I курса фiлалагічнага факультэта спецыяльнасцей: 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» 1-21 05 02 «Руская філалогія» 1-21 05 04 «Славянская філалогія» мінск бду 2007




старонка3/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.95 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

5. Якімі словамі замовы заканчваліся?

Узор запісу: «Тым маім словам і прамовам ключавыя словы», «Слова маё крэпка. Амінь», «Ва, ва, ва, ва, няхай будзе на ўвесь свет мая слава. Перад сонейкам стаю, Госпада Бога прашу: Госпадзі Божа, спасі і дапамажы мне».

6. Ці існуюць у вашай мясцовасці «механістычныя» замовы – традыцыйныя па форме, але з бяссэнсавым ужываннем асобных слоў або выразаў.



Узор запісу: «Пусіха, Расіха, Сохва-Сарохва! Ты яравая, гнаявая, гнілавая, калодная, балотная. Узнімі жыгала сваё».
7. Якія замовы супраць хвароб часцей за ўсё згадваліся ў вашай мясцовасці (ад зубнога болю, ліхаманкі, укусу змяі, грыжы, кровацячэння, інш.)?

Узор запісу: «На сінім моры стаіць дуб на дванаццаць карней, на дванаццаць какатоў. У тых какатах гняздо, у тым гняздзе сядзіць змяя Салахвея. «Салахвея! Сунімай сваіх дзяцей, не пускай на нас яду! »
8. Ці захаваліся замовы, звязаныя з паляваннем, рыбацтвам, пчалярствам, зборам грыбоў, ягад, захаваннем жывёлы, ураджаю і г. д.? Якія прадметы выкарыстоўваліся ў час замаўлення?

Узор запісу: «На жывёлу казалі так: «Зара-зараніца, ты ёсць адзініца. Я з малітваю тваёю, а ты з помашчу. Рабая кароўка глазлівая. Глаза сінія, глаза чорныя, глаза касыя-раскосыя, вам у маёй кароўцы не стаяць, цела яе не прымячаць, крыві яе не співаць. Ідзіце да мха на балота ― там вам стаяць столікі засціланыя, кубкі наліваныя, там вам піць-гуляць, у маёй кароўкі не стаяць».
9. Як замаўлялі, каб засцерагчы ад смерці, напасці, злога духу, нячыстай сілы, бяссонніцы?

10. Ці выконваліся ў вашай мясцовасці спецыяльныя замовы падчас нараджэння дзіцяці, хрэсьбінаў, вяселля? Якія?

11. Калі і як выконваліся любоўныя «прысушкі» і «адсушкі»? Хто гэта рабіў?

Узор запісу: «На моры-акіяні, на востраве на Буяне, там стаяў дуб, пад тым дубам сто карней, на тым дубе сто кашчэй, на тых кашчах сто чарцей. Дзярыце, дзярыце, чэрці, душу Івана, ды ўкладзіце яго душу ў душу Соніну».
12. Ці існавалі ў вашай мясцовасці спецыяльныя замовы супраць вайны, кулі; замовы грамадскага прызначэння?

Узор запісу: «Іду я на суд, цягну нагу за нагою, увесь суд за мною. Вужам еду, гадзюкаю паганяю, злачынцу губы і зубы замаўляю. А ты, суддзя, лезь на печ, замаўляю табе губы, зубы і рэч. Мая цоля, мая і воля. На моры, на акияне на востраве на Буяні там сядзяць паны радамі. А вы, панікі, сэрца рэжце, а мяне не трогайце».
13. Якія дзеянні неабходна было рабіць у час замовы (абліцца, павярнуцца тварам на ўсход, узяць у рукі хустку або хлеб, перахрысціцца, інш.)?
Увага! Нагадаем, што ўсе дзеянні і каментарыі, што суправаджаюць выкананне замоў, таксама трэба старанна і дакладна запісаць.
14. Ці ёсць у вашай мясцовасці замовы новаствораныя, якія ўзніклі ў больш познія часы, у сувязі з імкненнем выканаўцы прыблізіць, прыстасаваць кананічны тэкст замовы да новых з’яў жыцця (замова супраць ДАІ, замова ад крадзяжу, інш.)?

15. Ці ўзнікаюць замовы ў наш час? Якія? Хто іх складае?


2.2. КАЛЯНДАРНА–АБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ

Каляндарна-абрадавая паэзія з рознай ступенню інтэнсіўнасці знаходзіцца ў жывым бытаванні, таму вы маеце магчымасць запісаць песні ўсіх чатырох цыклаў: зімовага, веснавога, летняга і восеньскага.


Даведка
Геаграфія распаўсюджання каляндарна-абрадавай паэзіі прадстаўлена ў табліцы. Але памятайце, што магчымы і выключэнні, прычыны якіх розныя, напрыклад міграцыя насельніцтва і інш.

Цыкл

Віды песень

Тэрыторыя бытавання

зімовы

1) калядныя і шчадроўскія;

2) засявальныя;

3) стрэчаньскія.


– паўсюдна на Беларусі.

– Магілёўшчына.

– вядомы адзінкавыя прыклады (Касцюковіцкі раён, Віцеб-шчына).


веснавы

1) масленічныя;

2) вяснянкі;

3) валачобныя;

4) юраўскія;

5) песні абраду “ваджэння” і пахавання стралы”;

6) траецкія;

7) куставыя;

8) русальныя



– Віцебшчына, Міншчына, Магілёўшччына, радзей – Гомельшчына;

– паўсюдна на Беларусі;

– Віцебшчына, Міншчына, Магілёўшчына, радзей – Гомельшчына.

– паўсюдна на Беларусі.

– Гомельшчына (Веткаўскі, Добрушскі, Гомельскі, Чачэрскі, Рэчыцкі, Лоеўскі, Кармянскі, Хойніцкі, Брагінскі, Светлагорскі, Петрыкаўскі раёны); Берасцейшчына (Лунінецкі); Магілёўшчына (Бабруйскі); Міншчына (Барысаўскі, Мінскі раёны).

– Магілёўшчына.

– Пінскі раён Брэсцкай вобласці.

– Гомельшчына (Веткаўскі, Добрушскі, Рэчыцкі, Лоеўскі, Лельчыцкі. Петрыкаўскі, Чачэрскі раёны)



летні

1) купальскія;

2) пятроўскія і касецкія;


3) жніўныя

– паўсюдна на Беларусі.

– Міншчына, Магілёўшчына, Гомельшчына, Берасцейшчына.

– паўсюдна на Беларусі.


восеньскі

1) ярынныя;

2) ільняныя і канапельныя;

3) збіральніцкія;

4) талочныя;

5) піліпаўскія


– Цэнтральная Беларусь.

– першыя – Паўночная Беларусь, Падзвінне, другія – Паўднёва-Усходняя Беларусь.

– паўсюдна на Беларусі.

– паўсюдна на Беларусі.

– паўсюдна на Беларусі



Увага! Пры фіксацыі каляндарна-абрадавага твора не забывайцеся ўказваць не толькі яго відавую аднесенасць (напрыклад, калядная песня), але і жанравую форму (напрыклад, калядная велічальная гаспадару).
Зімовы цыкл земляробчага календара

Уключае:


1. ПРОЗУ І ПАЭЗІЮ КАЛЯДНА-НАВАГОДНЯГА КОМПЛЕКСУ;

2. ПЕСНІ, ЯКІЯ СПЯВАЛІСЯ НА СТРЭЧАННЕ (ГРАМНІЦЫ).


2.2.1. ПРОЗА КАЛЯДНА-НАВАГОДНЯГА КОМПЛЕКСУ

Звярніце ўвагу на асноўныя тэмы. Імі з’яўляюцца: абходныя шэсці калядоўшчыкаў і шчадроўнікаў, абрадавая трапеза падчас трох куццяў, абрадавыя гульні з элементамі пахавання і вяселля, варожбы аграрнага і шлюбнага характару. Прапанаваны апытальнік і парады дазволяць вам удакладніць асобныя важныя моманты, пазбегнуць лакун у адказах.


Апытальнік для збору калядна-навагодняй прозы
1. Як у вашай вёсцы адбывалася калядаванне? шчадраванне? навагодняе засяванне?

Абавязкова ўдакладніце, хто ўваходзіў у склад гуртаў (напрыклад, у некаторых вёсках існавалі свае правілы і абмежаванні: калядавалі мужчыны, а шчадравалі змешаныя гурты моладзі, або хлопцы і дзяўчаты хадзілі асобна), ці захаваліся святочныя абходы цяпер і ў якім выглядзе.

Засяродзьце ўвагу на тым, якія маскі былі ў пераапранутых (напрыклад Каляда, Шчодра (Шчадрэц), каза, конь, мядзведзь, воўк, журавель, бусел, тур, бык, вол, заяц, дзед, баба, анёл, чорт, ведзьма, цыган, смерць, каваль, салдаты, цары, каралі), як яны вырабляліся, што рабілі пераапранутыя, ці насілі з сабою зорку, які яна мела выгляд. Калі ёсць магчымасць, знайдзіце маскі і зорку, сфатаграфуйце (замалюйце) іх.

Узоры запісаў:

а). Бацька казла спляце з саломы, куль саломы падвяжуць, ды рогі сплятуць, ды хвост сплятуць, ды бубенчыкаў начапляюць на тога казла. І кажух такі яму падбяруць, цвет ці чорны, ці сівы, ці белы ўжо такі, але падбіраюць кажух, каб быў аднаго цвету;

б). ... строілі маску ваўка, убіралі аднаго парня, штоб шчодры сабраць і малышэй у хаце пужаць, штоб ім страшна была.

А як шчадруюць? Весела ды па-разнаму. Шчадруюць 6 январа – вечар перад Калядамі. Моладзь ідзе ў шчодры, а то і старыя, перадзеюцца, бывала, шчокі буракамі мазалі, пераапранаюцца мужчына ў жэншчыну і наадварот, сажай мазаліся, а то, бывала, вадзілі, помню, ката на вяроўцы. Ат, дурэлі, весяліліся. Хадзілі пад вокнамі, пелі песні, славілі хазяіна і яго хазяйства дамашняе. А пелі такое:

Шчадрую, шчадрую,

У клеці сала чую...
Звярніце ўвагу на нумарацыю твораў. Проза ідзе пад асобным нумарам. Калі ў прозе з’яўляецца песня, яе трэба дакладна запісаць і прысвоіць асобны нумар. У такім выпадку на картцы будуць пазначаны два нумары, або некалькі, калі песень больш. Напрыклад, 16 – 17 – 18. У правым баку карткі запіс будзе мець наступны выгляд: шчадраванне + 1 (2, 3, 4) шчадрэцкая песня.

в). Молодэнько конэ запрагалэ в санкэ, то хутко бэжыть! Звэзду дэлалэ малые. Колэсцэ вырізвають, конікі уставляють, вонэ крутэтца. Ходыв стары чоловік со звэздой, научылэс од нэго. Як нэма дэтэй, то пелі «застылай столы, клады пэрогы» (далей падаецца поўны тэкст песні).
2. Як і колькі разоў спраўлялі куццю?

Удакладніце, з якіх круп яна варылася, якія існавалі правілы прыгатавання і наступны рэгламент спажывання, каго і якім чынам запрашалі на куццю, што рабілі з рэшткамі, як варажылі аб будучым ураджаі і г. д.



Узоры запісаў:

а). Стол ставілі пад абразамі, а на стол пад вечар лажылі небагата сена і на яго ставілі гаршчок з куццёй. Куццю елі самі і давалі курам, каб добра несліся.

б). На багатую куццю гатовяць ежу разную, гасцей обязацельно завуць і крычаць у акно “Мароз, мароз, ідзі куццю есці!” І даўжны обязацельно выстраліць із ружжа.
3. Ці ведаеце вы гульні і прадстаўленні, што ладзіліся на Каляды? Як яны называліся? Хто ў іх удзельнічаў, ці былі сярод гульцоў пераапранутыя? Ці былі сярод гульняў такія, калі кагосьці жартам хавалі або жанілі?

Майце на ўвазе, што калядных гульняў было шмат, але фалькларысты звычайна проста самі апісвалі іх. Пры збіранні фальклорнай прозы трэба даваць дакладны запіс.



Узор запісу:

Вечарам збіраемся ў адной хаце і гуляем у розныя гульні. У хванты, у жмуркі ці ўздумаем жаніць каго-небудзь, выбіраем жаніха і нявесту, садзім іх у вазок, самі ўпрагаемся і хутка вязем іх вянчацца. І вось у хаце мы гуляем вяселле, пажэнім, а тады радзілі яны ўжо. Яна платочак на жывот пакладзе – ужо пузаценькая ходзіць. Кукалку скруцім, мордачку нарысуем. Радзіла – надо ў адведкі ісці, хлеба і сала несці.

Даведка
Прыкладныя назвы калядных прадстаўленнях і гульняў: «Яшчар», «Жаніцьба Цярэшкі», «Пава з павуком», «Каза», «Кабыла», «Цыганы», «Маланка», «Памярла наша Мальвіна», «Мядзведзь», «Пекчы ката», «Гульня ў нябожчыка», «Стукач», «Стук», «Сарві вішню», «Жаніць Бахара (Бахурку) », «Бахар», «Верабей», «Тры каралі», «Цары», «Шчодра», «Шчадрацы», «Падушачка», «Рэдзька», «Зязюля».
4. Як у вас варажылі на Каляды (Новы год)?

Узоры запісаў:

а). Дзеўкі хадзілі варажыць з блінамі. А першы жа блін маці на скаварадзе спячэ, дык з першым жа блінам бегаем. Каго ўстрэця? Як устрэця мужчыну старога, то так будзе там там ці Мікалай, ці Пятро, ці Апанас, так будуць яе мужыка зваць.

Хадзілі ў баню, каменне кідалі ў пельку. Як каторая ўжо ўпусце камень, да не забурчыць, дык свякруха будзе харошая. А як у каторай забурчыць ўжо, то свякруха будзе буркатлівая, не дай бог.

б). Сіялэ сімне зо льну кай калодзеза і прыказувалы: «Дай божэ знаты з кім на шлюб статы». Увечыры той завжды прысныцца. Гадалы на Крышчэнне, 19 январа.
5. Ці чыніліся ў вас на Каляды свавольствы? Якія? Хто гэта рабіў? Чаму? Як ставіліся да калядных свавольстваў вяскоўцы?

6. Што рабілі на заканчэнне Каляд?


2.2.1. ПАЭЗІЯ КАЛЯДНА-НАВАГОДНЯГА КОМПЛЕКСУ

Уключае:


1) калядныя і шчадроўскія песні. Яны спяваюцца на Каляды падчас хаджэння па хатах калядоўшчыкаў. Каталіцкія тэрміны святкавання – з 24 да снежня да 6 студзеня, праваслаўныя – з 6 да 21 студзеня. Таму майце на ўвазе: калі інфарманты кажуць, што шчадроўскія песні спяваліся напярэдадні Новага года, то ў каталікоў гэта 31 снежня, а ў праваслаўных – 13 студзеня. Абходныя калядныя песні маюць яскрава выражаны велічальны характар і прысвячаюцца гаспадару, гаспадыні, дзяўчыне, хлопцу і інш.

Парада
Згодна з правіламі запісаў, вы павінны дакладна пазначыць строфіку песень, якая абумоўлена рытма-меладычнай структурай твораў. Графічна вылучаецца прыпеў, які ставіцца крыху правей адносна асноўнага тэксту. Калі прыпеў паўтараецца без змяненняў, запісваем яго адзін раз і пазначаем зорачкай. Назва песні даецца па першаму радку, пад ім у дужках жанрава-відавое апісанне твора.
Узор запісу: Добры вечар таму…

(калядная велічальная гаспадару)



Добры вечар таму,

Хто ў гэтым даму.
Святы вечар!

Хто ў етым даму*(паўтараецца пасля кожнага куплета, з’яўляецца адметнасцю калядных песень).
А ў етым даму

Сам пан-гаспадар.
Сам пан-гаспадар

На куце сядзіць.
На куце сядзіць

Калітку дзяржыць.
Калітку дзяржыць,

Грошыкі лічыць.
Грошыкі лічыць,

Шчадрушак дорыць.
Дарыце, дарыце,

Да нас не пазніця.
Да кароткія світкі,

Да памерзлі лыткі.

Памылкова запісваць тэкст наступным чынам:



Добры вечар таму,

Хто ў гэтым даму.

А ў етым даму

Сам пан-гаспадар (2 р.)

На куце сядзіць (2 р.),

Калітку дзяржыць (2 р.).

і г. д.
Акрамя велічальных, існуюць песні, у якіх цэнтральнымі персанажамі з’яўляюцца каза і Каляда:

Узор запісу: Ой, ну-ну, каза…

(песня выконваецца пры ваджэнні казы ў шчодры вечар)



Ой, ну-ну, каза,

Ой, ну-ну, шэра!

Дзе каза ходзіць,

Там жыта родзіць,

Дзе каза хвастом,

Там жыта кустом,

Там жыта стогам.
Шэраг шчадроўскіх песень мала чым адрозніваецца па сюжэтыцы і вобразнасці ад уласна калядных. У іх нават можа згадвацца Каляда, але пазнаюцца яны па характэрных прыпевах:

«Шчодры вечар! » альбо

«Добры вечар, шчодры вечар, //

Усім людзям на ўвесь вечар! » і пад.;
2) песні, якія суправаджалі рытуальныя калядныя гульні і варожбы. Калядныя вечары вызначаліся ігрышчамі і вячоркамі, на якія збіралася ў асноўным моладзь. У гэты час гучала шмат песень, прыпевак, загадак, жартаў. Сярод распаўсюджаных гульняў вядомыя «Яшчур», «Жаніцьба Цярэшкі», «Падушачкі» і інш. Абавязкова запытайцеся, ці суправаджаліся яны спецыяльнымі песнямі тыпу:

Яшчур Падушачка

(карагодна-гульнёвая песня) (гульнёвая песня)



У каго персцень найду, Падушачкі, падушачкі,

Таго з лаўкі звяду. Да ўсе пухавыя,

У адказ: Малодушкі, малодушкі,



Не ўгадала, панна (не ўгадаў, пан), Да ўсе маладыя.

Не ўгадала, красна, Каго люблю, каго люблю,

На чыёй руцэ Таго пацалую.

Залаты персцень, Таню* люблю, Таню люблю,

Каляда! Яе пацалую.

*імя дзяўчыны ці хлопца называлася ў залежнасці ад адрасата.
Абавязкова адзначайце, што прыгаворвалі ці спявалі дзяўчаты падчас варожбаў.

Узор запісу: «Дзяўчына, паеўшы салёнага, кладзецца спаць і гаворыць: «Суджаны, напаі мяне!» Каго ў сне яна ўбачыць, той і будзе яе суджаным. Ці, кладучыся спаць, дзяўчына сыпле пад падушку некалькі зярнят і гаворыць: «Суджаны, дапамажы жаць!» Хто ёй у сне дапамагае, той яе і суджаны будзе».

Пры варожбах гуртам маглі выбіраць дзяўчыну на ролю Апалайніцы, якая «апалаець» складзеныя ў апалушкі дзявочыя паясы. У гэты час усе астатнія дзяўчаты падпявалі:



Святы Апалас, чым хутчэй ідзі да нас,

Бо нам у людзі пара.

Прышлі нам малойца прыгожага,

Сокала яснага,

Да людзей і да Бога шчаснага.

Святы Апанас, ой, хутчэй ідзі па нас;
3) засявальныя песні (ці песні на свята Васілле). Паводле старога стылю, дзень Новага года вядомы яшчэ пад назвай «Васілле». У гэты дзень раніцай сялянскія дзеці хадзілі па хатах з навагоднімі віншаваннямі. Імітуючы засявальнікаў, яны раскідвалі зярняты жыта, аўса, ячменю. Такое “засяванне” суправаджалася заклінальнай песняй і пажаданнем гаспадарам добрага ўраджаю і дастатку ў новым годзе.
2.2.2. ПЕСНІ, ЯКІЯ ВЫКОНВАЛІСЯ НА СТРЭЧАННЕ (ЦІ ГРАМНІЦЫ)

Гэта зімовае свята прыпадае на 2 лютага ў каталікоў і 15 лютага ў праваслаўных. Па народных меркаваннях, у гэты дзень зіма сустракаецца з летам. З архіўных матэрыялаў вядомы адзінкавыя запісы твораў, дзе зіма малюецца ў выглядзе старой хворай асобы, а лета, наадварот, маладым і поўным энергіі:



Узор запісу: А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне…

(стрэчаньская песня)



А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,

Зіма з летам стрэлася, стрэлася.
Лета зіму піхнула, піхнула

І ножачку звіхнула, звіхнула.
Зіма пайшла плачучы, плачучы,

Лета пайшло скачучы, скачучы.
Увага! У некаторых рэгіёнах Беларусі (Кармянскі, Чачэрскі, Добрушскі раёны Гомельскай вобласці мясцовыя жыхары адносяць Стрэчанне да вясенніх свят. Пры запісе стрэчаньскіх песень ці прозы абавязкова звярніце ўвагу на гэту часовую акалічнасць.
Апытальнік па паэзіі зімовага цыкла
1. Калі адбывалася калядаванне і шчадраванне? Чым яны адрозніваюцца? Хто хадзіў калядаваць і шчадраваць? Ці хадзілі «засяваць»? Якія песні спяваліся падчас калядавання, шчадравання і засявання: велічальныя, рытуальныя, заклінальныя? Ці адрозніваюць калядкі ад шчадровак? Калі так, то якім чынам?

2. Ці пераапраналіся падчас калядавання і шчадравання? Як? Што рабілі пераапранутыя? Якія песні пры гэтым спявалі? Што казалі?

3. Ці носяць у вас «зорку» («звязду», «гвязду»)? Ці паказваюць батлейку? Як гэта адбываецца? Якімі віншавальнымі песнямі, прыгаворамі суправаджаўся абрад калядавання з зоркай?

4. Як прасілі дазволу пакалядаваць, пашчадраваць? Выконвалася адна песня ці больш? Якія песні былі для гаспадара, гаспадыні, іх дачкі, сына, старой бабкі, немаўляці, для каня, каровы, авечак, быка, вала? Якімі словамі дзякавалі гаспадароў за пачастункі (ці пагражалі за сквапнасць)?

5. Як адбывалася «ваджэнне казы»? Што пры гэтым казалі і спявалі? Як «гуляла каза» (падскоквала, паварочвалася з боку на бак, лажылася)? Запішыце песні пра казу, казла.

6. Ці спраўлялі на каляды ігрышчы (у першы, другі, трэці дзень каляд, на Новы год, у праводзіны Каляд на Вадохрышча)? Як да гэтага рыхтаваліся? Якія калядныя песні, карагоды, танцы ладзіліся на ігрышчах (песні-танцы, песенныя карагоды, карагоды-гульні, народныя танцы, напрылад, «Мяцеліца», «Барыня», «Верабей», «Чыжык», «Кадрыля», «Полька» і інш.)?

7. Якія традыцыйныя гульні былі на ігрышчах («Цярэшка», «Яшчур», «Падушачка»)? Якімі прамовамі, песнямі, танцамі, карагодамі яны суправаджаліся?

8. Ці існаваў у вашай мясцовасці звычай на Вадохрышча «адпраўляць каляду на дуба»? Калі так, апішыце яго. Якімі абрадавымі песнямі, карагодамі, гульнямі ён суправаджаўся?

9. Як называўся першы дзень Новага года? Што казалі і спявалі «засявальнікі»?

10. Ці ведаеце вы песню «А ў нас сёння Стрэчанне»? Што ў вас кажуць пра свята Стрэчанне? Якія прыкметы існавалі на гэты дзень?


Увага! Абавязкова адзначайце сучасны стан традыцыі. Задавайце пытанні тыпу: «Ці адбываецца «ваджэнне казы» цяпер?»
Веснавы цыкл земляробчага календара

Уключае:


1. ПРОЗУ І ПАЭЗІЮ МАСЛЕНІЧНАГА КОМПЛЕКСУ;

2. ПРОЗУ І ПАЭЗІЮ ПЕРЫЯДУ ГУКАННЯ ВЯСНЫ;

3. ПРОЗУ І ПАЭЗІЮ ПЕРЫЯДУ ВЯЛІКАДНЯ (ПАСХІ);

4. ПРОЗУ І ПАЭЗІЮ ЮРАЎСКАГА АБРАДАВАГА КОМПЛЕКСУ;

5. ПРОЗУ АБРАДАВА-СВЯТОЧНАГА КОМПЛЕКСУ ВАДЖЭННЯ І ПАХАВАННЯ СТРАЛЫ І ПАЭЗІЮ АБРАДУ «ВАДЖЭННЯ І ПАХАВАННЯ СТРАЛЫ»;

6. ПРОЗУ І ПАЭЗІЮ ТРАЕЦКА-РУСАЛЬНАГА КОМПЛЕКСУ.


2.2.1. ПРОЗА МАСЛЕНІЧНАГА КОМПЛЕКСУ

Самае галоўнае – запісаць разгорнуты аповед пра святкаванне Масленіцы.

Асноўнае пытанне: «Як у вас святкавалі Масленіцу?»

Удакладніце, што вы хацелі б даведацца, чым пачыналася свята, што рабілі ў асобныя дні масленічнага тыдня, ці выраблялі чучала Масленіцы, які яно мела выгляд, што з ім рабілі, чым адзначалі апошні дзень масленічнага тыдня.

Звярніце ўвагу на такія тэмы масленічнай прозы, як масленічныя стравы (склад, што з імі рабілі, напрыклад, насілі на могілкі бліны, частавалі наведвальнікаў) – чучала Масленіцы – масленічныя лялькі – масленічныя пераапрананні – склад пераапранутых персанажаў (напрыклад, «мужчыны», «старцы», «цыганы», «дзед», «поп» і інш.), іх выгляд, дэталі касцюмаў – хаджэнне пераапранутых па вуліцы, наведванне хат, песні і віншаванні – катанні з гор (іх сэнс) – катанні на канях (з якой мэтай) – ушанаванне маладых шлюбных пар (хто наведваў маладуху, што казалі і спявалі, што ў адказ рабіла маладуха, ці разувалі маладых, ці распраналі маладуху, ці вазілі яе на санках па вуліцы) – звычай «цягаць калодку» (якім чынам, што сабой уяўляла «калодка», каго прымушалі яе цягнуць, на каго накідвалі, каму прышпільвалі, хто і чым адкупляўся ад «калодкі», сэнс звычаю) – звычай «цягаць ступу» – жарты, свавольствы, сваркі пераапранутых, фрывольныя паводзіны, «самадзейная музыка» (што выкарыстоўвалі ў якасці музычных інструментаў) – звычай вазіць на санях бабу-павітуху, частаваць яе – разыгрыванне традыцыйных сцэнак (напрыклад, «пахаванне дзеда», «пахаванне бабы») – жаночыя вечарынкі з песнямі і танцамі – масленічныя вогнішчы (дзе іх распальвалі, што туды кідалі) – провады зімы і пачатак гукання вясны.

Узоры запісаў:

а). Адзежу яму – так як і чалавеку, і абуем. Размер, як сапраўдны чалавек. Глазы наводзім, бараду з ільну. Абкруцім твар белым палатном і на ём наводзіць глазы, нос, рот вуглём. Дзеду рабілі маркоўку і вяроўкай цягалі, каб маркоўка ўстала. Накрывалі цюлем, як пакойніка.

б). На Масленку хадзілі па хатах і пелі песні парам маладых, якія пажаніліся не больш года. Гэта называлася «маладуху разуваць». За спетую песню маладыя ставілі частаванне.

На вуліцы дзеўкі гулялі, гулялі,

Мяне, маладзеньку гукалі, гукалі...

(Песню трэба запісваць цалкам).


2.2.1. ПАЭЗІЯ МАСЛЕНІЧНАГА КОМПЛЕКСУ

МАСЛЕНІЧНЫЯ ПЕСНІ спяваліся на працягу Масленічнага (Сырнага) тыдня, апошняга перад Вялікім постам. Ваша задача – дакладна вызначыць прыналежнасць запісаных песень да той ці іншай функцыянальна-семантычнай групы: сустрэчы масленіцы, абходных, праводзінаў і г.д.



а) песні сустрэчы і праводзінаў Масленіцы:

Узор запісу: А мы Масленку дажыдалі…

(масленічная песня перыяду сустрэчы)



А мы Масленку дажыдалі,

Дажыдалі, люлі, дажыдалі.
Ўсе на горачку выбігалі,

Выбігалі, люлі, выбігалі.
Гору масілцэм пылівалі,

Пылівалі, люлі, пылівалі.
Гору сырніцэй пасыпалі,

Пасыпалі, люлі, пасыпалі;
б) абходныя песні спяваліся падчас наведвання маладых пар, якія ў мінулы мясаед ажаніліся (характэрна для Віцебшчыны і Міншчыны):

Узор запісу: Маладая ты, Марутка…

(абходная масленічная песня для маладзіцы)



Маладая ты, Марутка,

Выйдзі, выйдзі к нам на вулку!
У нас на вуліцы дзевак многа,

Дзевак многа і рыбят.
Вазьмі сыра – родзіш сына,

Вазьмі мачку – родзіш дачку…
в) дакаральныя песні хлопцам і дзеўкам, якія «засядзеліся» – доўга не жэняцца ці не выходзяць замуж, а таксама Масленіцы за тое, што яна хутка заканчваецца:
1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка