Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка24/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   27

540. На разлуку


Чорт иде вадой, волк иде гарой; аны вместе не сходяцца, думы не думають, плоду не плодять, пладовых речаў не гаворять. Так бы и рабы Божыя (такія-та) мыслей не мыслили, плоду не пладили, пладовых речей не гаварили, а ўсе бы як кошка с сабакай жили.

541. Любоў знішчыць


Трэба астудзіць у стакане вады кусок раскалённага дакрасна жалеза, затым сказаць на ваду слова так, штобы дыханне паветра касалася вады:

Именем Адоная, да пагасне в тебе страсть падобна таму, як железа астыла у той Ваде



Сказаць 5 раз. І выпіць ваду адразу.
542. Ад разлучніцы

Зранку ўстае сонейка краснае, а як ноч – прыйдзе месячык нежны. Сонейка краснае – распрэкраснае, месячык нежны – безмяцежны. І ніколі яны не страчаюцца, абодва разам нам не кажуцца. Так міленькі мой няхай з (імя) не страчаецца, ніколі з ёю не змовіцца. Як сказала я, так і збудзецца.



Гаварыць замову трэба і паліці на агні хватаграфію саперніцы, калі хватаграфіі нямашака, трэба выразаці з бумагі хвігуру жанчыны і паліці. Мая маці яшчэ казала, што яе маці ляпіла хвігурку з цеста і паліла ў печкі.
543. Адсушка

На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць стоўб. На тым стаўбе стаіць дубовая грабніца, у ёй ляжыць красна дзявіца. Кроў у яе не разгараецца, ножанькі не паднімаюцца, глаза не раскрываюцца, уста не раствараюцца, сэрца не сакрушаецца. Так бы і ў (імя) сэрца не сакрушалася, кроў не разгаралася, сама б не ўбівалася, у таску не ўдавалася. Амінь.


544. Ад любві

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Мацеры Гасподняй пакланюся і ўсім святым угоднікам. На моры, на акіяне там ляжыць таска і бяда. Таску аб таску і прося ісці паскарэй к яму. Ляці пабыстрэй к рабу Божаму (імя) у губы, у зубы, у галубыя глаза, у рацівае сэрца. Штоб еў – не еў, піў – не піў, спаў – не спаў на яе (імя) не забыў. На моры, на акіяне ляжыць белы камень. На тым камні сядзяць сам Гасподзь, Ісус Хрыстос, Мацер Божа. У Мацеры Божай у руках ключы дзяржала, ключы атмачала, замкі замыкала. 77 замкоў падкладала ў сіне мора пад белы камень. Як этага камня ніхто не падыме, то і іхняй любві ніхто не атніме.



Гаварыць тры разы на еду, водку, віно.

545. Ад сэрца


Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Едзе мёртв у поле і рече ему: «Далеча, дружа, едзеш?» – «Еду за мора на красны дзевіцы, на бумажныя пярыны». Не шчыплюць, не таскуюць: тако бы ў раба Божага (імя) сэрца не балела, не шчыпала, ні аб чым не тужыла. Соль скора сіе слова зменіцца, столь скора і будзе (імя) сардэчна таска-хвароба злечыцца ва векі вякоў. Амінь, амінь, амінь.
546. На разлуку мужа і жаны

Расуюць крэст на бумазе, пішуць у ём замову і вешаюць бумагу к сабе на нацельны крыж:

– Чорт ідзе вадою, воўк ідзе гарою. Разам яны не сыйдуцца, разам думу яны не думаюць, разам мыслі не мысляць, разам плада не пладзяць, разам рачэй пладовых ніколі не кажуць. Так бы і рабы божыя (імя), (імя) разам мыслей не мысляць, разам пладоў не плодзяць, разам пладовых рачэй не кажуць, а ўсё як кошка да сабака жылі.


547. Ад гора-пячалі

Прыгаворваюць словы на маладзік:

– Рака ў вадзе, ключы і камяні не таскуюць, не гаруюць, не пячаляць, так і раб Божы (імя) не таскуе і не гаруе, і не пячаліцца. Будзе слова маё крапкое і ляпкое. Амінь, амінь, амінь.


548. Ад разлукі

Прыгаворваюць словы і паляць на свечкі партрэт разлучніцы або жаночую фігуру, выразаную з бумагі:

– І ўстае на раніцы сонца красна, а як ноч прыдзе – месяц нежны, сонца краснае-разпракраснае, месяц нежны-безмяцежны. І ніяк ім умесце не сустрэцца, разам сонцу і месяцу не явіцца. Так і сужаны мой (імя) са злою разлучніцаю (імя) не сустрэніцца, ніколі хай з ёю не злюбіцца. Як кажу я, так і будзе.


549. Ад таскі

Прыгаворваюць на воду і мыюцца на раніцы, восходам сонца:

– Вада з пяску, знясі з мяне таску. 3 ветра прышла, на вецер пайшла, з народу прышла, на народ перайдзі. Амінь, амінь, амінь.


550. Ад задумчасці

Прыгаворваюць тры па тры разы:

– Крэст крастом крэсцяць, чалавек радзіўся, крэст вадрузіўся, а сатана звязалася, Бог праславіўся ва імя Атца і Сына і Святага Духа і ныне і прысна і ва векі вякоў. Амінь, амінь, амінь.


551. Как свадзьбу расстроіць

Шукаюць гарохавы стручок з дзевяцю гарошынамі і кладуць тайна ў воз, дзе будзець сядзець маладая, пад салому, і прыказваюць:

– Дзевяць гарошын, а дзясятая нявеста, не строньце, коні, воза.



Пасля гэтых слоў коні з места не сойдуць і парвуць збрую, і калёсы замараюць, аглоблі і з двана не выедуць, пакуль не знойдуць гарошыну.
552. Ад любві

Я, Ганна, кружу водку кругом сябе. I каго люблю, таго прычарую. Кружу водку кругом сябе, а каму буду водку даваць, каб піў і мяне любіў. Кружу водку кругом сябе, штоб так мой мілы кружыўся кругом міне, вярцеўся, ад мяне Ганны нікуды не дзеўся. Як мае ногі ходзяць, штоб так па мне хадзіў, па мне с ума сашоў, штоб ні піў, ні еў, па мне млеў. Штоб усіх дзівіц забываў, ка мне спешна прыбываў. Як мае ногі адно к адной прыкладаюцца, штоб ка мне мілы прыйшоў і с ума сыйшоў. Дзе бывае, хай не дайдае,д а мяне Ганны прыбывае. Даю водку, даю любоў.



Замовы сацыяльнага зместу
553. Для хлопцаў, што ў армію скора пайдуць

Ёсць абярэг і для хлопцаў, што ў армію скора пайдуць. Ета зараз жа харашо, год пройдзе, а там ужэ і сын скора дома. А раней дык пака даждзесся тры гады, ужэ пазней два гады здзелалі. Да страшна як было: то ў Германію забяруць, а кога – у Аўганістан, ета ўжэ позна было, сама майму хлопцу нада было ў армію іці. Добра, што дачку яшчэ гадавала, дык яна сільна тужыць не давала. Дык хлопцу як у армію ісці, такая малітва:

– У высокам цераму, у панізоўскам, за ракою Волгаю стаіць красна дзевіца, стаіць, падкрашваіцца, добрым людзям пахвальваіцца, добрым дзелам красуіцца. Як у правай руцэ дзержа пулі свінцовыя, а ў левай – медныя, а ў нагах – каменныя. Ты, красна дзевіца, адбяры ружжы і турэцкія, і татарскія, і чаркескія, і нямецкія, і рускія, і ўсякія, усякіх языкоў і супастатаў. Закалаці ты сваей нябачнаю рукою ды сілаю ружжы ворагаў. Стануць лі страляць з ружжа, і пулі іхнім былі бы як не пулі, а пашлі еты пулі ў сыру зямлю, у чыста поле. А быў бы (імя) на вайне цэлы й непаранены, і конь быў бы цэлы й непаранены, а была бы адзёжа (імя) крапчэй панцыра. Замыкаю свае прыгаворныя словы замком, а ключ кідаю ў акіян-мора, пад гаруч камень Алатыр. І як мору не ссыхаці, каменя не відаці, ключа не даставаці, дак раба Божага (імя) пулям не забіваці, да майго жывата па канец вяку. Амінь.


554. Каб салдат з дабром вярнуўся і калі сам дзела зачынаеш

А каб солдат з добром дадому вярнуўся, да і калі сам дзела нейкае зачынаеш, дак каб поспех быў, то такі загавар робяці:

– Як луна кожны месяц прыбывае, як рака кожну весну прыбывае, так і ты, раб Божы (імя) з прыбыллю верніся. Ва імя Айца і Сына і Божага Духа. Амінь.


555. Калі сын уходзіць у армію

Святы Іван і Мацерь Божая! Спасі і сахрані маё чада. Мацер Божая ў галавах, анёлы па баках. С утра да вечара, с вечара да ўтра. Амінь.


556. Адпраўляючы сына на службу

Я ў дарогу сына адпраўляла свайго і цябе пасылаю, Божа Маць, яго будзь заступніцай, святая, на пуці яго памажы яму, у вучобі, памажы яму ў пуці, памажы яму ў трудзе, працягні святыя рукі ў бальшой яго бядзе і ад тугі і ліхадзея ў полі брані заступіся, ты сама мела сына, многа слёз ліла, і адна толькі ты поймёшь мене. І, заступінца святая, ты пачуешь маю малітву, і яго бласлові, і ў дарогі цяжкай, і ў службе, Мацер Божа, памажы. Амінь. Амінь. Амінь.


557. Замова салдата, які адпраўляецца ў армію

Благаслаўляю цябе з днём ангела. Будзь ты і врагам невідзімы, врагам непабядзімы, сахрані цябе Гасподзь днём пад сонейкам, ноччу пад месяцам, яснымі зоркамі. Будзь ты врагам невідзімы і непабядзімы.


558. На добрае вяртанне

Ой, як саколік з гнязда выляціць, дарога далёкая яго ждзе: паляціць над лясамі дрымучымі, паляціць над вострымі кручамі. Хай у дарозе яго мой абярог зашчышчае, каб горкай вадзіцы не напіцца, каб у лясу чужым не заблудзіцца, каб аб вострыя кручы не разбіцца. Хай паможа яму сонца краснае, каб была пуць-дарожка яснаю, хай паможа яму луна нежная і як маці к яму будзе бярэжная, хай памогуць яму вятры буйныя, хай не буйствуюць, толькі пасвістваюць, каб крылля яго былі вострымі, каб далёкую дарогу ўкарочвалі і к роднаму гнязду паварочвалі. Каб не стаяла гняздо апусцелае, каб не маялася сям’я асірацелая.



Услед ад’язджаючага трэба пляснуць вады і кожны вечар гаварыць замову, пакуль падарожнік не вярнецца дамоў.
559. Калі хлопец ідзе ў армію

Я в дорогу провожаю сына своего и тебе поручаю божья Мать его. Будь, заступница святая, на его пути. Помоги ему в науке и труде. Протяни святые руки при большой беде. И от пули-лиходейки на поле брани заступи. И в дороге, жизни трудной ему помоги. Аминь.


560. Як хлопец ідзе ў армію

Сонцам асвячуся, месяцам абгаражуся, залатымі ключамі замкнуся, зорамі асыплюся і нікого не баюся. Гасподзь меня ўстрэціць у бальшой дарозе.


561. Каб у дарозе ўсё было добра

У сённяшні час, калі богата ў каго е свае машыны, дак загавор-абярог ёсцъ, каб у дарозе ўсё было добра. Як купіў машыну, дык не шкадуй грошай – пайдзі да бацюшкі, каб ён свяціў машыну. А потым бабка хай табе пашэпча і вочы шоб злыя ўслед не глядзелі, і злодзеі шоб не пакралі. Ды і можно еты загавор, як куды едзіш, дык пачытаці прад дарогаю. А шчэ лучш, каб ён у машыне запісаны заўсёды ляжаў. Значыць, прад тым, як з двара выедзіш, спінай да варот, перадам да машыны:

– Раб Божы (імя) уставаў, благаслаўляся, пайшоў са двара, перахрысцяся, з варот на дарогу па божаму абярогу. Ачысцісь ў імя Айца і Сына, і Святага Духа ад аварый, ад агня, ад бяды, ад дурнога пуці. Два ангела-храніцеля са мной, адзін – уперадзі, а другі – за спіной. Слаўлю Айца і Сына і Святага Духа ныня і прысна, і ў векі вякоў. Амінь.


562. У дарогу

Іду я, Госпадзі, в дарогу, дай мне 3 ангела на падмогу. Адзін ангел дарогу прасцілает, другі ангел дзеламі ўпраўляет, а трэці ангел душу маю сахраняет. Госпадзі, памагі мне, грэшніцэ, в задуманам дзеле. Амінь.


563. У дарогу

Гаварыць 3 раза, перекресцясь на ікону:

– Госпадзі, сахрані і памілуй ад звера бегучего, ад змея ползучего, ад человека акаянного, ад смерці неспадзяванной.


564. Ідучы з дому

Іду в пуць. Ангелы меня ждут. Сам Гасподзь праважает, мацер Божа встречает. Амінь, амінь, амінь


565. В дорогу

Перекрещу я ручки-ножки, все господние дорожки. Эта дорога от Господа Бога. Раннюю перейди, позднюю не дойди. Господь Бог мне эту дорогу везде и всюду береги.


566. На добрую дарогу

Мне сцежачку ўсыпала (гэта гаворыцца перад тым, як выходзіш з дому ў дарогу) Прасвятая Багародзіца, із варот ішла, у прыполе пясок нясла. Яна тым пяском мне сцежачку ўсыпала, злыя сілы злых людзей, ворагаў маіх ад мяне адганяла. Мне здароўе і добрую славу прыхінала.



1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка