Гісторыя як навука. Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу




старонка4/11
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.73 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

Культура i царква ў Беларусі ў ХYI - пачатку ХYII ст. ст. ХYI - ХYII стагодзе характарызуюцца значнымi зрухамi амаль ва ўсiх галiнах духоўнага жыцця Беларусi. На гэты перыяд прыпадае росквiт рэнесансавай культуры ў Беларусi i ва ўсiм Княстве, узнiкненне кiрылiчнага, а пазней лацiна-польскага кнiгадруку, распаўсюджваннi рэфармацыйных iдэй i рухаў, пранiкненне свецкiх гуманiстычных i асветнiцкiх павеваў у культуру. Важную ролю у развiццi беларускай і ўсходнеславянскай культуры адыгралакнiгадрукаванне заснаванае асветнiкам, гуманiстам i рэфарматарам Францыскам Скарынам (каля 1490-каля 1551 гг). У канцы другога - пачатку трэццяга дзесяцiгоддзя ХYI ст. Фр. Скарына займаўся iнтэнсіўнай лiтаратурна-пiсьменнiцкай i выдавецкай дзейнасцю у Празе, Вiльнi. Скарына пераклаў, адрэдагаваў, пракаменцiраваў, падрыхтаваў да друку i выдаў 23 кнiгi Старога запавету: Бiблiя, Псалтыр i г. д. Выданнi Скарыны прапаведавалi гуманiстычныя iдэi, жыццёвую актыўнасць на карысць грамадства, сумленныя маральныя прынцыпы, павагуда духоўнай i гiстарычнай спадчыны розных народаў. Гуманiстычна-асветнiцкiя традыцii Скарыны працягваў i развiваў Сымон Будны (каля 1530-1593), адзiн з заснавальнiкаў i супрацоўнiкаў Нясвiжскай друкарнi, аўтар першых друкаваных на беларускай мове твораў: "Катэхiзiса", 1562, "Аб апраўданнi грэшнага чалавека перад Богам", 1562, "Новы запавет", 1574 г. Будны крытыкаваў кананiчную хрысцiянскую дагматыку, царкоўныя традыцыi. Ен станоўча ацэньваў культуру еўрапейскага Адраджэння, выступаў за развiццё пiсьменнасцi i кнiгадрукавання на роднай мове, культурныя сувязi, адмоўна ставіўся да цэнзуры. Паплечнiкамi Буднага па сацыяльных i рэлiгiйных поглядах быў не багаты беларускi шляхцiч, гуманiст, кнiгавыдавец, пiсьменнiк i перакладчык Васiль Цяпiнскi (г. н. невядомы - 1599г.). У маентку Цяпiна ен заснавай друкарню на царкоўна-славянскай i беларускай мовах Евангелле (1570-я г.). Прадмова да кнiгi - лепшы ўзор беларускай гуманiстычна-асветнiцкай патрыятычнай публiцыстыкi. У гэты час жылi i тварылi Мiкола Гусоўскi (1470-1533) "Песня пра зубра", Ян Вiслiцкi (1485-1520) "Пруская вайна", Леў Сапега, Мялецi Сматрыцкi, Афанасiй Фiлiповiч, Iван Фёдараў, Петр Мсцiславец, Андрэй Рымша i мн. др. Даўнiя гiстарычныя традыцыi мела на Беларусi манументальная архiтэктура, ўражвалi велiчнасцю i прыгажосцю палацава-замкавыя пабудовы ў Мiры, Геранёнах, Смаляках, Нясвiжы. У выяўленчым мастацтве прыцягвалi адыгрываць вялiкую ролю iканапiс, драўляная скульптура. Але ўсе больш распаўсюджваецца партрэтны жывапiс, кнiжная мiнiяцюра, гравюры. Тады ж з'яўляюцца першыя свецкiя хоры, капэлы. Утвараюцца пры навучальных установах тэатры. Наiбольш старажытнай хрысцiянскай царквойна Беларусi была праваслаўная. На чале праваслаўнай царквы стаяў кiеўскi, а потым маскоўскi мiтрапалiт. Праваслаўе адыгрывала значную ролю у грамадскiм жыццi Беларусi. Яна звязвала беларускiя тэрыторыi з iншымі ўсходне славянскiмi. Каталiцызм на Беларусi пачаў распаўсюджвацца з сярэдзiны ХIII ст., асаблiва пашырыў свой уплыў пасля Крэўскай вунii (1385г.). Каталiцызм у канцы ХIY ст. быў прыняты кiруючымi коламi ВКЛ. У першай палове ХYI ст. рэфармацыя ахапiла большасць краiн Еўропы. Рэфармацыя на Беларусi з'яўлялася састаўной часткай еўрапейскай. Асноўнымi рэфармацыйнымi плынямi на Беларусi i Лiтве з'яўляюцца: кальвiнiзм, лютэранства, антытрынiтарызм. Асноўнай сацыяльнай апорай рэфармацыi з'яўлялася шляхта i частка магнатаў (Радзiвiлы, Сапегi, Хадкевiчы, Кiшкi). Гараджане i сяляне захавалi сваю прыхiльнасць да праваслаўя. У царкоўным жыццi ВКЛ, Польшчы, а пазней Рэчы Паспалiтай пэўнае месца адводзiцца ўнiяцкай царкве. Берасцейскi сабор 1596 г. абвясціў аб стварэнні ўнiяцкай царквы. Яна прызнавала верхавенства рымскага папы i захоўвала абрадавасць праваслаўнай. Розныя колы Рэчы Паспалiтай аднеслiся адмоўна да царкоўнай вунii, асаблiва на першым этапе. Гэтаму сведкай "Вiцебскi бунт", пад час якога быў забiты ўнiяцкi архiепiскап Iясафат Кунцэвiч.

Сацыяльна –эканамічнае развіцце Беларусі у першай палове XIX ст. Першая палова XIX ст. адзначана працэсам разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі, для якой былі уласцівы наступныя асаблівасці:

1. Манапольнымі ўласнікамі капіталаў на Беларусі заставаліся памешчыкі. Імкненне да павышэння даходаў штурхала іх да арганізацыі ў сваіх маёнтках розных прамысловых прадпрыемстваў. Вотчынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу прыгонных сялян і ў гэтых адносінах мела велізарныя перавагі над прамысловымі прадпрыемствамі, што належалі купцам і мяшчанам.



  1. Панавала буйное дваранскае землеўладанне (3,6 % буйных памешчыкаў валодалі 50 % прыгонных сялян). Буйным памешчыцкім гаспадаркам было значна лягчэй прыстасоўвацца да патрэб рынку. Яны будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны — суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя.

  2. Асновай сялянскай гаспадаркі з'яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную частку сваіх даходаў. У сувязі з ростам попыту на збожжа ў Заходняй Еўропе плошча ворных зямель павялічылася ў 3 - 4 разы. Вырошчваліся жыта, авёс, ячмень. Увядзенне ў севазварот бульбы садзейнічала пераходу з трохполля на чатырохполле.

  3. На тэрыторыі Беларусі існавала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Вылучаліся рэгіёны, якія займаліся вытворчасцю льну, бульбы, цукровых буракоў, танкаруннай авечкагадоўляй.

  4. Для павелічэння сваёй вытворчасці памешчыкі выпісвалі з Англіі сельскагаспадарчыя машыны, ўводзілі шматпольныя севазвароты, паляпшалі пароды жывёлы.

Асновай гаспадаркі селяніна з'яўляўся зямельны надзел, які ён атрымліваў у карыстанне ад землеўладальніка памешчыка або дзяржавы пры ўмове адбывання на іх карысць пэўных павіннасцей. У сувязі з гэтым сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі — памешчыцкіх і дзяржаўных (казённых). Памешчыцкія сяляне складалі больш за 3/4 усіх сялян, дзяржаўныя — 1/5 частку сялянскага люду, колькасць сялян, што адносіліся да вольных людзей, была нязначнай. Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя — паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты), дадатковыя — удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў, рамонт і будоўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. 3 пачатку XIX ст. ішоў працэс пераводу сялян з чыншу на паншчыну, амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97 %) знаходзіліся на паншчыне. Норма яе павялічылася ўдвая. 3-за работы на панскай гаспадарцы амаль не заставалася часу на апрацоўку сваіх надзелаў. Ураджайнасць была вельмі нізкай. Існавалі так сама катэгорыі найбольш збяднелага сялянства - агароднікі, бабылі, халупнікі, каморнікі, якія мелі мала ці наогул не мелі зямлі. Становішча cялян даходзіла да крытычнага ў гады неўраджаяў, якія паўтараліся даволі часта. Асабліва страшным быў неўраджай 1844-1846 гг., які ахапіў усю Беларусь. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы, які пачаўся ў 40-я гг. XIX ст., праявіўся ў: 1) скарачэнні прыросту сельскага насельніцтва; 2) рэзкім зніжэннем прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, немагчымасці спагнання з іх дзяржаўных падаткаў; 3) абеззямельванні і збядненні сялянства; 4) росце канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі. Усё гэта прымусіла царскі ўрад прыняць меры для выхаду з крызісу. Ініцыятарам рэформаў выступіў граф Пётр Кіеялёў — міністр дзяржаўных маёмасцей. У 1839 -1845 гг: ён здзейсніў рэформу кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Мэтай рэформы з'яўлялася павышэнне дзяржаўных даходаў. Рэформы Кісялёва істотна палепшылі становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У дзяржаўных маёнтках былі ліквідаваны фальваркі і паншчына, зямельныя надзелы павялічыліся, зменшылася грашовая рэнта. Перавод на чынш (грашовая рэнта) садзейнічаў узмацненню сувязяў сялянскай гаспадаркі з рынкам, развіццю хатніх і адыходных промыслаў дзяржаўных сялян. Такім чынам, крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін у казённай вёсцы на Беларусі быў часова пераадолены, але вырашыць гэтыя праблемы ў памешчыцкай вёсцы не ўдалося. Эканамічны патэнцыял беларускіх гарадоў быў слабым. Гарадская прамысловасць у першай палове XIX ст. знаходзілася на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчасці. Па звестках, у 1828 г. на Беларусі было ўсяго 104 мануфактуры. Пачатак фабрычнай вытворчасці быў пакладзены ўсталяваннем у 1825-1827 гг. паравых рухавікоў на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага і Хомск Кобрынскага паветаў.

Беларусь у перыяд вайны 1812 года. 12 чэрвеня 1812 года 600-тысячная армiя Напалеона без аб"яўлення вайны ўступiла ў межы Расiйскай iмперыi, на землi Беларусi i Лiтвы. 16 чэрвеня была занята Вiльня, 24 чэрвеня - Мiнск. Апалячаная беларуская шляхта сустракала французскiя войскi як вызвалiцеляў ад рускiх захопнiкаў. Войску Напалеона ў межах Лiтвы i Беларусi супрацьстаялi дзве рускiя армii: Першая (127 тыс.) - камандуючы Барклай дэ Толлi (штаб у Вiльнi); Другая (45 тыс.) - камандуючы генерал Баграцiён (штаб у Ваўкавыску). Пры такiх суадносiнах сiл, разрозненныя рускiя армii не маглi даць генеральную бiтву Напалеону. Галоўнай задачай рускiх армiй на першым этапе вайны (чэрвень-жнiвень 1812 года) было аб"яднанне 1 i 2 рускiх армiй i пазбегнуць разгрома паасобку. Руская армiя адступала, ведучы абаронныя баi. Наiбольш значнымi бiтвамi на беларускай тэрыторыi былi: каля мястэчка Мiр (27-28 чэрвеня), каля мястэчка Раманава (2 лiпеня), каля вёскi Салтанаўка (11лiпеня), каля мястэчка Астроўна (13 лiпеня 1812 года). К пачатку жніўня амаль уся тэрыторыя Беларусi была захоплена войскамi Напалеона. Адносiны насельнiцтва Беларусi да ваюючых бакоў былi неадназначнымi. Для сялян i гараджан i руская, i французская ўлада былi прышлымi, прыгнятальнiцкiмi, чужымi. I французы, i рускiя прымушалi працаваць на пана, плацiць велiзарныя падаткi, а падчас вайны забiралi апошняе. Але руская ўлада давала магчымасць беларускаму селянiну жыць у мiрных умовах. Французы прынеслi вайну. Гэта i абумовiла стварэнне партызанскiх атрадаў на Беларусi. Для барацьбы з партызанамi i забеспячэння армii фуражом Напалеон аставіў на Беларусi 100-тысячнае войска. Камандзiрамi партызанскiх атрадаў на Беларусі ў большасцi былi мясцовыя жыхары: Маркаў Максiм, Мiронава Фядора, Цiмафееў Iван Тарасавiч, Тарас-селянiн. Шляхта i магнаты Беларусi вiталi прыход французаў i паступалi на службу ў напалеонаўскую армiю. Яны вiталi акупацыйны рэжым з надзеяй на аднаўленне ВКЛ у межах Рэчы Паспалiтай. Сацыяльная палiтыка Напалеона цалкам задавальняла iх, паколькi французскi iмператар захоўваў прыгоннiцкiя парадкi i прывiлеi шляхты. Ён абяцаў магнатам Беларусi аднаўленне iх ранейшай дзяржавы. У пачатку кастрычнiка 1812 г. пачалося адступленне войск Напалеона з Масквы. Французы адступалі ў напрамку ўшачы-Лепель-Чашнiкi. 26 кастрычнiка рускае войска ўступiла ў Вiцебск, 4 лiстапада вызвалiлi Мiнск, 9-Барысаў, а 12 лiстапада Магiлёу. 14-15 лiстапада каля вескi Студзенкi, напоўнач ад Барысава, адбылася самая значная бiтва завяршальнага этапа гэтай вайны. Тут загiнула каля 20 тыс. французаў. Праз Бяразiну пераправiлася небольш 60 тыс войск. 24 лiстапда ў Смаргонi Напалеон пакiнуў армiю i ад'ехаў у Парыж. 8 снежня руская армiя без бою заняла Гародню. Да Немана дайшло каля 30 тыс. французаў, што было катастрофай для Напалеона. Вайна 1912 года на Беларусi пакiнула спаленыя, разрабаваныя гарады, мястэчкi, вескi. Холад, голад, хваробы прывялi да масавай пагiбелi людзей. У Мiнску ў 1811 г. налiчвалася 11 тыс чалавек, а ў канцы 1812 г. - 3 тыс. 480. У 1816 г. колькасць мужчынскага насельнiцтва ў параўнаннi з 1811 г. скарацiлася на 73 тыс. у Магiлеўскай вобласцi, на 37 тыс. у Вiцебскай. Пасяўныя плошчы скарацiлiся напалову. Ў грашовым вылiчэннi страта Беларусi ад вайны склала 51 млн. 882 тыс. 615 руб. серабром. Цар, дараваўшы здраду мясцовых памешчыкаў, нiчога не зрабіў для сялан, што змагалiся ў партызанскiх атрадах, або ў расiйскiх вайсках. Больш таго, прыгон у беларускiх весках пасля вайны1812 года рэзка ўзмацнiўся.

Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага княства Літоўскага ў прыватнасці, перадавыя французскія і ўвогуле заходнееўрапейскія ідэі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы. А мэтай рэвалюцыйнага руху ў Польшчы было адраджэнне перш за ўсё польскай дзяржаўнасці, лёс Вялікага княства Літоўскага палякаў мала хваляваў. Больш таго, польскія рэвалюцыянеры марылі аб адраджэнні Польшчы не ў межах Каралеўства Польскага, а Рэчы Паспалітай. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта - Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота - было створана "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і насельніцтва ідэі роўнасці і свабоды. На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе раскватараваных тут расійскіх войскаў многія дзекабрысты - М.М. Мураўёў, А.А. Бястужаў (Марлінскі), К.Г. Ігельстром, С.І. Трусаў і інш. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі арганізацыямі не быў ажыццёўлены. 24 снежня 1825 г. таварыства "Ваенныя сябры" сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у Асобным літоўскім корпусе, размешчаным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Палтаўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці. У сярэдзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены. Рэвалюцыя 1830 г. у Францыі ўскалыхнула Еўропу і нанесла моцны ўдар па сістэме Свяшчэннага Саюза, аплотам якога былі дзяржавы, што падзялілі Рэч Паспалітую. Мікалай I спрабаваў арганізаваць контррэвалюцыйную інтэрвенцыю спачатку ў Францыю, потым у Бельгію, якая дабілася незалежнасці ад Нідэрландскага каралеўства. Гэта падштурхнула да адкрытага выступлення польскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося вызваленчае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка яно ахапіла ўсё Царства Польскае. Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаўся шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы края разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Усяго за зброю ўзяліся 15-19 тыс. чалавек. Легендай засталася ў гісторыі дзейнасць маладой шляхцянкі Эміліі Плятэр, якая ўзначаліла паўстанцкі атрад у некалькі тысяч ваяроў. Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхцічаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір. Хто змог, эміграваў, пераважна ў Францыю. Адтуль паўстанцкая эміграцыя засылала сваіх эмісараў для працягу барацьбы. Шляхецкія рэвалюцыянеры ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гады, дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набываў аграрны характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы. Ідэі правадыра польскай дэмакратыі Іаахіма Лялевеля, які настойваў праз вызваленне сялян далучыць масы насельніцтва да рэвалюцыі, знаходзілі шмат паслядоўнікаў. Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ўраджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815-1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні "Дэмакратычнае таварыства", члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць самадзяржаўя, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. "Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі... Царам - на згубу, панам - для навукі", - заклікаў Савіч у сваім вершы "Дзе ж тое шчасце падзелася?.." Праз тры гады ўдзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны. У 1846-1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя "Братні саюз літоўскай моладзі" ("Саюз свабодных братоў"), якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя, завязваліся непасрэдныя кантакты з сялянамі аж да ўцягнення іх у арганізацыю. 1848 г. у Еўропе стаў годам буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый, накіраваных супраць феадальна-абсалютысцкіх рэжымаў, засілля вярхушкі буржуазіі, іншаземнага прыгнёту. 22-24 лютага пачалася рэвалюцыя ў Францыі, якая адразу ж знайшла водгук у германскіх дзяржавах. 13 сакавіка пакрыліся барыкадамі вуліцы Вены, за Венай паўстаў Будапешт, затым Прага. Рэвалюцыя ахапіла ўсю шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю. 18 сакавіка перамагло паўстанне ў Берліне. Моцным быў рух у Італіі, дзе патрыёты паспяхова змагаліся з войскамі аўстрыйскіх акупантаў. Супраць турэцкага іга падняліся малдаўскі і валашскі народы. Бурліла Іспанія, Швейцарыя, Бельгія. Рэвалюцыйная хваля змятала палітычныя рэжымы, троны, манархаў, міністраў. Рэвалюцыі сыгралі вялікую ролю ў аслабленні манархічных рэжымаў і феадальна-прыгонніцкіх парадкаў: знішчаны прыгонны стан сялян у Аўстрыйскай імперыі, уведзены некаторыя буржуазна-ліберальныя рэформы ў Германіі. Зменшыўся нацыянальны прыгнёт, замацаваліся палітычныя пазіцыі буржуазіі. Рэвалюцыйная хваля спынілася ля граніц Расійскай імперыі: Мікалай I супрацьпаставіў ёй "бар'ер - са штыкоў". У заходнія губерні рушыў армейскі корпус у якасці паліцэйскага кардона ад "рэвалюцыйнай заразы". Генерал-губернатарам прадпісвалася прыняць "усе неабходныя для захавання грамадскай бяспекі меры" на выпадак актыўных дзеянняў шляхты супраць урада. Тут з'явіліся нелегальныя рукапісныя лістоўкі, адозвы, звароты, пісьмы пра рэвалюцыйную барацьбу народаў Еўропы, з заклікамі далучыцца да іх. Аднак напружанасць і вастрыня асобных падзей у масавыя выступленні ў Беларусі, як і ў суседнім Царстве Польскім, не перайшлі. Ідэя адраджэння Вялікага княства Літоўскага паступова адыходзіла ў гісторыю, а беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII - першай паловы XIX стст. яшчэ не аформілася. Але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і іншых народаў Расійскай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хаця і моцна спаланізаванай, глебе, праяўлялі "літоўскі сепаратызм", любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабходныя перадумовы для фарміравання беларускай ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.

Культура і навука ў першай палове XIX ст. Адукацыйны працэс на беларускіх землях у гэты час знаходзіўся пад моцным уплывам польскай і рускай традыцый, што тлумачыцца як аб'ектыўнымі ўмовамі знаходжання Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай, а пасля Расійскай імперыі. Пасля шляхецкага паўстання 1830-1831 гг. царскі ўрад распачаў выцясненне польскай мовы і культуры, укараненне праваслаўя і ідэі адзінай рускай народнасці. Паланізацыі супрацістаўлялася русіфікацыя, а на практыцы яна ўзмацняла паланізацыю. Бо тая частка шляхты, якая адмоўна ставілася да праваслаўя і палітыкі Расіі ўвогуле, была вымушана злівацца з польскім нацыянальным рухам, абвяшчаць сябе палякамі. Яшчэ пры Кацярыне II былі зроблены першыя спробы арганізацыі народнай асветы на дзяржаўным узроўні ў Расіі. Паводле статута 1786 г. у кожным губернскім горадзе прадугледжвалася адкрыццё аднаго чатырохкласнага Галоўнага народнага вучылішча, а ў павятовым - аднаго двухкласнага Малога народнага вучылішча. Палажэнні статута рэалізоўваліся ў губернях усходняй Беларусі, далучанай да Расійскай імперыі у 1772 г. Аднак на практыцы рускія свецкія школы ўзніклі не ўсюды і прытым яны былі недаступныя для сялян. У канцы XVIII ст. працягвалі дзейнічаць манастырскія уніяцкія і каталіцкія навучальныя ўстановы, у тым ліку і езуіцкія. Сярод апошніх вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія (1812-1820 гг.), якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы. У цэлым сістэма асветы на беларускіх землях пакуль працягвала працаваць па-польску. У адпаведнасці з рэформай асветы 1803-1804 гг. школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад Віленскай навучальнай акругі. Сістэма адукацыі была саслоўнай, сяляне не маглі пайсці далей пачатковых (царкоўна-прыходскіх) школ, вышэйшая адукацыя існавала толькі для дваран. Цэнтрам адукацыі і навукі з'яўляўся Віленскі універсітэт, у якім выкладанне вялося на польскай мове, але заахвочвалася вывучэнне гісторыі і мясцовых традыцый, што садзейнічала выкрышталізацыі сярод студэнцтва ідэй беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Пасля паўстання, у 1832 г., Віленскі універсітэт, як асяродак шляхецкага патрыятызму і вальнадумства, зачыняецца. Каталіцкія манастырскія вучылішчы пераўтвараюцца ў свецкія гімназіі і павятовыя вучылішчы, дзе выкладанне вялося на рускай мове. Асвета пачала будавацца на прынцыпах "праваслаўя, самадзяржаўя і народнасці". Да 60-х гадоў XIX ст. на Беларусі дзейнічала 576 навучальных устаноў усіх тыпаў, у якіх навучалася каля 17 тыс. чалавек, што складала 0,5% усяго насельніцтва. Адукацыйная сістэма вымушана была адгукацца на запатрабаванні часу, рабіліся, хоць і непаслядоўна, захады для развіцця спецыяльнай адукацыі. З пачатку 20-х гг. пачалося распаўсюджванне ланкастэрскіх школ для небагатых вучняў. Гэтыя школы ўзніклі у канцы XVIII - першай палове XIX стст. у розных краінах у выніку грамадскага руху за танны і хуткі спосаб атрымання адукацыі. Паводле ланкастэрскай сістэмы (англійскія педагогі Дж. Ланкастэр і А. Бэл) адбывалася навучанне дзяцей і дарослых больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка. Першая ў Ра-сійскай імперыі школа ўзаемнага навучання была адкрыта ў 1819 г. у Гомелі, у тагачасным маёнтку графа М. Румянцава. У 1840-я гг. сталі адкрывацца пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары. У 1840 г. пачынае працаваць Горы-Горацкая земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут - першую ў Расіі вышэйшую агранамічную навучальную ўстанову. Праз пансіёны і інстытуты шляхетных дзяўчат з 1840-х гадоў арганізоўвалася жаночая асвета. У галіне навукі еўрапейскую славу атрымаў Віленскі універсітэт. Значнага ўзроўню дасягнулі тут дакладныя навукі. Ян Снядэцкі, які працяглы час быў рэктарам, унёс выдатны ўклад у матэматыку і астраномію, яго падручнік па сферычнай трыганаметрыі лічыўся найлепшым у Еўропе. Брат Яна Андрэй Снядэцкі на аснове віленскіх лекцый стварыў першы універсітэцкі падручнік па хіміі, а ў працы "Тэорыя арганічных істот", перакладзенай на нямецкую і французскую мовы, адным з першых у Еўропе абгрунтаваў ідэю аб кругавароце элементаў у прыродзе. Вучоныя-грамадазнаўцы мелі поспехі ў даследаванні мінулага Вялікага княства Літоўскага, старажытнай беларускай культуры, што спрыяла ўзнікненню беларусазнаўства і абгрунтаванню беларускай нацыянальнай ідэі. Пры універсітэце дзейнічалі добра абсталяваная абсерваторыя, адзін з самых значных у Еўропе батанічных садоў, першы ў Расіі заалагічны музей, багацейшая бібліятэка, шмат кабінетаў. Усё гэта дазваляла атрымліваць вышэйшую адукацыю на ўзроўні, які не саступаў лепшым тагачасным універсітэтам Заходняй Еўропы. У Горы-Горацкім інстытуце развіваліся аграбіялогія і іншыя сельскагаспадарчыя навукі. Тут працаваў адзін з пачынальнікаў хімічнай навукі на Беларусі К. Шміт, выкладаў таксама выдатны хімік і педагог І. Цютчаў. Разам са студэнтамі праводзілася работа па вывядзенні новых сартоў сельскагаспадарчых культур, высокапрадуктыўных парод жывёлы, стварэнні інвентару. Вялікія палі, конны завод, сельскагаспадарчыя машыны, у тым ліку і замежныя, уся "эканамічная наяўнасць" перададзенага інстытуту казённага маёнтка, забяспечвалі якаснае засваенне вучэбнага плана. У асяроддзі інтэлігенцыі ўзмацняецца цікавасць да краязнаўства. Гэта абумоўлівалася як дэмакратызацыяй шляхецкага вызваленчага руху з яго пошукамі апоры ў сялянстве, так і тагачасным рамантызмам з яго культамі старадаўнасці і народнасці. Менавіта ў першай палове XIX ст. у свядомасці шляхты беларускіх зямель, што называла сябе "літвінскай", пачалі адбывацца велізарныя па сваёй значнасці зрухі, якія леглі ў аснову працэсу, які мы сёння называем пачаткам беларускага нацыянальнага адраджэння. Шляхта мясцовага паходжання вывучала гісторыю роднага краю, народную культуру, да якіх пачала ставіцца як да ўласных каранёў і здабыткаў. Выдзеліліся беларуская археалогія, этнаграфія, фалькларыстыка, дзе плённа працавалі І. Грыгаровіч, Т. Нарбут, браты Я. і К. Тышкевічы, Я. Чачот, А. Кіркор. Выяўляюцца і публікуюцца шматлікія матэрыялы і дакументы з беларускай мінуўшчыны, пішуцца абагульняючыя аналітычныя працы, складаюцца фальклорныя зборнікі. З ініцыятывы Яўстафія Тышкевіча ў 1855 г. быў заснаваны першы публічны ў Беларусі і Літве Віленскі музей старажытнасцей. Пры ім дзейнічала археалагічная камісія, якая займалася зборам, даследаваннем і папулярызацыяй гістарычнай і этнакультурнай спадчыны, арганізоўвала абмен інфармацыяй, кнігамі і сустрэчы з навуковымі арганізацыямі Англіі, Даніі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Швецыі і іншых краін. У пачатку 40-х гг. знакаміты чэшскі вучоны Павел Шафарык на этнаграфічнай карце Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ўпершыню паказаў этнічную тэрыторыю беларусаў; ён жа адзначыў 15 спецыфічных асаблівасцей беларускай мовы. Усё гэта сведчыла аб пачатку самапазнавання народа і яго сцвярджэння ў новай еўрапейскай і славянскай сям'і.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка