Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка25/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   27

567. У дарогу


Ухожу от ворот, Мать Пречистая. Наперад залатую ризу расстилая. Святою ризаю прыкрывая и яна мяне сахраняя, залатым ключом спасая. Господи, помилуй (3 р.). Господи, спаси (3 р.).
568. У дарогу

Выхажу я, раба Божая (імя), у дарогу. Не адна я накіроўваюся, са мною тры ангелы-архангелы. Адзін ангел-архангел у далёкі шлях праважае, другі ангел-архангел у шляху сустракае і сілы мне дабаўляе, трэці ангел-архангел шляхам маім кіруе. Усе яны на мяне глядзяць і мяне благаслаўляюць, заўсёды чакаюць, ніколі не атварачываюцца, не забываюць. Каб ногі мае не стамляліся і не спыняліся, выхажу я, раба Божая, у дарогу, не адна накіроўваюся – са мною тры ангелы-архангелы.


569. У дарогу

Мацер Божая, благаславі мяне ў пуць, а сама са моню будзь. Я ў пуці, спасіцель уперадзі. Мацер са многй, святыя апёлы за мной. Ангел насустрач, Гасподзь на пуці, а наш айцец Мікалай Чудатворац са мной будзе заўсёды уперадзі. Я ў пуць пайшла, Госпада Бога з сабой узяла. Ангелы-храніцелі ўперад забягаюць, мне пуць расчышчаюць. Спасі, Госпадзі, і памілуй рабу Божую (імя) ва векі вякоў. Амінь.


570. Перад дарогай

Кагда праводзяць дзіця з дому, пра сябе кажуць тры разы:

– Маці дачку праважала, месяцам перапаясала, а звяздою прышпуліла, а судзьбою абгарнула. Устрэнь жа, Божа, ты маё дзіця на высокім пароге, на вялікай дароге.



571. Калі едзеш у госці


Прыйшоўшы ў госці ці ў кампанію, трэба сказаць ціха пра сябе адзін раз:

– Усе стаяць куры на ўсіх платоцях куды прышла я, павіца, красная дзевіца, на мне платок беленькі, лічка міленька, рабам і рабыням, старым і малым, сяредневяковым маладцам і девіцам, і майму рабу, Богам сужанаму, буду я міла і хараша.


572. Ахоўная ад ворагаў

Ішоў Гасподзь цераз двенадцаць рэк, нёс Гасподзь Евангеліе і крэст, спасі міне, Госпадзі, ад злых людзей, ад лютых звярэй, аградзі міну, Госпадзі, каменнымі сценамі, пламеннымі агнямі ад врагоў відзімых і невідзімых.


573. Калі ёсць урагі

Калі знаіш, шо е ў цібе врагі, дак у любы дзень нядзелі, але цотны дзень месяца на мак нагаворваць словы, а затым высыпаюць у левы карман адзёжы:

– Сатварыў Бог неба, сатварыў Бог зямлю, упрыгожыў Бог зямлю красатой, а неба – небеснай вышынёй. Упрыгожыў і мяне, раба (імя), гаспод сілай, красатой і ад ворагаў нябеснай вышынёй. Ворагам мяне (імя) не дастаць, пад абцас і ў кулак не падмяць, языком і злосцю не ўзяць. Ёсць у міне крыж, ёсць у міне ікона, ёсць у міне святы мак. Што скажу, усе будзе менавіта так. Як цар Давід кроткі і смірны быў, дак будзь жа і ты (імя ворага) крэпкі і смірны для міне, божага раба (імя). У імя Айца і Сына і Святага Духа. Ныне і прысна і ў векі вякоў. Амінь.



(3 сшытка).
574. Ад врагоў

Я сваім урагам замыкаю зубы і губы, і злой язык. У маіх врагоў лежыт у році гнілая калода, штоб пра меня, раба Божага (імя), не гаварылі нідзе нічога.


575. Ад врагоў

Окала каменнага двара каменная гара, огненная рака вернасці праложана. Ішоў Гасподзь тры дні з нябёс, нёс жыватварашчый крэст, акрэсціл сцёжкі-дарожкі, дзверы і акошкі. Аградзі, Госпадзі, мяне, раба Божага (імя). Хто каснецца маего дома, цела ў грэшніка акаменеет. Бацюшка свет, аднімі ў грэшніка след матушкі. Зара адніме ў грэшніка глаза. А (імя) здароўя дасць.


576. Каб нядругі не чапалі

А етую малітву скора скажыш, як будзе Ражаство Хрыстова, каб усе нядругі твае не чапалі ні цябе, ні дзіцё тваё. Ты пазатыкай трапкамі якімі ўсе малыя дзіркі ў хаце, дзе бярвяны ляжаць ды ля вакон і дзвярэй. А на кажную дзірку ты і кажы:

– Не дзіркі затыкаю, а рты ворагам маім, каб увесь год на мяне не нападалі.



Каб было крапчэй, дак яшчэ вазьмі вяроўку і завяжы на ёй столькі вузлоў, сколькі ў цябе ўражын. На етую вяроўку з паназавязанымі вузламі трэба сесці, як на Ражаство Хрыстова вячэраць будзіш. Да як садзіцца будзіш, дак і чалавеку скажы, шоб сеў, і дзіцёнка пасадзі. Ды і прашапчы затым, дай і тры разы запар:

– Каб так мае ўрагі маўчалі, як і вузлы етыя маўчаці.


577. Ад врагов (напасцей)

І шол Гасподзь з сямі нібес, нёс Гасподзь 77 замкоў. Ад 77 языков. Замкні, Госпадзі. Усім людзям-судзям, врагам глаза, рты-пасці, штоб не была рабе Божай (імя) напасці, ключі брось в море. Амінь. Будзьце слава мае крепкі. Амінь.


578. Ад напасцей

Прасвятая Маці Багародзіца, ідзі на спаскія горы, вазьмі залатые трубы, ізкуй варам і врагам рукі, ногі, а звірам зубы, губы і загарадзі мой дом камінай сцяной, і прікры твоім духом, святою тваею пеленою. Амінь.


579. Ад благога чалавека

Колакал на храме, ікона ў раме, крэст на мне, ключ у замку, змяя ў траве, звер у бярлозе, а я – на сваім парозе. Як гэты мой парог змяя не перапаўзе, звер не перойдзе, так і благі чалавек не прыйдзе, парога не ўбачыць. Ангел мой, устань са мной.


580. Ад злодзеяў

Госпадзі, Божа мой, ангел-храніцель са мной, закрываю я сваю гладзь, каб злодзей не мог яе ўзяць. Госпадзі, благаславі, усе дванаццаць месяцаў не падпусці ні ноччу, ні ўранні, ні днём пры ясным сонейку, усе 24 гадзіны ў суткі, усе ў часу мінуткі. Хто к майму дабру падойдзе, той з месца жывым не сойдзе.



581. Против лихого человека


Иду я по чистому полю, навстречу мне сем бесав с полудухами, все чорныя, все злыя. Идите вы, духи с полудухами, к лихим людям. Дяржыте их на прывязи, штобы я ат их был цел и невредим па пути и дороги, ва дому и лесу, в чужых и радных, ва земле и на ваде, ва абеде и на беде. Мой загавар долаг, маи слава крепки. Хто слова аправерже, ано быть ва усём найнова, па худу, па дабру, как ва преди сказана.

582. Ад злых людзей


Святы Лука, Марка і залатыя на вас рызы. Стаўце стражу на ўсіх вуглах, на ўсіх старанах. А ты, маць, Прасвятая Багародзіца, скорая памошніца, стой на жоўтым пяску, правым крылом абараняй. Госпадзі, не дапусці ўрага ні ўзад, ні ўперад, папутай сляды яго жоўтымі пяскамі, цёмнымі лясамі, крутымі гарамі. Тады ўраг устане перада мною, як столб. Амінь, амінь, амінь.
583. Ад благога чалавека

Колакал на храме, ікона ў раме, крэст на мне, ключ у замку, змяя ў траве, звер у бярлозе, а я – на сваім парозе. Як гэты мой парог змяя не перапаўзе, звер не перойдзе, так і благі чалавек не прыйдзе, парога не ўбачыць. Ангел мой, устань са мной.


584. Ад ліхога чалавека

Пайду, благаслаўлясь, з хаты дзвярамі ў сенцы, з сенцаў у двор, з двара ў вароты, пад краснае сонейка, пад чыстае поле. У чыстым полі стаіць святая божая цэркаў. Самі царскія дзверы расчыняюцца, сам раб Божы (імя) загаваруя ад 9 калдуноў, 9 калдух. Хто на мяне ліха думае, той шчытай у лесе лясок, у моры пясок, а на небе звёзды.


585. Каб не чапала начальства

Ёсць і абярогі для работы, каб не чапала цябе начальства. Етыя словы нада на бумашцы напісаці, ці вывучыці, а як начальнік да сябе цябе пазаве, дык і прачытаці іх скоранька. А яшчэ можна дулі скруціць ды схаваць рукі ў карманы, ці за спіну схаваць і трымаць дулі скручаныя аж покуль і не выйдзеш. Словы запішы такія:

– Пайду я, раб Божы (імя) на божы свет, на шырокай вуліцы мне сустрэчнага нет. Няма ні сустрэчнага, ні папярэчнага, няма ні ліхіх, ні злых, ні плахіх, ні такіх, коі сказалі бы мне, божай рабе (імя), «нет». Не загаварылі бы і не ўгаварылі бы, і не ўбядзілі бы супраць волі маёй. Божым светам асвячуся, святой іконай бласлаўлюся, воблакам абтыкнуся, частымі зоркамі асыплюся. І як месяц з неба не адкінуці, сонейка не спракінуці, так і мяне ў маёй справе не перабіці, не зламіці. Век мне на сваім стаяці. Справу сваю не выпускаці. Як хочу, так і будзе. У імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь, амінь, амінь.


586. Калі ідзеш к начальству

Пераступаючы парог, гаворыш:

– Парог ваш, а верх наш.


587. Каб не ругаліся на цябе

Іду на суд, насустрач мне гроб нясуць. Спераду мяне замок зачынен на 12 дзвярэй, на 12 замкоў. Так і ты, Госпадзі, замкні ім губы, зубы. Амінь.



Паўтарыць 3 разы.

1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка