Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ханявіцкая сярэдняя школа”
ПРАЕКТ
Школа руплівых гаспадароў
ХАНЯВІЧЫ
2011
АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАБЛЕМЫ
Энергазберажэнне з кожным годам становіцца ўсё больш актуальнай праблемай. Абмежаванасць энергетычных рэсурсаў, высокі кошт энергіі, негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе, звязанае з яе вытворчасцю, - усе гэтыя фактары прыводзяць да альтэрнатывы: разумней зніжаць спажыванне энергіі, чым увесь час павялічваць яе вытворчасць. Пры вытворчасці і спажыванні энергіі наносіцца значная шкода навакольнаму асяроддзю, напрыклад, забруджванне атмасферы. Маштабы шкоды залежаць не толькі ад выкарыстання энергарэсурсаў, але і не ў меншай ступені ад экалагічнай культуры і культуры энергаспажывання насельніцтва.
Праблема разумнага выкарыстання энергіі з'яўляецца адной з найбольш вострых праблем чалавецтва. Сучасная эканоміка заснаваная на выкарыстанні энергетычных рэсурсаў, запасы якіх выпрацоўваюцца і не аднаўляюцца. Але нават не гэта галоўнае. Сучасныя спосабы вытворчасці энергіі наносяць непапраўную шкоду прыродзе і чалавеку. Медыкі лічаць, што здароўе людзей на 20% залежыць ад стану навакольнага асяроддзя. Забруджванне атмасферы пры выкарыстанні неаднаўляючых крыніц энергіі вядзе да ўсеагульнага пацяплення, раставання палярных льдоў і павышэння ўзроўня сусветнага акіяна на працягу наступных стагоддзяў. Невядома, калі менавіта адбудуцца гэтыя змены, але камісія ААН па клімаце сцвярджае, што ўсеагульнае пацяпленне ўжо пачалося, і значыць рабіць нешта для прадухілення глабальнай экалагічнай катастрофы неабходна ўжо сёння і зараз. Менавіта экалагічная адукацыя ў вобласці энергазберажэння і прыродааховы можа істотна паўплываць на менталітэт людзей і змяніць крытычную сітуацыю.
Чалавецтвам паступова ўсвядоміцца неабходнасць пераходу, як у глабальным маштабе, так і ў кожным пэўным месцы і выпадку, ад спажывецкіх адносін да прыроды да сумеснага гарманічнага развіцця прыроды і грамадства. Аднак гарманізацыя гэтых адносін не сфарміруецца сама па сабе. Несумненна, галоўную ролю ў гэтым працэсе займаюць экалагічная адукацыя і выхаванне, а таксама прывіццё навыкаў беражлівых адносін да энергарэсурсаў, якімі валодае чалавецтва.
У нашай краіне праблема энергазберажэння вырашаецца на самым высокім узроўні - дзяржаўным. 19 чэрвеня 1998 года Палатай прадстаўнікоў быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб энергазберажэнні". Адной з задач дзяржаўнай палітыкі на сучасным этапе з'яўляецца эканамічнае выкарыстанне цяпла, электраэнергіі і іншых рэсурсаў, што павінна стаць нормай жыцця для кожнай беларускай сям'і і кожнага чалавека ў прыватнасці.
У сувязі з гэтым першачарговай задачай стаіць стварэнне бесперапыннай сістэмы выхавання, руплівага гаспадара, чалавека, які беражліва адносіцца да энергарэсурсаў.
Вядучая роля ў дасягненні гэтых мэт належыць агульнаадукацыйным установам усіх тыпаў. Варта задумацца аб змене стылю жыцця кожнага, аб магчымасцях укараняць і развіваць энергазберагаючыя тэхналогіі, выкарыстаць крыніцы энергіі, найбольш бяспечныя для навакольнай асяроддзя. Неабходна садзейнічаць выхаванню экалагічную свядомасці ў дзяцей, прыцягваць увагу грамадскасці да праблем эканомнага выкарыстання энергіі і энергарэсурсаў, аховы навакольнага асяроддзя. Важна не толькі даць дзецям веды аб энергіі і ўзаемасувязі яе з навакольным асяроддзем, але і стварыць матывацыю для зберажэння рэсурсаў і энергіі, выхаваць навыкі экалагічна ўстойлівага і бяспечнага стылю жыцця, прыцягнуць іх у карысную дзейнасць па энерга- і рэсурсазберажэнні, бо сённяшнія школьнікі заўтра стануць супрацоўнікамі, якія прымаюць рашэнні.
Акрамя таго, выхаванне экалагічнай свядомасці школьнікаў дапаможа ў рашэнні адной з задач, пастаўленых дзяржавай перад школай, а менавіта - выхаванне грамадзяніна з унутранай гуманістычнай патрыятычнай пазіцыяй і ўсведамленнем таго, што ён гаспадар на сваёй зямлі, адказны за яе лёс, развіццё і росквіт. А грамадзянін, адказны за лёс уласнай краіны, здольны ўсвядоміць сваю адказнасць за будучыню планеты…
МЭТА ПРАЕКТА:
стварэнне сістэмы работы па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў ДУА
"Ханявіцкая сярэдняя школа " у вобласці рэсурса- і энергазберажэння.
Мяркуемы (чакаемы) вынік:
Стварэнне сістэмы работы па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў ДУА
"Ханявіцкая сярэдняя школа " ў вобласці энергазберажэння дазволіць:
· укараніць ідэі і метады рэсурса- і энергазберажэння ў адукацыйны працэс;
· сфарміраваць усвядомленыя адносіны да выкарыстання, эканоміі ўсіх відаў энергіі;
· аптымізаваць сістэму работы ДУА "Ханявіцкая сярэдняя школа" з мэтай рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў;
· пашырыць экалога-энергазберагальныя веды вучняў аб узаемадзеянні грамадства з прыроднымі сістэмамі;
· азнаёміць удзельнікаў праекта з асноўнымі рэсурса- і энергазберагальнымі працэсамі, тэхналогіямі;
· пазнаёміць вучняў з перспектывамі развіцця энергетыкі Беларусі.
Задачы праекта:
1. Асэнсаванне праблемы і фарміраванне правільнага дачынення да яе ўсіх удзельнікаў педагагічнага працэсу.
2. Каардынацыя ўзаемадзеяння ўдзельнікаў педагагічнага працэсу школы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, сем'яў вучняў.
3. Фарміраванне ў школьнікаў сістэмы ведаў у вобласці рэсурса- і энергазберажэння.
4. Фарміраванне актыўнай асабістай пазіцыі школьніка па дачыненні да праблем рэсурса- і энергазберажэння.
5. Стварэнне матывацыі ўдзельнікаў педагагічнага працэсу з мэтай уцягвання школьнікаў у карысную дзейнасць па энерга- і рэсурсазберажэнні.
6.Стымуляванне цікавасці да навуковых даследаванняў і практычных прымяненняў ведаў.
7. Выхаванне грамадзянскай пазіцыі і псіхалагічнага настрою на рацыянальнае прыродакарыстанне.
8. Выпрацоўка правільнага экалагічнага і энергазберагальнага светапогляду вучняў.
9. Фарміраванне ўмення кантраляваць і ацэньваць дзеянні чалавека ў прыродзе з пункту погляду экалагічнай, энергазберагаючай мэтазгоднасці.
10. Правядзенне маніторынгу і якаснага аналізу рэалізацыі праекта.
УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА:
-
Класныя калектывы;
-
Члены гурткоў і факультатываў;
-
Групы падоўжанага дня;
-
Школьнае навуковае грамадства;
-
Калектыў настаўнікаў;
-
Дружына БРПА;
-
Арганізацыя БРСМ;
-
Бацькі вучняў;
-
Тэхнічны персанал школы.
Метады рэалізацыі праекта:
1.Тэарэтычныя (вывучэнне, аналіз і адзнака паспяховасці работы па энергазберажэнні).
2. Параўнальныя (зварот да вопыту іншых, супастаўленне, параўнанне, аналіз).
3. Эмпірычныя (назіранне, анкетаванне, вывучэнне дакументацыі, гутарка, стварэнне банка навучальна-метадычнай інфармацыі, узмацненне ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі, правядзенне навучальна-метадычных і выхаваўчых мерапрыемстваў з удзельнікамі праекта; арганізацыя збору і падрыхтоўкі матэрыялаў для публікацыі ў часопісах, газетах, зборніках матэрыялаў навукова-практычных канферэнцый).
4. Матэматычныя (статыстычныя разлікі).
Характарыстыка рэсурсаў праектнай дзейнасці
Тэхналагічныя рэсурсы:
1. Пакет метадычных матэрыялаў па рэалізацыі праекта;
2. Метадычныя распрацоўкі настаўнікаў;
3. Планы-канспекты ўрокаў;
4. Рэкамендацыі настаўнікам;
5. Творчыя працы вучняў;
6. Графічныя матэрыялы;
7. Планы і планы-канспекты пазакласных мерапрыемстваў;
8. Распрацоўкі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы школы;
9. Статыстычныя дадзеныя;
10. Дыягнастычныя методыкі;
11. Аналітычныя матэрыялы;
12. Рэфлексійныя зрэзы.
Матэрыяльныя рэсурсы:
1. Бюджэтныя сродкі на набыццё метадычнай літаратуры;
2. Бюджэтныя сродкі на набыццё аргтэхнікі;
3. Пазабюджэтныя сродкі Папячыцельскага савета.
Тэхнічныя рэсурсы:
1. Камп’ютарная тэхніка
2. Аўдыётэхніка
Формы экалагічнай , рэсурса- і энергазберагаючай дзейнасці вучняў:
Стратэгічныя
|
Практычныя
|
* гульнявая дзейнасць;
* калектыўная творчая дзейнасць;
* навуковая дзейнасць;
* валанцёрская
дзейнасць
|
* Экэн* скіраванасць урокаў;
* міжпрадметныя ўрокі Экэн зместу;
* факультатывы, курсы па выбары Экэн накіраванасці;
* школьнае навуковае грамадства (ШНГ);
* Экэн тэатр;
* мастацкая галерэя "Чалавек і прырода ў жывапісе";
* выставы малюнкаў, плакатаў, фотаздымкаў Экэн тэматыкі;
* працоўныя Экэн секцыі;
* ролевыя гульні з Экэн зместам;
* гульні-падарожжы з Экэн зместам;
* вусныя часопісы і канферэнцыі з Экэн зместам;
* сустрэчы з навукоўцамі-эколагамі, практычнымі спецыялістамі ў напрамку Экэн і аховы прыроды;
* алімпіяды па экалогіі і энергазахаванні;
* выпуск інфармацыйных Экэн лістоў, бюлетэняў;
* абарона Экэн праектаў;
* рэфераты Экэн тэматыкі;
* Экэн лекторый.
|
*Экэн - экалога-энергазберагаючая
ЭТАПЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА:
I. ПАДРЫХТОЎЧЫ (жнівень-лістапад 2011 года)
1. Праблемна-мэтавы.
А)Выяўленне праблемы, фармаванне мэты і задач праекта.
2. Інфармацыйна-арыентаваны.
А) Засваенне паняційнага апарата, першаснае знаёмства з праблемай
Б) Прагназаванне вынікаў прадуктыўнай дзейнасці.
В)Азначэнне асноўных метадаў і форм працы, планаванне дзейнасці
II. АСНОЎНЫ ЭТАП. Рэалізацыя мадэлі ў дзейнасці школы (лістапад 2011 - красавік 2014 года)
1. Выканаўча-камунікатыўны.
А) Ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнай працы па рэалізацыі праекта.
Б) Распрацоўка і рэалізацыя праграм і планаў мерапрыемстваў па рэсурса- і энергазберажэнні .
В)Каардынацыя ўсіх удзельнікаў педагагічнага працэсу.
Г)Уцягванне вучняў у працэс творчага пераасэнсавання пытанняў узаемадзеяння чалавека і навакольнага асяроддзя.
2. Рэфлексійны .
А)Прамежкавы аналіз дзейнасці па рэалізацыі праекта.
Б)Анкетаванне.
В)Маніторынг.
III. ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП (май 2014 - верасень 2014 г.)
А)Адзнака вынікаў праекта.
Б)Інфармацыйна-аналітычная праца па падвядзенні вынікаў праектнай дзейнасці.
В)Распаўсюджванне вопыту працы па энергазахаванні ў раёне.
Асноўныя напрамкі дзейнасці
1. Энергетычны патруль.
Мэта і задачы: складанне энергетычных пашпартоў памяшканняў школы; штодзённы кантроль энергазахавання ў памяшканнях школы.
2. Служба энергетычнага аўдыту.
Мэта і задачы: улік спажывання электраэнергіі ў школе.
3. Навукова-даследчы цэнтр.
Мэта і задачы: навукова-даследчая дзейнасць па праблемах рацыянальнага выкарыстання энерганосьбітаў.
4. Прэс-служба.
Мэта і задачы: правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, накіраваных на актывізацыю працэсу энергазахавання; стварэнне службы сувязяў з грамадскасцю; асвятленне работы каманды "Энергетык" у школьных перыядычных выданнях.
5. Клуб “Берагоша”
Мэта: прапаганда ідэі рэсурса-і энергазберажэння сярод вучняў пачатковай школы.
6. Валанцёрская служба.
Мэта: аказанне добраахвотнай дапамогі ў арганізацыі і правядзенні рэсурса- і энергазберагаючай дзейнасці.
Літаратура:
1. "Жыў-быў Энэргаберагоша…" // "Настаўніцкая газета" ад 29 лістапада 2004 г.
2.Сушкевіч Юлія. Альтэрнатыўныя крыніцы энергіі // "Энергаэфектыўнасць", 2004 г.
3. Габрусевіч Яўген. Асновы энергазахавання // "Энергаэфектыўнасць", 2004 г.
4. Навучанне энергазахаванню. Фотарэпартаж // "Энергаэфектыўнасць". № 2, 2005 г.
5. "Берагчы - значыць эканоміць". Аб досведзе працы ўстаноў адукацый г. Мінска па матэрыялах семінара 27.01.06. // "Энергаэфектыўнасць". № 2, 2006 г.
6.Ашчаднасць і творчасць // "Мінская школа сёння". № 3, 2006 г.
7. Клебанова І. Н. "Спажываць, а не распыляць" (урок-даследаванне) // "Мінская школа сёння". № 3, 2006 г.
8.Смірнова Л. А. "З павагай да энергазахаванню" (класная гадзіна) // "Мінская школа сёння". № 3, 2006 г.
9. http://www.mioo.ru/podrazdinfpage.php?prjid=1527&id=109
10. http://energosber.info/lesson/
11. http://sch196.minsk.edu.by/
Дадатак 1
План работы на 2011-2012 навучальны год
№
|
Мерапрыемства
|
Тэрмін выканання
|
Адказныя
| -
|
Уступныя ўрокі па энергазберажэнні
|
Верасень-кастрычнік
|
Класныя кіраўнікі
| -
|
Стварэнне клуба “ Берагоша”
|
Верасень
|
Калагрыў С.В,
вучні 2-4 класаў
| -
|
Агітбрыгада “Эканомія-клопат кожнага”
|
Верасень
|
БРПА
| -
|
Конкурс плакатаў “Быць эканомнымі-гэта значыць…”
|
Кастрычнік
|
БРПА
| -
|
Гульня-віктарына "Колькі каштуе энергія"
|
Лістапад
|
Педагог-арганізатар
| -
|
Выпуск агітацыйных лістовак "Берагучы захаваем"
|
На працягу года
|
Прэс-служба
| -
|
Складанне памятак па выкарыстанні электраэнергіі ў вучэбным кабінеце
|
Лістапад
|
Загадчыкі кабінетаў
| -
|
Рэйды па кантролі за спажываннем электраэнергіі на тэрыторыі школы
|
На працягу года
|
Энергетычны патруль
| -
|
Гульня-падарожжа “Энергія і чалавек”
|
Лістапад
|
БРПА
| -
|
Міні-праект “Вырошчванне расады на прышкольным участку, выкарыстоўваючы біяэнергію і энергію сонечнага святла.”
|
На працягу года
|
Шкодзіч Ж.В.,
Леванчук Т.А.,
Чымба Н.М.,
вучні 8 класа
| -
|
Акцыя “Шукальнікі папяровага скарбу”
|
На працягу года
|
БРПА
| -
|
Інтэрнэт-круіз “Альтэрнатыўная энергетыка”
|
Студзень
|
Крысеня Л.У.
| -
|
Конкурс “Энергамарафон-2011”
|
Лістапад
|
Школьнае навуковае грамадства, клуб “Берагоша”
| -
|
Конкурс “Энергія і навакольнае асяроддзе”
|
Лістапад
|
Леванчук Т.А.,
вучні 8 класа
| -
|
Рэйд “Мы зберагошы”
|
На працягу года
|
БРПА
| -
|
Арганізацыя пастоў беражлівасці
|
На працягу года
|
Валанцёрская служба
| -
|
Агітбрыгада "Што я павінен ведаць аб энергазахаванні"
|
лістапад
|
Чэркес Н.І., класныя кіраўнікі
| -
|
Навукова-даследчая дзейнасць па праблемах рацыянальнага выкарыстання энерганосьбітаў
|
Верасень-сакавік
|
Навукова даследчы цэнтр
| -
|
Агітацыйная кампанія “Школа руплівых гаспадароў”
|
лістапад-снежань
|
Чэркес Н.І., СППС школы
| -
|
Конкурс малюнкаў, плакатаў "Будзь беражлівым!"
|
Снежань
|
Прэс-служба
| -
|
Лекцыя "Эканомія электраэнергіі - аснова эканамічнай бяспекі краіны"
|
студзень
|
ЛеванчукТ.А.
| -
|
Дыспут "Энергазахаванне - прыярытэтны кірунак развіцця дзяржавы"
|
Люты
|
Вучні 9-11 класаў
| -
|
Завочныя рэйды “Дамашняя эканомія”
|
На працягу года
|
5-8 класы
| -
|
Гульня-віктарына "Ты і электрычнасць. Шляхі энергазберажэння"
|
красавік
|
Клуб “Берагоша”
| -
|
Фотадайджэст “Дзіцячы погляд на глабальную праблему”.
|
Май
|
Класныя калектывы
| -
|
Работа факультатываў “Энергія і навакольнае асяроддзе”, “Берагоша”
|
На працягу года
|
Леванчук Т.А.
Грыц Т.А.,
Магілевіч З.В.,
Калагрыў С.В.
|
Дадатак 2
Выхаваўчыя мерапрыемствы па рэалізацыі праекта
“Школа руплівых гаспадароў” на 2011-2012 н.г.
№
|
Мерапрыемствы
|
Дата
|
Клас
|
1
|
У гасцях у гнома-эканома “ Як сонейка электрычную лямпачку запаліла”
|
Кастрычнік
|
1
|
2
|
Гістарычны экскурс “Ад лучыны да электрычнай лямпачкі”
|
Снежань
|
1
|
3
|
Мастацка-паэтычныя замалёўкі аб крыніцах энергіі.
|
На працягу года
|
3
|
4
|
Агітбрыгада " Мир удивительно хорош, ведь в этом мире ты живешь ".
|
Кастрычнік
|
4
|
5
|
КВЗ “Энергетык”
|
Лістапад
|
5
|
6
|
Інфармацыйная гадзіна “Беражлівыя адносіны да крыніц святла і цяпла”
|
Студзень
|
5
|
7
|
Конкурсная праграма “Эканомія-клопат кожнага”
|
Кастрычнік
|
6
|
8
|
Конкурс плакатаў “ Быць эканомным- гэта проста”
|
Студзень
|
6
|
9
|
Акцыя “Эканомія і беражлівасць”
|
Люты
|
6
|
10
|
Гульня-падарожжа “Энергія і чалавек”
|
Май
|
6
|
11
|
Стварэнне паэтычнай старонкі па энергазберажэннях.
|
Лістапад
|
7
|
12
|
Круглы стол "Экалагічныя праблемы энергетыкі", "Уплыў экалагічных фактараў на навакольнае асяроддзе чалавека", "Закон РБ "Аб энергазберажэннях”.
|
На працягу года
|
8
|
13
|
Дыскусіі "Эканамічнае абгрунтаванне выкарыстання АЭС у РБ", "Знішчэнне небяспечных адходаў", "Неабходнасць эфектыўнага выкарыстання энергіі".
|
На працягу года
|
8
|
14
|
Канферэнцыі "Паліва і яго віды . Асноўныя радовішчы арганічных відаў паліва", "Энергазберажэнні ў развітых краінах як аб'ектыўная заканамернасць развіцця грамадства", "Рухавікі ўнутранага згарання і экалогія", "Пытанні абароны насельніцтва і навакольнага асяроддзя, звязаныя з АЭС"
|
На працягу года
|
8
|
15
|
Вусны часопіс "Малыя ГЭС і іх асаблівасці. Мэтазгоднасць іх будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь"
|
Кастрычнік
|
9
|
16
|
Гадзіна-дыялог “Што значыць быць беражлівым”
|
Люты
|
9
|
17
|
Гадзіна зносін “Быць беражлівым модна!”
|
Лістапад
|
10
|
18
|
Конкурс “Як можна захаваць рэсурсы”
|
Студзень
|
10
|
19
|
Інфармацыйная гадзіна “Эканомія-справа дзяржаўная!”
|
Красавік
|
10
|
20
|
Вусны часопіс “Эканомія і беражлівасць”
|
Студзень
|
11
|
21
|
Дыспут “Што значыць быць беражлівым”
|
Люты
|
11
|
22
|
Завочныя экскурсіі "АЭС, іх будова і прынцып работы"
|
Сакавік
|
11
|
|