Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка21/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   ...   27

408. Ад скулы


Гасподняя Божая Маць-заступніца, памажы мне, Госпадзі, раба божжаму Івану загаварыць скулу. Скула – карытніца, панетніца, рожа, крупчатка, вадзяная, ветраная, прыдумная, прысмешная, кіпучая, гаручая, каўтунніца, абдульніца. Ідзіце, мае скулы, на сінія мора, на сухія ляса, там будзіце піць і гуляць і скулы свае замаўляць, я вас, мае скулы, загаварыю і вышэптую: і з жыл, і з паджыл, і з краснай крыві, і з матушкі і трыбушінай. Штоб Івана не сушылі і сэрца не спалілі. І сунімаецца важатва. Сунішча скула.
409. Ад скулы

Первым разам, гасподнім часам, раннімі дарамі, гасподнімі славамі ад зоркі да ранічкі Гасподь мне памашнічкі. Прыступіце, памагіце гаварваць скулу. Скула красная, скула жоўтая, скула чорная, скула сіняя, скула стражнявая, скула гняявая, скула калючая, скула балючая, скула цвярбучая, скула пухлючая, скула врошная, скула пацешная, скула пасмешная, скула пагаворная, скула маладзякова, скула стадова, скулавіца, скуларода, скула жаба, скула падкарэтніца, ідзі ты, скула, пад танок, на сонейка на вятрок, там ты, скула, там ты лісцем раскідайся, краскамі расцілайся (а ўжо каго лечыш) век не трыгайся. Ідзі, скула, на сіне море на нітыя ногі, там дзевачкі гуляюць, столікі засцілаюць, кубачкі наліваюць і цябе туды, скулу, зажадаюць.


410. Ад скулы

Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Скула, скула-скуліца, красная дзявіца, прыстрэчная, прысметная, прыробная, прыгаворная, тут табе нне стаяць, касцей не ламаць румяна ліца не паліць, крыві не бунтаваць. Ісці ў ніцыя лозы, у цёмныя лясы, у пінскія балоты. Там табе сталы засціланыя, кубкі наліваныя, піценне, ядзенне, гулянне. Я з словамі – Гасподзь Бог з помаччу. О, Госпадзі, прылюбі мой дух.


411. Ад скулы

Госпаду Богу памалюся, Святой Маці Прачыстай пакланюся. Вячэрнія зоры-зараніцы, божыя памашніцы памажыце (імя) скулу гаварыла, Госпада Бога на помач прасіла: тут жа табе не стаяць, касцей не ламаць, крыві не разліваць, у кашчэй, машчэй, у буйнай галавы, гаручай крыві, салодкага мозгу; і думаная, і пагаданая, і ўрочная, і прыстрэчная, прымоўная, прыгаворная. Скула-скулавіца, рожа-рожавіца, красна-краснавіца, жоўта-жоўтавіца, пухная-пухнавіца, пацешная і пасмешная. Я ж цябе выгаварую і ссылаю на мха, на балата, дзе пташкі не шчабечуць, сабакі не брэшуць. Там вам піці, гуляці, буйну лозу ламаці, а (імя) здароўя даваці.


412. Ад скулы

Упрашаю я Госпада Бога, духа святога скулу ўгаварываць. Скула-скуліца, красная дзевіца, ўсяму свету памашніца, вас 12 скул, па касцям вам не хадзіць, касцей не ламіць, адсылаю я вас на ніцыя лозы, на шолкавыя травы. Тут вам ні хадзіць, касцей ні ламіць, жывата, сэрца не знабіць. Стань жа на месці дзявоцкі, хлапоцкі, парабоцкі і пеўшая, і святая. Як жа вам ні хадзіць, мае галовачкі не знабіць, стань ты на месці, як Ісус Хрыстос на крэсці. Косці касцямі, жылы жыламі, век дыці ек лячыся, на месцы знаці станавіся.



413. Ад скулы


Узяць непачатую буханку хлеба чорнага, зрэзаць гарбушку, вышчыпаць мякіш, зрабіць шарык дыяметрам 3-4 см і катаць яго па костачцы, чытаць:

– Скула-скуліца, красная дзевіца. Тет табе не стаяць, касцей не ламаць я цібе выгаварываю з касцей, з масцей, з буйной головы, з белага мозга, серага воласа, з карых глаз, з белага ліца, з розавай крыві, з сініх жыл. Ідзі, скула-скуліца, красная дзевіца. Ідзі на густыя лозы, на тонкія балоты, на высокія горы, дзе сонца не выходзе, луна не заходзе, птіцы не летаюць, сабакі не брэшуць. Там табе жыць-піраваць, сваіх дзетак дагладаць, расціць. Я – словам, а Гасподзь – дзелам. Не сама памагаю, сам Гасподзь памагаў рабе... (імя) усю гадасць выганяць.



Чытаць нада пры убываюшчай луне, 3 разы сплёўваючы чэраз левае плячо. Шарык аддаць сабаку, штоб ён яго з’еў.

414. Ад скулы


Первым разам, добрым часам памажы ты мне угаварыць, угаманіць Анюці скулу, скулу чорную, скулу сінюю, скулу зямную, урошнюю, прагаворную, прыдумную, прысмяшную. Скула-скуліца, ідзі ты пад тынок, саві сабе вянок, там табе канчацца, маляцца, к Анюці не давідацца ні сходамі, ні маладзіком, ні навекі векоў. Прылюбі мой дух. Ні я цібе лячыў, хто міне вучыў, той Анюты скулу палячыў ні маімі славамі, а гасподнімі думамі. Прылюбі мой дух.
415. Ад скулы

Кол-калавіца, скула-скулавіца, жэлта-жэлтавіца, бела-белявіца, черна-чернавіца. Скула прыдуманая, скула прыгадана, скула вадзяная, скула прыстрэчная, ідзі ты на мох, на болота, там сталы стаяць віном паналіваты. Ні валяйся, ні качайся, рабу божую не чапай, па косці не хадзі, косці не ламі, па крові не хадзі, крові не заражай, цела не пуші, галаву не тамі. Кол-калавіца, я – са славамі, Гасподзь Бог – з помашчу.


416. Скула

Первым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюсь, Святой Мацеры Прачыстай пакланюсь. Нікола Чудатворац, вялікі ўгоднік, памагаеш ты всему міру, памажы і мне, раба божы (імя), скулу выгаварыць. Шла Маць Прачыстая проці утранней, абедней і вячэрняй зары с кнігай «Евангеллей» і гаварыць: «Скула-скуланіца, жэлта-жэлтаніца, как магу выпісаць і вычытаць цебе с касцей, с машчэй, с буйнай галавы, с ясных ачэй, с чуткіх ушэй. Вас жа дзьвенаццаць скул: скула-муравіца, жэлта-жэлтаніца, чорная, ніцая, красная, падзіўная, наносная,прігаворашная, ветраная і вадзяная. Тут цебе не стаяць, касцей не ламаць, па целу не хадзіць, раба божай (імя) серца не знабіць, галовачкі не таміць. Я – са словам, Бог – з помашчу. Як мой лёгенькі дух, штоб так памаглось (імя). Всіх святых сазывала раба божа (імя), помашч давала.



417. Ад скулы


Ты, зара-зараніца, ты раса-расіца, ранняя і вячэрняя. Ты скулішча-асудзішча, ты, скула белая, ты, скула, ты, скула чорная, ты, скула сіняя, ты скула жоўтая, ты скула завісная, ты,скула радасная, я цябе высылаю з касцей, з машчэй, з ясных вочак, з буйнай галавы і сэрца, з усіх жыл і паўсустаў, каб раб Іван хварэць перастаў. Ты ідзі, скула, на сіняе мора. А на тым моры ляжыць белы камень, на белым камні дзявіца сядзіць. Яна не шые, яна не мые, яна не тчэ і не прадзе, толькі рабу Івану помашч ад паганых скул дае.
418. Ад скулы

Выгаварую я етую балезню скулу, і прыдумную, і прыдзіўную, і прыгаворную, і жаноцкую, і дзявоцкую, і хлапецкую, і мужчыньскую, і ўцешную, і пасмешную. Скула-скуліца, пракрасная дзявіца, не тутака табе гуляць, і не тутака табе буяць, і раба Божага не чапаць. Ёсць на Сіяньскім моры, на лукамор’і стаіць дуб, пад тым дубам цясовая кравць, на той краваці пракрасная дзявіца. Вот тамака цябе гуляць, буяць і раба Божага не чапаць.



Замова на вадзе: піць 7 дзён на зары ранішняй і вячэрняй.
419. Ад скулы

Во імя Отца і Сына і Святого Духа. Амін. Первым разом божым часом Господу Богу помолюся, всім святым поклонюся. Святы Іван-благослов, прідзі, поможы рабу Божаму (імя) скулу говорыць, выговарываць колюшчую, боляшчую, горушчую. Скула-скуліца, красная красавіца, сіняя сінявіца, пухліца-муравіца, ці ты сходовая, ці ты молодзіковая? З чаго ты поднялася? Ці з подымку, ці з под ..., ці суроку, ці з прыгавору? Я ж цебя, скула, ссылаю на сіняе мора, на сінім моры дзевкі гуляюць, кубкі наліваюць, куму дажыдаюць. Там табе піць і гуляць, в рабе божым (імя) не бываць. Амін.


420. Ад скулы

Первым разам, лепшым часам, Госпаду Богу памалюся, святым прачыстым пакланюся. Прыступіце да Мані, раджонай, крэшчонай. Скуле гавараць: «Скула-скуланіца, прыстрэчніца-прычасніца, дапітана-заедзена, кары вочы, сіры вочы, вочы дзявочы-жаночы. Із думак і з-пад гляду выйдзі ў чыста поле, дзе сабакі не лаюць, дзеўкі не спяваюць, пеўняў голас не даходзіць. Там уцяхайцесь, улягайцесь ды на мак рассыпайцесь».


421. Ад скулы і рожы

Першым разам, Божым часам, Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Маці пакланюся. Усім чачэрскім і пячэрскім: прыступіце, памажыце скулу-рожу выгаварываць: врочную, прыгавроную, надуманую, нагаданую, пацешную, пасмешную, скулавіцу, муравіцу, кашчавіцу, залатавіцу; калючую, балючую, красную-краснючу, сінюю-сінючу, белую-бялючу, жоўтую-жаўтуху Выгаварываю, вымаліваю з косцей, з мошчаў, з румянага ліца, са шчырага сэрца і зсылаю на ляса, на балота. Там табе гульць і буяць, жоўтыя пяскі разбіваць, рабе Божай (імя) галовачку не таміць, сэрца не злабіць. Там сталы засцілаюць, скулу-рожу адсядаюць. Амінь.


422. Ад скулы

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Мацеры Гасподняй пакланюся, всем праснічкам, божым памошнічкам. Прыступіце, памажыце. До помоці: до рожденого, до хрышчоного раба Божага (імя) скулу шаптаць-угаворваць. Скула-скуліца, скула-чаравніца, скула-красная дзявіца. Я цябе замаўляю, угаворваю. Із жоўтых дзясніц, краснай крыві, з белага цела, з румянага ліца, з галавы, з вушэй, з глаз я цябе замаўляю, угаворваю, на сіня мора адсылаю. На сінім моры-акіяне, на востраве Буяне стаяць тры сястры, тры Мар’яны.


423. Ад скулы

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Скула-скуліца, красная дзявіца. Сэрца не трывожыць, галавы не забоціць. Выйдзі на чыстае поле, там кубачкі наліваныя, столікі засціланыя. Там табе піць, гуляць і ў маці не бываць. Я – з словам, Бог – з помаччу. Амінь.


424. Ад скулы

Ля дарогі стаяла бяроза. На той бярозе стаяла 12 кокатаў. На тых кокатах 12 салаўёў. Яны пяюць і спяваюць, і з рабы Божай (імя) скулу выгаварваюць. Урошную, прыстрэшную, калючую, балючую, рассыпную, залатушную. Угаварваю я скулу з рабы Божай (імя), з буйнай галавы, з румянага ліца, з шчырага сэрца, з белай касці, з светлых жыл, з яркіх вачэй, угаварваю я скулу з рабы Божай (імя) па касцях не хадзіць, і касцей не ламіць, і дух мой злюбіць.


425. Ад скулы

Первым разочкам, божым часочкам, Прачыстая маць, памагі скулу ўгаварваць. Чаго ўсхадзілася ад ветру, з натугі, з прадуму, з прывіду, з прыгавору. Там за сінім морам конюхі коней пасуць, хай скулу туды забяруць. Амінь.


426. Ад скулы

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Скула-скуліца, красная дзявіца, я ж цябе прашу, угаварваю, штоб у рабы Божай (імя) ні калола, ні парола, ні свярбела, опухалі не давала, краснаты не давала. Скула-скуліца, скула-красная дзявіца, я ж цябе ўгаварую, у далёкія сцепі пасылаю, на жоўтыя пяскі. Там табе рассыпацца драбней маку. Я – з словам, Бог – з помаччу. Амінь.


427. Ад скулы

Первым разам, Гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Ранняя зорачка, стань на помашч. Выгаварваю скулу калючую, балючую, умоўную, прыгаворную, авеччую, чалавеччую. Вам жа, скулачкі, не хадзіць, сэрца (імя) не таміць. Вызываю я вас на ніцыя лозы, там столікі засціланыя, там п’юць і гуляюць, і вас ажыдаюць. Госпадзі, любіш меня, любі мой дух. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.



Гэта замова нагаварваецца на ваду, пасля таго як памачылі ёю скулу, а таксама суставы на руках, нагах яе выліваюць у вушняк (вугал, дзе адкрываюцца дзверы).
428. Ад скулы

Госпаду Богу памалюся, Святой Мацеры пакланюся скулу (імя) угавараці. Скула-скулуха, красная краснуха, жоўтая жаўтуха, сіняя сінюха, чорная чарнуха, скула завушыца, скула залатуха. Я цябе знаю, я цябе зсылаю, я цябе ўгаварваю. Не я цябе зсылаю, не я цябе ўгаварваю, а зсылае цябе, угаварвае Божая Мацер. Амінь.


429. Ад скулы

Ты, зара-зарніца, ты, раса-расіца, ранняя і вячэрняя. Ты, скула-асудзішча, ты, скула белая, ты, скула жоўтая, ты, скула завісная, ты, скула радасная, ты, скула ўрошная, ты, скула-грудзішча, ты, скула-залатуха. Якой бы ты ні была. Я, раб Божы, цябе ўпрашваю. Я цібе высылаю з касці, з усіх жыл, з усіх паўсуставаў, каб раб Божы (імя) балець перастаў. Ты ступай, скула, не сінее мора. На сінім моры ляжыць белы камень, на белым камні сядзіць белая дзявіца. Яна не шыя, не мыя, не тчэ, не прадзе, толькі рабу Божаму помач ад скулы дае. Мы ж просім, красная дзявіца, сама чыстая вадзіца, ты ішла з марскога ключа, з зямнога нутра, ты размывала жоўтыя пяскі, ты падмывала крутыя беражкі. Змый з раба Божага (імя) скулу ўгрумаю і ўсю балесць.


430. Ад парушынні ў воку

Ішоў Ісус Хрыстос цераз калінавы масток, нёс сухое трасце. Трасцінка зламілася, і парушынка з вока выкацілася.


431. Ад парушынкі ў воку

Узяць двума пальцамі за века і падзёргаць, кажучы:

– Ваўчок, ваўчок, вымі парушынку, ідзі ў лясок, закапай у пясок.


432. Ад хваробы вачэй

Госпадзі Божа, памажы да прыступі ў раба Божага (імя) бяльмо шаптаці. У нядзельку раненька сонейка не ўсходзіць. Сам Гасподзь Бог па небу ходзіць, за сабою 3 кролікі водзіць: на сінім паязджае, белым паганяе, красным харошым да з вачэй бяльмо зганяе. Амінь! Другім разочкам, лепшым часочкам, скарэйшым, памачнейшым…



Сказаць гэтае і тройча плюнуць праз тое плячо, якое і вока баліць.

1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка