Гречаников Анатолий Семенович (Анатоль Грачанiкаў)
Родился 8 сентября 1938 в деревне Шарпиловка Гомельского района. В 1960 году окончил БИИЖДТ. В 1969 году - Высшие литературные курсы в Москве. В 1969-1971 гг. работал заведующий отделом литературной газеты "Литаратура i мастацтва", с 1976 г. — главный редактор журнала "Вяселка", с 1978 г. — журнала "Бярозка", в 1982-1991 гг. журнала "Маладосць".
Первое стихотворение напечатано в 1957 году. Первый сборник «Магистраль» издан в 1964 году. Автор книг «Круглая площа», «Грыбная пара», «Начная змена», «Дрэвы на выспе», «Калi далёка ты…»., "Палессе", «Верасень», «Я вас люблю», "Валерка i лятаючая талерка", "Казка пра Iвана-Ганчара i пачвару-цара", «Жывая вада», «Зорны паллет», «Перазвон азёр и бароỳ»..
Лауреат Государственной премии имени Янки Купалы, премии Ленинского комсомола Белоруссии, Всесоюзного литературного конкурса им. Н. Островского, республиканского конкурса на лучшее литературное произведение для детей и юношества, посвященного 60-летию образования СССР.
Член СП Беларуси с 1965 г. Умер 7 марта 1991 года.
***
Шарпiлаўка цячэ ў жыццё, як Сож,
Свае ў яе вiры i перакаты.
Апоуначы на сцiшаныя хаты
Мядзведзiца схiляе зорны коўш.
I ў першароднай цiшынi наўкол
Я слухаю, прысеушы на калоды,
Як вечнасць, асядаючы на дол,
Быцця зямнога запаўняе соты.
Гудуць у небе зоры, быццам восы,
Нябесная дымiцца сенажаць.
Нiбы застагаваныя пакосы,
Над лесам хмары сонныя ляжаць.
А веска спiць. Бязгрэшна. Цiхамiрна.
Ад бальшакоў задымленых узбоч.
На ўсё жыццё запрэжаная ў свiрны,
Перапаўзае жнiвеньскую ноч.
Сапе смактухай успацелай глеба.
3 дасвеццем праясняецца смуга.
Не трэба вёсцы дакучаць, не трэба.
Яна сама разбудзiць пастуха.
Сцюдзёная Гута
Сцюдзёная Гута! Сцюдзёная Гута!
Дзе ж твае завеi, маразы?
Бор цябе аж з галавой ухутаў,
Рэчкi — абвiлi, як паясы.
На сядзiбы ў самасей цiхенькi,
Праз платы, iмшары — нацянькi
Лезуць вiславухiя апенькi,
Мухаморы i баравiкi.
У ляшчыннiк, што абжыў узгоркi,
Ходзяць i падлеткi, i вавёркi,
I са статкам побач, ля лазы,
П'юць ваду рахманыя ласi.
А калi праносiць месяц люты
Халаднечу ў торбе снежнай там,—
Дык няўтульна ля Сцюдзёнай Гуты
Толькi завiрухам i вятрам.
***
Усё часова на зямлi, часова...
Але жыве дзiцячы смех i слова,
У небе — сонца, пад гарой — крынiца,
I завязi жывая таямнiца
Гасцюе ў свеце, як раней гасцiла.
О, Беларусь! Мяне ты ўзрасцiла,
Дала мне мову, песню, зрок i слых,
Каб iмi надзялiў дзяцей сваiх.
Усё часова на зямлi, часова...
Але жыве дзiцячы смех i слова,
У небе — сонца, пад гарой — крынiца,
I завязi жывая таямнiца
Гасцюе ў свеце, як раней гасцiла.
Якiм жа змалку падуладны сiлам,
Што, як зямля, сваiм магнiтным полем,
Абвiты я i радасцю i болем? |