якая наступае следам за 21 сакавіка, а ў праваслаўных пасля 21 сакавіка адлічваецца ўперад 13 дзён і таксама вызначаецца нядзеля пасля поўнага месяца.

Валачобныя песні выконваліся падчас падворных абходаў двароў, пераважна дарослымі мужчынамі. Падобна калядкам прысвечаліся гаспадару, гаспадыні, дарослай паненцы, нежанатаму сыну, бабцы, арандатару, дзяўчыне-падлетку, дзецям-сіротам і інш. Валачобныя песні маюць важнае адрозненне ад калядных – адмысловыя прыпевы «Хрыстос уваскрос, Сын Божы!», «Слава табе, Божа, на ўвесь свет!», «Да й віно ж, віно зеляно!», «Вясна красна, зялёна!» і інш.

Узор запісу: Ой, ці дома пане гаспадару?

(велікодная песня у гонар гаспадара)



Ой, ці дома пане гаспадару?

Ой, віно ж, віно зеляно!*

А хоць дома не акажацца,

У казловыя боты абуваецца,

Пойдзе ў поле жыта глядзець.

А на гарэ – пахілілося,

А ў даліне – у трубы павілося.

Густа, часта, як на небе зоркі.

Дай табе Божа ў добрым здароўі

Дамоў звазіць і ў тарпы злажыць.

А дай Божа ў тарпе – прыкладна,

На таку – прысыпна,

У млыне – прымольна,

У дзяжы – падыходна,

У печы – румяна,

На стале – сятна,

У сям’і – змірна.

Пане гаспадару!

Не тамі гасцей,

А дары іх барздзей:

З вялікіх паноў – па сто рублёў,

З меншых паноў – хоць па трыццаць,

Пачынальніку – па па дзесятнічку,

Механошы – па тры грошы,

А музычыне – кварту гарэлкі,

Сыру – на тарэлку, пірог – на закуску.

Гаспадыня! Твая рэч – скавародку ў печ,

А па сланіку – у клець.

* паўтараецца пасля кожнага радка



Парада
Як правіла, валачобныя песні вельмі доўгія, таму пры запісе не трэба спяшацца: старайцеся зафіксаваць увесь тэкст.
2.2.4. ПРОЗА ЮРАЎСКАГА АБРАДАВАГА КОМПЛЕКСУ звязана з дзвюма асноўнымі тэмамі – жывёлагадоўчай (звычаі першага выгану жывёлы на пашу) і земляробчай (агледзіны нівы, хаджэнне на юр’еву расу, карагодны абход палёў). У кожнай мясцовасці існавалі свае лакальныя звычаі. Напрыклад быў зафіксаваны звычай порацца, аналагічны звычаю траецкага кумлення дзяўчат, віншаванне хлопцамі і дзяўчатамі жанчын-замужніц, якія віншавалі іх сырам, паленне вогнішчаў («Юр’евое купайло»), шчадраванне дзяўчынак напярэдадні Юр’я і г. д.
Апытальнік для збору фальклорнай прозы юр’ева дня
1. Як у вашай вёсцы адбываўся першы выган жывёлы на пашу? Што давалі жывёле есці? Чым яе падганялі? Якія прымалі ахоўныя меры, каб засцерагчы жывёлу ад хвароб, драпежнікаў, нячыстай сілы? Якія прадметы і рэчы выкарыстоўвалі ў якасці абярэгаў (напрыклад,сякеру, замок, касу, серп, нож, яйка, фартух)?

2. Што рабілі падчас сямейнага агляду жыта? З якой мэтай? (Напрыклад, каб абараніць ніву ад граду, закопвалі ў канцы поля косткі, якія засталіся ад велікоднай трапезы.)

3. Як адбываўся калектыўны карагодны абыход жытнёвага поля? Што насілі з сабою карагодніцы (напрыклад, каравай і граблі, крыж і ручнікі)? Што яны рабілі на полі (напрыклад, качаліся па расе, збіралі расу, вадзілі карагоды)?

Узоры запісаў:

а). Пырыд Юрыем пыклы пырогы. До всходу сонца ідуць на росу с хлібом, обходять Юр’евыка, там, дэ посіяно жыто чы пшыныця;

б). Гаспадар бярэ каравай і ідзе аглядаць пасевы. Калі каравай вышэй жыта, то будзе добры ураджай;

в). На Юр’я клала гаспадыня тапор на зямлю каля варотаў (на двары) і прыгаворвала: «Як гэтае жалеза ляжыць, хай так і скаціна з поля не сходзіць»;

г). Жэншчыны, у каторых рубасцы нема, напрадуць і вуткуць рушніка за дзень. На Юр’я ідуць на капліцу і несуць іконы. Расцілаюць рушнік між Йікон, і кажна гоніць сваіх кароў. А катора жэншчына малако атнімае, дак ужэ і не пагоніць. І му ўжэ прігледаемся. Мурашок еціх, кастріцы набером, возьмом і пойдом іх двор перасыпаць. Ані ужэ назаўтра клянуць нас – юй ўжэ чэрві ў малаке.
2.2.4. ПАЭЗІЯ ЮРАЎСКАГА АБРАДАВАГА КОМПЛЕКСУ

ЮРАЎСКІЯ ПЕСНІ спяваюцца падчас свята Юр’я, якое прыпадае на 6 мая (у каталікоў – на 23 красавіка). У гэты дзень першы раз выганялі на пашу хатнюю жывёлу, прычым сам выган суправаджаўся рознымі абрадавымі дзеяннямі, накіраванымі на захаванне жывёл ад звяроў і злых чараў ведзьмакоў. У адпаведнасці з рэгламентацыяй свята юраўскія песні тэматычна падзяляюцца на а) песні, якія суправаджаюць абрад абходу ці агледзінаў поля і б) карагодныя юраўскія песні.

У песнях першай групы цэнтральны персанаж – Юр’я (варыянты – Юр’ева маці, Бог), пра якога згадваецца як пра добрага апекуна ці да якога звяртаюцца з просьбай адамкнуць зямельку «ключамі» («выпусціць расу», «замкнуць зіму–выпусціць лета» і інш.). Гэта песні рытуальныя:

Узор запісу: Маленькая пцічка…

(юраўская рытуальная песня)



Маленькая пцічка*

Вісока летае й –

Пад самыга й Бога,

Пад Юр’я ж Святога.

Аддай, Юр’я, ключы



Замкнуць люту зіму,

Тамкнуць цёпла лета.

*кожны радок паўтараецца
Песні другой групы (карагодныя) падкрэсліваюць аграрна-магічнае значэнне юраўскіх карагодаў. Тут Юр’я выступае падаўцом будучага ўраджаю:

Узор запісу: Дзе карагод ходзіць…

(юраўская кагародная песня)



Дзе карагод ходзіць,

Там жыта добрае родзіць.

Дзе наша Юр’е хадзіла,



Там жыта ўрадзіла,

А дзе Юр’е юравала,

Там наша жыта красавала.
Парада
Пазначаныя групы юраўскіх песень не маюць дакладнай рытуальнай прымеркаванасці. Напрыклад, вядома, што іх спявалі падчас агледзінаў нівы, хаджэння на юраўскую расу, пасля смачнага пачастунку на полі ці ў лузе, што з’яўлялася сведчаннем завяршэння юраўскіх абрадаў. Таму пры фіксацыі юраўскіх песень звяртайце ўвагу на тое, ці назіраецца ў дадзенай мясцовасці тэндэнцыя прымяркоўваюць іх да пэўных абрадаў.
2.2.5. ПРОЗА АБРАДАВА-СВЯТОЧНАГА КОМПЛЕКСУ ВАДЖЭННЯ І ПАХАВАННЯ СТРАЛЫ

Гэты комплекс існуе ў жывым бытаванні на Гомельшчыне. Калі вы будзеце працаваць у сумежных абласцях, высветліце ў жыхароў, ці чулі яны пра карагод пад назвамі «Страла», «Стрылка», «Вадзіць стралу», «Пахаванне стралы», «Сула», «Вадзіць сулу». Напрыклад, дзякуючы нашым студэнтам мы маем звесткі аб жывым велікодным звычаі вадзіць карагод «Стрылка» на плошчы перад царквой пасля святочнага набажэнства (в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Магчыма, ён існаваў і ў іншых вёсках, але звесткі пра бытаванне карагодаў з падобнай назвай у нашых матэрыялах адсутнічаюць.


Апытальнік для збору празаічных матэрыялаў па абрадава-святочнаму комплексу ваджэння і пахавання стралы
1. Як у вашай вёсцы адзначаюць стралу («Ушэсце», «Хрэн», «Сена»)? Калі гэта адбываецца? Да якога каляндарнага свята прымеркавана?

2. Што сабой уяўляе «страла»? Што з ёю рабілі? З якой мэтай?

3. Ці ўдзельнічалі у абрадзе пераапранутыя? Які іх склад? Як яны сябе паводзяць? Як да іх ставяцца прысутныя?

4. Што адбывалася на полі? Якой была функцыя дзяцей і пераапранутых? Ці выкарыстоўвалі абрадавыя стравы? Якім чынам? З якой мэтай? Што закопвалі ў зямлю?

5. Якім чынам вадзілі карагоды? Як яны называліся?

6. Ці была варожба?


Узоры запісаў:

а). На Ушэсце стралу вадзілі. Ідуць тры-чатыры рады па вуліцы. Выбіралі старцаў, якія ішлі спераду. Старцаў рабілі для шутак. Ляльку рабілі. Цыган і цыганка ідуць, з лялькай шуцяць. Пелі песню «Ды ідзець страла ды ўдоль сяла» (поўны тэкст). Да жыта вадзілі стралу. Там ставяць стол, выносяць хлеб-соль, карагод водзяць. Бяруць зямлю і кідаюць уверх, каб лён радзіў. Ад Пасхі да Ушэсця пелі лёлюшкі, а потым ужо нельга пець іх;

б). У нашай мясцовасці празднавалі «Хрэн» («Страла») пасля пасхі на шастой нядзелі у чацвер. Спачатку дзеўкі ёлку дзелалі з сухога дзерава, дзелалі бумажныя цвяты на ёй. Потым ідом таўпой па вуліцы, нясом ёлку да жыта, танцуем і пяём «Хрэна» (далей ідзе тэкст песні «У пастын хаджу, хрэн-рамон саджу»).

Пасля ў жыце ўжэ не пяём, елку ў жыта ставім. Нітачкі зх хустак дзеўкі ў зямлю закапываюць, штоб жыта расло. Пелі песню «З-пад лесіку, леса цёмнага» (далей ідзе тэкст песні).

Пасля ідом на вёску, заходзім у адну хату, там стол стаіць, гарэлка. Гуляем у той хаце, потым ідзём у другую хату, там пяём, танцуем, далей пайшлі. Так і гуляем цэлы дзень;

в). ...Потым вядом стралу ў жыта. У нас так казалі, што страла ходзя па малання, то людзей б’е, то хаты паля. Так кажуць, што трэба яе адвесці ў поле і закапаць, каб яна не хадзіла па дзярэўне і шкоды не рабіла. Калі закапвалі, то гаварылі: «Ляжы, мая страла, ды на лецейка, пакуль я прыду». Хто каласкі закапваў, а хто капейкі, хто што закапвалі. <…> а тады шчэ рвуць тры каласкі, нясуць дамоў, над крышай торкаюць, штоб вецер крышу не рваў;

г). На другі дзень, як выйдуць з цэрквы, вадзілі сулу. Пачыналі з аднаго краю сяла і ішлі сялом у лес, там танцавалі і пелі песню «Да Сула, Сула-рэчка» ( запісаць поўны тэкст);

д). «Шума» – гэта высокі шост, а зверху на ім салома. Дзяўчыну падсаджвалі к шасту, а тая павінна была падчапіць і закруціць саломінку (нібы прадзе кудзелю), астатнія вадзілі карагод і спявалі «Ой, нуце, туце, я ў Шуму гуляці» (поўны тэкст песні). А як карагод наблізіцца да дзяўчыны, яна б’е тычкай па нагах, астатнія ратуюцца ад удара.
2.2.4. ПАЭЗІЯ АБРАДУ «ВАДЖЭННЯ І ПАХАВАННЯ СТРАЛЫ»

Песні абраду «Ваджэння і пахавання стралы» распаўсюджаны прыблізна ў 40 населеных пунктах 19 раёнаў 7 абласцей Беларусі, Украіны, Расіі (бытаванне на Беларусі глядзіце ў табліцы на старонцы 10 гэтага выдання). Звычайна абрад праводзіцца на Ушэсце (40-ы дзень – чацвер на шостым тыдні пасля Вялікадня), хаця існуюць звесткі і пра іншы час, таму пры запісе абраду абавязкова ўдакладніце гэтую акалічнасць у інфармантаў. У жанравым плане гэта песні рытуальныя, карагодныя, лірычныя, прымеркаваныя да абраду. Існуе вялікая колькасць варыянтаў галоўнай карагоднай песні «Як пушчу стралу». Звярніце ўвагу, ці прысутнічае ў ёй гукальная інтанацыя, і пазначайце яе.



Узор запісу: Як пушчу стралу да й па ўдоль сяла…

(карагодная песня абраду «ваджэння і пахавання стралы»)



Як пушчу стралу да й па ўдоль сяла,

Ох і ой лёлі, да й удоль ся… У!
Як уб’е страла добра молайца,

Ох і ой лёлі, добра молай… У!
Па том молайцу некаму плакаці,

Ох і ой лёлі, некаму плака… У!
Матка старэнька, сястра маленька,

Ох і ой лёлі,, сястра малень… У!
Жана молада, кала горада,

Ох і ой лёлі, кала гора… У!
Дзеці дробныя да ўсе родныя,

Ох і ой лёлі, да усе родны… У!
Дзе матка плача – там калодзесі,

Ох і ой лёлі, калодзе… У!
Дзе сясра плача – там рэчкі цякуць,

Ох і ой лёлі, там рэчкі ця… У!
Дзе дзеткі плачуць – ручайкі цякуць,

Ох і ой лёлі, ручайкі ця… У!
Дзе жана плача – там расы нема,

Ох і ой лёлі, там расы не…. У!

Даведка
Акрамя асноўнай версіі вядомы яшчэ чатыры: 1) у фінале жонка не бядуе, ідзе ў карагод і выбірае сабе новага мужа; 2) молайца не аплакваюць, а ў фінале яго цела цудоўным чынам «само схаранілася, калі зямля расступілася»; 3) адбываецца забойства сокала або чорнага ворана без аплаквання; 4) жартоўная, парадыйная версія. Магчыма, вам сустрэнуцца новыя варыянты фінала.
Тэматыка карагодных песень «стралы» сямейная і любоўная. У іх цэнтры вобраз жанчыны, яе ўзаемаадносіны з мужам і яго бацькамі, шлюбныя мары дзяўчат. Важная адметнасць карагодных песень “стралы” – прыпевы тыпу «Ой і я ў люлі», «Ой лі, вой люлі», «Вой люлі, вой люлі», «Лёлюшкі-лёлі», «Ой лёлі, ой лёлі», «Ох і я ў лелю», «Ой гей лелю», «Ох і я хмелю», «Ух і ой люлі», «Ой, лялей вада кала гарода».
2.2.5. ПРОЗА ТРАЕЦКА-РУСАЛЬНАГА КОМПЛЕКСУ

Склад: аповеды пра ваджэнне куста (Пінскае Палессе і яго памежжа), Маі (Палессе, але хутчэй за ўсё Усходняе), ушанаванне бярозкі (усходняя частка Беларусі), провады русалкі (Гомельшчына).


Проза абраду ваджэння куста
Гэты абрад знаходзіцца ў жывым бытаванні, таму запісаць празаічныя аповеды аб ім будзе нескладана. Галоўныя структурныя моманты абраду наступныя: утварэнне Куста – абход двароў (часам поля) – шэсце з Кустам (часам ваджэнне карагодаў) – дзеянні з «вопраткай» Куста – гулянка ў абранай хаце або на вуліцы.
Апытальнік для збору куставай прозы
1. Ці водзяць у вашай вёсцы Куста? Калі, у які дзень, у нядзелю ці панядзелак пасля Тройцы?

2. Як у вас называюць Куста (напрыклад, Куст ці Куста, Густ ці Густа, Молодая ці дві Молодых (дві Панны), Коста)? Як называецца сам абрад – «водыты Куста» ці «ходыты ў Куста»?

3. Хто выконваў ролю Куста? Дзе і як «апраналі» Куста? Галінкі якіх дрэў выкарыстоўвалі для ўбрання Куста? Куст быў увесь схаваны ў зеляніну або меў толькі вянок на галаве? калі Куста называлі «молодой» (нявестай), то як ён быў прыбраны?

4. Як называлі тых, хто хадзіў з Кустам? Хто ўваходзіў у склад групы (жанчыны рознага ўзросту або дзяўчынкі, дзяўчаты і жанчыны вадзілі Куста паасобку)? Як хадзілі з Кустам – гуртам ці парамі? Куды ішлі напачатку – на поле ці па дварах (або толькі па дварах)? Якая размова адбывалася паміж выканаўцамі абраду і гаспадарамі? Што давалі гаспадары гурту? Ці вадзілі танкі? Якім чынам і пад якія песні?

5. Што рабілі з Кустам пасля заканчэння абходу (напрыклад, разрывалі зялёную вопратку на вуліцы, захоўвалі яе да Купалля, штурхалі Куста ў ваду, вялі ў хату, дзе здымалі з Куста ўбранне)? Што рабілі з вянком Куста і вянкамі дзяўчат? Ці дазвалялася прысутнічаць на частаванні мужчынам (хлопцам)? Запішыце адказы, з якой мэтай вадзілі Куста і ці водзяць Куста цяпер.

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка