Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці




Дата канвертавання02.07.2016
Памер31.38 Kb.

УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ

ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

"ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ

АБЛАСНЫ ПАЛАЦ ТВОРЧАСЦІ

ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ"

Каложскі парк,1, г.Гродна, 230023



УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

ГРОДНЕНСКОГО ОБЛИСПОЛКОМА


УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ

ОБЛАСТНОЙ ДВОРЕЦ ТВОРЧЕСТВА

ДЕТЕЙ И МОЛОДЕЖИ"

Коложский парк,1, г.Гродно, 230023



Факс 8 (015) 74 49 24, тэл. 74 49 23
_17.03.2014______№ __111/1-8__

на № ___________ ад __________

Начальнікам аддзелаў адукацыі, спорту і турызму гор(рай)выканкамаў

Аб выніках абласнога конкурсу

фальклорных калектываў

“Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым

сэрцам паважае”
На аснове палажэння аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу дзіцячых фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае” у лютым 2014 года адбыўся абласны (завочны) этап конкурсу.

У аргкамітэт установы адукацыі “ Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” было прадстаўлена 17 відэаматэрыялаў з 14 раёнаў вобласці. Не прынялі ўдзел установы адукацыі Бераставіцкага, Воранаўскага, Свіслацкага, Шчучынскага, Астравецкага раёнаў.

Конкурсныя матэрыялы ўяўляюць сабой відэапрэзентацыі абрадаў свят “Гуканне вясны” і “Вялікдзень”, якія адлюстроўваюць захаванне, развіццё, удасканаленне працэсу каляндарна-святочнай абраднасці беларусаў і традыцыйнага мастацтва.

Аналіз прадстаўленых работ прадэманстраваў: высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу; комплекснасць, сістэмнасць, выніковасць дзейнасці фальклорных калектываў ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці; развіццё духоўна-маральных і эстэтычных якасцей дзяцей і моладзі, далучэнне іх да гістарычнай спадчыны краіны сродкамі народнай культуры; прапаганду і развіццё самадзейнай мастацкай творчасці калектываў фальклорнага накірунку.

Журы адзначыла:

- высокі ўзровень выканаўчага акцёрскага майстэрства і ігры на інструментах, наяўнасць сапраўдных касцюмаў і ступень захаванасці найпершасных (каранёвых) форм рэгіянальных музычных, вакальных, харэаграфічных , мастацкіх традыцый; стварэнне яркіх сцэнічных вобразаў удзельнікаў фальклорнага калектыва ДУА “Смаргонскі РЦТДзМ”;

- папулярызацыю святочных традыцый Гродзеншчыны, насычанасць элементамі тэатралізацыі дзеянняў і шырокае прымяненне гульнёва-абрадавай атрыбутыкі, умелае выкарыстанне персанажаў адпаведных беларускіх свят у якасці носьбітаў сцэнарна-рэжысёрскага ходу ў відэавыступленні фальклорнага калектыва ДУА “Слонімскі РЦТДзМ”;

- умелае выкарыстанне музычнага афармлення праграмы, лагічнасць пабудовы сцэнарыя; эмацыянальнасць, непасрэднасць, артыстызм выканання ўдзельнікаў калектыва ДУА “ Трабская СШ” Іўеўскага раёна.

Аднак трэба адзначыць, што некаторыя ўдзельнікі конкурсу, прадставілі відэапрэзентацыю аднаго абрада, замест дзвух адначасова: “Гуканне вясны” і “Вялікдзень”.

Усіх кіраўнікоў фальклорных калектываў просім звярнуць увагу на:

- выкарыстанне ў праграме побытавых песень, танцаў, наяўнасць сапраўдных касцюмаў, адпаведных традыцый і абрадаў сваёй мясцовасці;

- павышэнне ўзроўня акцёрскага, вакальнага, харэаграфічнага майстэрства выканаўцаў.

На аснове рашэння журы пераможцамі і прызёрамі абласнога конкурсу фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае” сталі фальклорныя калектывы:

1 месца – ДУА “Смаргонскі РЦТДзМ”;

2 месца – ДУА “Слонімскі РЦТДзМ”;

3 месца – ДУА “Трабская СШ” Іўеўскага раёна.

Пераможцы і прызёры прымуць удзел у рэспубліканскім конкурсе дзіцячых фальклорных калектываў, які адбудзецца з 27 па 28 сакавіка 2014 года, на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”.

Дырэктар УА “ГДзАПТДзМ” Л.А.Валенцюкевіч



УЗГОДНЕНА


першы намеснік начальніка В.В. Грышэчка

ўпраўлення адукацыі

Гродзенскага аблвыканкама

Харитоник 72 34 04



ев 03.03.2014 файл « Письмо»


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка