Характарыстыка найбольш каштоўных прадметаў




Дата канвертавання11.06.2016
Памер10.86 Kb.
Характарыстыка найбольш каштоўных прадметаў.
Экспанат – прадмет, які выстаўляецца для агляду ў музеі.

Пра жыццё і творчасць Ф. Багушэвіча расказваюць фотаздымкі, карціны, кнігі, пісьмы.

Увагу наведвальнікаў прыцягвае невялікая кніжачка – зборнік вершаў “Dudka Bialaruskaja” Мацея Бурачка 1929 года выдання (факімільнае выданне). Кніга больш падобна на школьны сшытак. Надрукавана лацінкай. Арыгінальны зборнік быў выдадзены ў Кракаве ў 1891годзе. Выданне было бесцэнзурнае,забароненае, а значыць па-за законам.

Візітнай карткай музея з’яўляецца пагрудны бюст Ф. Багушэвіча, выразаны з дрэва і падараваны музею Пятром Бусловічам.

Жыццё і творчасць Ф. Багушэвіча заўсёды цікавіла паэтаў і мастакоў. У нашай школе працуе Шымановіч У.Ф. – мастак-самавучка. Ён напісаў карціну “Сядзіба Багушэчвіча ў Кушлянах”. Яна заняла сваё месца ў экспазіцыі музея.

Анатоль Фаміч Жолуд падараваў музею сваю карціну “Партрэт Ф. Багушэвіча”.

У нашым ліратаратурным музеі ёсць адзін фотаздымак. На ім жанчына, танклявая, у сталым узросце. Да нядаўняга часу было толькі вядома, што гэта Станіслава Тамашэўская – адна з трох унучак Багушэвіча, дачка сына Тамаша.

Станіслава Тамашэўская нарадзілася ў 1910 годзе ў сям’і Тамаша Вільгельма Багушэвіча і Юзэфы Маркоўскай (суседкі Багушэвічаў, з якой ажаніўся Тамаш). У яе былі дзве сястры Габрыэля і Канстанцыя (дарэчы, названыя адна ў гонар маці Тамаша Багушэвіча, а другая - у гонар цёткі)



Станіслава і яе сёстры вучыліся ў Ашмянскай гімназіі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка