Камітэт дзяржаўнай бяспекі
Рэспублікі Беларусь
220050, г.Мінск, пр.Незалежнасці, 17
Прозьвішча, імя, імя па бацьку,
Адрэса з індэксам
ХАДАЙНІЦТВА
(у парадку, прадугледжаным арт. 121 КПК)
Я, прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар пашпарту …, выдадзены … дата выдачы, які (якая) пражывае па адрасе …, на падставе арт. 121 КПК Рэспублікі Беларусь хадайнічаю пра змяненне меры стрымання, прымененай да Башарымава Сяргея Аляксандравіча, якога абвінавачваюць у спрыянні незаконнаму перасячэнню дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 371 КК), і вызваленне яго з-пад варты пад маё асабістае паручальніцтва.
Даю абавязальніцтва, што Башарымаў С.А., знаходзячыся на волі, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу і суда, не будзе ствараць перашкоды расследаванню справы альбо разгляду яе судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю.
Прашу азнаёміць з дадзеным хадайніцтвам Башарымава С.А. і ў выпадку атрымання ад яго згоды на прымяненне меры стрымання асабістага паручальніцтва, гатовая даць падпіску аб асабістым паручальніцтве ў адпаведнасці з законам.
Пра адказнасць паручальніка, прадугледжаную ч. 4 арт. 121 КПК, ведаю.
Пры разглядзе дадзенага пытання прашу ўлічыць характар і ступень абгрунтаванасці абвінавачанняў, вылучаных супраць Башарымава С.А., асобу абвінавачанага, яго ўзрост, а таксама тое, што ў справе адсутнічаюць дадзеныя пра тое, што ён можа схавацца ад органаў крымінальнага пераследу альбо суда, супрацьдзейнічаць папярэдняму расследаванню крымінальнай справы альбо разгляду яе ў судзе.
Пра прынятае рашэнне прашу паведаміць у вызначаным парадку.
Звесткі пра паручальніка:
(Імя, прозвішча, месца працы і інш. інфармацыя, якая можа засведчыць, што Вы – варты даверу паручальнік).
14.08.2012 _________________ ініцыялы, прозвішча |