Грамадскае аб'яднанне «маладая грамада» рашэнне iмем рэспубл1К1 беларусь




Дата канвертавання15.03.2016
Памер32.78 Kb.
Грамадскае аб'яднанне

«МАЛАДАЯ ГРАМАДА»

РАШЭННЕ
IМЕМ РЭСПУБЛ1К1 БЕЛАРУСЬ
24 лютага 2004 года Вярхоýны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага суддзi Вярхоýнага Суда Рэспублiкi Беларусь Жукоýскай Г.К. пры сакратару Паповай А.У. з удзелам пракурора Мазоўка А.I., разгледзеўшы ў зале судовых пасяджэнняў грамадзянскую справу па iску Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь да грамадскага аб'яднання «Маладая Грамада» аб лiквiдацыi,
УСТАНАВ1Ў:
Мiстэрства юстыцыi ў заяве зазначыла, што грамадскае аб'яднанне «Маладая Грамада» зарэгiстравана 14 чэрвеня 1996 года.

У 1999 годзе прайшло перарэгiстрацыю.

Мiнiстэрства юстыцыi лiстом ад 2 лiпеня 2003 года прапанавала арганiшзацыi прывесцi юрыдычны адрас у адпаведнасць з патрабаваннямi заканадаўства, а таксама прадставiць пэўную iнфармацыю.

11 жнiўня 2003 года аб'яднанне даслала адказ, з якога бачна, што юрыдычны адрас так i не зменены. Больш за тое, аргаiзацыя не пацвердзiла рэспублiканскi статус, а таксама прызнала, што на сваiх бланках аб'яднанне выкарыстоўвае эмблему, якая не адпавядае зарэгiстраванай па колеру, а на пячатцы наогул маецца только яе фрагмент.

На бланку арганiзацыi змешчаны нумар тэлефона, па якiм не знаходзiцца яе кiруючы орган.

Аб'яднанне не даслала Мiнiстэрству юстыцыi ва установлены iм тэрмiн запрошаныя iнфармацыю i дакументы, стварыўшы такiм чынам яму, Мiнiстэрству, перашкоды ў ажыццяўленнi дзейнасцi, прадугледжанай арт. 25 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб грамадскiх аб'яднаннях».

За пералiчаныя парушэннi грамадскаму аб'яднанню было вынесена пiсьмовае папярэджанне.

Паколькi адказ на гэтае спагнанне ў вызначаны тэрмiн не паступiў, Мiнiстэрствам юстыцыi 17 кастрычiка 2003 года быў накiраваны напамiн на гэты конт, а таксама запрошаны канкрэтныя дакументы.

Не атрымаўшы адказу i на гэты раз, Мiнiстэрства юстыцыi зноў накіравала 10 лістапада 2003 года пiсьмовае папярэджанне.

26 лютапада 2003 года былі атрыманы два лісты аб'яднання, датаваныя 6 ліcтапада 2003 года. 3 iх бачна, што пячатка так і не прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства, тое ж тычыцца бланкаў арганiзацыi. Грамадскае аб'яднанне прасіла прадоўжыць тэрмін прадстаўлення им дакументаў, аб якіх сказана у запыце ад 17 кастрычніка 2003 года.

Нягледзячы на тое, што i гэты тэрмш выйшаў, неабходныя Мінiстэрству юстыцыi дакументы так i не паступiлi. Акрамя таго, доўжацца ўсе парушэннi, за якiя аб'яднанню вынесены папярэджаннi.

На падставе гэтага iсцец прасiў прыняць рашэнне аб лiквiдацыi грамадскага аб'яднання «Маладая Грамада».

У судовым пасяджэннi прадстаўнiк iстца iскавыя патрабаваннi падтрымаў.

Прадстаўнiк адказчыка Алесiна Т.М. іск прызнала на тых падставах, што названыя у іскавай заяве парушэннi заканадаўства маюць месца і аб'яднанне не мае зараз магчымасщ іх выправiць.

Прадстаўнiк iстца i пракурор не патрабуюць правядзення даследвання доказаў па справе.

У адпаведнасцi з чч. 3, 4 арт. 61 ГПК Рэспублiкi Беларусь адказчык мае права ў поўным аб'ёме або часткова прызнаць iск.

Суд не прымае прызнання iску адказчыкам, калi гэтыя дзеяннi супярэчаць закону або парушаюць чые-небудзь правы i ахоўваемыя законам iнтарэсы.

Прыняцце судом прызнання iску адказчыкам з'яўляецца падставай для вынясення рашэння аб яго задавальненнi (ч. 6 арт. 285 ГПК Рэспублiкi Беларусь).

Заслухаўшы юрыдычна зацiкаўленых асоб, меркаванне пракурора аб магчымасцi прыняцця судом прызнання адказчыкам іску, суд лічыць, што прызнанне старшынёй грамадскага аб'яднання «Маладая Грамада» Алесінай Т.М. іску не супярэчыць закону, не парушае чые-небудзь правы і ахоўваемыя законам iнтарэсы, таму суд мае магчымасць прыняць прызнанне iску адказчыкам, што ў адпаведнасцi з ч. 6 арт. 285 ГПК Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца падставай для вынясення рашэння аб яго задавальненнi.

Вынiкi прыняцця судом прызнання iску адказчыкам бакам растлумачаны.

Кiруючыся арт.арт. 285, 302 ГПК Рэспублiкi Беларусь, суд
ВЫРАШЫУ:
Задаволiць iскавыя патрабаванi Мiнicтэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i лiквiдаваць грамадскае аб'яднанне «Маладая Грамада», зарэгiстраванае 14 чэрвеня 1996 года i перарэгiстраванае 24 верасня 1999 года (пасведчанне аб рэгастрацыi №00687).

Спагнаць з грамадскага аб'яднання «Маладая Грамада» дзяржаўную пошлiну ў даход дзяржавы ў памеры 87500 руб.

Рашэнне ўступае ў законную сiлу неадкладна пасля яго абвяшчэння, абскарджанню i апратэставанню ў касацыйным парадку не падлягае.
Старшынствуючы

суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь Г.К.Жукоўская





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка